Вы тут

Трое ў лодцы і аперэта


«Беларусь 3» павіншуе гледачоў з 8 Сакавіка і з днём нараджэння Андрэя Міронава. У святочную праграму канала ўвайшлі канцэрты «зорак» класічнай і эстраднай музыкі, а таксама выдатныя кінакамедыі.

Так, у дзённым эфіры ў нядзелю будзе паказаны міжнародны гала-канцэрт артыстаў аперэты «Дзеля жанчын, дзеля жанчын...» (Ради женщин, ради женщин...»), а ўвечары меламанаў парадуе сумесны праект тэлевізійнікаў і Палаца культуры Маладзечна — зборны канцэрт папулярных беларускіх артыстаў.

Да дня нараджэння ўлюбёнца многіх жанчын Андрэя Міронава прымеркаваны паказ фільмаў «Трое ў лодцы, калі не лічыць сабаку» і «Саламяны капялюшык», дзе акцёр сыграў галоўныя ролі. Працягнуць лінейку кіно і забяспечаць гледачам цудоўны настрой камедыя Сідні Полака «Тутсі», дзе Дасцін Хофман сыграў адну з найлепшых сваіх роляў, і музычная камедыя Карэна Шахназарава «Мы з джаза»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.