Вы тут

У чарзе на права паскардзіцца


Ужо традыцыйныя прамыя тэлефонныя лініі па суботах папулярнасці не страчваюць. Праўда, у адрозненне ад аблвыканкамаў, куды адразу паступае ў сярэднім па 30-40 пытанняў, райвыканкамы абмяжоўваюцца 3-4. Таму для Чавусаў 14 званкоў запар, якія прыняў намеснік старшыні раённай улады па жыллёва-камунальных пытаннях Генадзь Васілеўскі, — своеасаблівы рэкорд.

— У мясцовай газеце кожны тыдзень даецца інфармацыя наконт чарговай прамой лініі, а таксама прозвішча і пасада той асобы, якая будзе яе праводзіць. Вось людзі і рэагуюць, — тлумачыць гэты ўсплёск начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Чавускага райвыканкама Аляксандр Фяцісаў.

Наогул з пачатку правядзення прамых ліній (з 17 студзеня) у Чавускі выканкам звярнуліся 24 чалавекі. Пытанні ўзнікалі ў асноўным у жыхароў самога райцэнтра, а таксама Гарбавіцкага і Антонаўскага сельсаветаў. Заяўнікі з аграгарадка Антонаўка пацікавіліся, калі скончыцца капітальны рамонт іх шматкватэрнага дома. «Гэта пытанне і раней стаяла на кантролі, і людзі, напэўна, вырашылі паскорыць працэс, — удакладніў Аляксандр Ягоравіч. — Але ёсць вызначаныя тэрміны, і яны выконваюцца». Яшчэ быў зварот, які датычыўся рамонту даху ў Чавусах. Асноўныя работы ўжо выкананы, астатнія плануецца скончыць на працягу двух месяцаў.

Некалькі жыхароў пацікавіліся наконт атрымання накіравання ў абласную бальніцу. Яшчэ двум спатрэбілася «разблакіраваць» тэлефон. Жыхары дома ў аграгарадку Гарбавічы паскардзіліся на дрэнны стан даху, па іх сігнале праведзена абследаванне і запланаваны работы. У вёсцы Сталка па просьбе насельніцтва пачысцілі калодзеж. «Усе пытанні самыя звычайныя, амаль ніводнае не мае нейкага там рэцыдыўнага характару, — адзначыў Аляксандр Фяцісаў. — Нехта патэлефанаваў, каб прынялі меры па вывазе смецця. Цікавіліся, як вырашыць пытанне па газіфікацыі. Ім растлумачылі, што трэба стварыць кааператыў ці ўступаць ва ўжо існуючы. Іх, дарэчы, у раёне больш за 20.

Між тым асноўны наплыў званкоў ад насельніцтва адчуваюць усё ж такі абласныя ўлады. Тэлефаністы адзначаюць тысячы спроб дазвонаў, у той час як рэальна магчыма абслужыць толькі 35-40 чалавек. Разам з тым некаторыя ставяць тэлефоны на аўтадазвон і паспяваюць патэлефанаваць ажно двойчы. Як жыхарка з Бялынічаў, якой няма дзе працаўладкавацца. Тое, што ёй прапаноўваюць, не задавальняе, і яна працягвае вырашаць пытанне праз Магілёў. А яшчэ людзі зусім не ўлічваюць тое, хто працуе на лініі. Хаця ў паведамленнях, якія друкуюцца на сайтах і ў мясцовых СМІ, акрамя нумароў тэлефонаў, акрэсліваецца і кола пытанняў, якія курыруе той ці іншы спецыяліст.

Калі ж зрабіць рэйтынг тэлефонных зваротаў, то з іх па-ранейшым на першым месцы камунальныя (рамонты дамоў, дарог і гэтак далей), на другім — жыллёвыя (прыватызацыя, пастаноўка на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў...), на трэцім — будаўніча-архітэктурныя (парушэнне правілаў забудовы, межаў паміж участкамі...).

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.