Вы тут

Сонца знікне на 70%


Сёлета жыхары нашай краіны ўбачаць самае вялікае сонечнае зацьменне за апошнія 16 гадоў

Гэтая цікавая падзея адбудзецца 20 сакавіка, праўда, сёлета чакаецца толькі частковае зацьменне нашага свяціла. Увогуле сонца будзе схавана максімум на 70%, а ўбачыць рэдкую астранамічную з'яву магчыма будзе на працягу каля 2 хвілін 50 секундаў з пачаткам зацьмення ў 13 гадзін 6 хвілін па мясцовым часе. У гэты дзень месяц праходзіць прама перад сонцам і адкідвае цень на зямлю.

6-16

Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што жыхарам шэрагу скандынаўскіх краін і Вялікабрытаніі, а таксама паўночных рэгіёнаў Расіі пашанцуе ўбачыць у гэты дзень поўнае сонечнае зацьменне. У цэнтральнай частцы лініі поўнага сонечнага зацьмення на гэты раз апынецца невялікі расійскі горад Баранцбург, што абяцае ператварыць горад 20 сакавіка ў месца паломніцтва ўсіх аматараў астраноміі. Баранцбург — мястэчка шахцёраў. На адарванай ад свету тэрыторыі пабудаваны чатырохпавярховыя дамы, спарткомплекс з басейнам, кінатэатр, музей «Памор'е», кавярня, гасцініца, навуковы гарадок і нават консульства Расійскай Федэрацыі. Турысты загадзя забраніравалі ўсе месцы. Поўнае зацьменне чакаецца там у 10.09 раніцы па сусветным часе.

Незвычайнасць будучай кароткачасовай імпрэзы ў тым, што гэтую з'яву можна будзе назіраць нават на Паўночным полюсе планеты. Акрамя таго, падчас поўнага сонечнага зацьмення зямляне змогуць няўзброеным вокам убачыць Венеру. Навукоўцы адзначаюць, што такая з'ява ў наступны раз адбудзецца толькі ў 2033 годзе. Яшчэ адзін дзіўны факт: зацьменне ў дзень вясновага раўнадзенства здаралася ўсяго толькі каля дзясятка разоў за ўсю гісторыю чалавецтва.

Асобныя «шэрыя» эксперты прадказваюць, што сёлета сонечнае зацьменне можа выклікаць часовае адключэнне электрычнасці па ўсёй Еўропе.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».