Вы тут

Кляшчы прачнуліся


 

Чатыры чалавекі ў раёнах Брэсцкай вобласці звярнуліся ў медыцынскія ўстановы ў гэтым годзе пасля ўкусаў кляшчоў.

Першы выпадак быў зафіксаваны ў Брэсце яшчэ ў студзені, астатнія тры ў лютым, — паведаміла карэспандэнту газеты супрацоўніца аддзела грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ларыса ЛУЧКО. У студзені кляшчы былі знойдзены пры маніторынгу мясцовасці ў Столінскім раёне, а ў канцы лютага — у Камянцы і пад Брэстам. Прачнуліся як лугавыя, так і лясныя паразіты, пераносчыкі энцэфаліту.

Сёлетняя цёплая зіма паспрыяла кляшчам, таму медыкі яшчэ раз папярэджваюць пра абавязковыя меры бяспекі.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.