Вы тут

Правы не парушаюцца


Рэдакцыя звярнулася з пытаннем нашага чытача да спецыялістаў БЕЛКАРТ. У прэс-службе нам паведамілі наступнае: «Сітуацыя, з якой сутыкнуўся кліент камерцыйнага банка, дапушчальная, калі мінімальныя (базавыя) налады картачнага прадукту прадугледжваюць магчымасць здзяйснення аперацый у сетцы інтэрнэт. Умовы дагавора банкаўскага рахунка з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі вызначаюць, ці магчыма змена функцыянальных наладаў.

Калі разглядаць прыведзеную вышэй сітуацыю, якой цікавіцца чытач, то вынікае, што здзяйсненне аперацый у сетцы інтэрнэт уваходзіць у мінімальны функцыянал карткі кліента. Нам здаецца, што ў сувязі з нарастаючай папулярнасцю анлайн-плацяжоў (аплата на інтэрнэт-сайтах) банк чытача газеты загадзя прадугледзеў магчымасць здзяйснення кліентамі такіх аперацый, каб не абмяжоўваць магчымасці трымальнікаў картак, і адпаведна, гэта фінансавая ўстанова не парушае правы кліента».

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».