Вы тут

Ну вельмі дарагі «жаніх»


«Уж сколько лет твердили миру, что лесть гнусна, вредна», — пісаў рускі класік яшчэ ў пачатку XІX стагоддзя, «да только всё не впрок» яшчэ і ў нашым XXІ. Жыхарка ЗША за паўтара года пералічыла анлайн-бойфрэнду, якога яна ніколі не бачыла ў рэальным жыцці, 1,4 мільёна долараў. А ён абяцаў неўзабаве прыехаць у ЗША і ажаніцца з ёй.

6-5

Двойчы разведзеная 46-гадовая Сара была запрошана ў адну з перадач тэлешоу псіхолага Філа Макгроу «Dr. Phіll». Яна распавяла, што мужчына, якому яна пералічвае грошы, апошнія паўтара года жыве ў Афрыцы, мае італьянскія карані, але з'яўляецца грамадзянінам ЗША. Вярнуцца дадому яму рэгулярна перашкаджаюць абставіны (страта крэдытнай карткі, несправядлівыя абвінавачванні з боку мясцовых праваахоўнікаў і г. д.). Яны ніколі не сустракаліся, але гадзінамі гутарылі па тэлефоне і пісалі адно аднаму.

Каб дапамагчы Олсену, анлайн-нявеста за паўтара года паступова пераслала яму ўсе свае зберажэнні, а затым прадала нерухомасць коштам 500 тысяч долараў. Як адзначыла Сара, пазнаёміўшыся ў сеціве з прывабным незнаёмцам, яна «проста не паверыла свайму шчасцю». Спробы сваякоў раскрыць амерыканцы вочы на меркантыльную сутнасць адносін з Олсенам не ўвянчаліся поспехам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.