Верацяно


Верацяно — прылада для ручнога прадзення і ткацтва — у народнай культуры ўсходніх славян аб'ядноўвалі з такімі паняццямі, як кручэнне і вастрыё. Яно сімвалізавала жаночы пачатак і жаночыя заняткі.

Так, каб «перадаць» толькі што народжанай дзяўчынцы навыкі прадзення і ткацтва, каб яна была працавітай, пупавіну ёй пераразалі на верацяне.

Верацяно ў шэрагу іншых вострых рэчаў выступала абярэгам ад нячыстай сілы: яго клалі ў калыску дзіцяці ці вешалі пры галаве.

У той жа час існавала строгая забарона даваць верацяно ў рукі дзіцяці. Лічылася, калі дзіця ўколецца аб верацяно, то спыніцца ў росце ці будзе расці ўшыркі, як павялічваецца ад колькасці нітак верацяно.

На працягу года існаваў шэраг абмежаванняў на выкарыстанне верацяна. Так паўсюдна існавала забарона прасці ў пятніцу.

Каб перасцерагчы хатнюю жывёлу ад хвароб, а людзей ад сустрэчы са змеямі, перад вялікімі святамі з хаты выносілі прылады ткацтва. Асабліва гэта тычылася калядных святкаванняў і Благавешчання.

Да Раства трэба было абавязкова схаваць верацяно, прычым на яго неабходна было накруціць паболей нітак, каб наступны год быў такім жа «поўным», спрыяльным.

На Палессі казалі: «Тое верацяно, якое на свята застанецца ў хаце, пойдзе ў лёс змяёй». Згодна са старажытным паданнем, змяя-вераценніца з'явілася на зямлі таму, што жанчыны парушалі забарону і ткалі на святкі.

У засушлівыя дні з дапамогай верацяна на Палессі выклікалі дождж, апускаючы яго ў ваду.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».