Вы тут

Надзея Ермакова: «Нічога ў жыцці мне не давалася проста»


Вель­мі важ­на тут, на зям­лі, не збіц­ца з пра­вед­на­га шля­ху. А для гэ­та­га, пе­ра­ка­на­на На­дзея ЕР­МА­КО­ВА, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын і экс-кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га бан­ка, трэ­ба час­цей пры­слу­хоў­вац­ца да зва­ноч­каў з не­ба. Бо кож­нае вы­пра­ба­ван­не, якое па­сы­лае нам Гас­подзь, сіг­нал пра тое, што варта за­ду­мац­ца, ку­ды ты ідзеш і ці пра­віль­на ты жы­веш.

7-18

Пра ге­о­ла­га, 13 і ка­манд­ны тон

У дзя­цін­стве ма­ры­ла стаць, як ма­мі­на стры­еч­ная сяст­ра і яе муж, ге­о­ла­гам. Для нас у вёс­цы гэ­та пра­фе­сія гу­ча­ла так за­гад­ка­ва, ня­зве­да­на. У той час бы­ла па­пу­ляр­най пес­ня «Держись, ге­о­лог, крепись, ге­о­лог», дык я яе на­ват на школь­най ёл­цы спя­ва­ла. У ге­о­ла­га­раз­ве­дач­ны тэх­ні­кум не па­сту­пі­ла, баць­кі не да­зво­лі­лі. Але, тым не менш, я ўсё ж та­кі ста­ла ге­о­ла­гам, праў­да, у ін­шай спра­ве.

Ка­лі прый­шоў час вы­бі­раць, ку­ды пай­сці ву­чыц­ца, я за­плю­шчы­ла во­чы і «ткну­ла паль­цам» у га­зе­ту, дзе быў на­дру­ка­ва­ны спіс на­ву­чаль­ных уста­ноў. У вы­ні­ку тра­пі­ла ў Пін­скі ўлі­ко­ва-крэ­дыт­ны тэх­ні­кум Дзярж­бан­ка СССР. Так зу­сім вы­пад­ко­вы вы­бар аб­умо­віў мой да­лей­шы лёс.

І ў шко­ле, і ў тэх­ні­ку­ме, і ў ін­сты­ту­це ў мя­не бы­лі пя­цёр­кі па ма­тэ­ма­ты­цы. Хоць нель­га ска­заць, што гэ­ты прад­мет да­ваў­ся лёг­ка. Мне на­огул у жыц­ці ні­чо­га не да­ва­ла­ся прос­та. Але ка­лі па­чы­на­еш ра­зу­мець ма­тэ­ма­ты­ку, то гэ­та як пес­ня. Да­рэ­чы, у мя­не заў­сё­ды бы­ла доб­рая па­мяць на ліч­бы.

Звяр­ну­ла ўва­гу, што ліч­ба 13 ідзе са мной па жыц­ці: мес­ца ў тэ­ат­ры звы­чай­на вы­па­дае 13-е, апош­нія га­ды жы­ла ў до­ме № 13. Пер­шы раз я гэ­та за­ўва­жы­ла, ка­лі кі­раў­нік дзяр­жа­вы 13 лю­та­га 1996 го­да пры­няў ра­шэн­не пры­зна­чыць мя­не стар­шы­нёй Бе­ла­рус­бан­ка.

Жан­чы­на па­він­на быць (вя­до­ма, ка­лі яна гэ­та­га хо­ча) усю­ды — і ў па­лі­ты­цы, і ў біз­не­се. Пос­пех у кар'­е­ры за­ле­жыць не ад па­ла­вой пры­на­леж­нас­ці, а ад та­го, якія ў ця­бе здоль­нас­ці. У сва­ім жыц­ці я ба­чы­ла вель­мі ма­ла жан­чын, якія, стаў­шы кі­раў­ні­ком, не спраў­ля­лі­ся б са сва­ёй пра­цай.

У мя­не муж­чын­скі стыль кі­ра­ван­ня. З во­пы­там зра­зу­ме­ла: не ўся­го рэ­аль­на да­маг­чы­ся ўга­во­ра­мі і прось­ба­мі. Кі­раў­нік не мо­жа быць «мяк­кай ма­май», трэ­ба пра­яў­ляць цвёр­дасць. Па­гля­дзі­це, на­ват са­мо сло­ва «стар­шы­ня» муж­чын­ска­га ро­ду. Так што на пра­цы я ў ней­кай сту­пе­ні ад­чу­ва­ла ся­бе муж­чы­нам (усмі­ха­ец­ца)... Хоць ка­лі ча­ла­век пры­хо­дзіць да ця­бе з прось­бай, праб­ле­май, то вы­слу­хаць яго, па­спа­чу­ваць — гэ­та больш жа­но­чае.

Дзе­ці мя­не па­раў­но­ва­юць з Мар­га­рэт Тэт­чар. Маў­ляў, та­кая ж жа­лез­ная. Не ад­маў­ляю, я вель­мі па­тра­ба­валь­ная, у тым лі­ку і да ся­бе, люб­лю ўсё кант­ра­ля­ваць. Ча­сам дзе­ла­вы стыль жыц­ця, да яко­га я пры­звы­ча­і­ла­ся, пе­ра­шка­джае мне ў зно­сі­нах з бліз­кі­мі людзь­мі. Доч­кі ка­жуць: «Ма­ма, ты не мо­жаш нар­маль­на з на­мі раз­маў­ляць. Зноў у ця­бе ка­манд­ны тон». Я ра­зу­мею, што до­ма трэ­ба быць кры­ху ін­шай. Але ка­манд­ны тон у мя­не, на­пэў­на, ужо ў кры­ві.

Пра па­жар, даб­ра­чын­насць і су­ха­ры

Як толь­кі ў мя­не з'яў­ля­юц­ца гро­шы, пер­шая дум­ка: з кім па­дзя­ліц­ца, хто мае па­трэ­бу боль­шую, чым я. У на­шай вёс­цы бы­ло пры­ня­та ад­но ад­на­му да­па­ма­гаць. Па­мя­таю пад­час па­жа­ру зга­рэ­ла ад­ра­зу 7 да­моў. Ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка не па­кі­ну­лі ў бя­дзе: пры­ня­лі па­жыць да ся­бе, адзен­нем, у ка­го што бы­ло, дзя­лі­лі­ся. По­тым та­ла­кой но­выя ха­ты ім бу­да­ва­лі.

Ка­лі зай­ма­ла вы­со­кую па­са­ду, част­ку за­роб­ку ад­да­ва­ла на даб­ра­чын­насць: на хра­мы, хво­рых дзя­цей... Ця­пер так­са­ма ста­ра­юся да­па­ма­гаць па ме­ры сва­іх маг­чы­мас­цяў. Ча­му? Па-пер­шае, ве­ру ў Іс­ці­ну. Па-дру­гое, мае доч­кі ўжо за­му­жам, яны за­бяс­пе­ча­ныя, мне не трэ­ба ім да­па­ма­гаць. Ну а па-трэ­цяе, па лі­ніі Са­ю­за жан­чын мы бы­ва­ем у дзі­ця­чых да­мах. Час­та да­во­дзіц­ца ба­чыць, што дзе­цям па­трэб­на да­па­мо­га. Ка­лі ты да­па­ма­га­еш лю­дзям, то Бог да­па­ма­гае та­бе. Не аба­вяз­ко­ва ма­тэ­ры­яль­на. У ін­шым. Я гэ­та ад­чу­ваю.

7-19

Не­як у Дзень ма­ці за­еха­лі ў Баб­руй­скую шко­лу-ін­тэр­нат, пры­вез­лі па­да­рун­кі, гас­цін­цы. Нас аб­сту­пі­лі хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі, кож­ны ха­цеў апы­нуц­ца блі­жэй — па­ста­яць по­бач або сес­ці на ка­ле­ні, па­ца­ла­ваць у шча­ку, неш­та сваё за­па­вет­нае вы­ка­заць!.. Не­ка­то­рыя дзе­ці на­зы­ва­лі мя­не ма­май. «За­ві­це мя­не ба­бу­ляй!» — ка­жу. А яны: «Не, мы хо­чам — ма­май!..» І вось гэ­тыя дзі­ця­чыя во­чы... Без слёз там нель­га бы­ло зна­хо­дзіц­ца...

Па­мя­та­е­це, як На­тал­лю Гун­да­ра­ву (дак­лад­ней яе ге­ра­і­ню з філь­ма «Ад­ной­чы праз двац­цаць га­доў») бы­лыя ад­на­клас­ні­кі спы­та­лі: «Кім ты пра­цу­еш?» А яна ад­ка­за­ла: «Я — ма­ма». «А ча­го ты ча­ка­еш ад жыц­ця?» — здзі­ві­лі­ся тыя. «Дзі­ця», — ад­ка­за­ла жан­чы­на. Быць ма­май — вя­лі­кае шчас­це. На жаль, да­лё­ка не ўсе жан­чы­ны гэ­та ўсве­дам­ля­юць. Па­гля­дзі­це, коль­кі мам ад­маў­ля­юц­ца ад сва­іх кры­ві­на­чак: нех­та ў рад­до­ме, нех­та паз­ней...

Для жан­чы­ны важ­на стаць доб­рай ма­май. Ма­ім доч­кам час­та да­во­дзі­ла­ся вяр­тац­ца са шко­лы да­до­му і са­мім ра­за­гра­ваць са­бе абед, рых­та­ваць уро­кі і ча­каць да цем­ры, ка­лі ма­ма-кі­раў­нік прый­дзе з пра­цы. Азі­ра­ю­чы­ся, шка­дую, трэ­ба бы­ло больш ча­су пра­во­дзіць з дзець­мі. Хоць я ся­бе, зда­ра­ец­ца, апраўд­ваю, ка­жу сва­ім доч­кам: «Вы ж у мя­не доб­рыя вы­рас­лі, са­ма­стой­ныя — зна­чыць, я нар­маль­ная ма­ма». У ма­ім ра­зу­мен­ні жа­но­чае шчас­це — ка­лі твае дзе­ці зда­ро­выя фі­зіч­на, ду­хоў­на і ма­раль­на.

Нель­га ста­віць сям'ю на дру­гі план, дзе­ля да­сяг­нен­ня пос­пе­ху. Не бу­дзе сям'і — з ча­сам ты прос­та ста­неш «су­ха­ром». І ў пэў­ны мо­мант ад­чу­еш, што жыц­цё не атры­ма­ла­ся.

Як ка­жуць у Кі­таі, жан­чы­на тры­мае тры ку­ты до­ма. Але я ска­за­ла б, што на жа­но­чай муд­рас­ці тры­ма­ец­ца ўвесь дом. Не­да­рэм­на ж ка­жуць, муж­чы­на — га­ла­ва, а жан­чы­на — шыя.

Пра муж­чын­скае пля­чо, 9 дзя­цей і муд­рую це­шчу

За­еха­ла не­як да дзя­цей у гос­ці. Адзін з ма­іх уну­каў пы­та­ец­ца: «Ба­ба, а ты дзяў­чын­ка?» — «Вя­до­ма, дзяў­чын­ка» — смя­ю­ся. А ён у ад­каз: «Зна­чыць, ця­бе трэ­ба аба­ра­няць!»

Моц­ная жан­чы­на — тая, у якой ня­ма муж­чын­скай ахо­вы. Шка­дую та­кіх: са­ма з іх шэ­ра­гу. Ха­це­ла­ся б, каб у кож­най жан­чы­ны бы­ла маг­чы­масць быць сла­бай, каб по­бач бы­ло моц­нае муж­чын­скае пля­чо, на якое мож­на аба­пер­ці­ся. Бо вель­мі скла­да­на ўсё цяг­нуць са­мой.

Пра­чы­та­ла ў пра­ва­слаў­ным ча­со­пі­се ар­ты­кул, які ўра­зіў мя­не да глы­бі­ні ду­шы. Ён пра ўкра­ін­ку, якой Бог даў маг­чы­масць на­ра­дзіць 9(!) дзя­цей пас­ля та­го, як ёй вы­ра­за­лі прак­тыч­на ўвесь страў­нік. У той жан­чы­ны, ад­чу­ва­ец­ца, доб­рая ду­ша. І ча­ла­век ёй су­стрэў­ся та­кі ж, пад­трым­лі­вае ва ўсім, да­па­ма­гае, бо ес­ці яна мо­жа толь­кі ле­жа­чы.

Безимени-1

У муж­чы­нах ца­ню, як і ў лю­бым ча­ла­ве­ку, пры­стой­насць, сум­лен­насць. А да гэ­та­га ўсё ад­но­сіц­ца: і вер­насць, і ад­да­насць, і ра­зу­мен­не ад­каз­нас­ці за сям'ю, якую ён ства­рыў.

Лепш быць ад­ной, чым з кім па­па­ла? На­пэў­на. Пры­нам­сі я ў свой час з гэ­тым па­га­дзі­ла­ся.

Лю­дзі, на жаль, страч­ва­юць ду­хоў­насць. А ўсё та­му, што не звяр­та­юц­ца да Бо­га, да Іс­ці­ны. Але без Іс­ці­ны жыць не­маг­чы­ма. Усё роў­на пры­хо­дзім да та­го, што ду­ша бу­шуе. За­мест та­го, каб пры­слу­хац­ца і, па­куль не поз­на, неш­та змя­ніць, па­чы­на­ем за­ядаць тое хва­ля­ван­не нар­ко­ты­ка­мі, за­пі­ваць ал­ка­го­лем. Унут­ры ўсё га­рыць, ня­чыс­цік уся­ліў­ся. Ка­лі ў ду­шы ёсць да­бро, ты зной­дзеш пра­віль­нае ра­шэн­не ў лю­бой сі­ту­а­цыі. Але, як ка­жуць, адзін у по­лі не во­ін, та­кое да­бро па­він­на быць і ў ду­шы дру­гой па­ла­він­кі.

Па­ва­жаю сва­іх зя­цёў, хлоп­чы­каў, як я іх на­зы­ваю. Яны зу­сім роз­ныя, але абод­ва за­бяс­печ­ва­юць свае сем'і са­ма­стой­на, не звяр­та­ю­чы­ся да це­шчы па да­па­мо­гу. Я ім не пе­ра­шка­джаю жыць, лі­чу, што ўмеш­вац­ца ў іх спра­вы не­ка­рэкт­на. І, ду­маю, яны мне за гэ­та ўдзяч­ныя. Але ка­лі неш­та пы­та­юц­ца, то, вя­до­ма, пад­каз­ваю. Доб­рая це­шча, гэ­так жа як і свяк­роў, па­він­на быць на ад­да­лен­ні.

Ад­па­чы­ваю ў бе­ла­рус­кіх са­на­то­ры­ях, з сяб­роў­ка­мі. Не люб­лю ні­ку­ды з'яз­джаць. Мне за мя­жой не­як ня­ўтуль­на. Пры­ля­та­еш ін­шы раз з ка­ман­дзі­роў­кі, са­ма­лёт са­дзіц­ца ў на­шым аэ­ра­пор­це — і ду­ша ра­ду­ец­ца, што ты ўжо до­ма.

Ні­ко­лі не ду­ма­ла пра тое, да ка­го ха­це­ла б быць па­доб­най. Заў­сё­ды імк­ну­ла­ся быць прос­та доб­рым і пры­стой­ным ча­ла­ве­кам. За ўсё жыц­цё, мне не­ўза­ба­ве бу­дзе 62, не бы­ло ні­вод­най двой­кі, ні­вод­най вы­мо­вы і за­ўва­гі, ні­вод­на­га па­ні­жэн­ня па па­са­дзе.

Вый­шаў­шы на пен­сію, мож­на мно­гае па­спець. На­прык­лад, я ха­чу доб­ра ава­ло­даць кам­п'ю­та­рам і больш ак­тыў­на за­няц­ца гра­мад­скай пра­цай.

Пра па­зна­валь­ны твар, пер­шую коф­ту і ма­руд­лі­васць

Не люб­лю ха­дзіць па кра­мах. Бо як ні прый­дзеш, ад­ра­зу пад­бя­гае пра­да­вец і па­чы­нае да­га­джаць, пы­та­ец­ца, што па­ка­заць. А мне ні­чо­га не трэ­ба, прос­та ха­чу па­гля­дзець. Ка­лі б так пад­бя­га­лі да ўсіх, то гэ­та бы­ло б нар­маль­на, а ка­лі толь­кі да мя­не, то ад­чу­ваю ся­бе ня­ўтуль­на. Яшчэ адзін мі­нус — па­зна­валь­ны твар, але, ду­маю, гэ­та хут­ка прой­дзе. Ідзеш, а на ця­бе ўсе гля­дзяць, шу­шу­ка­юц­ца. Мне гэ­та не па­да­ба­ец­ца, та­му ў кра­мы ста­ра­ла­ся ха­дзіць менш. Ця­пер жа пры­вы­каю да но­ва­га жыц­ця, да аў­то­бу­саў.

Куль­ту ежы ў мя­не ня­ма. Чым пра­сцей, зда­ец­ца, тым для ду­шы ляг­чэй. Ад­даю пе­ра­ва­гу ніз­ка­ка­ла­рый­ным пра­дук­там — так ка­рыс­ней для зда­роўя. Абы­хо­джу­ся сня­дан­кам і вя­чэ­рай на хут­кую ру­ку. А ра­ней, ка­лі дзе­ці жы­лі са мной, лю­бі­ла га­та­ваць, пры­маць до­ма сяб­роў. За­раз ні­чо­га гэ­та­га не раб­лю, ня­ма не­аб­ход­нас­ці. І яшчэ вель­мі за­сму­ча­ю­ся, ка­лі пра­дук­ты псу­юц­ца, та­му ад­ра­зу шмат не на­бы­ваю.

Не да­зва­ляю са­бе сес­ці на ка­на­пу і ўклю­чыць тэ­ле­ві­зар. Толь­кі на­ві­ны гля­джу. Мо­жа, гэ­та і дрэн­на. Але я пры­вык­ла, што мне заў­сё­ды трэ­ба неш­та ра­біць. Ра­ней зяць крыў­дзіў­ся. Ка­заў: «Ча­му це­шча рэд­ка да нас пры­хо­дзіць у гос­ці?» Ну, а ка­лі сам за­няў ад­каз­ную па­са­ду, то ска­заў: «Ця­пер я це­шчу ра­зу­мею».

Ка­лі шчы­ра, мне больш па­да­ба­ец­ца ез­дзіць на пя­рэд­нім ся­дзен­ні аў­та­ма­бі­ля. Але як прый­шла пра­ца­ваць кі­раў­ні­ком у Бе­ла­рус­банк, так ад­ра­зу трэ­ба бы­ло вы­кон­ваць пра­та­кол. За гэ­ты час пры­звы­ча­і­ла­ся і да за­дня­га ся­дзен­ня, і да стро­гіх кас­цю­маў. Ка­лі ба­чу, што на сур'­ёз­ную дзе­ла­вую су­стрэ­чу нех­та да­зва­ляе са­бе прый­сці без галь­шту­ка, у са­роч­цы з рас­шпі­ле­ным каў­ня­ром, не ра­зу­мею гэ­та­га. Пра­та­кол — вель­мі сур'­ёз­ная рэч. Гэ­та па­ва­га да на­ва­коль­ных, а ка­лі не па­ва­жа­еш, не лезь у лі­да­ры.

Пер­шую коф­ту я па­шы­ла ў па­да­ру­нак ба­бу­лі з да­па­мо­гай ма­мы, ка­лі мне бы­ло 6 га­доў. По­тым, як вы­рас­ла, гэ­та ўмен­не спат­рэ­бі­ла­ся. Ка­лі дзе­ці бы­лі ма­лыя, на­ват пад­пра­цоў­ваць да­во­дзі­ла­ся шыц­цём. І ця­пер швей­ная ма­шын­ка ста­іць на бач­ным мес­цы, але... Я ўжо два ме­ся­цы, як не пра­цую, а ў мя­не ня­ма воль­на­га ча­су.

Ні­ко­лі не маг­ла па­да­браць на ся­бе кас­цюм або су­кен­ку, каб ся­дзе­лі ідэа­льна — фі­гу­ра не­стан­дарт­ная. Та­му ўжо даў­но куп­ляю тка­ні­ну ў кра­ме, а шыю ў швач­кі: яна ў мя­не клас­ная, пра­фе­сі­я­нал у сва­ёй спра­ве. Ка­лі іду на пры­мер­ку, па­чы­наю ка­ман­да­ваць. Яна спа­чат­ку абу­ра­ла­ся, а ця­пер ужо ра­іц­ца, бо ба­чыць, што я раз­бі­ра­ю­ся. З абут­кам бы­вае скла­да­ней: на ма­лы па­ме­р на­гі не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца знай­сці неш­та з пер­ша­га ра­зу.

7-20

Маг­чы­ма, ма­руд­лі­васць у не­ка­то­рых лю­дзях пры­ро­дай за­кла­дзе­на, але мя­не яна раз­драж­няе. Я са­ма на­ват па ка­бі­не­це хут­ка ха­дзі­ла і па­тра­ба­ва­ла ад усіх пад­на­ча­ле­ных, каб хут­ка ру­ха­лі­ся (смя­ец­ца). Жыц­цё та­кое ка­рот­кае, час бя­жыць з кож­ным го­дам усё хут­чэй і хут­чэй, та­му трэ­ба імк­нуц­ца шмат па­спець, спя­шац­ца ра­біць да­бро. Пры гэ­тым га­лоў­нае, каб у кож­на­га з нас у ду­шы бы­лі ве­ра і лю­боў.

Да Бо­га я прый­шла ўжо ў сур'­ёз­ным узрос­це. Мы ўсё стра­цім, ка­лі стра­цім ду­шу, а ду­ша нам Гос­па­дам да­дзе­на. Та­му ка­лі мы хо­чам быць больш чыс­ты­мі, свет­лы­мі, то, вя­до­ма, бу­дзем іс­ці да Бо­га.

Пра ма­нас­тыр, На­дзю-На­дзей­ку і сціп­лы бу­кет

Мая ма­ма — май­стры­ха на ўсе ру­кі. Ве­ча­ра­мі, па­мя­таю, у нас до­ма збі­ра­лі­ся дзяў­ча­ты, шы­лі і вы­шы­ва­лі пры ке­ра­сі­на­вых лям­пах, спя­ва­лі. Дні на­ро­дзі­наў так­са­ма свят­ка­ва­лі ра­зам, стол на­кры­ва­лі ўсклад­чы­ну. Ні­хто не лі­чыў, хто коль­кі ча­го пры­нёс.

Ця­пер ча­мусь­ці на пер­шае мес­ца вы­хо­дзяць рэ­чы... Хоць, па­га­дзі­це­ся, са­мы га­лоў­ны па­да­ру­нак — гэ­та да­бро, якое ты ня­сеш у ду­шы. Ка­лі ж ня­сеш да­ра­гі скру­так, а ў ду­шы ў ця­бе чор­на (маў­ляў, столь­кі (!) гро­шай па­тра­ціў), то ён ні­ко­лі не пры­ня­се ка­рыс­ці та­му, ка­му ты яго па­да­рыў, а та­бе тым больш.

Мы час­та па­збаў­ля­ем ся­бе жы­вых ча­ла­ве­чых зно­сі­наў. За­мя­ня­ем іх пе­ра­піс­кай у «Ад­на­клас­ні­ках» і ін­шых са­цы­яль­ных сет­ках. На­вош­та там ся­дзець? Хо­чаш па­гу­та­рыць з ча­ла­ве­кам — су­стрэнь­ся! А як мы адно ад­на­го са свя­та­мі він­шу­ем? Бя­рэ ча­ла­век ма­біль­ны тэ­ле­фон — і ўсім за­пар ад­ноль­ка­выя па­ве­дам­лен­ні рас­сы­лае. Атрым­лі­ва­еш та­кое смс-па­ве­дам­лен­не, ста­ра­еш­ся ад­ка­заць, каб не па­крыў­дзіць, а по­тым ра­зу­ме­еш, што ён і не за­ўва­жыць, ад­ка­за­лі яму ці не.

Ня­даў­на пе­ра­кла­да­ла свае рэ­чы і знай­шла дыск... Быў у ма­ім жыц­ці адзін не­звы­чай­ны па­да­ру­нак. Зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі кам­па­зі­тар Із­ма­іл Кап­ла­наў, які, на жаль, пай­шоў з жыц­ця, у свой час пры­свя­ціў мне пес­ню «На­дзя-На­дзей­ка». Сем га­доў та­му ён зай­шоў да мя­не ў ка­бі­нет са ста­рэнь­кім маг­ні­та­фон­чы­кам у ру­ках, уклю­чыў гэ­тую пес­ню. Вы­кон­ваў яе сам. Той дыск у мя­не да­гэ­туль за­хоў­ва­ец­ца як па­мяць. Ка­лі па­чы­наю ўзгад­ваць, і за­раз слё­зы на ва­чах ад той да­бры­ні. Я ўсіх твор­чых лю­дзей ус­пры­маю, як не­да­ступ­ную для мя­не ве­лі­чы­ню.

Ра­ней мне, як кі­раў­ні­ку, пры­но­сі­лі ў па­да­ру­нак шмат бу­ке­таў кве­так. Я іх заў­сё­ды пе­ра­до­рва­ла. Зда­ра­ла­ся, што не па­кі­да­ла ні­вод­на­га бу­ке­та для ся­бе. Як па­ду­маю, коль­кі гро­шай лю­дзі па­тра­ці­лі на квет­кі, якія 1-2, ну 3 дні пра­ста­яць і за­вя­нуць, га­ла­ва кру­гам ідзе. Лепш бы сэ­ка­но­мі­лі і ўкла­лі ў доб­рую спра­ву. Ха­пі­ла б ад­на­го сціп­ла­га бу­ке­та, але па­до­ра­на­га мне (а не па­са­дзе) ад ду­шы.

Лі­та­раль­на ўчо­ра ма­туш­ка Гаў­ры­і­ла да­сла­ла мне ўлас­ныя вер­ша­ва­ныя рад­кі (за­чыт­вае з тэ­ле­фо­на). Вось гэ­та він­ша­ван­не для ду­шы. Яго ні­я­кія квет­кі не за­ме­няць. Хоць ма­туш­ка заў­сё­ды су­стра­кае бу­ке­там бе­лых руж. Так бла­слаў­ляе. Яна лю­біць бе­лыя ру­жы і на­огул квет­кі. Гэ­та ў яе ад ма­мы, якая доў­гі час жы­ла і слу­жы­ла ў Жы­ро­ві­чах, увесь ма­нас­тыр быў «рас­кве­ча­ны» яе ру­ка­мі. Ка­лі вы­па­дае ка­ман­дзі­роў­ка ў Грод­на, на ноч спы­ня­ю­ся не ў гас­ці­ні­цы, а ў ма­туш­кі Гаў­ры­і­лы, каб ду­шу аб­лег­чыць.

На­пэў­на, ні­чо­га не ста­ла б мя­няць у сва­ім жыц­ці. Гэ­та неш­та з воб­лас­ці фан­тас­ты­кі, а я не люб­лю фан­та­зі­ра­ваць. Ча­сам, як лю­бы ча­ла­век, за­дум­ва­ю­ся: а як бы­ло б, ка­лі б... Але бы­ло б усё гэ­так жа — наш лёс прад­вы­зна­чае Гас­подзь, кож­на­му дае свой крыж.

На­дзея ДРЫ­ЛА.


 Усе матэрыялы праекта "Сустрэча без абцасаў"

2012 год 

Жанна РАМАНОВІЧ, старшыня Камітэта па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: "Я ніколі не была карміліцай у сям'і"

Жанна БІРЫЧ, віцэ-мэр Мінска: «Я дагэтуль прыношу дадому каштаны»

Ганна  ГАРЧАКОВА, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса: "Кожны раз плачу, калі паміраюць дзеці"

Людміла ГУЦЬКО, дырэктар цэнтра для дарослых з абмежаваннямі “Востраў надзеі”:  "Два крыжы на адну сям'ю не даюцца"

Наталля ПАСПЕЛАВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення: «Пастаянна адчуваю сябе цяжарнай»

Надзея КАТКАВЕЦ, намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта: «Калі выйду на пенсію, пайду экскурсаводам у музей»

Таццяна БАНДАРЧУК, экс-дырэктар Белдзяржцырка: "У мяне атрымліваецца "аЦЫРКачваць"

Іна МАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар фабрыкі “Світанак”: "У маёй працоўнай кніжцы адзін запіс — "Світанак"

2013 год

Вольга МЫЧКО, галоўны ўрач “Бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”: "Трэба жыць, а не дажываць"

Людміла ТАЛМАЧОВА, дырэктар Жодзінскай жаночай гімназіі: "Выходзіць замуж трэба па каханні!"

Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні: «Аптымізм найлепш спрыяе ва ўсіх справах»

Людміла ШЧАСЛІВЕНКА, намеснік дырэктара новасібірскага  Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра імя Еўфрасінні Полацкай

Наталля НАВАЖЫЛАВА, дырэктар фітнэс-цэнтра “Багіра”: "Лянівыя старэюць раней!"

Валянціна ВАЙЦЯШОНАК, дырэктар ААТ “Заслаўе-тур”: "З такім сынам я не мела права быць слабай"

Алена ЖДАНОВІЧ, кіраўніца адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя”: "Шлюбныя адносіны спыняюцца — бацькоўскія застаюцца"

Валерыя КЛІЦУНОВА, старшыня праўлення ГА “Адпачынак у вёсцы”: "Сябры казалі: "Лера, знімі ружовыя акуляры!"

Настасся УНУЧАК, дырэктар цэнтра лазернай карэкцыі зроку “Оптымед”: «У жыцці вельмі важна дачакацца свайго чалавека»

Ірына КАБАСАКАЛ: «Я люблю, каб усё было так, як я люблю»

Алена БЕРАСНЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: «Шчасце — не месца, куды можна прыйсці»

2014 год

Свят­ла­на ЗЭРЭ, кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY: «Не чакайце прынца, ляпіце з сябе прынцэсу»

Люд­мі­ла ХМЯЛЬНІЦКАЯ, дырэктар музея М.Шагала: «Так захапiлася Шагалам, што за­та­пі­ла су­се­дзяў…»

Ірына ДАЎГАЛА, галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці. Жанчына-афарызм, або Спя­шай­це­ся па­спець ска­заць «дзя­куй»

Але­на ТРОІЦКАЯ, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най шко­лы пры­га­жос­ці:
«Навучыся танцаваць, а астатняму жыццё навучыць»

2015 год

На­дзея ЕР­МА­КО­ВА, экс-кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га бан­ка: «Нічога ў жыцці мне не давалася проста»

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.