Вы тут

Сакавік у горадзе


Зра­біць ста­лі­цу пры­га­жэй­шай да­па­мо­гуць мін­ча­не

Толь­кі-толь­кі па­спеў сыс­ці снег, а га­рад­скія служ­бы ўжо пры­ве­дзе­ны ў га­тоў­насць для доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня Мін­ска. Сё­ле­та за­пла­на­ва­на не­каль­кі но­ва­ўвя­дзен­няў: да 9 Мая зя­лё­ныя зо­ны аздо­бяць но­выя квет­ка­выя кам­па­зі­цыі, ак­тыў БРСМ пра­вя­дзе даб­ра­чын­ны су­бот­нік, па­бу­ду­юць но­выя пар­коў­кі, ка­му­наль­ні­кі ад­ра­ман­ту­юць пад'­ез­ды... Вось толь­кі ак­тыў­насць са­міх мін­чан у гэ­тым пла­не не­да­стат­ко­вая, лі­чаць у Мін­гар­вы­кан­ка­ме і га­то­выя пры­няць да­дат­ко­выя ме­ры для за­ах­воч­ван­ня на­сель­ніц­тва да ўдзе­лу ў на­вя­дзен­ні па­рад­ку.

7-37

Пад зна­кам Пе­ра­мо­гі

Па­коль­кі сё­ле­та Бе­ла­русь ад­зна­чае 70-год­дзе вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, свя­точ­ная тэ­ма­ты­ка ад­люст­ру­ец­ца і на афарм­лен­ні го­ра­да. Так, да 9 Мая ў Мін­ску з'я­вяц­ца но­выя тэ­ма­тыч­ныя квет­ні­кі, па­ве­да­міў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар УП «Мінск­зе­лян­буд» Ігар КУШ­НЯ­РЭ­ВІЧ.

Та­кія квет­ка­выя кам­па­зі­цыі з'я­вяц­ца на ад­хо­нах ка­ля Па­ла­ца праф­са­юзаў і Му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма ва ўсіх ад­мі­ніст­ра­цый­ных ра­ё­нах го­ра­да. Акра­мя та­го, да Дня Пе­ра­мо­гі ў го­ра­дзе квет­ка­мі ўпры­го­жаць ага­ро­джы і мас­ты.

Так­са­ма да па­мят­най да­ты за­пла­на­ва­на пра­вес­ці ак­цыю «Бэз Пе­ра­мо­гі». Гэ­та між­на­род­ная ак­цыя, якая стар­та­ва­ла яшчэ ле­тась і пра­хо­дзіць ва ўсіх га­ра­дах-ге­ро­ях. Сё­ле­та пад­час яе пры ўдзе­ле ве­тэ­ра­наў бу­дзе вы­са­джа­на ка­ля 200 са­джан­цаў бэ­зу ў пар­ках Пе­ра­мо­гі, Ча­люс­кін­цаў і Ло­шыц­кім.

Ка­жу­чы пра азе­ля­нен­не ста­лі­цы ў цэ­лым, Ігар Куш­ня­рэ­віч пад­крэс­ліў, што ў гэ­тым го­дзе з'я­віц­ца больш кам­па­зі­цый з цы­буль­ны­мі, шмат­га­до­вы­мі і хвой­ны­мі рас­лі­на­мі, ста­нуць час­цей ужы­ваць вер­ты­каль­нае квет­ка­вае афарм­лен­не, а так­са­ма фі­гур­ную стрыж­ку дрэў і кус­тоў. Упры­гож­ваць го­рад пач­нуць пас­ля 20 кра­са­ві­ка. Пер­шы­мі ж за­цві­туць тыя 300 ты­сяч цы­буль­ных рас­лін, якія бы­лі вы­са­джа­ны яшчэ ўво­сень; да па­сад­кі пад­рых­та­ва­на ка­ля 2 млн лет­ніх кве­так. За­пла­на­ва­на і да­дат­ко­вае азе­ля­нен­не пра­спек­таў Пе­ра­мож­цаў і Не­за­леж­нас­ці і ўста­ля­ван­не да­дат­ко­вых вер­ты­каль­ных кан­струк­цый для квет­ка­ва­га афарм­лен­ня на ўез­дах у го­рад. Сё­ле­та збі­ра­юц­ца вы­са­дзіць 25 ты­сяч дрэў і 84 ты­ся­чы кус­тоў.

Пад'­ез­ды ад­ра­ман­ту­юць, пар­коў­кі па­бу­ду­юць

Як рас­па­вёў на­чаль­нік упраў­лен­ня га­рад­ской гас­па­дар­кі і энер­ге­ты­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый ЯН­ЧЫК, сё­ле­та ў ста­лі­цы пла­ну­юць ад­ра­ман­та­ваць не менш за 15% пад'­ез­даў жы­лых да­моў і доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць не менш за 15% два­ро­вых тэ­ры­то­рый з пры­цяг­нен­нем срод­каў на­сель­ніц­тва. На­чаль­нік упраў­лен­ня ўдак­лад­ніў, што гэ­та бу­дзе больш як 675 два­роў і 3,6 ты­ся­чы пад'­ез­даў. Да гэ­тай пра­цы бу­дуць ак­тыў­на пры­цяг­ваць на­сель­ніц­тва. ЖРЭА і ЖЭ­Сы ра­ё­наў пра­вод­зяць схо­ды з жы­ха­ра­мі, фар­мі­ру­юць іні­цы­я­тыў­ныя гру­пы.

Ле­тась у го­ра­дзе доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі 690 два­ро­вых тэ­ры­то­рый, з удзе­лам га­ра­джан ад­ра­ман­та­ва­на больш за 3,6 ты­ся­чы пад'­ез­даў, аб­ста­ля­ва­ны пля­цоў­кі для вы­гу­лу свой­скіх жы­вёл, па­са­джа­ны дрэ­вы, кус­ты і квет­кі. На гэ­тыя мэ­ты пры­цяг­ну­та ка­ля 20 млрд руб­лёў срод­каў на­сель­ніц­тва.
Дзміт­рый Ян­чык па­ве­да­міў, што бу­дзе пра­цяг­вац­ца ра­бо­та па бу­даў­ніц­тве пар­ко­вак. «Кож­на­му ра­ё­ну па­стаў­ле­на за­да­ча аб­ста­ля­ваць не менш за 2 ты­ся­чы пар­ко­вач­ных мес­цаў. Гэ­та зна­чыць, уся­го ў бя­гу­чым го­дзе ў Мін­ску з'я­віц­ца больш за 18 ты­сяч но­вых ма­шы­на-мес­цаў».
Чым ра­ней, тым лепш!
Су­бот­ні­кі сё­ле­та пач­нуц­ца ра­ней, чым звы­чай­на.
«У трэ­цяй дэ­ка­дзе са­ка­ві­ка мы пач­нём пра­во­дзіць су­бот­ні­кі. Па­ча­ка­ем, па­куль пад­сох­не зям­ля, каб на ёй мож­на бы­ло пра­ца­ваць. А на прад­пры­ем­ствах мож­на пра­во­дзіць ра­бо­ты ўжо ця­пер», — мяр­куе Дзміт­рый Ян­чык. Узяць удзел у на­вя­дзен­ні па­рад­ку га­то­вая мо­ладзь са ста­ліч­най га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі БРСМ, якая вяс­ной хо­ча за­ра­біць гро­шы, каб у да­лей­шым пе­ра­лі­чыць іх на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не пар­ку імя М. Ка­зея. Ак­ты­віс­ты пла­ну­юць ку­піць но­вую тра­ту­ар­ную пліт­ку для да­ро­жак. Ле­тась па­доб­ная ак­цыя ўжо пра­хо­дзі­ла, за­роб­ле­ныя пад­час су­бот­ні­каў срод­кі пай­шлі на за­куп­ку і ўста­ноў­ку но­вых ла­ва­чак у пар­ку імя М. Ка­зея.
Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».