Вы тут

Класіка кіно ў мінскім кінатэатры


Пра­ект Cіnemascope ў кі­на­тэ­ат­ры «Ра­ке­та» ла­дзіць чар­го­вую рэт­ра­спек­ты­ву. На гэ­ты раз бу­дуць па­каз­вац­ца філь­мы ад­на­го з са­мых гран­ды­ёз­ных аў­та­раў су­свет­на­га кі­не­ма­то­гра­фа Стэн­лі Куб­ры­ка. З 2 са­ка­ві­ка па 5 кра­са­ві­ка ў ма­лой за­ле на мо­ве ары­гі­на­ла з рус­кі­мі суб­тыт­ра­мі дэ­ман­стру­юц­ца кар­ці­ны «Па­ца­лу­нак за­бой­цы» (па­каз прай­шоў 2 са­ка­ві­ка), «Ла­лі­та», «За­бой­ства (Вя­лі­кі куш)», «Док­тар Стрэй­нджлаў, аль­бо Як я на­ву­чыў­ся не хва­ля­вац­ца і па­лю­біў атам­ную бом­бу», «Сцеж­кі сла­вы», «2001 год: Кас­міч­ная Ады­сея», «За­вад­ны апель­сін», «Ззян­не».

Ама­та­ры рэ­жы­сё­ра на­рэш­це ма­юць маг­чы­масць па­гля­дзець яго філь­мы, адзін вы­дат­ней­шы за дру­гі, на вя­лі­кім эк­ра­не, а прос­та за­ці­каў­ле­ныя па­зна­ё­мяц­ца з вя­лі­кім аў­та­рам XX ста­год­дзя.

Кож­ны фільм Стэн­лі Куб­ры­ка — не­ве­ра­год­ная, ка­ла­саль­ная, з пра­ду­ма­ны­мі мі­зан­сцэ­на­мі, пла­на­мі, ман­та­жом, ат­ры­бу­ты­кай, сэн­сам гіс­то­рыя. Га­лоў­нае — сэнс: ка­лі вы змо­жа­це схо­ду па­тлу­ма­чыць па­сыл рэ­жы­сё­ра і яго муд­ра­ге­ліс­тыя дум­кі — я вам зайз­дро­шчу. Куб­рык не абя­цае вам ад­па­чын­ку і лёг­ка­га ве­ча­ра, не прад­стаў­ляе пер­фек­цы­я­нісц­кую дак­лад­насць, хут­чэй «за­гру­жае» шэ­ра­гам пы­тан­няў, якія, маг­чы­ма, па­ды­муць вас на но­вы ўзро­вень мыс­лен­ня. Ча­го вам і жа­да­ю.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».