Вы тут

Ёсць практычны вынік


Пра гэ­та за­явіў, ма­ю­чы на ўва­зе бе­ла­рус­ка-кі­тай­скае су­пра­цоў­ніц­тва, Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, пад­час су­стрэ­чы з па­слом Кі­тая ў Бе­ла­ру­сі Цуй ЦЫ­МІ­НАМ.

— Са­мае га­лоў­нае, што амаль усе на­шы да­моў­ле­нас­ці на сён­ня рэа­лі­за­ва­ны, ад іх ёсць прак­тыч­ная ад­да­ча, — ад­зна­чыў стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў. — Бе­ла­русь на кан­крэт­ных спра­вах упэў­ні­ла­ся, што тэ­ры­та­ры­яль­на ад­да­ле­ны Кі­тай час­та для нас блі­жэй­шы, чым на­шы су­се­дзі. На­ша кра­і­на спа­дзя­ец­ца, што Кі­тай за­ста­нец­ца на­доў­га на­шым пры­яры­тэт­ным стра­тэ­гіч­ным парт­нё­рам.

Як за­пэў­ніў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка, дэ­пу­та­ты На­цы­я­наль­на­га схо­ду бу­дуць са­дзей­ні­чаць, каб су­пра­цоў­ніц­тва па­між кра­і­на­мі ўзмац­ня­ла­ся, та­му што для гэ­та­га ёсць усе склад­ні­кі.

— Са­мае га­лоў­нае — гэ­та тыя кан­так­ты і да­вя­раль­ныя, сяб­роў­скія ад­но­сі­ны, якія скла­лі­ся па­між кі­раў­ні­ка­мі на­шых дзяр­жаў, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік ніж­няй па­ла­ты.

Як за­ўва­жыў стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, у нас ство­ра­на вель­мі знач­ная да­га­вор­на-пра­ва­вая ба­за, і яна па­ста­ян­на па­шы­ра­ец­ца.

— Не ка­жу­чы ўжо пра ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ста­сун­кі: та­ва­ра­зва­рот скла­дае больш за 3 міль­яр­ды до­ла­раў. Гэ­та вель­мі знач­на, хоць і ёсць шмат пы­тан­няў, па­куль не вы­ра­ша­ных. Вы пра іх ве­да­е­це. Асаб­лі­ва пра тыя, што звя­за­ны з ін­вес­ты­цый­ным су­пра­цоў­ніц­твам. Крэ­дыт­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не ў нас раз­ві­ва­ец­ца ня­дрэн­на, што да пры­то­ку пра­мых кі­тай­скіх ін­вес­ты­цый на «чыс­тай» асно­ве, то, на­ту­раль­на, тут па­куль ліч­бы ў нас не­вя­лі­кія. Ду­маю, трэ­ба больш ак­тыў­на пра­ца­ваць па ства­рэн­ні су­мес­ных прад­пры­ем­стваў.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка ад­зна­чыў важ­насць та­го фак­та, што па­між кра­і­на­мі ўста­ля­ва­лі­ся доб­рыя між­пар­ла­менц­кія ста­сун­кі. Ён па­ве­да­міў, што наш пар­ла­мент ня­даў­на на­кі­ра­ваў за­пра­шэн­не на­ве­даць бе­ла­рус­кую дзяр­жа­ву стар­шы­ні Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Усе­кі­тай­ска­га схо­да на­род­ных прад­стаў­ні­коў спа­да­ру Чжа­ну Дэ­цзя­ну. На­га­да­ем, у маі гэ­та­га го­да на­шу кра­і­ну пла­нуе на­ве­даць Стар­шы­ня Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі Сі Дзінь­пін.

Кі­раў­нік ніж­няй па­ла­ты на­га­даў, што вель­мі плён­ным быў ві­зіт стар­шы­ні Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Усе­кі­тай­ска­га схо­ду на­род­ных прад­стаў­ні­коў У Бан­га ў Бе­ла­русь у 2011 го­дзе. Аб­мер­ка­ва­ны мно­гія пы­тан­ні ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў між­на­род­ных пар­ла­менц­кіх ар­га­ні­за­цы­ях, у гу­ма­ні­тар­най сфе­ры, у эка­но­мі­цы. Та­ды быў на­ме­ча­ны шэ­раг пра­ек­таў і пад­пі­са­ны да­ку­мен­ты, у тым лі­ку і па ства­рэн­ні Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка, бу­даў­ніц­тве гас­ці­ні­цы «Пе­кін». А пад­час ві­зі­ту бе­ла­рус­кіх пар­ла­мен­та­ры­яў у КНР ад­кры­ты збо­рач­ныя вы­твор­час­ці бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».