Вы тут

У ззян­ні дыя­мен­таў


«... Якія дыя­мен­ты?» — пе­ра­кон­ва­ла я ся­бе, гар­та­ю­чы кні­гу. А по­тым усё ж між ста­рон­ка­мі вы­ла­зі­ла спа­ку­са, і кант­роль­ная дум­ка стрэ­лі­ла ў га­ла­ву: «Мо­жа ўжо хо­піць шэ­рас­ці... Ма­рыць — не за­га­на».

Ма­ры ві­ра­ва­лі ў па­вет­ры май­стэр­ні фо­та­мас­тач­кі Але­ны Ада­мчык. Яна ня­даў­на прад­ста­ві­ла свой но­вы пра­ект «Dіamonds of Belarus», дзе са­бра­ныя парт­рэ­ты пры­го­жых (і вы­дат­ных, вя­до­мых, па­спя­хо­вых) жан­чын Бе­ла­ру­сі. Вось­мая кні­га жа­но­чых фо­та­парт­рэ­таў у вы­ка­нан­ні Але­ны, ся­род якіх ужо бы­лі прысве­ча­ныя бе­ла­рус­кам-еў­ра­пей­кам і прос­та еў­ра­пей­кам, жан­чы­нам све­ту, за­меж­ні­цам. Але на­шы су­ай­чын­ні­цы да­мі­ну­юць: з іх усё па­чы­на­ла­ся яшчэ ў 2004 го­дзе, і чар­го­вы пра­ект пры­све­ча­ны ме­на­ві­та ім. Ні­чо­га не ска­жаш: пры­го­жыя. Яны і ёсць са­мыя са­праўд­ныя дыя­мен­ты ў гэ­тай кні­зе. А вось дыя­мен­ты рэ­аль­ныя, якія на жан­чы­нах, — толь­кі афар­боў­ка, да­да­так, ан­ту­раж, каб пад­крэс­ліць тое, што да­дзе­на пры­ро­дай гэ­тым пя­шчот­ным (але і моц­ным) іс­то­там.

[caption id="attachment_74532" align="alignnone" width="600"]Аўтар (у цэнтры) падчас прэзентацыі кнігі. Аўтар (у цэнтры) падчас прэзентацыі кнігі.[/caption]

— Гэ­та вя­до­мыя жан­чы­ны, што рэа­лі­за­ва­лі­ся як асо­бы, зай­ма­юц­ца ці­ка­вай спра­вай, якой ад­да­юць вя­лі­кую част­ку свай­го жыц­ця. Але пры гэ­тым яны за­ста­юц­ца жан­чы­на­мі і пе­ра­жы­ва­юць роз­ныя мо­ман­ты: і ра­дасць, і сум. У іх бы­ва­юць пе­ры­я­ды, ка­лі яны вель­мі моц­ныя, але мо­гуць быць сла­бы­мі па-жа­но­чы і на­ват у гэ­тым зна­хо­дзяць маг­чы­масць для кан­цэнт­ра­цыі сіл. Не­ка­то­рых са сва­іх ге­ра­інь я ве­даю даў­но, не­ад­ной­чы ўжо зды­ма­ла іх, але гэ­та заў­сё­ды ці­ка­ва. Та­му што на­ват ад­на і тая ж жан­чы­на мо­жа быць вель­мі роз­най у за­леж­нас­ці ад аб­ста­він, на­строю і г.д. Ёсць ся­род ма­іх ця­пе­раш­ніх гераінь асо­бы, якія пе­ра­жы­лі аса­біс­тыя дра­мы і за­ха­ва­лі сваю жа­ноц­касць. Ад­на з жан­чын ужо ба­бу­ля, але ў гэ­та цяж­ка па­ве­рыць, гле­дзя­чы на яе. Яны фан­тас­тыч­ныя і тым, як па­ды­хо­дзі­лі да здым­каў. Мы ра­зам пры­дум­ля­лі воб­раз, скла­да­насць бы­ла хі­ба што ў тым, што трэ­ба бы­ло су­мяс­ціць мой ін­та­рэс як аў­та­ра, за­ці­каў­ле­насць са­міх жан­чын, пры гэ­тым абы­граць пры­го­жыя юве­лір­ныя вы­ра­бы ад «Сма­лен­скіх дыяментаў», та­му што гэ­ты пра­ект мы за­ду­ма­лі да дзе­ся­ці­год­дзя са­ло­на «Сма­лен­скія дыяменты» ў Мін­ску ра­зам з яшчэ ад­ной цу­доў­най жан­чы­най Іры­най Фі­лі­сто­віч, што мя­не і на­тхня­ла, і вель­мі пад­трым­лі­ва­ла. Вы­нік — вось гэ­ты фо­та­аль­бом, прэ­зен­та­цыя яко­га ад­бы­ла­ся ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Але там прад­стаў­ле­на яшчэ і фо­та­вы­ста­ва з се­ры­яй парт­рэ­таў — свое­асаб­лі­вае ад­чу­ван­не вяс­ны.

Мы раз­маў­ля­ем з Але­най ся­род фотапрылад, шта­ты­ваў. Уз­доўж сця­ны — фо­та­пра­цы. За акном — мін­ская ву­лі­ца з яе мі­тус­нёй і заў­сёд­ным не­да­хо­пам ча­су. Мне ня­ём­ка: у сві­та­ры і джын­сах я гар­таю кні­гу з ад­біт­кам гла­му­ру, які (мне зда­ва­ла­ся) та­кі да­лё­кі ад рэ­аль­на­га жыц­ця звы­чай­ных жан­чын. А тут яшчэ жан­чы­ны ў дыя­мен­тах. О, за­бы­ла­ся, най­леп­шыя сяб­ры дзяў­чат ні­бы­та... Але я заў­сё­ды пра ся­бе ду­ма­ла: дзе ж гэ­тыя жан­чы­ны, дзе мож­на су­стрэць іх, якія са­праў­ды но­сяць брыль­ян­ты? Вось гэ­тыя, на­прык­лад, ці но­сяць на­са­мрэч? Са­ма аў­та­рка, вя­до­мая фо­та­мас­тач­ка не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за ме­жа­мі?..

— У нас у сям'і бы­лі каш­тоў­ныя ўпры­гаж­эн­ні, якія да­ста­ва­лі­ся ў спад­чы­ну і пе­ра­да­ва­лі­ся на­шчад­кам. Але так атры­ма­ла­ся, што ад­ной­чы ў ма­ёй ма­мы з пярс­цён­ка вы­паў ка­мень­чык, та­му вось мне не ўда­ло­ся пры­ме­раць на ся­бе гэ­ты сім­вал арыс­та­кра­тыз­му. Але ёсць арыс­та­кра­тызм асо­бы, як мне зда­ец­ца, і ён у тым, што жанчына з ся­бе ўяў­ляе, дзе­ля ча­го жы­ве і неш­та ро­біць. Усе ўпры­гаж­эн­ні — толь­кі для та­го, каб гэ­ты арыс­та­кра­тызм асо­бы пад­крэс­ліць. І мне ха­це­ла­ся б зра­біць ак­цэнт на гэ­тым, ад­сюль і наз­ва, якую мож­на ўспры­маць у да­чы­нен­ні да са­міх ге­ра­інь, — пры­зна­ец­ца Але­на Ада­мчык. — Але так, мае гераіні ў пра­ек­це «Dіamonds of Belarus» — гэ­та жан­чы­ны, што мо­гуць да­зво­ліць са­бе брыль­ян­ты. Але яны іх за­слу­жы­лі — пра­цай, жыц­цём, на­ват сва­ім жа­но­чым подз­ві­гам, бо гэ­тыя жан­чы­ны — ма­ці, якія пра­цу­юць і неш­та ро­бяць у пер­шую чар­гу дзе­ля сва­іх бліз­кіх, дзя­цей, дзе­ля пра­ця­гу. На гэ­ты пра­цяг на­кі­ра­ва­на ўся жа­но­чая сут­насць, што за­бяс­печ­вае ко­лаз­ва­рот жыц­ця.

[caption id="attachment_74533" align="alignnone" width="400"]Наталля ЖУКОЎСКАЯ. Наталля ЖУКОЎСКАЯ.[/caption]

Ад­чу­ваю дум­кі пра­фе­сій­на­га бі­ё­ла­га: Але­на зай­ма­ла­ся ге­ран­та­ло­гі­яй і яе праб­ле­ма­ты­кай, па­куль не за­ха­пі­ла­ся фо­та­мас­тац­твам, у якім ад­кры­ла для ся­бе но­вы свет, але ўсё ж ча­ла­ве­чы, а не тэх­ніч­ны, і з ча­ла­ве­чы­мі (у пер­шую чар­гу жа­но­чы­мі) парт­рэ­та­мі здо­ле­ла знай­сці пры­хіль­ні­каў у роз­ных кра­і­нах, дзе пра­хо­дзі­лі яе вы­ста­вы і ажыц­цяў­ля­лі­ся пра­ек­ты: ці то ў Ма­на­ка, ці то ў Бей­ру­це. Але жан­чы­на за­ста­ец­ца жан­чы­най, дзе б ні жы­ла. І гэ­та зра­зу­ме­ла, ка­лі фо­та­воб­раз да­паў­ня­юць рас­по­ве­ды ге­ра­інь пра са­міх ся­бе — фір­мо­вы стыль фо­та­кніг з се­рыі «Woman of...» Праз асоб­ныя гіс­то­рыі, ус­па­мі­ны ці цёп­лыя эпі­зо­ды яны паў­ста­юць як жы­выя і рэ­аль­ныя, з эмо­цы­я­мі, пры­хіль­нас­ця­мі, сла­бас­ця­мі. На трох мо­вах: бе­ла­рус­кай, рус­кай, анг­лій­скай. Гэ­тыя тэкс­ты (не­вя­лі­кія, але вель­мі трап­ныя) пад­ка­заў зра­біць Адам Гло­бус (як рэ­дак­тар, муж і муж­чы­на). Ве­дае, што прос­та па­гля­дзець на пры­го­жых жан­чын — гэ­та ад­но. Але зра­зу­мець іх, ад­чуць ду­шу — ін­шае. А ду­ша жан­чы­ны — у што­дзён­ных кло­па­тах, у ма­рах, здзяйс­нен­не якіх жан­чы­ны мо­гуць за­бяс­печ­ваць і са­мі. Што трэ­ба ад тых, хто мо­жа быць по­бач, — за­бяс­пе­чыць умо­вы, пры якіх усё гэ­та маг­чы­ма. Слу­ха­еш іх (ад пер­шых асоб) — і па-ін­ша­му ўспры­ма­еш фо­та­парт­рэ­ты. Вось толь­кі гіс­то­рыі са­мой аў­та­ркі ў гэ­тай кні­зе ня­ма.

Мы раз­маў­ля­ем з Але­най пра вы­со­кае пры­зна­чэн­не жан­чы­ны, пра мір ва ўсім све­це, пра яго ма­раць усе ця­пер (яе гэ­та не­па­ко­іць). Пра мір, які за­бяс­печ­вае жан­чы­нам упэў­не­насць у бу­ду­чы­ні, у тым, што ўсё і з усі­мі бу­дзе доб­ра. Пра мір, што, мо­жа быць, на­ро­дзіц­ца ў Мін­ску. Пра мір, які на­шы жан­чы­ны ўва­саб­ля­юць сва­ёй вы­тан­ча­нас­цю і крох­кас­цю на­тур. Пра мір, пры ўмо­ве яко­га (і толь­кі та­ды) жан­чы­на бу­дзе спа­кой­най, упэў­не­най, бу­дзе свя­ціц­ца пры­га­жос­цю знут­ры. І та­ды знеш­ні бляск і шык да­да­дуць зі­ха­цен­ня воб­ра­зу. Вось як на фо­та. Та­му што ба­чыш усё роў­на жан­чын. На­ват ка­лі на іх дыяменты, пры­чым шы­коў­ныя, на­ват ка­лі гэ­та ка­ро­на! Ба­чыш жан­чы­ну, якая ка­ра­ле­ва. Прос­та та­му, што ка­ра­ле­ва... І пры­мя­ра­еш на ся­бе. Не дыя­мен­ты. Воб­раз ка­ра­ле­вы.

[caption id="attachment_74534" align="alignnone" width="400"]Вольга КАЧАЛАВА. Вольга КАЧАЛАВА.[/caption]

— Як бі­ё­лаг і хімік я ве­даю, што ал­маз — са­мы цвёр­ды ка­мень, што паў­стаў з вуг­ля­ро­ду, ад­на­го з жыц­це­ўтва­раль­ных элементаў на Зям­лі. Без яго ня­ма жыц­ця на на­шай пла­не­це. Як ня­ма яго без жан­чы­ны, — пад­су­моў­вае Але­на. — Дыя­мент, які вы­раб­ля­юць з ал­ма­зу, — гэ­та сім­вал чыс­ці­ні, што вы­раз­на бач­ная пас­ля апра­цоў­кі. Жан­чы­ны — па на­ту­ры моц­ныя іс­то­ты, ка­лі трэ­ба, вы­тры­ва­юць шмат ча­го. Але на сва­ім шля­ху, ня­прос­тым для мно­гіх, яны здоль­ныя за­хоў­ваць чыс­ці­ню. І та­ды зі­ха­ціць ду­ша: вось дыя­мент.

Пас­ля раз­мо­вы я вы­хо­дзі­ла на ву­лі­цу ў шы­коў­най доў­гай су­кен­цы, на аб­ца­сах, з ма­ні­кю­рам і доў­гі­мі за­вуш­ні­ца­мі з дроб­ны­мі пя­шчот­ны­мі бліс­ку­чы­мі ка­мень­чы­ка­мі. У дум­ках. Я так ся­бе ад­чу­ва­ла. На­са­мрэч, каб ад­чу­ваць ся­бе ка­ра­ле­вай, да­стат­ко­ва ча­сам на ка­ра­леў па­гля­дзець і сваю ка­ра­леў­скую сут­насць вы­пус­ціць, па­ду­маў­шы пра свой дыя­мент, які мо­жа асвят­ляць усё на­во­кал (я ж гэ­та ве­даю, мо­жа!). Ну, і ма­рыць жа не шкод­на...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.