Вы тут

Рух паводле


Ле­а­на­рда да Він­чы як ча­ла­век-ідэя

Ён ма­рыў ля­таць — і гэ­тую ма­ру па­кі­нуў на­шчад­кам, якім (пас­ля яго) ужо пра­сцей бы­ло быць ам­біт­ны­мі і да­ся­гаць вы­ні­каў. Ма­рыў спаз­наць Су­свет і ча­ла­ве­ка як яго част­ку (ча­ла­век ці не га­лоў­ная мэ­та яго да­сле­да­ван­няў), на­ват іс­на­ван­не та­ко­га ме­ха­ніз­му, як бія­ла­гіч­нае це­ла, яко­му пры­све­ча­ныя ана­та­міч­ныя да­сле­да­ван­ні. Яны бы­лі роз­ны­мі — як рэ­аль­ныя во­пы­ты, што ён ста­віў, так і мас­тац­кае спа­сці­жэн­не іс­цін быц­ця (і жыц­ця та­го ж ча­ла­ве­ка). Імк­нуў­ся спа­сціг­нуць фі­зіч­ныя за­ко­ны, па­вод­ле якіх іс­нуе свет, але ці не най­ця­жэй бы­ло пры­ста­соў­вац­ца да за­ко­наў, якія ёсць у ча­ла­ве­чым све­це: так, яго та­лент пры­зна­ва­лі, але шмат што ў ім бы­ло не­пры­ня­тае ін­шы­мі. Не­ка­то­рыя ба­чы­лі ў ім звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка, не зу­сім ра­зу­ме­лі са­праўд­ную сут­насць яго не­звы­чай­нас­ці. Мо­жа, та­му ён ма­рыў жыць у ідэа­льным го­ра­дзе, на­ват рас­пра­ца­ваў яго пра­ект.

7-8

І вось ён: ідэа­льны го­рад Ле­а­нар­да да Він­чы, дзе жы­вуць яго ідэі. Ён на два ме­ся­цы раз­мяс­ціў­ся ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі, дзе ад­бы­ва­ец­ца вы­ста­ва «Вы­на­ход­ніц­твы Ле­а­нар­да да Він­чы». Вы­на­ход­ніц­твы, якія ўва­со­бі­лі ўжо ў наш час дзя­ку­ю­чы яго ма­люн­кам, рас­пра­цоў­кам, на­тат­кам: каб зра­біць гэ­та, вы­ву­чы­лі больш за 6000 ста­ро­нак ру­ка­пі­саў Ле­а­нар­да. Ажыц­цяў­лен­нем пра­ек­таў зай­ма­ла­ся Аў­стра­лій­ская кам­па­нія «Гран­дэ Эк­сі­бішнс», дзя­ку­ю­чы якой і паў­ста­ла пе­ра­соў­ная вы­ста­ва, рас­пра­ца­ва­ная з італь­ян­скім Leonardo da Vіncі Museo, пры­све­ча­ная май­стру, што з'яў­ля­ец­ца не толь­кі мас­та­ком, а яшчэ ар­хі­тэк­та­рам, ге­о­ла­гам, фі­зі­кам, ма­тэ­ма­ты­кам, аст­ра­но­мам, бі­ё­ла­гам... У ліс­це да пра­ві­це­ля Мі­ла­на Лю­до­ві­ка Сфор­цы ён прад­ста­віў­ся як ін­жы­нер, ва­ен­ны экс­перт, мас­так. Але ця­пер мы ра­зу­ме­ем, што спіс мож­на пра­цяг­нуць.

Больш за 200 экс­па­на­таў. Не­ве­ра­год­ных. На­ват ця­пер, ка­лі ўяў­ля­еш, што пры­ду­ма­на ўсё амаль пяць ста­год­дзяў та­му. Мо­жа быць, са­праў­ды ча­ла­ве­чы ро­зум не мае аб­ме­жа­ван­няў у ча­се і пра­сто­ры, прос­та трэ­ба ва­ло­даць асаб­лі­вай тэх­на­ло­гі­яй да­лу­чэн­ня да най­вы­шэй­ша­га све­ту ідэй і су­свет­най муд­рас­ці, каб іх ад­туль да­стаць. Та­ды бы­ла эпо­ха Ад­ра­джэн­ня, ка­лі вель­мі чул­лі­выя лю­дзі і ве­ры­лі ў тое, што ча­ла­век — вя­лі­кая іс­то­та, якой пад­улад­нае ўсё. Ме­на­ві­та та­му, што гэ­та іс­то­та вя­лі­кая, ён, як яе прад­стаў­нік, аб­раў шлях не за­бі­ваць ін­шых дзе­ля ежы — ужо та­ды стаў ве­ге­та­ры­ян­цам, ад­мо­віў­ся ад адзен­ня з шоў­ку і ску­ры, ад­даў­шы пе­ра­ва­гу тка­ні­нам з іль­ну.

Та­кім чы­нам, гэ­тая іс­то­та мо­жа ля­таць, у Ле­а­нар­да бы­ла на­ват свая за­ду­ма роз­ных пры­лад для та­го — вер­ты­каль­ны апа­рат. Ці на­ват па­ра­шут. За­ва­ёў­ваць пад­вод­ныя мі­ры — ка­лі лас­ка, ён ду­маў і пра гэ­та: у аква­лан­гу ці пад­лод­цы. Па­ско­рыць са­бе пе­ра­соў­ван­не — вы­най­шаў ро­вар. Бра­ні­ра­ва­ная ка­ляс­ні­ца — ці не танк па-на­ша­му? Больш за 60 ма­дэ­ляў (як бы­ло за­ду­ма­на аў­та­рам) паў­ста­лі ў на­ту­раль­ную ве­лі­чы­ню. І мож­на пра­вес­ці па­ра­ле­лі з ты­мі рэ­ча­мі ці з'я­ва­мі, якія ўжо ёсць у ХХІ ста­год­дзі.

7-7

«Я ду­маю спа­чат­ку пра­вес­ці во­пыт, а по­тым знай­сці до­ка­зы, ча­му ён па­ві­нен прай­сці ме­на­ві­та так. І гэ­та пра­ві­ла, што па­він­ны вы­кон­ваць на­зі­раль­ні­кі пры­род­ных з'яў», — пры­зна­ваў­ся вя­лі­кі да­след­чык уся­го на­ва­коль­на­га све­ту Ле­а­нар­да да Він­чы.

З да­сле­да­ван­ня­мі тэ­а­рэ­тыч­на­га кштал­ту так­са­ма мож­на азна­ё­міц­ца: прад­стаў­ле­ны яго ру­ка­пі­сы і ма­люн­кі, дзе вель­мі дак­лад­на пе­ра­да­дзе­ны ўсе ана­та­міч­ныя пад­ра­бяз­нас­ці ча­ла­ве­ча­га це­ла. І тут ра­зу­ме­еш: гэ­та зра­біў дас­ціп­ны да­след­чык. Але ж які мас­так!

Ну, як жа без тых шэ­дэў­раў, праз якія ў на­шай свя­до­мас­ці за­ма­ца­ва­на гэ­тае імя? Праў­да, гэ­тая част­ка пра­па­на­ва­на ў ду­ху са­мо­га Ле­а­нар­да: на пад­ста­ве ўжо су­час­ных тэх­на­ла­гіч­ных да­сяг­нен­няў. І тут мы ра­зу­ме­ем: спра­ва да Він­чы жы­ве і пе­ра­ма­гае. Ён, што на­зы­ва­ец­ца, «на ка­ні». Дзі­ва, але са­праў­ды ёсць «Конь Ле­а­нар­да», ці пра­віль­на, «Конь Сфор­цы» — адзі­ная скульп­ту­ра мас­та­ка. І мы ра­зу­ме­ем: і гэ­та ён мог. Цу­доў­ныя мас­тац­кія тво­ры мож­на па­ба­чыць дзя­ку­ю­чы тэх­на­ло­гіі 3D. На­прык­лад «Тай­ную вя­чэ­ру» — адзін з тых шэ­дэў­раў, які ака­заў­ся най­больш пад­улад­ны ча­су. Мож­на па­раз­ва­жаць пра тое, з чым і як мог экс­пе­ры­мен­та­ваць май­стар та­ды, што ця­пер усе за­кла­по­ча­ны тым, каб яго твор не знік.

Ці вось яшчэ па­гля­дзі­це ча­роў­ную «Мо­ну Лі­зу». Уя­ві­це, як ён мог пры­ду­маць дзіў­ную тэх­ні­ку сфу­ма­та, якая змя­ні­ла па­ды­ход да мас­тац­тва. Прад­ме­ты не ма­юць дак­лад­ных ра­мак, яны ні­бы­та рас­тва­ра­юц­ца ў пра­сто­ры, ды­ха­юць. Ёсць свед­чан­ні, што Ле­а­нар­да да Він­чы аб­кур­ваў ды­мам па­мяш­кан­не, дзе пра­ца­ваў, каб у яго клу­бах вы­шук­ваць воб­ра­зы. Вось з гэ­та­га эфек­ту сфу­ма­та паў­ста­ла ўсмеш­ка Джа­кон­ды (ці яна ёсць, ці яе ня­ма?), ка­лі ўс­пры­ман­не за­ле­жыць ад та­го, з яко­га пунк­ту агля­даць твор, на чым спы­ня­ец­ца по­гляд гле­да­ча. Але што ён ха­цеў гэ­тым ска­заць? Да­ка­заць?..

Жыц­цё ледзь улоў­нае. Гэ­та толь­кі зда­ец­ца, што ўсё ў ім зра­зу­ме­ла, ві­да­воч­на. Так не мо­жа быць, та­му што па­куль жыц­цё ру­ха­ец­ца — яно дак­лад­на не скон­ча­на. Вось гэ­тая ня­скон­ча­насць у твор­час­ці да Він­чы на­бы­ла асаб­лі­вы сэнс. Ён пра­ца­ваў ма­руд­на, па­воль­на, не спя­шаў­ся скон­чыць пра­цу, ні­бы­та ішоў услед за жыц­цём. Штось­ці ўдак­лад­ня­ю­чы па ме­ры яго ру­ху. Яго тво­ры ня­скон­ча­ныя. Твор­часць ня­скон­ча­ная. І жыц­цё яго — ня­скон­ча­нае дак­лад­на. Мож­на ве­даць да­ты яго жыц­ця, тое, што па­мёр муд­рым стар­цам, які на­пры­кан­цы жыц­ця ці­ка­віў­ся Бос­кім і Веч­ным. Рых­та­ваў­ся да веч­нас­ці. Да­ка­заў на сва­ім пры­кла­дзе, што ў ча­ла­ве­чым зям­ным све­це яна дак­лад­на маг­чы­мая. І гэ­та так­са­ма адзін з яго дзіў­ных во­пы­таў, прын­цып яко­га за­клю­чаў­ся ў тым, каб не ба­яц­ца быць не­зра­зу­ме­лым дзі­ва­ком, імк­нуц­ца да дас­ка­на­лас­ці шля­хам спро­баў і па­мы­лак, шу­каць, спра­ба­ваць, здзіў­ляць, але на­па­чат­ку здзіў­ляц­ца са­мо­му, шу­ка­ю­чы ад­ка­зы на пы­тан­ні. І за­да­ючы пы­тан­ні.

7-9

Ні­хто не ска­жа і ця­пер, што ўсе пы­тан­ні, за­да­дзе­ныя Ле­а­нар­да да Він­чы, рас­кры­тыя. На­ват яго аса­біс­тыя пы­тан­ні — і яны та­ям­ні­ца для нас. Ча­му пі­саў ле­вай ру­кой спра­ва на­ле­ва і ў люс­тэр­ка­вым вы­яў­лен­ні, ні­бы­та ў па­то­ку ду­мак, з па­мыл­ка­мі і фак­тыч­на без зна­каў пры­пын­ку? Ча­му па жыц­ці быў да­во­лі скрыт­ны і ця­пер пра яго са­мо­га не так шмат вя­до­ма? З гэ­тай пры­чы­ны, мо­жа быць, вя­до­ма пра яго толь­кі ма­лень­кая част­ка та­го, што маг­лі б ве­даць лю­дзі. А яны хо­чуць ве­даць: вы­ста­ва з 2006 го­да ўжо пра­еха­ла па­ло­ву све­ту, а ў Мін­ску за­ста­нец­ца на два ме­ся­цы і ру­шыць да­лей. Та­му што па­вод­ле Ле­а­нар­да: «Рух — пры­чы­на лю­бо­га жыц­ця».

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».