Вы тут

Аб простым і складаным з Ларысай Багдановіч


Жа­но­чая раз­мо­ва з дэ­пу­та­там на­пя­рэ­дад­ні свя­та

8 Са­ка­ві­ка — гэ­та На­го­да. На­го­да за­ка­заць ка­ву ў ло­жак. На­дзець пры­го­жую су­кен­ку. На­крыць свя­точ­ны стол. А так­са­ма 8 Са­ка­ві­ка — гэ­та на­го­да па­раз­маў­ляць аб прос­тым і скла­да­ным, веч­ным і паў­ся­дзён­ным. Асаб­лі­ва ка­лі су­раз­моў­ца — Асо­ба. Тым больш ка­лі су­раз­моў­ца — Жан­чы­на. 8 Са­ка­ві­ка — на­го­да для раз­моў пра Жан­чын. Мы гу­та­рым з Ла­ры­сай БАГ­ДА­НО­ВІЧ, на­мес­ні­кам стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях. У сва­ёй вы­бар­чай акру­зе і ў Бе­ла­ру­сі яна вя­до­мая так­са­ма як ства­раль­ні­ца Брэсц­ка­га аб­лас­но­га цэнт­ра ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі для дзя­цей з псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі «То­нус». Цэнтр гэ­ты, да­рэ­чы, вя­до­мы і за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. А раз­мо­ва на­ша атры­ма­ла­ся пра тое, якія ро­лі ў жыц­ці жан­чы­ны ады­гры­ва­юць роз­ныя рэ­чы.

Безимени-4

Ро­ля да­чы

— Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на, якая ва­ша лю­бі­мая па­ра го­да?

— Во­сень у за­ла­тым яе ча­се. Люб­лю і зі­му, ка­лі яна снеж­ная і хруст­кая, і ле­та — з лас­ка­вым вет­ры­кам, ка­лі не над­та спя­кот­на. У нас на Брэст­чы­не га­ра­чы­ня, бы­вае, на па­чат­ку ле­та вы­паль­вае ўсю зе­ля­ні­ну, і не па­спя­ва­еш атры­маць аса­ло­ду ад са­ка­ві­тас­ці пры­ро­ды.

— На да­чы час­та бы­ва­е­це?

— Ле­там — амаль кож­ныя вы­хад­ныя. На­ша да­ча — баць­коў­скі дом. Мы там вель­мі лю­бім бы­ваць: і мая сям'я, і сяст­ра, і сям'я май­го сы­на, і свац­ця: шэсць да­рос­лых і ад­но дзі­ця.

— Што для вас гэ­тае мес­ца?

— Сро­дак для зно­сін і аса­ло­да ад пры­га­жос­ці на­ва­коль­най пры­ро­ды. І, вя­до­ма, кло­пат, але пры­ем­ны.

Пра­ца­ваць на да­чы ў нас лю­бяць усе, і ў кож­на­га ёсць свой кі­ру­нак. Я зай­ма­ю­ся па­мі­до­ра­мі, сяст­ра — агур­ка­мі, на­ват унуч­ка (у чэр­ве­ні ёй бу­дзе 3 гад­кі) ле­тась па­лю­бі­ла па­лі­ваць град­кі. Што­дня пас­ля дзён­на­га сну яна рас­плюшч­ва­ла воч­кі і кры­ча­ла: «Мы пой­дзем па­лі­ваць град­кі?»

Та­кая ра­бо­та на зям­лі вель­мі па­трэб­на су­час­на­му га­ра­джа­ні­ну: яна зні­мае на­пру­жан­не, су­па­кой­вае, пры­но­сіць за­да­валь­нен­не і... аб'­яд­ноў­вае сва­я­коў. Ка­лі б не баць­коў­скі дом, на­ўрад ці мы су­стра­ка­лі­ся б так час­та.

Мне па­да­ба­ец­ца раз­маў­ляць з су­се­дзя­мі. Яны заў­сё­ды рас­пыт­ва­юць пра па­лі­ты­ку, пра тое, ка­лі па­вы­сяц­ца пен­сіі і за­роб­кі, і пра тое, якая па­зі­цыя кра­і­ны ў да­чы­нен­ні да тых або ін­шых па­дзей у све­це.

Дом ма­іх баць­коў знаходзіцца ў вель­мі ці­ка­вых мяс­ці­нах — на Ру­жан­шчы­не. Са­мі Ру­жа­ны ў ХVІІ ста­год­дзі ад ка­ра­ля Ула­дзі­сла­ва Ва­зы атры­ма­лі Маг­дэ­бург­скае пра­ва і ўлас­ны герб. За Са­пе­га­мі тут быў па­бу­да­ва­ны ве­ліч­ны па­лац, а мяс­тэч­ка трыс­та га­доў та­му ста­ла ася­род­кам ве­лі­ка­свец­ка­га жыц­ця — тут ла­дзі­лі­ся шы­коў­ныя ба­лі, фе­ер­вер­кі, дзей­ні­чаў тэ­атр, спы­ня­лі­ся ка­ра­лі. Гэ­та паў­плы­ва­ла на мен­та­лі­тэт ру­жан­цаў, якія ша­ну­юць і ве­да­юць сваю гіс­то­рыю, га­на­рац­ца род­ны­мі мяс­ці­на­мі. З кож­ным го­дам усё больш гас­цей збі­рае наш фес­ты­валь «Ру­жан­ская бра­ма».

Ця­пер пра­во­дзіц­ца рэ­стаў­ра­цыя Ко­саў­ска­га па­ла­ца — гэ­та так­са­ма по­бач. Не­да­лё­ка ад нас Сло­нім, Жы­ро­ві­чы і Сын­ка­ві­чы. Што­год мы на­вед­ва­ем усе на­ва­коль­ныя сла­ву­тас­ці і ця­пер ма­рым здзейс­ніць ванд­роў­ку па цэнт­раль­най і ўсход­няй Бе­ла­ру­сі. Па­куль за мя­жой ад­па­чы­ваць не атрым­лі­ва­ла­ся, але, ду­маю, гэ­та так­са­ма трэ­ба.

У нас не шмат сва­я­коў, та­му мы імк­нём­ся (маг­чы­ма, не­свя­до­ма) у той не­вя­лі­кай коль­кас­ці, што ёсць, час­цей бы­ваць ра­зам.

Ро­ля па­лі­ты­кі

— Сын ваш у якой га­лі­не пра­цуе?

— У ма­ёй сям'і ўсе ўра­чы. Толь­кі сяст­ра мая — эка­на­міст па аду­ка­цыі. А ўсе ас­тат­нія — муж, сын, ня­вест­ка, свац­ця — дак­та­ры. І так скла­ла­ся, што ўсе пра­цу­юць з дзець­мі.

— На­коль­кі скла­да­на бы­ло вам з ме­ды­цын­скай сфе­ры, якая так шчыль­на акру­жа­ла вас не толь­кі на пра­цы, але і до­ма, пай­сці ў па­лі­ты­ку? Гэ­та ж зу­сім ін­шае?

— Так, зу­сім ін­шае. Уліч­ва­ю­чы тое, што я са­ма ства­ра­ла сіс­тэ­му дзі­ця­чай рэ­абі­лі­та­цыі ў воб­лас­ці, мне скла­да­на бы­ло пры­няць гэ­тае ра­шэн­не. Але ў той жа час я ра­зу­ме­ла, што для та­го, каб сіс­тэ­ма гэ­тая ўдас­ка­наль­ва­ла­ся, на­стаў час вы­хо­дзіць на больш вы­со­кі ўзро­вень.

Ра­зам з тым я не раз­ві­та­ла­ся з «То­ну­сам», пад­трым­лі­ваю цес­ныя кан­так­ты з ка­лек­ты­вам. Ра­зам з ця­пе­раш­нім яго кі­раў­ніц­твам, а так­са­ма з да­па­мо­гай кі­раў­ніц­тва воб­лас­ці нам уда­ло­ся па­бу­да­ваць трох­па­вяр­хо­вы спаль­ны кор­пус, які, спа­дзя­ю­ся, на на­ступ­ны год ужо пры­ме пер­шых дзя­цей і іх баць­коў. Знач­насць гэ­та­га аб'­ек­та вель­мі вы­со­кая, бо ў «То­ну­се» заў­сё­ды ка­ля 60% дзя­цей — з ін­шых га­ра­доў. Ця­пер праб­ле­ма по­шу­ку мес­ца пра­жы­ван­ня для гэ­тых сем'­яў бу­дзе вы­ра­ша­на.

Не менш важ­на тое, што «То­нус» на­быў са­мае су­час­нае ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не — ро­ба­ты-трэ­на­жо­ры, якія лі­чац­ца ад­ны­мі з са­мых эфек­тыў­ных у рэ­абі­лі­та­цыі і на­ву­чан­ні дзя­цей хадзь­бе і ін­шым на­вы­кам.

З ін­ша­га бо­ку, мне як пар­ла­мен­та­рыю вель­мі шмат да­юць зно­сі­ны з баць­ка­мі хво­рых дзя­цей. Па-пер­шае, уда­ло­ся на вы­со­кі ўзро­вень па­ста­віць іх пра­ва­вую асве­ту. Па-дру­гое, свое­ча­со­ва да­вед­ва­ю­ся, якія нор­мы за­ко­на пра­бук­соў­ва­юць. На­прык­лад, уда­ло­ся да­біц­ца бяс­плат­на­га за­бес­пя­чэн­ня срод­ка­мі рэ­абі­лі­та­цыі дзя­цей, не­за­леж­на ад на­яў­нас­ці гру­пы ін­ва­лід­нас­ці. Ка­лі дзі­ця, ска­жам, мае вы­раз­ныя па­ру­шэн­ні па­ста­вы або хва­рэе на ска­лі­ёз і яму рэ­ка­мен­да­ва­на на­шэн­не гар­сэ­та, які трэ­ба кож­ныя паў­го­да мя­няць, то гэ­та вель­мі до­ра­га атрым­лі­ва­ец­ца для баць­коў. Пос­пе­хам сва­ёй пар­ла­менц­кай дзей­нас­ці лі­чу і за­ка­на­даў­чую нор­му аб вы­да­чы ліс­та не­пра­ца­здоль­нас­ці для баць­коў, якія зна­хо­дзяц­ца з дзець­мі на рэ­абі­лі­та­цыі. Па­доб­ных да­сяг­нен­няў шмат.

Ду­маю, на­ша са­цы­яль­ная па­лі­ты­ка пра­віль­ная. Утры­ман­ства ў гра­мад­стве не мае гла­баль­ных маш­та­баў, а ста­рых, ін­ва­лі­даў, сем'і, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей-ін­ва­лі­даў, не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць.

— Сем'­ям з дзець­мі-ін­ва­лі­да­мі ляг­чэй ця­пер жы­вец­ца, чым 20 га­доў та­му?

— Да 90-х га­доў пра тое, што ў сям'і ёсць дзі­ця-ін­ва­лід, ве­да­лі толь­кі ўра­чы. Гэ­тыя сем'і прак­тыч­на не па­кі­да­лі сцен улас­ных ква­тэр. Як пра­ві­ла, яны скла­да­лі­ся з ня­шчас­най жан­чы­ны з ужо да­рос­лым сы­нам або дач­кой. Та­ты та­кія сем'і хут­ка па­кі­да­лі. Раз­мо­вы не бы­ло ні пра са­док, ні пра шко­лу.

Ця­пер у нас ёсць ал­га­рытм ру­ху дзі­ця­ці-ін­ва­лі­да па жыц­ці: цэнт­ры ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі пра­цу­юць з ма­лы­мі з пер­шых дзён жыц­ця, цэнт­ры ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня ства­ра­юць сіс­тэ­мы комп­лекс­най да­па­мо­гі дзе­цям і пад­лет­кам з мэ­тай іх са­цы­я­лі­за­цыі і ін­тэ­гра­цыі ў гра­мад­ства, тэ­ры­та­ры­яль­ныя цэнт­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва аказ­ва­юць да­па­мо­гу ў да­лей­шым.

Та­кія дзе­ці на­вед­ва­юць дзі­ця­чыя сад­кі, на­ву­ча­юц­ца ў шко­лах або дома. У ся­мі вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі ство­ра­на без­бар'­ер­нае ася­род­дзе. У 2012 го­дзе на ўсю кра­і­ну пра­сла­віў­ся Улад Гуд­коў са Слуц­ка, які з цяж­кай фор­май ДЦП па­сту­піў на ад­дзя­лен­не з дыс­тан­цый­ным на­ву­чан­нем Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Гэ­тых дзя­цей нель­га скід­ваць з ра­хун­ку, якія б асаб­лі­вас­ці раз­віц­ця ў іх ні бы­лі.

— А ка­лі па­раў­наць з за­ход­ні­мі кра­і­на­мі?

— У са­цы­яль­ным пла­не мы да­сяг­ну­лі больш вы­со­ка­га ўзроў­ню ў тым сэн­се, што ў нас ство­ра­на строй­ная сіс­тэ­ма, якая пе­рад­ае дзі­ця-ін­ва­лі­да з рук у ру­кі. У Гер­ма­ніі, ска­жам, як толь­кі рэ­абі­лі­та­цый­ны па­тэн­цы­ял дзі­ця­ці вы­чар­па­ны, яго змя­шча­юць у пэў­нае адап­та­ва­нае ася­род­дзе. Дзі­ця там да­гля­да­юць, але раз­мо­ва пра да­лей­шы рух на­пе­рад у са­цы­яль­ным або фі­зіч­ным пла­не ўжо не ідзе. Ня­мец­кая сіс­тэ­ма ўсё ро­біць за дзі­ця, і гра­мад­ства гэ­та за­да­валь­няе, бо так больш тан­на, эка­на­міч­на вы­гад­на.

На­ша мэ­та — мак­сі­маль­на раз­віць усе здоль­нас­ці ча­ла­ве­ка, каб ён ад­чу­ваў ся­бе кам­форт­на ў гра­мад­стве. Тут мы пра­су­ну­лі­ся да­лей. Мы не прос­та да­гля­да­ем, мы раз­ві­ва­ем ча­ла­ве­ка з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі крок за кро­кам. На­ша дзяр­жа­ва больш вы­дат­коў­вае срод­каў на тое, каб з ма­лень­ка­га ча­ла­ве­ка атры­маў­ся ча­ла­век.

На­ступ­ным на­шым кро­кам па­він­на стаць пра­цоў­ная рэ­абі­лі­та­цыя ма­ла­дых ін­ва­лі­даў. На жаль, тут у нас яшчэ ёсць праб­ле­мы.

— Та­кія лю­дзі, на­пэў­на, цяж­ка ўпіс­ва­юц­ца ў ры­нач­ную эка­но­мі­ку?

— За­ла­тую ся­рэ­дзі­ну знай­сці маг­чы­ма. Ка­лісь­ці лі­чы­ла­ся, што спе­цы­я­лі­за­ва­ныя цэнт­ры для дзён­на­га зна­хо­джан­ня дзя­цей-ін­ва­лі­даў — эка­на­міч­ны ця­жар для дзяр­жа­вы. На­са­мрэч, як толь­кі мы ўлад­коў­ва­ем та­кое дзі­ця ў са­док або ка­рэк­цый­ны цэнтр, яго ма­ці мо­жа ўклю­чыц­ца ў эка­на­міч­нае жыц­цё кра­і­ны. Апроч та­го, дзі­ця та­кім чы­нам са­цы­я­лі­зу­ец­ца. Са­мо гра­мад­ства ро­біц­ца больш па­мяр­коў­ным і спа­гад­лі­вым. Ця­пер усё больш ма­ла­дых лю­дзей з роз­ны­мі фор­ма­мі ДЦП са­ма­стой­на ка­рыс­та­юц­ца гра­мад­скім транс­пар­там. Тут уза­ем­ная ка­рысць для ўсіх — ма­тэ­ры­яль­ная і ма­раль­ная.

Вель­мі доб­ры прык­лад са­цы­яль­най эка­но­мі­кі — пры­ват­ная май­стэр­ня «Ке­ра­мАрт» у Брэс­це. Ужо 10 га­доў ма­ла­дыя лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі вы­раб­ля­юць там су­ве­нір­ную пра­дук­цыю з ке­ра­мі­кі і фар­фо­ру. Прад­пры­ем­ства пра­цуе на прын­цы­пах гас­па­дар­ча­га раз­лі­ку і па­спя­хо­ва кан­ку­ры­руе на рын­ку.

У цэ­хах коб­рын­скай кам­па­ніі па вы­твор­час­ці пласт­ма­са­вых ца­цак «Па­лес­се» ін­ва­лі­ды пра­цу­юць на стан­ках... Прос­та ў та­кіх лю­дзей трэ­ба па­ве­рыць. І ства­рыць ма­ты­ва­цыю для біз­не­су. Ду­маю, у рам­ках пры­ват­на-дзяр­жаў­на­га парт­нёр­ства мож­на бу­дзе гэ­тыя ідэі ру­хаць.

Ро­ля сям'і

— На­коль­кі мы, на ваш по­гляд, пра­су­ну­лі­ся ў спра­ве аба­ро­ны сям'і ў цэ­лым?

— Пра тое, што дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка пры­но­сіць плён, свед­чыць пры­рост на­сель­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі за апош­нія тры га­ды. Я не згод­ная з дум­кай, што са­цы­яль­ныя рэ­фор­мы не ўплы­ва­юць на на­ра­джаль­насць. Ча­му ў 90-я га­ды мы пе­ра­ста­лі на­ра­джаць?

Маг­чы­ма, у не­ка­то­рых кра­і­нах ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га не ўплы­вае на ра­шэн­не на­ра­дзіць, але ў нас гэ­та мае зна­чэн­не.

Ця­пер на­шмат па­вя­лі­ча­ны па­мер да­па­мог сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей. І гэ­та да­зво­ліць жан­чы­нам не вы­хо­дзіць з вод­пус­ку ра­ней з-за ма­тэ­ры­яль­ных цяж­кас­цяў. Дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка тут пра­віль­ная. Ма­тэ­ры­яль­ная пад­трым­ка не па­він­на на­ра­джаць утры­ман­ства, але яна па­він­на быць. Ду­маю, «ся­мей­ны ка­пі­тал» так­са­ма ста­не доб­рым сты­му­лам для ства­рэн­ня вя­лі­кіх сем'­яў. На шмат­дзет­насць, зра­зу­ме­ла, ад­важ­ва­юц­ца ня­мно­гія, і я схі­ляю га­ла­ву пе­рад баць­ка­мі, якія доб­ра да­гля­да­юць у та­кіх сем'­ях усіх дзя­цей і доб­ра іх вы­хоў­ва­юць.

Ка­лі ка­жуць, што жан­чы­ны з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй на­ра­джа­юць ра­дзей, то тут трэ­ба пры­гле­дзец­ца да пры­чын. Мне зда­ец­ца, што дзяр­жа­ва маг­ла б змя­ніць сі­ту­а­цыю. Ка­лі ка­заць пра ўра­чоў, то кар­ці­на скла­да­ец­ца на­ступ­ная. Пас­ля ся­мі га­доў на­ву­чан­ня ў «жа­но­чым» ін­сты­ту­це ма­ла­дая не­за­муж­няя жан­чы­на-док­тар вы­хо­дзіць на пра­цу як­раз у тым уз­рос­це, ка­лі ёй са­мы час на­ра­джаць. Праз два га­ды яна, на­рэш­це, за­му­жам, але для та­го, каб атры­маць ка­тэ­го­рыю, ёй трэ­ба ад­пра­ца­ваць яшчэ тры га­ды. Та­кім чы­нам, пер­шае дзі­ця яна пла­нуе толь­кі ў 28-29 га­доў. Пас­ля вы­ха­ду з вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці яна зноў тры га­ды не мо­жа зда­ваць на ка­тэ­го­рыю, якая да­зво­ліць атрым­лі­ваць больш вы­со­кі за­ро­бак. Вы­бар па­між маг­чы­мас­ця­мі на­ра­дзіць дру­гое дзі­ця і па­вы­сіць уз­ро­вень сва­ёй аду­ка­цыі час­цей ро­біц­ца на ка­рысць апош­ня­га.

Трэ­ба да­зво­ліць ура­чам зда­ваць на ква­лі­фі­ка­цыю ад­ра­зу пас­ля дэ­крэ­ту. Не стра­ціць доб­ры док­тар сваю ква­лі­фі­ка­цыю за час до­гля­ду дзі­ця­ці. Па­доб­ная сі­ту­а­цыя і ў на­стаў­ні­каў.

— Ла­ры­са Мі­ка­ла­еў­на, вы ве­да­е­це, што жан­чы­не па­трэб­на для шчас­ця?

— Кож­най сваё. Гэ­та за­ле­жыць ад вы­ха­ван­ня, аду­ка­цыі, са­цы­яль­на­га ста­ту­су, сту­пе­ні стом­ле­нас­ці. Для не­ка­га шчас­це — вы­спац­ца. Для не­ка­га — да­ве­дац­ца пра неш­та но­вае. Для не­ка­га — пры­га­та­ваць неш­та смач­нае. Для мя­не шчас­лі­вая жан­чы­на — гэ­та тая, у якой ёсць з кім ся­дзець за вя­лі­кім свя­точ­ным ста­лом. Пры гэ­тым тыя, хто ся­дзіць з ёй по­бач за гэ­тым ста­лом, ра­зу­ме­юць ад­но ад­на­го без слоў, ра­ды ад­но ад­на­му, ім ёсць пра што па­га­ва­рыць і яны ра­зам пры­ма­юць важ­ныя ра­шэн­ні. Шчас­це — мець уну­каў. Шчас­це — мець жа­дан­ні і да­ся­гаць мэт. Шчас­це, ка­лі не­каль­кі па­ка­лен­няў ад­ной сям'і жы­вуць у гар­мо­ніі. Ка­лі да ста­рэй­шых пры­слу­хоў­ва­юц­ца, а ма­ла­ды­мі га­на­рац­ца. Мір жан­чы­ны над­звы­чай шмат­гран­ны і бяз­меж­ны, та­му для шчас­ця мес­ца ў ім заў­сё­ды зной­дзец­ца.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.