Вы тут

Летапісы не гараць


Да­ку­мен­таль­нае кі­но: за­каз ці мас­тац­тва?

Аб праб­ле­мах ай­чын­на­га кі­не­ма­то­гра­фа мы пі­са­лі не­ад­ной­чы. А сён­ня час не га­ва­рыць, а ўжо кры­чаць пра тое, у якім ста­но­ві­шчы ака­за­ла­ся на­ша да­ку­мен­та­ліс­ты­ка — наш го­нар, веч­нае і не­па­руш­нае ай­чын­на­га кі­не­ма­то­гра­фа. Яе трэ­ба вы­ра­тоў­ваць, аба­ра­няць і ўкры­ваць ад стаў­лен­ня да рэ­жы­сё­ра-твор­цы як да лёг­ка ад­наў­ляль­на­га рэ­сур­су (пра­бач­це), ад дык­та­ван­ня тэм, ад, зда­ец­ца, бяс­кон­ца­га за­ня­па­ду. Адкры­ты рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс кі­на­пра­ек­таў, яко­га ча­ка­лі з 2012 го­да, пра­пі­саў тэ­мы, коль­касць се­рый, хро­на­мет­раж... Уз­дых­нуць з па­лёг­кай не прый­шло­ся, та­му што та­кая пад­ра­бяз­насць не ата­я­сам­лі­ва­ец­ца са свя­до­май дзей­нас­цю на ка­рысць на­ша­му кі­но. А «веч­нае» па­тра­буе сва­бо­ды. Мы хо­чам па­кі­нуць на плён­цы сён­няш­няе жыц­цё, мас­тац­тва, да­сле­да­ван­не, на­шчад­кам і гіс­то­рыі кі­но — не­за­быў­ныя кад­ры, пра­ду­ма­ныя мі­зан­сцэ­ны, хва­лю­ю­чыя эпі­зо­ды. Што за­ста­нец­ца ад сён­няш­няй сіс­тэ­мы фі­нан­са­ван­ня і яе ўмоў? За­каз ці мас­тац­тва?

Па­спець за двац­цаць дзён

Рэ­жы­сёр Ана­то­лій Алай — і пе­ра­мож­ца ад­кры­та­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су, і яго ах­вя­ра. Два пра­ек­ты кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» рэ­жы­сё­ра, якія пе­ра­маг­лі ў кон­кур­се 2012 го­да, да гэ­тых ча­соў не рэа­лі­за­ва­ныя.

Пра­цэнт дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня не­гуль­ня­вых філь­маў не да­ся­гаў 100%, у той час як на апры­ёры не­акуп­ляль­нае да­ку­мен­таль­нае кі­но знай­сці спон­са­раў скла­да­на.

Для пра­ек­та філь­ма «Са­бі­бор» (рас­каз­вае пра ад­най­мен­ны кан­цэнт­ра­цый­ны яў­рэй­скі ла­гер смер­ці, вяз­ні яко­га паў­ста­лі пад кі­раў­ніц­твам афі­цэ­ра Аляк­санд­ра Пя­чэр­ска­га) са­прад­зю­сар, тым не менш, знай­шоў­ся і быў га­то­вы за­бяс­пе­чыць 30 пра­цэн­таў бюд­жэ­ту. Па вы­ні­ках мі­ніс­тэр­ска­га кон­кур­су фільм атры­маў 50-пра­цэнт­нае дзяр­жаў­нае фі­нан­са­ван­не, што вы­му­сі­ла кі­на­сту­дыю ў ка­рот­кі тэр­мін шу­каць не­ста­ю­чыя 20 пра­цэн­таў і звяр­тац­ца да парт­нё­ра з прось­бай па­вя­лі­чыць сваю до­лю. Трэ­ба ад­зна­чыць, што пра­ект быў да­во­лі да­ра­гім, са шмат­лі­кі­мі ка­ман­дзі­роў­ка­мі, без якіх рэ­жы­сёр не ба­чыў бу­ду­ча­га філь­ма. Са­прад­зю­сар ад­мо­віў­ся ад пра­ек­та.

Пры­клад­на тое ж зда­ры­ла­ся з дру­гім пра­ек­там Ана­то­лія Алая «Бой Ка­зар­ска­га», што атры­маў 60% фі­нан­са­ван­ня, але сціп­лыя спон­сар­скія гро­шы за­ці­каў­ле­ных да­па­маг­чы рэа­лі­за­цыі філь­ма не змаг­лі.

Вя­до­ма ж, но­вая сіс­тэ­ма. Вя­до­ма ж, не­да­пра­ца­ва­насць. Вя­дом ж, не­да­хоп прак­ты­кі.

Ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег Сіль­ва­но­віч па­ве­да­міў, што да­га­вор з мі­ніс­тэр­ствам не­аб­ход­на бы­ло за­клю­чыць у тэр­мін 20 дзён пас­ля аб­вя­шчэн­ня вы­ні­каў кон­кур­су. Знай­сці спон­са­раў для да­ку­мен­таль­на­га філь­ма за тры тыд­ні не ўяў­ля­ец­ца маг­чы­мым. Атрым­лі­ва­ец­ца, пра­ек­ты амаль свя­до­ма бы­лі па­стаў­ле­ны ў ста­но­ві­шча, у якім яны не змо­гуць зра­біць крок на­пе­рад.

Ва Укра­і­не бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не кі­не­ма­то­гра­фа з 2011 го­да ад­бы­ва­ец­ца па той жа сіс­тэ­ме ад­кры­та­га кон­кур­су (у Бе­ла­ру­сі — з 2012 го­да). Прад­зю­сар не­за­леж­най кам­па­ніі Frеsh Рrоduсtіоn Grоuр Алег Шчар­бі­на ка­жа, што но­вая схе­ма ака­за­ла­ся вель­мі эфек­тыў­най: «Усё, што вы чу­е­це сён­ня пра ўкра­ін­скае кі­но — «Пле­мя» Мі­ра­сла­ва Сла­баш­піц­ка­га, «Па­ва­дыр» Але­ся Сан­іна, — гэ­та ўсё вы­нік но­вай сіс­тэ­мы». Пра­ек­ты, якія пе­ра­ма­га­юць у кон­кур­се, трап­ля­юць у пад­пі­са­ную мі­ніст­рам куль­ту­ры пра­гра­му, што «ста­но­віц­ца афі­цый­ным па­цвяр­джэн­нем ад дзяр­жа­вы: яна бя­рэ на ся­бе аба­вя­зак пра­фі­нан­са­ваць сваю част­ку». Шу­каць не­ста­ю­чыя гро­шы мож­на не адзін год і пры гэ­тым быць упэў­не­ным, што твая пе­ра­мо­га не пе­ра­сту­пі­ла дэ­длайн.

Філь­мы Ана­то­лія Алая, хут­чэй за ўсё, ужо не бу­дуць зня­тыя, у та­кой жа сі­ту­а­цыі ака­заў­ся, на­прык­лад, пра­ект Іры­ны Во­лах «На за­ход­нім фрон­це». Пра­ек­ты рэ­жы­сё­раў най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню Юрыя Га­ру­лё­ва, Мі­ха­і­ла Жда­ноў­ска­га ўво­гу­ле па вы­ні­ках кон­кур­су не атры­ма­лі фі­нан­са­ван­ня. Бес­пра­цоўе для да­ку­мен­та­ліс­таў ужо ста­ла не вы­клю­чэн­нем — пра­ві­лам.

13 — не­шчас­лі­вая ліч­ба

Да­ку­мен­та­ліс­ты­ку заў­сё­ды лі­чы­лі пер­шай у бе­ла­рус­кім кі­не­ма­то­гра­фе, яго го­на­рам. Сён­ня яе ста­но­ві­шча рэ­жы­сё­ры ка­мен­ту­юць мар­кот­на: «Пра што га­ва­рыць, ка­лі кі­но ня­ма?»

У мі­ну­лым 2014 го­дзе кі­на­сту­дыя «Бе­ла­русь­фільм» зня­ла 13 да­ку­мен­таль­ных філь­маў... тры­нац­ца­ці­хві­лін­ных.

Ан­та­ні­на Кар­пі­ла­ва, за­гад­чы­ца ад­дзе­ла эк­ран­ных мас­тац­тваў Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, кан­ды­дат мас­тацт­ва­знаў­ства, член ка­мі­сіі па ад­бо­ры філь­маў кон­кур­су кі­на­пра­ек­таў, га­во­рыць пра цяж­кі кры­зіс­ны пе­ры­яд бе­ла­рус­кай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі: «Пры­чы­на, апроч фі­нан­са­ван­ня, у тым, што ня­ма ра­зу­мен­ня фе­но­ме­ну да­ку­мен­таль­на­га кі­но, важ­нас­ці да­сле­да­ван­ня ча­ла­ве­ча­га ха­рак­та­ру, эт­ніч­най агуль­на­сці, ча­ла­ве­чай ду­шы».

Су­жэн­цы-да­ку­мен­та­ліс­ты Вік­тар Аслюк і Воль­га Да­шук лі­чаць сло­ва «кры­зіс» не­да­стат­ко­ва пры­дат­ным для гэ­тай сі­ту­а­цыі: «Кры­зіс ад­сы­лае да ней­кай за­ка­на­мер­нас­ці, азна­чае ча­со­вы не­спры­яль­ны пе­ры­яд, які не­па­збеж­на зме­ніц­ца роск­ві­там. А тое, што ад­бы­ва­ец­ца за­раз, — гэ­та ка­та­стро­фа ў поў­ным сэн­се сло­ва, ка­нец «да­ку­мен­та­лісц­кай» кі­не­ма­та­гра­фіч­най гіс­то­рыі. А ка­нец мо­жа быць «аб­са­лют­ным», стаць фі­наль­най кроп­кай. Та­кі мо­мант на­сту­піў, мо­жа быць, упер­шы­ню».

Рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс кі­на­пра­ек­таў, які быў аб'­яў­ле­ны 28 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да, умяс­ціў для не­гуль­ня­во­га кі­но толь­кі тры тэ­мы — гэ­та тры рэ­жы­сё­ры, тры зды­мач­ныя гру­пы, у той час як у шта­це сту­дыі да­ку­мен­таль­на­га кі­но «Ле­та­піс» «Бе­ла­русь­філь­ма» рэ­жы­сё­раў за­ста­ло­ся сем (а коль­кі па-за шта­там). Да та­го ж ад­кры­ты кон­курс не га­ран­туе, што пра­ва на рэа­лі­за­цыю пра­ек­таў атры­мае на­цы­я­наль­ная кі­на­сту­дыя.

Ка­лі паў­стае ла­гіч­нае пы­тан­не «што ра­біць ас­тат­нім твор­цам?», указ­ва­ец­ца на сег­мент тры­нац­ца­ці­хві­лін­ных філь­маў, якія фі­нан­су­юц­ца асоб­на. Вар­тасць аў­тар­скіх філь­маў з та­кім хро­на­мет­ра­жом мож­на па­ста­віць пад су­мніў, ды і яны не здоль­ныя за­бяс­пе­чыць аў­та­раў не тое што да­стат­ко­вай, а ўво­гу­ле — пра­цай. «13 хві­лін для да­ку­мен­таль­на­га філь­ма — гэ­та не прос­та смеш­на, не­ква­лі­фі­ка­ва­на, а не­як га­неб­на. За гэ­тым фар­ма­там ста­іць не­ра­зу­мен­не спе­цы­фі­кі да­ку­мен­таль­на­га кі­но, са­ма­га тон­ка­га з усіх ві­даў: злоў­ле­ны по­гляд, не­ча­ка­ная спо­ведзь, моўч­кі за­сты­лы ка­лек­тыў, гэ­та пра­цяг­лае ад­кры­тае ці скры­тае на­зі­ран­не. Што ўні­каль­на­га мы мо­жам уба­чыць за тры­нац­цаць хві­лін?» — пы­та­ец­ца Ан­та­ні­на Кар­пі­ла­ва.

Але кі­на­сту­дыя не мо­жа не зга­джац­ца на пра­па­на­ва­ныя ўмо­вы, рэ­жы­сё­рам трэ­ба пра­ца­ваць і пад­трым­лі­ваць пра­фе­сію, што па­цвяр­джае і ды­рэк­тар сту­дыі «Ле­та­піс» Іры­на Дзям'­я­на­ва: «Мы аказ­ва­ем­ся ў па­стцы, і ад без­вы­ход­нас­ці зга­джа­ем­ся на гэ­та, каб на­шыя аў­та­ры не йшлі ў та­ке­лаж­ні­кі і ганд­лё­выя аген­ты».

13 хві­лін — не­сур'­ёз­на, за­ня­па­ла, га­неб­на. Але і ў гэ­тых тры­нац­ца­ці хві­лін кра­дзец­ца се­кун­да дзя­ку­ю­чы фар­му­лі­роў­цы «да 13 хві­лін», якую чы­ноў­ні­кі пра­чыт­ва­юць, як «12.59». «Се­кун­да, на якую мы не па­він­ны пе­ра­вы­шаць эк­ран­ны хро­на­мет­раж, па­ла­ві­ніць за­ро­бак усёй зды­мач­най гру­пы. Гэ­тыя «12.59» аб­ра­жа­юць, та­му што яны дэ­ман­стру­юць, што рэ­жы­сёр для нас — не мас­так і не ўні­каль­ная асо­ба, і мы га­то­выя за­гнаць яго да­лей у ву­гал, яшчэ і сэ­ка­но­міць», — да­дае Іры­на Дзям'­я­на­ва.

Ды­рэк­тар «Ле­та­пі­су» пры­хо­дзіць да вы­сно­вы: маг­чы­ма, лепш бы­ло б, каб гэ­тых 13-хві­лін­ных філь­маў уво­гу­ле не бы­ло: «Мы не раз­ві­ва­ем мо­ву і тэ­ма­тыч­ную па­літ­ру да­ку­мен­таль­на­га кі­но. Гэ­та бач­насць ча­гось­ці, якая вы­ра­кае нас на эле­мен­тар­ныя па­мыл­кі. Не мо­жа фільм, на­прык­лад, пра кла­січ­на­га му­зы­кан­та, дзе гу­чыць кла­січ­ная му­зы­ка, быць хро­на­мет­ра­жом у 13 хві­лін — гэ­та бу­дзе не­паў­на­вар­таснае кі­но. Яго мы і атрым­лі­ва­ем. Ка­рот­кі мет­раж па­тра­буе не прос­та ска­ра­чэн­ня эк­ран­на­га ча­су, а спе­цы­фіч­на­га фар­маль­на­га па­ды­хо­ду, пэў­на­га жан­ру. Ка­рот­ка­мет­раж­нае кі­но мо­жа быць та­ле­на­ві­тым і ці­ка­вым, але яно та­кім, ка­рот­ка­мет­раж­ным, па­він­на быць пры­ду­ма­на аў­та­рам, зма­дэ­ля­ва­на, ка­лі хо­ча­це».

Спра­ва, як ка­жуць, не ў коль­кас­ці, ча­му б бюд­жэт, які мі­ніс­тэр­ства га­то­вае вы­дат­ка­ваць на «12.59», не раз­мер­ка­ваць па пра­ек­тах больш-менш пра­цяг­лых філь­маў? Не­каль­кі кар­цін па 39 хві­лін ужо здоль­ныя пры­цяг­нуць ува­гу, рас­крыць тэ­му, прэ­тэн­да­ваць на мас­тац­тва.

Ін­та­рэ­сы рэ­жы­сё­раў у ад­ным спі­се

Кі­на­сту­дыя — ні­ку­ды не дзе­неш­ся — зга­дзі­ла­ся на ка­рот­кі метр і ўжо скла­ла не­каль­кі спі­саў тэм. Але і тут пра­вал: кож­ны з іх мі­ніс­тэр­ства ад­хі­лі­ла і пра­па­на­ва­ла свае, больш чым кан­крэт­ныя, тэ­ма­тыч­ныя пе­ра­ва­гі...

«На­шы тэ­ма­тыч­ныя пла­ны чы­та­юц­ца ў мі­ніс­тэр­стве без улі­ку та­го, што за імі — прак­тыч­на ўсе да­ку­мен­та­ліс­ты кра­і­ны, іх во­пыт, та­лент, іх шчы­рае жа­дан­не рас­па­вес­ці аб сва­ёй Ра­дзі­ме і яе лю­дзях. Мо­жа, мае сэнс пры­слу­хац­ца да іх?» — ка­жа Іры­на Мі­ка­ла­еў­на.

Вя­роў­ка за­цяг­ва­ец­ца. Тры на­мі­на­цыі на поў­на­мет­раж­ныя філь­мы — доб­ра. Не­змя­няль­ны фар­мат — ня­хай. Не­паў­на­вар­тасныя тры­нац­ца­ці­хві­лін­кі — так-сяк. Пра­чы­таць ра­док «да 13 хві­лін», як 12.59, — гань­ба. Не­маг­чы­масць рэа­лі­за­ваць на­ват у «12.59» свае ўлас­ныя тэ­мы, жа­дан­ні,  — фі­ніш.

«Вы­твор­часць на «Ле­та­пі­се» прак­тыч­на па­мер­ла, ка­лі так бу­дзе пра­цяг­вац­ца — са сфе­ры дзей­нас­ці і ад­каз­нас­ці мін­куль­та та­кая сур'­ёз­ная га­лі­на, як да­ку­мен­таль­нае кі­но, прос­та знік­не, — мяр­ку­юць Вік­тар Аслюк і Воль­га Да­шук. — Кра­і­на не мо­жа лі­чыц­ца кі­не­ма­та­гра­фіч­най, ка­лі яна вы­пус­кае па­ру гуль­ня­вых філь­маў у год. Да­ку­мен­та­ліс­ты­ка — той кі­ёк, на які мож­на аба­пі­рац­ца, каб за­ха­ваць і вы­ра­та­ваць на­цы­я­наль­ную кі­не­ма­та­гра­фію, бо яна вы­ма­гае не­па­раў­наль­на мен­шых вы­дат­каў. Да­ку­мен­таль­ныя філь­мы, дзя­ку­ю­чы та­кой сва­ёй улас­ці­вас­ці, пра­па­ну­юць раз­на­стай­насць, якая ства­рае воб­раз кра­і­ны і прад­стаў­ляе яе за мя­жой. Да­рэ­чы, да гэ­тых ча­соў гэ­та ра­бі­ла ме­на­ві­та да­ку­мен­та­ліс­ты­ка, для гуль­ня­во­га кі­но на­ша на­цы­я­наль­ная мя­жа ака­за­ла­ся не­пе­ра­адоль­най».

У гэ­тым го­дзе мі­ніс­тэр­ства фі­нан­суе да­ку­мен­таль­нае кі­но на 100 пра­цэн­таў, не­спа­дзя­ва­нак на­кшталт не­рэа­лі­за­ва­ных пра­ек­таў Ана­то­ля Алая быць не па­він­на. Але не­ка­то­рыя ўмо­вы па-ра­ней­ша­му ўказ­ва­юць на эле­мен­тар­ную не­да­пра­ца­ва­насць. Ся­род на­мі­на­цый поў­на­мет­раж­ных філь­маў ёсць пры­го­жая і ці­ка­вая — «на­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай шко­лы». Але гро­шы на пра­ект бу­дуць вы­дат­ка­ва­ныя ў най­леп­шым вы­пад­ку ў ся­рэ­дзі­не мая, здаць фільм трэ­ба ў кан­цы ліс­та­па­да... На­пэў­на, пра на­стаў­ніц­кі ад­па­чы­нак?

Нель­га не за­да­вац­ца пы­тан­ня­мі «як ства­раць мас­тац­тва кі­но?», «дзе аў­та­рам рэа­лі­зоў­ваць свае твор­чыя па­трэ­бы?», «як раз­ві­ваць бе­ла­рус­кую да­ку­мен­та­ліс­ты­ку, якой мы так га­на­рым­ся (га­на­ры­лі­ся)?». Ан­та­ні­на Кар­пі­ла­ва па­дзя­лі­ла­ся ўра­жан­нем ад та­го, што ўба­чы­ла ад­на­го з ма­ла­дых да­ку­мен­та­ліс­таў у пра­цы над клі­па­мі: «Як шка­да, што мы страч­ва­ем ма­ла­до­га перс­пек­тыў­на­га аў­та­ра! Па­куль гэ­тыя за­ла­тыя кру­пін­кі за­ста­юц­ца, іх трэ­ба бе­раг­чы і сты­му­ля­ваць, каб яны ве­да­лі, што змо­гуць пра­ца­ваць у мас­тац­тве».

Гэ­та не­спра­вяд­лі­ва, ня­пра­віль­на чуць у ад­каз на пы­тан­не: «У шта­це сту­дыі «Ле­та­піс» сем ча­ла­век, чым яны зай­ма­юц­ца? — «Ні­чым... ні­чым».

Рэ­жы­сёр не­гуль­ня­во­га кі­но Га­лі­на Ада­мо­віч ка­жа, што сён­няш­ні кры­зіс з'яў­ля­ец­ца вы­ні­кам 25-га­до­ва­га бяс­та­лент­на­га кі­раў­ніц­тва кі­не­ма­то­гра­фам: «На на­шых ва­чах фак­тыч­на раз­бу­ра­на цэ­лая га­лі­на. Бу­ды­нак вось рэ­кан­стру­ю­юць, а лю­дзей амаль не за­ста­ло­ся! Кі­не­ма­то­гра­фам час­та кі­ра­ва­лі вы­пад­ко­выя лю­дзі, якія, на­ла­маў­шы дроў, зні­ка­лі. І не шка­да­ва­лі, і не тур­ба­ва­лі­ся за ні­ко­га і ні­чо­га, і сэр­ца ў іх не ба­ле­ла за гэ­тую спра­ву. Дзяр­жа­ва вы­дат­коў­вае на кі­но не ма­лыя гро­шы, але ўсё час­цей срод­кі трап­ля­юць да ней­кіх «мут­ных» сту­дый, ма­ла­пра­фе­сій­ных лю­дзей. Кі­но, ка­лі зай­мац­ца ім сур'­ёз­на, а не «баб­кі ад­бі­ваць», — спра­ва цяж­кая, жорст­кая, што вы­мат­вае ду­шу. І гэ­та не прос­та — зра­біць фільм, які за­хо­чуць гля­дзець не тое што міль­ё­ны, а на­ват па­ра сот­няў ча­ла­век».

Пы­тан­не на­конт та­го, за­каз ці мас­тац­тва мы па­кі­нем гіс­то­рыі кі­но, — на­са­мрэч ры­та­рыч­нае. «Над­звы­чай важ­нае ра­зу­мен­не, што са­праўд­нае да­ку­мен­таль­нае кі­но ў прын­цы­пе не мо­жа быць за­каз­ным, — гэ­та толь­кі ад­на з яго­ных функ­цый. Ме­на­ві­та з не­аб­ме­жа­ва­на­га тэ­ма­тыч­на­га ба­гац­ця, якое роў­нае тэ­ма­тыч­най раз­на­стай­нас­ці жыц­ця, і ўзні­кае фе­но­мен да­ку­мен­таль­на­га кі­но як мас­тац­тва. А за­раз мы ро­бім­ся па­доб­ны­мі да кра­ін трэ­ця­га све­ту, у якіх, як і паў­сюль, іс­нуе тэ­ле­ба­чан­не, але кі­но не­да­ступ­нае, — ка­жуць Вік­тар Аслюк і Воль­га Да­шук і пра­па­ну­юць у якас­ці вы­ха­ду з кры­зі­су вяр­тан­не да сту­дый­нас­ці: — Ма­ец­ца на ўва­зе за­ха­ван­не да­ку­мен­таль­най сту­дыі «Ле­та­піс». Але яна па­він­на быць са­праў­ды сту­ды­яй: мець штат­ных рэ­жы­сё­раў, апе­ра­та­раў, гу­ка­апе­ра­та­раў. Не фар­маль­на (ця­пер мы не ба­чым ка­лег ме­ся­ца­мі), а рэ­аль­на. І ў гэ­тых лю­дзей па­він­на быць пра­ца. Не так, як бы­ло яшчэ ня­даў­на (за­раз і гэ­та­га ня­ма): у най­леп­шым вы­пад­ку адзін 26-хві­лін­ны фільм у год, два з па­ло­вай ме­ся­цы вы­твор­час­ці і ад­па­вед­ны за­ро­бак. А па­ста­ян­ная пра­ца. Каб для ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў «Ле­та­піс» з'яў­ляў­ся ма­рай».

І, на­рэш­це, нам не вы­пра­віць сі­ту­а­цыю без усве­дам­лен­ня, што кі­но — гэ­та не страт­ная эка­но­мі­ка: яно вяр­тае нам неш­та больш знач­нае і важ­нае, чым гро­шы. Гэ­та наш уклад у бу­ду­чы­ню. Ці тое мы за­раз уклад­ва­ем?

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.