Вы тут

Зоркі нашага аграгарадка


Усе срод­кі ін­фар­ма­цыі гра­шаць па­вы­ша­най ува­гай да май­строў сцэ­ны і спор­ту, па­лі­ты­каў, кі­на­ар­тыс­таў. Пры­ня­та аб­мяр­коў­ваць іх вы­твор­чыя на­быт­кі ды аса­біс­тае жыц­цё. Пра гэ­та, не­су­мнен­на, пра­чы­та­юць і ў вя­лі­кім го­ра­дзе, і ў ма­лень­кай вёс­цы. Але ж у кож­ным, на­ват не­вя­лі­кім, на­се­ле­ным пунк­це ёсць свае лю­дзі-асо­бы, якіх усе ве­да­юць, усе па­ва­жа­юць, свае ма­лень­кія «зоркі». Хоць та­кі­мі ся­бе яны зу­сім не лі­чаць. На­ад­ва­рот, усе як ад­на на­шы ге­ра­і­ні, жы­хар­кі аг­ра­га­рад­ка Ві­дам­ля, ака­за­лі­ся жан­чы­на­мі над­звы­чай сціп­лы­мі. На­ват уга­ва­рыць іх на не­вя­ліч­кую фо­та­се­сію бы­ло зу­сім не прос­та. За­тое пра сваё жыц­цё, свае свя­точ­ныя і не­свя­точ­ныя спа­дзя­ван­ні яны раз­ва­жа­лі ах­вот­на. Усе га­ва­ры­лі пра спа­кой і зда­роўе, ка­хан­не, вяс­ну.

Най­перш мне за­ха­це­ла­ся су­стрэц­ца з Та­ма­рай СТРАП­КО, ды­рэк­та­рам Ві­дам­лян­скай шко­лы, аў­та­рам не­звы­чай­най пры­га­жос­ці пры­школь­най тэ­ры­то­рыі. Шко­ла ста­іць по­бач з тра­сай Р83. Не раз улет­ку да­во­дзі­ла­ся ба­чыць, як пры­пы­ня­юц­ца ту­рыс­тыч­ныя аў­то­бу­сы, асоб­ныя ма­шы­ны, лю­дзі вы­хо­дзяць, фа­та­гра­фу­юц­ца на фо­не клум­баў у вы­гля­дзе зуб­ра аль­бо ку­ло­на. Мож­на са­бе ўя­віць, коль­кі пра­цу­юць на­стаў­ні­кі ра­зам з вуч­ня­мі, каб усё вы­гля­да­ла, як на ста­рон­ках глян­ца­вых ча­со­пі­саў. Я пы­та­ла­ся ў Та­ма­ры Ба­ры­саў­ны, як уда­ец­ца за­ха­піць ці­ка­вас­цю да кве­так ця­пе­раш­ніх вуч­няў, якія не пры­вык­лі пра­ца­ваць фі­зіч­на, шмат ча­су ба­вяць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры. Яна ад­ка­за­ла, што пер­шае тут — аса­біс­ты прык­лад. Ка­лі ды­рэк­тар­ка шко­лы пра­цуе на ад­ной клум­бе з ча­тыр­ма дзяў­чын­ка­мі, за­вуч — з ін­шы­мі вуч­ня­мі, пры гэ­тым аб­мяр­коў­ва­юц­ца асаб­лі­вас­ці рас­лін, іх ха­рак­тар, то на­ра­джа­ец­ца ней­кі пра­цоў­ны ка­лек­ты­візм. Ка­лі да­рос­лы лю­біць тое, чым зай­ма­ец­ца, яму хут­чэй па­ве­раць і да яго па­цяг­нуц­ца. Дзе­ці не прос­та ўдзель­ні­ча­юць ва ўпры­га­жэн­ні два­ра і тэ­ры­то­рыі, яны абе­ра­га­юць пры­га­жосць, га­на­рац­ца ство­ра­ным сва­і­мі ру­ка­мі. Шко­ла лі­та­раль­на па­та­нае ў квет­ках. І ні­хто з вуч­няў ні­ко­лі не па­шко­дзіў на­ват ліс­точ­ка, што не раз здзіў­ля­ла на­стаў­ні­каў-ка­лег з ін­шых школ. Па­вод­ле пе­ра­ка­нан­ня на­стаў­ні­цы мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Та­ма­ры Страп­ко, эс­тэ­ты­ка, знеш­няя куль­ту­ра на­ву­чаль­най уста­но­вы спры­я­юць ву­чэб­на­му і вы­ха­ваў­ча­му пра­цэ­сам. Як па­ка­за­ла прак­ты­ка, кло­пат пра пры­га­жосць дыс­цып­лі­нуе, ста­ноў­ча дзей­ні­чае на пад­свя­до­масць. І га­лоў­нае: тое, ча­му дзе­ці на­ву­чы­лі­ся ў шко­ле, яны возь­муць з са­бой у да­рос­лае жыц­цё.

Па­жа­дан­ні ад Та­ма­ры Страп­ко:

7-33

— Ша­нуй­це і лю­бі­це пры­га­жосць, тва­ры­це яе сва­і­мі ру­ка­мі і атрым­лі­вай­це ад гэ­та­га аса­ло­ду.

Га­лі­ну СА­ЧА­НЮК уда­ло­ся за­стаць на пра­цоў­ным мес­цы. Га­лі­на Сяр­ге­еў­на — за­гад­чы­ца скла­да ААТ «Ві­дам­лян­скае». У гас­па­дар­цы яе на­зва­лі ад­ной з леп­шых ра­бот­ніц. Пра­ца ў яе ад­каз­ная, па­тра­буе асаб­лі­вай ува­гі. Па­куль мы га­ва­ры­лі, Га­лі­на па­спе­ла пра­ве­рыць і на­леж­ным чы­нам афор­міць да­ку­мен­ты на не­каль­кі ма­шын, што да­ста­ві­лі гру­зы. Як вы­свет­лі­ла­ся, акра­мя ра­бо­ты, яна шмат ча­го ў жыц­ці па­спя­вае.

Зга­да­ла 1984 год: 30 га­доў ужо мі­ну­ла, як пе­ра­еха­лі ў Ві­дам­лю з му­жам і два­і­мі дзець­мі з су­сед­ня­га ра­ё­на Укра­і­ны. Пры­еха­лі, бо тут да­ва­лі жыл­лё. Улад­ка­ва­лі­ся на ра­бо­ту, атры­ма­лі дом. І ця­пер яна лі­чыць ся­бе мяс­цо­вай жы­хар­кай. Вы­рас­лі дзе­ці, атры­ма­лі аду­ка­цыю, улад­ка­ва­лі­ся ў жыц­ці. Дач­ка з му­жам, за­гад­чы­кам га­ра­жа, атры­ма­ла дом у гас­па­дар­цы. Ця­пер яна ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку з ма­лод­шым. І ба­бу­ля з за­да­валь­нен­нем ёй да­па­ма­гае. «Уну­кі — са­мая вя­лі­кая ра­дасць у жыц­ці», — га­во­рыць Га­лі­на Сяр­ге­еў­на.

Ве­ча­рам, па­ра­біў­шы хат­нія спра­вы, на­ша ге­ра­і­ня спя­ша­ец­ца ў сель­скі Дом куль­ту­ры на рэ­пе­ты­цыю. Яна ад­на з га­лоў­ных спя­ва­чак фальк­лор­на­га ка­лек­ты­ву «Ве­ча­рын­ка», мае цу­доў­ныя ва­каль­ныя да­ныя і лю­біць спя­ваць. З кан­цэр­та­мі сва­ёй «Ве­ча­рын­кі» яны аб'­еха­лі ра­ён, воб­ласць, вы­сту­па­лі ў Поль­шчы. За­пра­ша­юць ві­дам­лян­скіх ар­тыс­таў у Бе­ла­веж­скую пу­шчу, асаб­лі­ва ка­лі там пры­ма­юць афі­цый­ныя дэ­ле­га­цыі, роз­ных гас­цей. Га­лі­на Са­ча­нюк ка­жа, што за­ня­ткі спе­ва­мі не ады­ма­юць у яе шмат ча­су, а на­ад­ва­рот, пры­му­ша­юць лепш ар­га­ні­зоў­ваць сваё жыц­цё, каб больш па­спець. Яна яшчэ пры­зна­ная на вёс­цы май­стры­ха. Вы­шы­ван­ка­мі не толь­кі ўпры­гож­вае дом, ро­біць іх для па­да­рун­каў, але і ўдзель­ні­чае ў вы­ста­вах на свя­тах.

Па­жа­дан­ні ад Га­лі­ны СА­ЧА­НЮК:

7-30

— Не ад­га­родж­вай­це­ся ад све­ту сце­на­мі ўлас­на­га до­ма і тэ­ле­ві­за­рам. Зна­ходзь­це са­бе хо­бі — спра­ву па ду­шы, што да­па­мо­жа зра­зу­мець і ад­чуць, якое на­са­мрэч цу­доў­нае і шмат­гран­нае жыц­цё.

Ві­дам­лі доў­га не шан­ца­ва­ла з ура­ча­мі. Па­куль у ам­бу­ла­то­рыю не пры­еха­ла Але­на ШУР­ХАЙ. Ма­ла­дыя дак­та­ры, як пра­ві­ла, ад­пра­цоў­ва­лі не­каль­кі га­доў і з'яз­джа­лі ў го­рад. Але­ну Пят­роў­ну так­са­ма пе­ра­вя­лі сю­ды з Пе­лі­шча ча­со­ва: ска­за­лі, па­куль не зной­дуць спе­цы­я­ліс­та. Але яна ад­ра­зу па­ка­за­ла ся­бе ўваж­лі­вым і пра­фе­сій­ным спе­цы­я­ліс­там, яе за­ўва­жы­лі і аца­ні­лі. Праў­да, усе ве­да­лі, што і гэ­тая док­тар­ка не­ўза­ба­ве з'е­дзе. Та­ды ў вёс­цы са­бра­ла­ся іні­цы­я­тыў­ная гру­па, най­больш з жан­чын, і на­кі­ра­ва­ла­ся да кі­раў­ні­ка сель­гас­прад­пры­ем­ства. Чле­ны дэ­ле­га­цыі пра­сі­лі вы­дзе­ліць сям'і ме­ды­каў адзін з да­моў, пры­зна­ча­ных для пра­цаў­ні­коў гас­па­дар­кі. Муж Але­ны Пят­роў­ны — урач хут­кай да­па­мо­гі ў Ка­мян­цы. Пы­тан­не вы­нес­лі на раз­гляд на­зі­раль­на­га са­ве­та і пра­га­ла­са­ва­лі амаль ад­на­га­лос­на. Так Але­на Шур­хай ста­ла не прос­та вяс­ко­вым ура­чом агуль­най прак­ты­кі, але ўра­чом, яко­га вы­браў на­род. Акра­мя та­го, яна яшчэ і дэ­пу­тат сель­ска­га Са­ве­та.

— Пас­ля раз­мер­ка­ван­ня пра­ца­ва­лі ў вёс­цы, за­тым не­ка­то­ры час у Ві­цеб­ску, а по­тым зноў вяр­ну­лі­ся ў вёс­ку, — га­во­рыць сель­скі док­тар. — Жыл­лё­вае пы­тан­не ста­ла вы­ра­шаль­ным, а ця­пер пры­вык­лі ў Ві­дам­лі, і жыць тут па­да­ба­ец­ца.

У зо­не аб­слу­гоў­ван­ня ам­бу­ла­то­рыі больш за дзве ты­ся­чы ча­ла­век. У се­зон ві­рус­ных за­хвор­ван­няў на пры­ём пры­хо­дзі­лі 30-40 па­цы­ен­таў за дзень. Кло­па­таў ха­пае, але вяс­ко­вая док­тар­ка сваю пра­цу лю­біць.

Па­жа­дан­ні ад Але­ны ШУР­ХАЙ:

7-31

— Бе­ра­жы­це сваё зда­роўе і зда­роўе сва­іх бліз­кіх, та­ды ўсё бу­дзе доб­ра.

Ка­ця­ры­на ШОС­ЦІК — прад­стаў­ні­ца ма­ла­до­га па­ка­лен­ня пра­цаў­ні­коў ААТ «Ві­дам­лян­скае», аг­ра­ном-аг­ра­хі­мік гас­па­дар­кі. Пры­еха­ла ў вёс­ку па раз­мер­ка­ван­ні пас­ля Гро­дзен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. «Ві­дам­лян­скае» — вя­лі­кая гас­па­дар­ка, да бы­ло­га кал­га­са да­лу­чы­лі не­каль­кі сла­бых. Па­лі ця­пе­раш­ня­га сель­гас­прад­пры­ем­ства цяг­нуц­ца на дзя­сят­кі кі­ла­мет­раў. Пад­корм­ка, аба­ро­на рас­лін, ад­каз­насць за іх са­ма­ад­чу­ван­не і ёсць кло­па­ты аг­ра­но­ма-аг­ра­хі­мі­ка. Ка­ця­ры­на па­спе­ла ўжо атры­маць яшчэ ад­ну, эка­на­міч­ную аду­ка­цыю, і не збі­ра­ец­ца спы­няц­ца на ця­пе­раш­няй кар'­ер­най пры­ступ­цы.

7-32

Ма­ла­ды аг­ра­ном мае сям'ю. Яна кла­пат­лі­вая ма­ма і ўзор­ная гас­па­ды­ня. Сё­ле­та сям'ю Шос­ці­каў уша­на­ва­лі на пад­вя­дзен­ні вы­ні­каў па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ўлас­на­га два­ра. Яны з му­жам атры­ма­лі дом ад гас­па­дар­кі, а пры­га­жосць на пад­вор­ку ства­ры­лі сва­і­мі ру­ка­мі. На свя­та ма­ла­дая сям'я пла­нуе аба­вяз­ко­ва на­ве­даць баць­коў і па­він­ша­ваць ма­туль му­жа і жон­кі. Доб­ра, што не вель­мі да­лё­ка, усе жы­вуць у ад­ным ра­ё­не.

Па­жа­дан­ні ад Ка­ця­ры­ны ШОС­ЦІК:

— Не ля­нуй­це­ся зай­мац­ца са­ма­аду­ка­цы­яй і са­ма­ўдас­ка­на­лен­нем, а так­са­ма да­рыць усмеш­кі і ра­дасць на­ва­коль­ным. Усім зы­чу шчас­ця, ка­хан­ня, вяс­ны.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Ка­мя­нец­кі ра­ён

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».