Вы тут

Аляксандра Калантай: жанчына, якая любіла жыццё


Жан­чы­ны Бе­ла­ру­сі — хто яны? Ад­куль, з яко­га да­лё­ка­га пра­соч­ва­юц­ца ры­сы іх по­ста­цяў, іх лё­сы, іх уклад у гіс­то­рыю на­ро­да, які ты­ся­ча­год­дзя­мі жы­ве на зем­лях су­час­най Бе­ла­ру­сі? Ас­но­ва на­цыі, га­лоў­ная част­ка на­ро­да, якая ўвесь гэ­ты час ахоў­вае край ад па­кру­час­тых гіс­та­рыч­ных зло­маў, якая па­кі­ну­ла і пра­цяг­вае па­кі­даць свой ад­мет­ны след у гіс­то­рыі, у куль­ту­ры род­най зям­лі.

Ёсць жан­чы­ны, якіх нель­га ка­тэ­га­рыч­на ад­нес­ці да той або ін­шай на­цыі — на­столь­кі яны маш­таб­ныя. Та­кой бы­ла, ска­жам, сла­ву­тая Соф'я Ка­ва­леў­ская, ура­джэн­ка Бе­ла­ру­сі, рус­кі ма­тэ­ма­тык. Та­кой бы­ла і Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на Ка­лан­тай, рус­кая рэ­ва­лю­цы­я­нер­ка. Кор­ні яе так­са­ма ад­сюль — з Мін­шчы­ны.

7-14

Яна яр­ка пра­яві­ла ся­бе ў бур­ныя рэ­ва­лю­цый­ныя га­ды, зра­бі­ла вы­дат­ную кар'­е­ру: ПЕР­ШАЯ ў све­це жан­чы­на-дып­ла­мат, жан­чы­на-мі­ністр. На­ра­дзі­ла­ся Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на ў сям'і вы­хад­ца з бе­ла­рус­кай шлях­ты Мі­ха­і­ла Да­ман­то­ві­ча (Мін­ская гу­бер­ня). У ЦК пар­тыі баль­ша­ві­коў яна бы­ла ўве­дзе­на ў 1917 го­дзе, 1923 год за­стаў яе ўжо на дып­ла­ма­тыч­най служ­бе — яна паў­прэд і ганд­лё­вы прад­стаў­нік СССР у Нар­ве­гіі і Мек­сі­цы, а праз не­ка­то­ры час — па­сол у Шве­цыі (1930—1945). Так­са­ма пры­ма­ла ак­тыў­ны ўдзел у ра­бо­це Лі­гі На­цый — з 1934-га па 1939 год. Заў­зя­тая фе­мі­ніст­ка, яна на­пі­са­ла не­каль­кі кніг пра жа­но­чае раў­на­праўе, пра сям'ю, пра рэ­ва­лю­цый­ны рух.

[caption id="attachment_74539" align="alignnone" width="400"]Маці  Аляк­санд­ра  Ма­са­лі­на-Мра­він­ская. Маці
Аляк­санд­ра
Ма­са­лі­на-Мра­він­ская.[/caption]

Баць­ка на­шай ге­ра­і­ні — ге­не­рал ад ін­фан­тэ­рыі Мі­ха­іл Аляк­се­е­віч Да­ман­то­віч (1830—1902). Бліс­ку­чы афі­цэр, вы­дат­на аду­ка­ва­ны, ад­да­ны ай­чы­не слу­жа­ка. Ма­ці, Аляк­санд­ра Ма­са­лі­на-Мра­він­ская, на­ра­дзі­ла­ся ў Фін­лян­дыі ў сям'і прос­та­га се­ля­ні­на. Яе баць­ка раз­ба­га­цеў, пра­да­ючы драў­ні­ну.

[caption id="attachment_74544" align="alignnone" width="400"]Бацька  Мі­ха­іл Да­ман­то­віч. Бацька
Мі­ха­іл Да­ман­то­віч.[/caption]

Шлюб два­ра­ні­на Да­ман­то­ві­ча і за­ка­ха­най ў яго ся­лян­кі для ХІХ ста­год­дзя — па­дзея не шэ­ра­го­вая. Спра­ву па­гар­ша­ла яшчэ і тое, што Аляк­санд­ра Мра­він­ская за­ка­ха­ла­ся ў Да­ман­то­ві­ча, ка­лі ўжо бы­ла за­му­жам. У яе ме­лі­ся дзе­ці, і яна з вя­лі­кай цяж­кас­цю атры­ма­ла раз­вод. Усё гэ­та ўяў­ля­ла са­бой не­ты­по­вую з'я­ву і спа­ра­дзі­ла шмат плё­так і раз­моў у гра­мад­стве.

Але ж у лю­бым вы­пад­ку су­вязь баць­коў, у асно­ве якой ля­жа­ла вя­лі­кае і чыс­тае па­чуц­цё, ад­бі­ла­ся ў пэў­най сту­пе­ні на све­та­по­гля­дзе юнай Са­шы. Баць­кі па­ру­шы­лі нор­мы гра­мад­ства, якія іс­на­ва­лі спа­кон ве­ку, кі­ну­лі ім вы­клік. Іх дач­ка, ма­ю­чы пе­рад ва­чы­ма жы­вы прык­лад, зра­бі­ла ў да­лей­шым пры­бліз­на тое ж, толь­кі пай­шла знач­на да­лей у сва­іх па­мкнен­нях, жа­дан­нях і ўяў­лен­нях аб шлю­бе.

Ад­но­сі­ны ў дзяў­чын­кі з баць­кам бы­лі вель­мі доб­рыя. Ме­на­ві­та ад яго яна атры­ма­ла ў спад­чы­ну ана­лі­тыч­ны склад ро­зу­му, а так­са­ма ці­ка­васць да гіс­то­рыі і па­лі­ты­кі. З ма­ці ста­сун­кі скла­лі­ся кры­ху ін­шыя. Тая па­тра­ба­ва­ла ад дач­кі дыс­цып­лі­ны і па­рад­ку. Ма­лень­кая Шу­ра пры­вык­ла з са­мых пер­шых га­доў жыц­ця пры­бі­раць за са­бой цац­кі, аку­рат­на склад­ваць адзен­не пе­рад сном і па­важ­лі­ва ста­віц­ца да ста­рэй­шых, не­за­леж­на ад іх ста­но­ві­шча ў гра­мад­стве.

Яе стры­еч­най сяст­рой ад пер­ша­га шлю­бу ма­ці бы­ла Яў­ге­нія Мра­він­ская (1864—1914) — сла­ву­тая опер­ная спя­вач­ка (у за­муж­жы Ка­ры­бут-Да­шке­віч). Са­ма ж Шу­ра да ва­ка­лу ні­я­кіх здоль­нас­цяў не ме­ла. Але ўсё ж ва­ло­да­ла пэў­най му­зы­каль­нас­цю, бо за­меж­ныя мо­вы да­ва­лі­ся дзяў­чы­не вель­мі лёг­ка. Са­ша дас­ка­на­ла вы­ву­чы­ла фран­цуз­скую, анг­лій­скую, прак­тыч­на з ма­лен­ства ве­да­ла фін­скую, сва­бод­на раз­маў­ля­ла па-ня­мец­ку.

Скон­чыў­шы гім­на­зію, ха­це­ла пра­цяг­нуць ву­чо­бу ва ўні­вер­сі­тэ­це, але ма­ці ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ні­ла ёй гэ­та ра­біць. Яна за­яві­ла, што ма­ла­дой дзяў­чы­не трэ­ба ду­маць пра ўда­лае за­муж­жа, а не за­бі­ваць са­бе га­ла­ву роз­ны­мі ра­ды­каль­ны­мі ідэ­я­мі, якіх іс­нуе вя­лі­кая коль­касць у сце­нах вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў. Та­му Шу­ра зда­ла іс­пы­ты і атры­ма­ла сер­ты­фі­кат школь­най на­стаў­ні­цы, ча­го, па ра­зу­мен­ню ма­ці, бы­ло цал­кам да­стат­ко­ва для жыц­ця.

[caption id="attachment_74541" align="alignnone" width="600"]Пасол Савецкага Саюза. Нарвегія, 1923. Пасол Савецкага Саюза. Нарвегія, 1923.[/caption]

Аляк­санд­ра па­ста­ян­на зна­хо­дзі­ла­ся пад стро­гім на­гля­дам ма­ці, та­му па­во­дзі­ла ся­бе сціп­ла і стры­ма­на. У 1890 го­дзе дзяў­чы­на па­зна­ё­мі­ла­ся з Ула­дзі­мі­рам Люд­ві­га­ві­чам Ка­лан­та­ем. Гэ­та быў афі­цэр, які толь­кі-толь­кі атры­маў зван­не па­руч­ні­ка. Ён з'яў­ляў­ся слу­ха­чом Мі­ка­ла­еў­скай ін­жы­нер­най ака­дэ­міі.

Ма­ла­ды ча­ла­век не меў ба­га­тай спад­чы­ны. Баць­ка яго па на­цы­я­наль­нас­ці быў па­ляк і ўдзель­ні­чаў у паў­стан­ні 1863 го­да. За гэ­та яго вы­сла­лі з сям'­ёй у Сі­бір. Пас­ля за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну вы­сыл­кі сям'я пе­ра­еха­ла жыць у Тыф­ліс. Ме­на­ві­та ў гэ­тым го­ра­дзе Ула­дзі­мір Ка­лан­тай і па­чаў сваю бліс­ку­чую ва­ен­ную кар'­е­ру. Аляк­санд­ра Да­ман­то­віч пры­хо­дзі­ла­ся яму тра­ю­рад­най сяст­рой па мат­чы­най лі­ніі.

Род­нас­ная су­вязь да­ва­ла на­го­ду Ула­дзі­мі­ру час­та на­вед­ваць дом ге­не­ра­ла Да­ман­то­ві­ча, так што з Шу­рай ма­ла­ды ча­ла­век ба­чыў­ся рэ­гу­ляр­на. Скон­чы­лі­ся гэ­тыя су­стрэ­чы ўза­ем­ным ка­хан­нем. Дзяў­чы­на знай­шла ў са­бе муж­насць пе­ра­га­ва­рыць з ма­ці. Яна за­яві­ла, што лю­біць Ула­дзі­мі­ра Ка­лан­тая і хо­ча стаць яго жон­кай.

У ду­шы ма­ці ра­зу­ме­ла дач­ку, але ка­тэ­га­рыч­на вы­сту­пі­ла су­праць шлю­бу. Прэ­тэн­дэнт на ру­ку яе дач­кі быў бед­ны, як цар­коў­ная мыш. Пра­жыць на зар­пла­ту па­руч­ні­ка ўдва­іх — гэ­та лі­чы­ла­ся ней­ма­вер­ным. Шу­ра ска­за­ла, што пой­дзе пра­ца­ваць са­ма.

На гэ­та ма­ці скеп­тыч­на хмык­ну­ла і за­зна­чы­ла: «Та­бе — пра­ца­ваць?! Ты на­ват не мо­жаш за­слаць свой улас­ны ло­жак, каб ён вы­гля­даў аку­рат­на і ахай­на. Ты гу­ля­еш па до­ме, як прын­цэ­са, і ні­ко­лі не да­па­мо­жаш слу­жа­чым у іх пра­цы. Ты ўвесь час зна­хо­дзіш­ся ў ма­рах, як і твой баць­ка, і ўвесь час за­бы­ва­еш кні­гі на ста­лах і на крэс­лах...»

Пас­ля гэ­тай раз­мо­вы баць­кі ад­пра­ві­лі Аляк­санд­ру ў пра­цяг­лую па­езд­ку па еў­ра­пей­скіх кра­і­нах. Яны спа­дзя­ва­лі­ся, што дач­ка за­бу­дзе па­руч­ні­ка і зной­дзе са­бе з ча­сам год­на­га жа­ні­ха.

Але рас­стан­не не пры­ту­пі­ла па­чуц­ці ма­ла­дых лю­дзей. Яны ўсё ж па­жа­ні­лі­ся ў 1893 го­дзе. Баць­кі дзяў­чы­ны да­лі зго­ду на шлюб. Не­ма­ла­важ­ную ро­лю ў гэ­тым ады­гра­ла чар­го­вае зван­не — штабс-ка­пі­та­на, якое Ула­дзі­мір атры­маў у 1892 го­дзе, уся­го праз два га­ды пас­ля пры­сва­ен­ня яму зван­ня па­руч­ні­ка.

У 1894 го­дзе ў ма­ла­дой сям'і на­ра­дзіў­ся хлоп­чык. На­зва­лі яго Мі­ха­і­лам. Але ся­мей­ная іды­лія пра­цяг­ва­ла­ся ўся­го пяць га­доў. Па­куль муж па­спя­хо­ва ра­біў ва­ен­ную кар'­е­ру (у 1895 го­дзе атры­маў чын ка­пі­та­на), яго жон­ка з га­ла­вой аку­ну­ла­ся ў мод­ныя ў тыя га­ды рэ­ва­лю­цый­ныя плы­ні.

Па­чы­на­ла­ся ўсё бяс­крыўд­на. У той час лі­чы­ла­ся доб­рым то­нам не толь­кі ў Ра­сіі, але і ва ўсім све­це аказ­ваць па­сіль­ную да­па­мо­гу ра­бо­чым. Ска­жам, тыя ж ба­га­тыя аме­ры­кан­кі цэ­лы­мі ме­ся­ца­мі жы­лі ў пра­цоў­ных квар­та­лах, вы­ву­ча­ю­чы но­ра­вы і по­быт са­мых бед­ных сла­ёў на­сель­ніц­тва і дапамагаючы ім. Рус­кія па­нен­кі да та­ко­га не да­хо­дзі­лі. У жы­лыя ба­ра­кі яны за­зі­ра­лі эпі­за­дыч­на, але тое, што ба­чы­лі там, пры­во­дзі­ла іх у жах.

Трэ­ба ад­ра­зу ска­заць, вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя ра­бо­чыя атрым­лі­ва­лі ў цар­скай Ра­сіі вель­мі не­бла­гія гро­шы. Яны ме­лі маг­чы­масць аплач­ваць пра­стор­ныя ква­тэ­ры і на­ву­чаць сва­іх дзя­цей у гім­на­зі­ях. У ба­ра­ках жа жы­лі роз­на­ра­бо­чыя, лю­дзі з ніз­кай пра­фе­сій­най ква­лі­фі­ка­цы­яй. Мно­гія з іх па роз­ных пры­чы­нах кі­да­лі ся­лян­скія гас­па­дар­кі і з'яз­джа­лі ў го­рад, шу­ка­ю­чы леп­ша­га жыц­ця. Але, не рэа­лі­за­ваў­шы ся­бе на зям­лі, з ся­лян­скай псі­ха­ло­гі­яй, яны не маг­лі ад­быц­ца і як доб­рыя ра­бо­чыя.

Аляк­санд­ра Ка­лан­тай ста­ла на­вед­ваць ня­дзель­ную біб­лі­я­тэ­ку для пра­ле­та­ры­яў. Ха­дзі­ла яна ту­ды ра­зам са стры­еч­най сяст­рой Жэ­няй. Дзяў­ча­ты ву­чы­лі ра­бо­чых чы­таць і пі­саць і не маг­лі не су­стрэц­ца там з чле­на­мі роз­ных пра­марк­сісц­кіх гру­по­вак.

Вы­ра­шаль­ную ро­лю ў вы­ба­ры да­лей­ша­га жыц­цё­ва­га шля­ху для на­шай ге­ра­і­ні ады­гра­ла зна­ём­ства з Але­най Дзміт­ры­еў­най Ста­са­вай (1873—1966). Ста­са­ва, та­ды яшчэ ма­ла­дая дзяў­чы­на, бы­ла цес­на звя­за­на з На­дзе­яй Круп­скай, Ула­дзі­мі­рам Уль­я­на­вым, Юлі­ем Мар­та­вым і ін­шай пуб­лі­кай, доб­ра вя­до­май па­лі­цыі. Усе яны бы­лі пры­клад­на ад­на­год­ка­мі, вы­лу­ча­лі­ся праз­мер­ны­мі ам­бі­цы­я­мі і бы­лі, па сут­нас­ці, но­вы­мі па­раст­ка­мі рэ­ва­лю­цы­я­не­раў, якія ста­ві­лі сва­ёй пер­ша­чар­го­вай за­да­чай звяр­жэн­не іс­ну­ю­ча­га ла­ду.

Ка­лі б баць­кі і муж Шу­рач­кі да­ве­да­лі­ся, у якую яна тра­пі­ла кам­па­нію, то ў іх ва­ла­сы б уста­лі ду­ба ад жа­ху. Але дзяў­чы­на ім пра сва­іх но­вых зна­ё­мых ні­чо­га не рас­каз­ва­ла. Яна на­ват не па­дзя­лі­ла­ся ін­фар­ма­цы­яй з сяст­рой Жэ­няй.

Але­на Ста­са­ва вель­мі хут­ка ўцяг­ну­ла Аляк­санд­ру Ка­лан­тай у сваю рэ­ва­лю­цый­ную дзей­насць. Яна ста­ла вы­ка­рыс­тоў­ваць Шу­ру ў якас­ці кур'­е­ра: тая ва­зі­ла ней­кія па­сыл­кі, ліс­ты, за­ба­ро­не­ную лі­та­ра­ту­ру роз­ным не­вя­до­мым асо­бам. Пры су­стрэ­чах вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся па­роль. Ма­ла­дой, не­спрак­ты­ка­ва­най дзяў­чы­не ўсё гэ­та ўяў­ля­лася вель­мі ра­ман­тыч­ны­м. Яна ўсё больш і больш апус­ка­ла­ся ў вір рэ­ва­лю­цый­най плы­ні і прак­тыч­на за­кі­ну­ла вы­ха­ван­не свай­го дзі­ця­ці.

[caption id="attachment_74542" align="alignnone" width="600"]Пасяджэнне Саўнаркама. Петраград, 1917. Аляксандра Калантай сядзіць побач з Леніным.  За яе спінай стаіць Сталін. Справа ад Леніна — яе муж П. Дыбенка. Крайні злева — А. Шляпнікаў. Пасяджэнне Саўнаркама. Петраград, 1917. Аляксандра Калантай сядзіць побач з Леніным.
За яе спінай стаіць Сталін. Справа ад Леніна — яе муж П. Дыбенка. Крайні злева — А. Шляпнікаў.[/caption]

Скон­чы­ла­ся ўсё жу­дас­на: Шу­ра ў 1898 го­дзе кі­ну­ла му­жа з дзі­цем і з'е­ха­ла ў Цю­рых (Швей­ца­рыя). У гэ­тым го­ра­дзе яна ста­ла вы­ву­чаць эка­но­мі­ку, на­вед­ва­ю­чы се­мі­на­ры ня­мец­ка­га марк­сіс­та і эка­на­міс­та, пра­фе­са­ра Ген­ры­ха Герк­не­ра.

Нель­га ска­заць, што ра­шэн­не кі­нуць сям'ю да­ло­ся Шу­ры лёг­ка. Яна доў­га ва­га­ла­ся, пла­ка­ла, але но­выя зна­ё­мыя ўжо цал­кам за­ха­пі­лі ма­ла­дую жан­чы­ну сва­і­мі ідэ­я­мі. Аляк­санд­ра не маг­ла вы­рвац­ца з за­ган­на­га ко­ла, ды ёй бы ўжо і не да­зво­лі­лі. Яна рас­ста­ла­ся з му­жам, афі­цый­на ж раз­вод афор­мі­лі толь­кі 5 мая 1916 го­да.

Пас­ля Цю­ры­ха Аляк­санд­ра на­ве­да­ла Вя­лі­ка­бры­та­нію, дзе за­вя­за­ла цес­нае сяб­роў­ства з прад­стаў­ні­ка­мі лей­ба­рысц­кай пар­тыі. У Ра­сію яна вяр­ну­ла­ся ў 1899 го­дзе і ад­ра­зу ўсту­пі­ла ў ство­ра­ную год та­му ў Мін­ску пар­тыю РСДРП. Та­кім чы­нам, яна цал­кам па­рва­ла з мі­ну­лым і па­сту­по­ва пе­ра­тва­ры­ла­ся ў пра­фе­сій­ную рэ­ва­лю­цы­я­нер­ку.

У 1901 го­дзе Аляк­санд­ра па­зна­ё­мі­ла­ся з Ге­ор­гі­ем Ва­лян­ці­на­ві­чам Пля­ха­на­вым. Гэ­та зна­ём­ства ады­гра­ла пэў­ную ро­лю на ІІ з'ез­дзе РСДРП у 1903 го­дзе. На ім па­між дэ­ле­га­та­мі ўзнік­лі роз­на­га­лос­сі. Пры­чы­на ж бы­ла ба­наль­ная — ба­раць­ба за ўла­ду, а зна­чыць, і за фі­нан­са­выя па­то­кі, якія цяк­лі ў пар­тый­ную ка­су з усіх маг­чы­мых кры­ніц. У вы­ні­ку ад­быў­ся рас­кол. Утва­ры­лі­ся дзве фрак­цыі: баль­ша­ві­коў на ча­ле з Уль­я­на­вым і мен­ша­ві­коў на ча­ле з Мар­та­вым. Пля­ха­наў апы­нуў­ся ў ад­ной кам­па­ніі з Мар­та­вым, да іх да­лу­чы­ла­ся і Ка­лан­тай. Тым са­мым яна ад­ме­жа­ва­ла­ся ад Уль­я­на­ва. Толь­кі ў 1914 го­дзе Аляк­санд­ра пе­ра­гле­дзе­ла свае па­лі­тыч­ныя ары­ен­ці­ры і апы­ну­ла­ся ў ла­ге­ры баль­ша­ві­коў.

Але да гэ­та­га ад­бы­ло­ся шмат роз­ных па­дзей. Яны кан­чат­ко­ва вы­тра­ві­лі з ду­шы Аляк­санд­ры ра­ман­ты­ку, пе­ра­тва­рыў­шы яе ў бяз­лі­тас­на­га зма­га­ра за «сва­бо­ду на­ро­да».

Ужо пас­ля пер­шай рэ­ва­лю­цыі, у 1908 го­дзе, Аляк­санд­ра на­пі­са­ла бра­шу­ру пад наз­вай «Фін­лян­дыя і са­цы­я­лізм». У ёй аў­та­рка па­лы­мя­на за­клі­ка­ла фін­скі на­род да паў­стан­ня і звяр­жэн­ня рус­ка­га ца­рыз­му. Ра­зу­мен­ня ў шы­ро­кіх ма­сах гра­мад­скас­ці гэ­та не знай­шло. Фі­нам жы­ло­ся вель­мі доб­ра, спа­кой­на і кам­форт­на пад аба­ро­най рус­кай ка­ро­ны. Та­му рэ­ва­лю­цый­ныя ідэі іх аб­са­лют­на не кра­на­лі. Са­ма ж Ка­лан­тай вы­му­ша­на бы­ла з'е­хаць з Ра­сіі, бо ад­кры­ты за­клік да ўзбро­ен­а­га паў­стан­ня па­гра­жаў, як мі­ні­мум, вы­сыл­кай у Сі­бір.

У Еў­ро­пе Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на вя­ла ак­тыў­нае жыц­цё. Яна ез­дзі­ла па роз­ных кра­і­нах і на­ладж­ва­ла су­вя­зі з мяс­цо­вы­мі са­цы­ял-дэ­ма­кра­та­мі, па­зна­ё­мі­ла­ся з Ро­зай Люк­сем­бург і Кар­лам Лібк­нех­там, за­сна­валь­ні­ка­мі Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Гер­ма­ніі. Гэ­та бы­лі са­праў­ды муж­ныя, ідэй­ныя зма­га­ры за сваю спра­ву.

З па­чат­кам Пер­шай су­свет­най вай­ны Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на па­ся­лі­ла­ся ў Шве­цыі. У ве­рас­ні 1915 го­да пры­ня­ла ўдзел у Цы­мер­валь­дскай кан­фе­рэн­цыі. Акра­мя яе, на кан­фе­рэн­цыі пры­сут­ні­ча­лі Чар­ноў, На­тан­сон, Троц­кі, Мар­таў, Ле­нін, Зі­ноў­еў і Ян Бер­зін. Да гэ­та­га ча­су Ка­лан­тай ужо вы­сла­лі са Шве­цыі за рэ­ва­лю­цый­ную дзей­насць, і жан­чы­на знай­шла пры­ста­нак у Ка­пен­га­ге­не. Па пра­цы яна бліз­ка сыш­ла­ся з Ле­ні­ным і па­ча­ла вы­кон­ваць яго за­дан­ні.

На­ды­шоў 1917-ты. Аляк­санд­ры Мі­хай­лаў­не бы­ло ўжо 45 га­доў. Больш за па­ло­ву жыц­ця пра­жы­та. Амаль 20 га­доў ад­да­дзе­на рэ­ва­лю­цый­най дзей­нас­ці. Што ж уяў­ля­ла са­бой гэ­тая жан­чы­на на­пя­рэ­дад­ні кар­ды­наль­на­га пе­ра­ло­му свай­го лё­су?

Аляк­санд­ра Ка­лан­тай за час сва­іх ванд­ро­вак за мя­жой ста­ла пе­ра­ка­на­най фе­мі­ніст­кай і ўяў­ля­ла са­бой но­вы тып жан­чы­ны. Яна вы­сту­пала за роў­насць па­лоў, ма­ры­ла аб тым, каб пры­го­жая па­ло­ва ча­ла­вец­тва на­рэш­це вы­зва­лі­ла­ся ад бур­жу­аз­ных кай­да­ноў, а ў дзён­ні­ку пі­са­ла: «Не­аб­ход­на шы­ро­ка рас­чы­ніць пе­рад жан­чы­най бра­му паў­на­вар­тас­на­га жыц­ця. Трэ­ба за­гар­та­ваць яе сэр­ца і во­лю. Па­ра на­рэш­це на­ву­чыць жан­чы­ну гля­дзець на ка­хан­не не як на асно­ву жыц­ця, а як на сро­дак, здоль­ны вы­явіць сваё са­праўд­нае Я».

Да­рэ­чы, усё сваё жыц­цё, ад дзя­воц­тва і да смер­ці, Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на вя­ла дзён­ні­кі. У ад­ны яна за­піс­ва­ла свае дум­кі, у ін­шыя — хра­на­ло­гію па­дзей, у трэ­ція за­но­сі­ла ха­рак­та­рыс­ты­кі на та­ва­ры­шаў па пар­тыі і на па­лі­тыч­ных апа­не­нтаў. Так што ўвесь яе лё­са­вы­зна­чаль­ны шлях — як на да­ло­ні.

Так, Аляк­санд­ра су­стра­ка­ла­ся з муж­чы­на­мі, але яна бы­ла сва­бод­най жан­чы­най, хоць і пра­цяг­лы час не­раз­ве­дзе­най. У яе жыц­ці бы­лі як пра­цяг­лыя ра­ма­ны, так і эпі­за­дыч­ныя ад­но­сі­ны. Са­мая доў­гая су­вязь пра­цяг­ва­ла­ся з Аляк­санд­рам Гаў­ры­ла­ві­чам Шляп­ні­ка­вым. Гэ­та быў рэ­ва­лю­цы­я­нер, най­блі­жэй­шы па­плеч­нік Ле­ні­на. Ён быў ма­ла­дзей­шы за Аляк­санд­ру на 13 га­доў. Яна ўво­гу­ле ад­да­ва­ла пе­ра­ва­гу муж­чы­нам ма­ла­дзей­шым за ся­бе па ўзрос­це. Праў­да, і са­ма вы­гля­да­ла знач­на ма­ла­дзей за свае га­ды. Ста­ран­на са­чы­ла за знеш­нас­цю, лю­бі­ла мод­на апра­на­цца.

[caption id="attachment_74543" align="alignnone" width="600"]У канцы жыцця. Масква, 1949. У канцы жыцця. Масква, 1949.[/caption]

Зна­хо­дзя­чы­ся ў бліз­кіх ад­но­сі­нах са Шляп­ні­ка­вым, зу­сім не лі­чы­ла ся­бе чымь­сці звя­за­най. Яе заў­сё­ды пры­цяг­ва­лі моц­ныя, вы­дат­ныя і ва­ля­выя асо­бы. Та­кіх ся­род рэ­ва­лю­цы­я­не­раў бы­ло да­стат­ко­ва. Лёг­ка раз­ры­ва­ла ад­но­сі­ны. Пры­чым заў­сё­ды з'яў­ля­ла­ся іні­цы­я­тар­кай. Яе лю­бі­мая фра­за ў тыя га­ды: «Іду на раз­рыў».

Мо­жа быць, та­кі­мі па­во­дзі­на­мі яна і раз­бі­ва­ла не­чае сэр­ца. Але што вы хо­ча­це — фе­мі­ні­за­цыя. Су­праць яе чар не вы­ста­яў на­ват Карл Лібк­нехт. Аляк­санд­ра за­ці­ка­ві­ла­ся ім як яр­кім рэ­ва­лю­цы­я­не­рам. Але су­вязь бы­ла мі­ма­лёт­най...

Та­кім чы­нам, 1917 год. Зна­мя­наль­ная да­та ў гіс­то­рыі Ра­сій­скай дзяр­жа­вы. Ад­ра­чэн­не ім­пе­ра­та­ра ад пра­сто­ла, Лю­таў­ская і Каст­рыч­ніц­кая рэ­ва­лю­цыі. Час рас­па­ду і на­дзей.

Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на пры­еха­ла ў Пет­ра­град ад­ра­зу ж пас­ля Лю­таў­скай рэ­ва­лю­цыі. Яна ста­ла чле­нам вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Пет­ра­град­ска­га са­ве­та. У лі­пе­ні ме­ся­цы пра­хо­дзіў І Усе­ра­сій­скі з'езд Са­ве­таў, і Ка­лан­тай вы­бра­лі чле­нам ЦВК ад пар­тыі баль­ша­ві­коў. З пер­шых дзён рэ­ва­лю­цыі яна не­па­рыў­на звяз­вае ся­бе з Ле­ні­ным і яго акру­жэн­нем.

У жан­чы­ны быў ве­лі­зар­ны стаж пад­поль­най пра­цы і па­лі­тыч­нае чуц­цё. Яна бы­ла глы­бо­ка пе­ра­ка­на­на, што апош­няе сло­ва бу­дзе за баль­ша­ві­ка­мі. У кан­цы лі­пе­ня Аляк­санд­ру Мі­хай­лаў­ну арыш­тоў­ва­юць па па­да­зрэн­ні ў шпі­я­на­жы на ка­рысць ня­мец­кай раз­вед­кі. Па ін­шай вер­сіі, яе арышт звя­за­ны з за­клі­кам не вы­кон­ваць ра­шэн­ні Ча­со­ва­га ўра­да. Але ў той час у ста­лі­цы іс­на­ва­ла двое­ўлад­дзе. Дзяр­жаў­ныя ра­шэн­ні іг­на­ра­ва­лі ўсе, ка­му толь­кі ха­це­ла­ся, без уся­ля­кіх за­клі­каў. Так што пер­шая вер­сія з'яў­ля­ец­ца больш праў­да­па­доб­най.

У жніў­ні пра­хо­дзіў VІ з'езд РСДРП. Ка­лан­тай за­воч­на вы­бра­лі чле­нам ЦК пар­тыі. Яна бы­ла адзі­най жан­чы­най, якая ўвай­шла ў гэ­ты важ­ны ор­ган ула­ды. Толь­кі даў­няя сяб­роў­ка Але­на Ста­са­ва і Вар­ва­ра Якаў­ле­ва ста­лі кан­ды­дат­ка­мі ў чле­ны ЦК. Ас­тат­нія ўсе — муж­чы­ны: Ста­лін, Свярд­лоў, Ле­нін, Троц­кі, Ры­каў, Дзяр­жын­скі, Зі­ноў­еў, Ка­ме­неў, Бер­зін, Бу­ха­рын.

Дэ­пу­та­ты з'ез­да ад­на­га­лос­на вы­нес­лі ра­шэн­не, якое за­ба­ра­ні­ла Ле­ні­ну з'яў­ляц­ца на суд Ча­со­ва­га ўра­да. Іль­і­ча аб­ві­на­вач­ва­лі ў шпі­я­на­жы, ён зна­хо­дзіў­ся ў глы­бо­кім пад­пол­лі. Ула­да Ча­со­ва­га ўра­да з кож­ным днём сла­бе­ла. Гэ­та па­чы­на­ла ад­бі­вац­ца на су­до­вых і след­чых ор­га­нах. Арыш­та­ва­ныя, звя­за­ныя з па­лі­тыч­ны­мі пар­ты­я­мі, бес­пе­ра­шкод­на па­кі­да­лі ту­рэм­ныя сце­ны. Ака­за­ла­ся на во­лі і Аляк­санд­ра Ка­лан­тай.

Ужо 23 каст­рыч­ні­ка яна пры­ня­ла ак­тыў­ны ўдзел у па­ся­джэн­ні ЦК РСДРП. На ім раз­гля­да­ла­ся пы­тан­не аб узбро­е­ным паў­стан­ні. Аляк­санд­ра гля­дзе­ла на сва­іх па­плеч­ні­каў і ра­зу­ме­ла, што тра­пі­ла ў па­трэб­ную ка­ман­ду. Ад­ра­зу пас­ля па­ся­джэн­ня ЦК Аляк­санд­ра пры­ня­ла ак­тыў­ны ўдзел у ра­бо­це ІІ з'ез­да Са­ве­таў ра­бо­чых і сал­дац­кіх дэ­пу­та­таў. Яна за­ся­дае ў прэ­зі­ды­у­ме гэ­та­га ор­га­на ўла­ды. Дэ­пу­та­ты, якія ся­дзе­лі ў за­ле, у асноў­ным прад­стаў­ля­лі пар­тыю баль­ша­ві­коў. Іх бы­ла пе­ра­важ­ная боль­шасць, і ду­шу Ка­лан­тай на­паў­ня­лі спа­кой і ўпэў­не­насць.

Пас­ля Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі баль­ша­ві­кі ўзя­лі ўла­ду ў свае ру­кі. Ужо праз два дні яны вы­бра­лі Саў­нар­кам — най­вы­шэй­шы кі­раў­ні­чы ор­ган дзяр­жаў­най ула­ды. Стар­шы­нёй стаў Ле­нін. Аляк­санд­ра атры­ма­ла па­са­ду на­род­на­га ка­мі­са­ра дзяр­жаў­най апе­кі. Гэ­тая па­са­да мі­ніс­тэр­ская. Ка­лан­тай зай­ма­ла яе да са­ка­ві­ка 1918 го­да.

А што ж аса­біс­тае жыц­цё? У гэ­ты час Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на па­зна­ё­мі­ла­ся з па­лы­мя­ным рэ­ва­лю­цы­я­не­рам і баль­ша­ві­ком Паў­лам Яфі­ма­ві­чам Ды­бен­кам. Яго ў Са­вец­кай Ра­сіі кож­ны ве­даў. Ме­на­ві­та ён ад­даў за­гад ле­ген­дар­на­му мат­ро­су Жа­ляз­ня­ку ра­за­гнаць Уста­ноў­чы сход. Той вый­шаў у прэ­зі­ды­ум і ска­заў гіс­та­рыч­ную фра­зу: «Ка­ра­вул ста­міў­ся». Ме­на­ві­та Па­вел Яфі­ма­віч уз­на­ча­ліў пер­шыя атра­ды Чыр­во­най Ар­міі, якія вя­лі бой пад Пско­вам і На­рвай 23 лю­та­га 1918 года.

Свой ба­я­вы шлях Ды­бен­ка па­чаў мат­ро­сам Бал­тый­ска­га фло­ту на штраф­ным ка­раб­лі «Дзві­на». У чым пра­ві­ніў­ся бу­ду­чы рэ­ва­лю­цы­я­нер, не­зра­зу­ме­ла. Але ві­да­воч­на, што гэ­та ні­як не бы­ло звя­за­на з пад­поль­най рэ­ва­лю­цый­най дзей­нас­цю, бо та­кі факт бія­гра­фіі слаў­на­га нар­ка­ма ўсю­ды за­моўч­ва­ец­ца. Па­вел Яфі­ма­віч з'яў­ляў­ся іні­цы­я­та­рам ан­ты­ва­ен­на­га вы­ступ­лен­ня мат­ро­саў на лін­ка­ры «Ім­пе­ра­тар Па­вел І» у 1915 го­дзе. За гэ­тае па­ру­шэн­не пры­ся­гі Ды­бен­ку па­са­дзі­лі ў тур­му на 6 ме­ся­цаў. За­тым па­лы­мя­на­га зма­га­ра за шчас­це на­ро­да ад­пра­ві­лі на фронт. На­вош­та гэ­та зра­бі­лі — не­зра­зу­ме­ла. Ды­бен­ка не ва­я­ваў, а зай­маў­ся ан­ты­ва­ен­най баль­ша­віц­кай агі­та­цы­яй. Ма­быць, ён так «да­стаў» ка­ман­дзі­раў, што яго зноў арыш­та­ва­лі і па­са­дзі­лі ў тур­му. Сва­бо­ду ня­ўрымс­лі­ва­му зма­га­ру пры­нес­ла Лю­таў­ская рэ­ва­лю­цыя. Ужо 30 кра­са­ві­ка ство­ра­ны Цэнт­ра­балт — мат­рос­кі ор­ган ула­ды. Яго стар­шы­нёй і стаў Ды­бен­ка. Ён за­ся­ро­дзіў у сва­іх ру­ках усю ўла­ду на Бал­тый­скім фло­це.

Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на па­зна­ё­мі­ла­ся з Ды­бен­кам ці­хім кра­са­віц­кім ве­ча­рам. Яна вы­сту­па­ла з яр­кай па­лы­мя­най пра­мо­вай, а яе шчыль­най сця­ной акру­жа­лі мат­ро­сы. Не­ча­ка­на сі­нія пры­го­жыя во­чы жан­чы­ны су­стрэ­лі­ся з упэў­не­ным і піль­ным по­зір­кам. На яе гля­дзеў пры­га­жун бру­нет. Вы­со­кі рост, ат­ле­тыч­ны це­ласк­лад, га­ра­чыя чор­ныя во­чы. Сэр­ца пра­фе­сій­най рэ­ва­лю­цы­я­нер­кі ўздрыг­ну­ла. Яны па­бра­лі­ся афі­цый­ным шлю­бам. Гэ­ты за­піс з'яў­ля­ец­ца пер­шым у кні­зе ак­таў гра­ма­дзян­ска­га ста­ну ма­ла­дой дзяр­жа­вы ра­бо­чых і ся­лян.

Быў­шы на мі­ніс­тэр­скай па­са­дзе, Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на зай­ма­ла­ся пы­тан­ня­мі ма­ця­рын­ства і дзя­цін­ства. Са­ма яна, праў­да, свай­го сы­на ба­чы­ла рэд­ка, эпі­за­дыч­на, вы­ха­ван­нем ні­ко­лі не зай­ма­ла­ся. За­тое ўвесь час ду­ма­ла пра да­бро для ўся­го ча­ла­вец­тва. Нар­кам дзяр­жаў­най апе­кі бы­ла вель­мі ра­шу­чай асо­бай. Ёй па­тра­ба­ва­ла­ся па­мяш­кан­не пад Дом ін­ва­лі­даў. Дзе яго ўзяць? Яе па­лы­мя­ны рэ­ва­лю­цый­ны по­зірк упаў на Аляк­санд­ра-Не­ўскую лаў­ру. У мі­ну­лым гэ­та быў муж­чын­скі пра­ва­слаў­ны ма­нас­тыр, за­сна­ва­ны яшчэ ў 1713 го­дзе. З 1724-га ў ім зна­хо­дзяц­ца мо­шчы Аляк­санд­ра Не­ўска­га. У 1909-м утво­ра­ны му­зей, най­вя­лік­шы зда­бы­так Пра­ва­слаў­най царк­вы. Та­кія тон­ка­сці рэ­ва­лю­цы­я­не­раў не ці­ка­вяць. Усё гэ­та пе­ра­жыт­кі бур­жу­аз­на­га гра­мад­ства. Ка­лан­тай узя­ла з са­бой мат­ро­саў і ра­шу­ча на­кі­ра­ва­ла­ся да ма­нас­тыр­скіх сцен. На аба­ро­ну свя­ты­ні ўста­лі свя­та­ры і сот­ні вер­ні­каў. Цэ­лых дзе­вяць дзён Ка­лан­тай ра­бі­ла спро­бы рэ­кві­за­ваць най­вя­лік­шы гіс­та­рыч­ны зда­бы­так. Але коль­касьць вер­ні­каў рас­ла. Іх не па­ло­ха­лі мат­ро­сы і за­цяг­ну­тая ў ску­ру ка­бе­та з ніз­кім го­ла­сам. Яны ўсе бы­лі га­то­выя па­мер­ці за свя­ты­ню. І Аляк­санд­ра ад­сту­пі­ла.

Тым ча­сам у маі 1921 го­да Ды­бен­ку па­ста­ві­лі на­чаль­ні­кам Чар­на­мор­ска­га сек­та­ра. Гэ­та ве­лі­зар­ная тэ­ры­то­рыя, якая ахоп­лі­ва­ла поў­дзень Укра­і­ны. Жыў ён у сла­ву­тым го­ра­дзе Адэ­са. Па­ся­ліў­ся ў аса­бня­ку, рэ­кві­за­ва­ным у экс­плу­а­та­та­раў пра­цоў­на­га кла­са імем рэ­ва­лю­цыі. І тут з крыш­таль­на чыс­тым баль­ша­ві­ком ад­быў­ся кан­фуз. Ня­злом­ны ка­му­ніст за­вёў інт­рыж­ку з ма­ла­дзі­цай. Адэ­са заў­сё­ды сла­ві­ла­ся пры­го­жы­мі дзяў­ча­та­мі, вось і Ды­бен­ка не змог вы­ста­яць. І трэ­ба ж та­ко­му зда­рыц­ца, што ме­на­ві­та ў той час, ка­лі Па­вел Яфі­ма­віч пры­вёў да­моў сяб­роў­ку, у аса­бня­ку з'я­ві­ла­ся... Ка­лан­тай, якая не­ча­ка­на пры­еха­ла ў Адэ­су.

І не па­тлу­ма­чыш жа жон­цы, што зай­ма­еш­ся з ма­ла­дым па­ка­лен­нем па­лі­ты­ка-асвет­ніц­кай ра­бо­тай. Але сме­лы і зна­ход­лі­вы быў баль­ша­вік Ды­бен­ка. Вы­пра­стаў­ся ён на ўвесь свой вы­дат­ны рост, а за­тым, не ска­заў­шы ні сло­ва, пад­ня­ўся па лес­ві­цы на дру­гі па­верх. Прай­шло не­каль­кі се­кун­даў, і па­чуў­ся гук стрэ­лу. Аляк­санд­ра кі­ну­ла­ся на­верх. Па­вел Яфі­ма­віч ля­жаў не­да­лё­ка ад лес­ві­цы. Ку­ля прай­шла скрозь ле­вую част­ку гру­дзей, не за­кра­нуў­шы сэр­ца. Праз не­каль­кі дзён урач, які ля­чыў ба­я­во­га ка­ман­дзі­ра, па сак­рэ­це ска­заў Аляк­санд­ры, што Ды­бен­ка прос­та ад­цяг­нуў ску­ру на ба­ку і пра­стрэ­ліў яе. Та­кім чы­нам, ён імі­та­ваў са­ма­губ­ства, не на­нёс­шы са­бе сур'­ёз­най шко­ды.

У ду­шы на­шай ге­ра­і­ні ад­быў­ся над­лом. Рап­там яна ад­чу­ла, што не лю­біць гэ­та­га ча­ла­ве­ка. У сва­ім дзён­ні­ку ашу­ка­ная жан­чы­на на­пі­са­ла: «Не­ад­клад­на вы­пра­стай­ся, Ка­лан­тай. Не да­зва­ляй яму тап­таць сваю год­насць. Ты не жон­ка, ты — гор­ды ча­ла­век».

Пас­ля гэ­та­га Аляк­санд­ра не­ад­клад­на па­кі­ну­ла Адэ­су. Паў­лу яна па­кі­ну­ла за­піс­ку: «Па­між на­мі ўсё скон­ча­на. Я еду ў Маск­ву. Ты мо­жаш ра­біць, што хо­чаш. Тваё жыц­цё мя­не больш не ці­ка­віць». Ды­бен­ка не ха­цеў мі­рыц­ца са стра­тай. Ён пі­саў Аляк­санд­ры доў­гія ліс­ты, га­ва­рыў пра ка­хан­не, але тая на іх не ад­каз­ва­ла. У 1923 го­дзе, ка­лі Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на ўжо пра­ца­ва­ла ў Нар­ве­гіі, бы­лы муж не­ча­ка­на пры­ехаў да яе. Гэ­та бы­ла яго ад­чай­ная спро­ба ад­на­віць сям'ю. Але Ка­лан­тай на ад­наў­лен­не ад­но­сін не пай­шла. Яна толь­кі ліш­ні раз пе­ра­ка­на­ла­ся, што ста­ла аб­са­лют­на ха­лод­най да гэ­та­га ча­ла­ве­ка. Па­вел Яфі­ма­віч вяр­нуў­ся ў Ра­сію ні з чым. Больш яны ні­ко­лі не ба­чы­лі­ся.

Тра­піў­шы на дып­ла­ма­тыч­ную пра­цу, Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на дзіў­на змя­ні­ла­ся. Яна «па­ту­шы­ла» свой па­лы­мя­ны рэ­ва­лю­цый­ны по­зірк, на­заўж­ды за­бы­ла­ся на чор­ную ка­мі­сар­скую ску­ран­ку. У яе ма­не­рах з'я­ві­лі­ся вы­тан­ча­насць і арыс­та­кра­тызм. Знеш­ні воб­раз уда­ла да­поў­ніў ста­ран­на па­да­бра­ны гар­дэ­роб. Ве­дан­не мно­гіх моў так­са­ма бы­ло вя­лі­кім плю­сам. А ў спа­лу­чэн­ні з вы­дат­ным ро­зу­мам усё гэ­та ра­бі­ла Ка­лан­тай рэ­спек­та­бель­най да­май і вы­дат­най су­раз­моў­цай. Так што Кра­і­на Са­ве­таў не пра­лі­чы­ла­ся, на­кі­ра­ваў­шы яе за мя­жу.

У Нар­ве­гіі Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на пра­пра­ца­ва­ла з 1923-га па 1926 год у якас­ці паў­на­моц­на­га прад­стаў­ні­ка. Яна пры­кла­ла мак­сі­мум на­ма­ган­няў дзе­ля ўста­ля­ван­ня доб­ра­су­сед­скіх ад­но­сін па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. У 1926 го­дзе бы­ла ад­праў­ле­на на дып­ла­ма­тыч­ную пра­цу ў Мек­сі­ку. У гэ­тай кра­і­не яна на­ла­дзі­ла кан­так­ты з мяс­цо­вы­мі ка­му­ніс­та­мі і ня­ма­ла зра­бі­ла для друж­бы са­вец­ка­га і мек­сі­кан­ска­га на­ро­даў. У яе ўста­на­ві­лі­ся вель­мі доб­рыя і сяб­роў­скія ад­но­сі­ны з прэ­зі­дэн­там кра­і­ны Плу­тар­ка Элі­я­сам Каль­е­сам.

У 1927 го­дзе Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на зноў вяр­ну­ла­ся ў Нар­ве­гію на сваю ра­ней­шую па­са­ду. На ёй яна пра­бы­ла аж да 1930 го­да. А за­тым, з 1930 па 1945 год, зай­ма­ла па­са­ду па­сла ў Шве­цыі. На гэ­тым ад­каз­ным мес­цы Аляк­санд­ра Ка­лан­тай пра­яві­ла ня­ма­ла ро­зу­му, так­ту і вы­на­ход­лі­вас­ці для ства­рэн­ня доб­рых ад­но­сін па­між скан­ды­наў­скай кра­і­най і СССР.

Пе­рад ёй ста­я­ла га­лоў­ная за­да­ча — уся­ляк пад­трым­лі­ваць у Шве­цыі імк­нен­не да нейт­ра­лі­тэ­ту. Не раз А.М. Ка­лан­тай ад імя са­вец­ка­га ўра­да за­пэў­ні­ва­ла швед­скі ўрад, што па­ва­га поў­най не­за­леж­нас­ці Шве­цыі ўяў­ляе ня­змен­ную па­зі­цыю Са­вец­ка­га Са­ю­за. Гэ­тыя афі­цый­ныя за­пэў­ні­ван­ні ўспры­ма­лі­ся швед­скім ка­бі­не­там з за­да­валь­нен­нем. Ад­нак пас­ля на­па­ду Гер­ма­ніі на СССР са­вец­ка-швед­скія ад­но­сі­ны пры­кмет­на па­гор­шы­лі­ся. Шве­ды ста­лі аказ­ваць фін­скай і ня­мец­кай ар­мі­ям ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу. Шве­цыя да­зво­лі­ла нем­цам тран­зіт праз сваю тэ­ры­то­рыю на паў­ноч­ны фін­скі фронт. Сіс­тэ­ма­тыч­на вя­лі­ся па­клёп­ніц­кія вы­ступ­лен­ні су­праць СССР. І толь­кі па­дзеі на фран­тах вай­ны, ка­лі зга­рэў міф аб не­пе­ра­мож­нас­ці фа­шысц­кай ар­міі, ста­лі па­ляп­шаць ад­но­сі­ны па­між на­шы­мі кра­і­на­мі. Ка­лан­тай імк­ну­ла­ся пра­па­ган­дзе ня­мец­кіх фа­шыс­таў і іх пад­руч­ных у Шве­цыі су­праць­пас­та­віць праў­ду аб Са­вец­кім Са­ю­зе. Для гэ­та­га пад­час вай­ны са­вец­кае па­соль­ства ар­га­ні­за­ва­ла вы­пуск «Ін­фар­ма­цый­на­га бю­ле­тэ­ня», які вы­да­ваў­ся на трох мо­вах: на рус­кай —
для са­вец­кай ка­ло­ніі, на анг­лій­скай — для са­юз­ні­каў СССР у гэ­тай вай­не і за­меж­ных па­слоў і, вя­до­ма, на швед­скай. Ён нёс ін­фар­ма­цыю пра са­праўд­нае ста­но­ві­шча на фран­тах Са­вец­ка­га Са­ю­за, пра муж­насць са­вец­кіх лю­дзей.

Па­ра­жэн­ні нем­цаў на фран­тах вай­ны вы­клі­ка­лі но­выя на­строі ся­род са­тэ­лі­таў Гер­ма­ніі, у тым лі­ку і ў Фін­лян­дыі.

Па­ча­лі­ся по­шу­кі шля­хоў для за­клю­чэн­ня се­па­рат­на­га мі­ру. На Ка­лан­тай бы­ла ўскла­дзе­на мі­сія — вы­ка­рыс­тоў­ваць су­вя­зі Шве­цыі з Фін­лян­ды­яй для та­го, каб схі­ліць фі­наў вый­сці з вай­ны. На вы­ка­нан­не гэ­тай за­да­чы і бы­ла на­кі­ра­ва­на ўся энер­гія Ка­лан­тай.

На пад­рых­тоў­ку ўмоў для пад­пі­сан­ня па­гад­нен­ня аб пе­ра­мір'і з Фін­лян­ды­яй, Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на ад­да­ла амаль тры га­ды. За­да­чу вы­ка­на­ла бліс­ку­ча. У ноч на 4 ве­рас­ня фін­скі ўрад па ра­дыё зра­біў за­яву, што Фін­лян­дыя пры­ня­ла па­пя­рэд­нюю ўмо­ву аб раз­ры­ве ад­но­сін з Гер­ма­ні­яй і вы­ва­дзе ня­мец­кіх вой­скаў. 19 ве­рас­ня 1944-га бы­ло пад­пі­са­на па­гад­нен­не аб пе­ра­мір'і. Цяж­кая за­да­ча, якой Ка­лан­тай ад­да­ла ня­ма­ла сіл, бы­ла вы­ра­ша­на. Су­свет­ная гра­мад­скасць рас­ца­ні­ла гэ­ты акт як гу­ман­нае і ве­лі­ка­душ­нае стаў­лен­не са­вец­ка­га бо­ку да свай­го су­се­да.

Дзяр­жаў­ны дзе­яч Фін­лян­дыі, прэ­зі­дэнт Урхо Ке­ка­нен пі­саў: «Шчы­рае імк­нен­не ма­дам Ка­лан­тай да­па­маг­чы Фін­лян­дыі вый­сці з вай­ны мы ўспа­мі­на­ем з вя­лі­кай удзяч­нас­цю». А мі­ністр за­меж­ных спраў Шве­цыі Гюн­тэр у сва­ім ін­тэр­в'ю швед­скім га­зе­там ад­зна­чыў: «Шчас­це для Шве­цыі, што ме­на­ві­та ма­дам Ка­лан­тай бы­ла тут прад­стаў­ні­ком Са­вец­ка­га Са­ю­за ў га­ды вай­ны».

Прак­тыч­на Ка­лан­тай кі­ра­ва­ла ўсёй па­лі­тыч­най ра­бо­тай у Скан­ды­на­віі. Яе дзей­насць ме­ла ве­лі­зар­нае зна­чэн­не для СССР. На гэ­та па­каз­вае хоць бы той факт, што ў ча­се рэ­прэ­сій, ка­лі ўсе са­мыя ста­рыя чле­ны пар­тыі бяз­лі­тас­на зні­шча­лі­ся, Ста­лін Аляк­санд­ру Мі­хай­лаў­ну не кра­нуў. Без яе ён ака­заў­ся б як без рук у паў­ноч­ных кра­і­нах Еў­ро­пы. За­ме­ны гэ­тай жан­чы­не не бы­ло. «Пра­ва­дыр на­ро­даў» заў­сё­ды сцвяр­джаў, што не­за­мен­ных лю­дзей не бы­вае, але ў да­чы­нен­ні да Ка­лан­тай гэ­тае пра­ві­ла не спра­цоў­ва­ла.

У адзін з пры­ез­даў у Маск­ву яе вы­клі­каў нар­кам унут­ра­ных спраў Яжоў. Ка­лан­тай, іду­чы да яго, да­ве­да­ла­ся пра арышт свай­го бы­ло­га сяб­ра Шляп­ні­ка­ва і на­ват не спра­ба­ва­ла да­па­маг­чы, ра­зу­ме­ла — бес­сэнсоўна. Яго рас­стра­ля­лі ў 1937 го­дзе. По­тым арыш­та­ва­лі Ды­бен­ку — як «удзель­ні­ка ва­ен­на-фа­шысц­кай змо­вы» — і рас­стра­ля­лі ў лі­пе­ні 1938 го­да. «Жыць — жу­дас­на», — пі­са­ла Ка­лан­тай. Рых­та­ва­ла­ся спра­ва аб «здрад­ні­ках-дып­ла­ма­тах», у спі­се бы­ло і яе проз­ві­шча. Але гуч­на­га пра­цэ­су не бы­ло, дып­ла­ма­таў «пры­бі­ра­лі» ці­ха. Ка­лан­тай аца­ле­ла.

У 1945 го­дзе гру­па дэ­пу­та­таў нар­веж­ска­га Стор­тын­га (пар­ла­мен­та) вы­ра­шы­ла вы­лу­чыць кан­ды­да­ту­ру
А.М. Ка­лан­тай на атры­ман­не Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру. Іх пад­тры­ма­лі дэ­пу­та­ты швед­ска­га рыкс­да­га, Жа­но­чы сак­ра­та­ры­ят Нар­веж­скай ра­бо­чай пар­тыі, Са­цы­ял-дэ­ма­кра­тыч­ны са­юз жан­чын Шве­цыі, Ра­ды­каль­ны са­юз жан­чын Шве­цыі, мно­гія гра­мад­скія дзея­чы Нар­ве­гіі і Шве­цыі, якія ка­рыс­та­лі­ся шы­ро­кай вя­до­мас­цю. Але Но­бе­леў­скі ка­мі­тэт не ўда­сто­іў Аляк­санд­ру Мі­хай­лаў­ну гэ­та­га го­на­ру.

Ня­ма маг­чы­мас­ці, на жаль, спы­ніц­ца на лі­та­ра­тур­на-пуб­лі­цыс­тыч­най дзей­нас­ці Ка­лан­тай, якая бы­ла не­ад'­ем­най част­кай яе пар­тый­най і дзяр­жаў­най ра­бо­ты. Яна — аў­та­рка шмат­лі­кіх кніг і ар­ты­ку­лаў, рэ­дак­тар­ка ча­со­пі­са «Работница», дру­ка­ва­ла­ся ў шмат­лі­кіх за­меж­ных са­цы­я­ліс­тыч­ных і дэ­ма­кра­тыч­ных вы­дан­нях, якія вы­хо­дзі­лі на роз­ных мо­вах у Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Да­ніі, Шве­цыі, Нар­ве­гіі, Аме­ры­цы, Швей­ца­рыі.

На­ту­раль­на, ка­лі яна бы­ла на дып­ла­ма­тыч­най пра­цы, ча­су для жур­на­ліс­ты­кі не за­ста­ва­ла­ся. Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на скар­дзі­ла­ся на яго не­да­хоп: «Мне час­та хо­чац­ца вы­клю­чыць тэ­ле­фон, сес­ці за пісь­мо­вы стол і ўсё, у чым я ўдзель­ні­ча­ла, усё, што ба­чы­ла, за­нес­ці на па­пе­ру. Але дзе ўзяць час? Но­ты, дак­ла­ды, ад­праў­ка дып­пош­ты, ін­тэр­в'ю, пры­ёмы, су­стрэ­чы без кан­ца і без кан­ца!»

На схі­ле га­доў Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на пра­ца­ва­ла над сва­ім ве­лі­зар­ным ар­хі­вам. Яна апра­цоў­ва­ла свае ма­тэ­ры­я­лы, рых­ту­ю­чы іх для пуб­лі­ка­цыі. Так з'я­ві­лі­ся «Дып­ла­ма­тыч­ныя дзён­ні­кі». Яны ўяў­ля­юць са­бой важ­нае гіс­та­рыч­нае свед­чан­не са­вец­ка­га паў­прэ­да, які зна­хо­дзіў­ся ў цэнт­ры знач­ных па­дзей між­на­род­нага жыц­ця 20-40 га­доў ХХ ста­год­дзя.

У 1945-м, у год вя­лі­кіх пе­ра­мог, у яе зда­рыў­ся ін­сульт. Пе­ра­ста­ла пра­ца­ваць ле­вая ру­ка і на­га. Ёй да­лі пра­стор­ную ква­тэ­ру на Ма­лой Ка­луж­скай ву­лі­цы. Зу­сім по­бач зна­хо­дзі­ла­ся ву­лі­ца Пер­шы Да­нскі пра­езд. Па іро­ніі лё­су част­ку гэ­тай ву­лі­цы пе­рай­мя­ну­юць у ву­лі­цу імя Але­ны Ста­са­вай. Гэ­та тая са­мая Але­на, якая ў да­лё­кія 90-я га­ды ХІХ ста­год­дзя да­лу­чы­ла Аляк­санд­ру да рэ­ва­лю­цый­най дзей­нас­ці.

Аляк­санд­ра Мі­хай­лаў­на па­кі­ну­ла гэ­ты свет 9 са­ка­ві­ка 1952 го­да, не да­жыў­шы пя­ці дзён да вась­мі­дзе­сяц­ці­год­дзя. У сва­ім дзён­ні­ку не­за­доў­га да смер­ці яна на­пі­са­ла: «Я лю­бі­ла жыц­цё і вель­мі ха­це­ла быць шчас­лі­вай».

Ана­толь СЛА­НЕЎ­СКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.