Грошы


Гро­шы ва ўсе ча­сы вы­сту­па­лі зна­кам ба­гац­ця і слу­жы­лі прад­ме­там аб­ме­ну, ганд­лю, вы­ку­пу або прос­та па­да­рун­кам.

* У на­род­ным ася­род­дзі да гро­шай бы­лі да­во­лі стры­ма­ныя ад­но­сі­ны. Ад­но з «за­ла­тых» пра­ві­лаў на­род­най куль­ту­ры свед­чы­ла: ні­ко­лі не пад­бі­раць гро­шы на раз­да­рож­жы, бо ме­на­ві­та імі лю­дзі «ад­куп­ля­юц­ца» ад хва­роб, бед і ня­ста­чы. Ра­зам з тым у сла­вян іс­на­ва­ла ці­ка­вае ве­ра­ван­не ў не­раз­мен­ны ру­бель, які быц­цам бы ва­ло­дае здоль­нас­цю вяр­тац­ца ў кі­шэ­ню свай­го ўла­даль­ні­ка.

* У да­чы­нен­ні да гро­шай у на­шых прод­каў бы­лі сфар­ма­ва­ны доб­ра акрэс­ле­ныя рэг­ла­мен­та­цыі. Так, ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ла­ся пра­во­дзіць гра­шо­выя раз­лі­кі пас­ля за­хо­ду сон­ца або ў па­ня­дзе­лак. За­ба­ра­ня­ла­ся га­ва­рыць, што ў ха­це зу­сім ня­ма гро­шай, на­ват ка­лі іх праў­да вель­мі ма­ла, бо лі­чы­лі, што гро­шы «па­крыў­дзяц­ца» і «па­кі­нуць» ха­ту на­заў­сё­ды.

* Іс­на­ва­ла ня­ма­ла спо­са­баў, якія, па мер­ка­ван­ні прод­каў, да­па­мо­гуць па­вя­лі­чыць «ба­гац­це». Здаў­на вя­до­мы звы­чай кі­даць гро­шы на дно кры­ні­цы ка­ля куль­та­вых бу­дын­каў: хра­ма, ма­нас­ты­ра і інш. —
у над­зеі на па­ляп­шэн­не свай­го даб­ра­бы­ту. «Вы­пра­віць» фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча, што па­гор­шы­ла­ся, мож­на так: пад Ка­ля­ды або Вя­лік­дзень па­слаць па по­шце на царк­ву хай на­ват са­мую ма­лую су­му гро­шай.

* Пры бу­даў­ніц­тве ха­ты ў пад­му­рак аба­вяз­ко­ва «за­клад­ва­лі» ад­ну-дзве ма­не­ты. Пад­час ула­зін ра­зам са збож­жам на пад­ло­гу кі­да­лі і не­каль­кі ма­нет, пры гэ­тым га­ва­ры­лі так: «Вы­куп­ляю ха­ту не жы­ха­ра­мі, а гра­ша­мі».

* Каб быць з гра­ша­мі на пра­ця­гу го­да, на­шы прод­кі ра­і­лі па­трэс­ці-па­зві­нець імі ў кі­шэ­ні, ка­лі ўвес­ну пер­шы раз па­чу­е­це зя­зю­лю, пе­ра­лі­чыць усе на­яў­ныя ў ха­це гро­шы на Ка­ля­ды і Вя­лік­дзень.

* Іс­на­ва­ла ня­ма­ла «за­га­во­ра­ных» слоў на гро­шы або но­вы ка­ша­лёк, на­прык­лад та­кія: «Як зо­рак у не­бе шмат, як ва­ды ў мо­ры ха­пае, так і май­му ка­шаль­ку каб гро­шай бы­ло шмат і заў­сё­ды ха­па­ла. Амін».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Заканчэнне чытайце тут:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».