Вы тут

Крокі насустрач


«Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні канструктыўных адносінаў з партнёрамі», — заявіў міністр замежных спраў БеларусіУладзімір Макей падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Лі Су Ёнам.

Уладзімір Макей адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі маюць высокі патэнцыял і нас яднаюць агульныя мэты — развіццё стабільнай і незалежнай эканомікі, павышэнне ўзроўню дабрабыту народаў. Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў спадзяванне, што дзякуючы наведванню вядучых прамысловых прадпрыемстваў Лі Су Ёнам у хуткім часе з'явяцца новыя сумесныя праекты. Акрамя таго, беларускі міністр замежных спраў прыняў афіцыйнае запрашэнне наведаць з візітам КНДР.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС КНДР выказаў думку, што абмены візітамі сведчаць пра цвёрдыя намеры краін развіваць двухбаковыя адносіны. Лі Су Ён пацвердзіў гатоўнасць выводзіць узаемадзеянне дзяржаў на больш высокі ўзровень: «Мы прыйшлі да згоды, што неабходна ствараць новыя механізмы, фарматы эканамічнага супрацоўніцтва, умацоўваць узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі».

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».