Вы тут

Кантрабандныя... ружы і кактусы


Якую кантрабанду затрымліваюць мытнікі на мяжы напярэдадні свята? Правільна, кветкі. Бо ў гэтыя дні прыгожы тавар самы хадавы.

Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы Брэсцкай мытні Андрэй ДУБІНКА, некалькі дзён таму было канфіскавана больш за 1700 саджанцаў дэкаратыўных раслін. Іх везлі з Бельгіі праз беларуска-польскую мяжу з парушэннем мытнага заканадаўства. А цяпер вось у пункце пропуску «Казловічы» затрымалі 2800 гаршкоў з ружамі і квітнеючымі кактусамі, якія везлі з Венгрыі ў Беларусь. А ў дакументах расліны не заяўлены зусім. Разважанні наконт таго, што іх усё роўна заўтра дарыць, мытнікі да ўвагі не прымаюць. І лёс тавару на суму 150 мільёнаў рублёў цяпер вырашыць суд.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.