Грошы


Грошы, або манеты, як абавязковыя рытуальныя прадметы даволі часта выкарыстоўвалі ў сямейна-родавай і каляндарнай абраднасці ўсходніх славян. Так, падчас пахаванняў у магілу кідалі, часам клалі ў труну, некалькі манет, гэтым выкуплялі для нябожчыка «пераправу» на той свет.

Грошы прысутнічалі на вяселлі: падчас сватаўства, змовы, выкупу нявесты, пры шлюбе (на вянчанні ў храме нявеста падкладвала пад правую пяту пятак), дзяленні каравая. Адным з падарункаў для маладых былі грошы або манеты: «Дарую медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі». Або так: «Вось табе срэбра, каб мець дабро. Вось табе медзь, каб дзяцей мець».

* Пры першым наведванні парадзіхі і немаўляці, жанчыны, якія ішлі ў адведкі, павінны былі прынесці ў хату палатна на пялёнкі і грошы. Пры першым рытуальным купанні дзіцяці ў начоўкі клалі медную або срэбную манету: клапаціліся пра будучыню, дабрабыт і здароўе малога. Падчас хрэсьбін бацькі адорвалі бабку-павітуху грашыма, а кумы павінны былі выкупіць грашыма «бабіну» кашу.

* Каб быць з «чыстым» тварам, г.зн. прыгожым, здаровым, на Вялікдзень мыліся «праз срэбра» (у ваду клалі срэбную манету).

* На Каляды калядоўшчыкам, на Вялікдзень валачобнікам абавязкова давалі некалькі манет за выкананне песень-віншаванняў.

* Манеты выкарыстоўвалі падчас калядных варожбаў: запякалі ў хлебе, клалі ў чыгун з кашай, пад падушку, у крынічную ваду. Той, хто станавіўся ўладальнікам гэтай незвычайнай манеты, лічыўся ўдачлівым на працягу года.

Пачатак чытайце тут:

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.