Вы тут

Інфляцыя запаволілася


Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, ін­фля­цыя ў Бе­ла­ру­сі за лю­ты скла­ла 1,7%. Ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн на та­ва­ры і па­слу­гі ў лю­тым 2015 го­да ў па­раў­на­нні са снеж­нем 2014-га склаў 104,1%.

Ба­за­вы ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн, што вы­клю­чаў змя­нен­не цэн на асоб­ныя та­ва­ры і па­слу­гі, на якія ўплы­ва­юць фак­та­ры ад­мі­ніст­ра­цый­на­га і се­зон­на­га ха­рак­та­ру, у лю­тым у па­раў­на­нні са сту­дзе­нем склаў 101%, са снеж­нем 2014-га — 102,8%. Хар­чо­выя та­ва­ры ў лю­тым па­да­ра­жэ­лі на 2,3% у па­раў­на­нні са сту­дзе­нем гэ­та­га го­да, не­хар­чо­выя — на 0,7%. Цэ­ны і та­ры­фы на плат­ныя па­слу­гі ў лю­тым вы­рас­лі на 2%. У па­раў­на­нні з лю­тым 2014 го­да, у лю­тым бя­гу­ча­га хар­чо­выя та­ва­ры па­да­ра­жэ­лі на 18,3%, пра­дук­ты хар­ча­ван­ня — на 19%. Най­больш ца­на за год (ад лю­та­га да лю­та­га) вы­рас­ла на са­да­ві­ну — на 35%, за ме­сяц — на 17,2%, ры­ба і мо­рап­ра­дук­ты па­да­ра­жэ­лі на 28,4%, за ме­сяц — на 9,5%, мя­са і птуш­ка па­да­ра­жэ­лі на 26,7%, за ме­сяц па­тан­не­лі на 1%. З не­хар­чо­вых та­ва­раў най­больш за лю­ты 2015 го­да ў па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2014-га па­да­ра­жэ­лі ме­ды­ка­мен­ты (на 29,4%) і бен­зін (на 25,8%).

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».