Вы тут

Як вырасціць моцную і здаровую расаду?


Вы­рошч­ван­не ўлас­най ра­са­ды на пер­шы по­гляд зда­ец­ца спра­вай прос­тай, ад­нак, каб яна бы­ла доб­рай, па­тра­бу­ец­ца шмат кло­па­таў. Ка­лі ж ве­даць не­каль­кі асаб­лі­вас­цяў і вы­кон­ваць асноў­ныя пра­ві­лы, гэ­та цал­кам маг­чы­ма.

Не вар­та спя­шац­ца з па­се­вам. «Ста­рая» ра­са­да менш ура­джай­ная і цяж­ка пры­жы­ва­ец­ца на но­вым мес­цы. Тым больш што ёсць ап­ты­маль­ныя тэр­мі­ны яе па­се­ву. Спа­чат­ку мож­на ма­са­ва па­се­яць на­сен­не ў звы­чай­ныя скры­ні. У да­лей­шым та­кім се­ян­цам спат­рэ­біц­ца пі­кі­роў­ка. Та­кія куль­ту­ры, як пе­рац, агур­кі, ка­бач­кі і бак­ла­жа­ны, па­жа­да­на ад­ра­зу са­джаць у асоб­ныя ёміс­тас­ці, бо іх ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма асаб­лі­ва ад­чу­валь­ная да па­шко­джан­няў.

Гле­ба. У за­леж­нас­ці ад куль­ту­ры яе рых­ту­юць па-роз­на­му. Для па­мі­до­раў, пер­цаў, бак­ла­жа­наў, ка­пус­ты, фі­за­лі­су: змеш­ва­юць 1 част­ку дзяр­но­вай зям­лі (або кам­пос­най) з 2 част­ка­мі пе­ра­гною і 1 част­кай пяс­ку. На вяд­ро су­ме­сі да­дай­це 2 шклян­кі по­пе­лу, а пад ка­пус­ту яшчэ і 100 г вап­ны. Да­баў­це і мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні — 3 за­пал­ка­выя ка­роб­кі су­пер­фас­фа­ту, 1 ка­ро­бач­ку сер­на­кіс­ла­га ка­лію.

Для агур­коў прос­та змеш­ва­юць у роў­ных част­ках дзяр­но­вую зям­лю з пе­ра­гно­ем ці кам­пост­ам, так­са­ма пад­сы­па­ю­чы мі­не­рал­ку і по­пел. Ка­лі вы не ўпэў­не­ны, што змо­жа­це за­бяс­пе­чыць сва­ёй ра­са­дзе рэ­гу­ляр­ны па­ліў, да­баў­це гід­ра­гель, які за­трым­лі­вае віль­гаць у гле­бе.

Га­то­вай гле­бай для ра­са­ды на­паў­ня­юць кан­тэй­не­ры на та­кую вы­шы­ню, каб да вер­ху за­ста­ваў­ся пры­клад­на 1 см, і ўшчыль­ня­юць, каб у грун­це не бы­ло пус­тот. Пас­ля па­се­ву на­сен­не боль­шас­ці куль­тур пры­сы­па­юць звер­ху зям­лёй, слой якой па­ві­нен не больш чым у 2 ра­зы пе­ра­ўзы­хо­дзіць вы­шы­ню на­сен­ня. Не­ка­то­рыя ві­ды на­сен­ня вар­та па­кі­даць ад­кры­ты­мі, бо для па­спя­хо­ва­га пра­рас­тан­ня ім па­трэб­на свят­ло (су­ні­цы, не­ка­то­рыя квет­ка­выя куль­ту­ры).

Свят­ло. Як пра­ві­ла, вы­са­ка­я­кас­ную ра­са­ду мож­на атры­маць толь­кі з да­па­мо­гай да­свеч­ван­ня. Ка­лі свят­ла не­да­стат­ко­ва, ра­са­да атрым­лі­ва­ец­ца сла­бой, вы­цяг­ну­тай і блед­най.

Не­аб­ход­насць да­свеч­ван­ня вы­зна­ча­ец­ца эле­мен­тар­на: уклю­ча­ем свят­ло, ста­ла свят­лей — зна­чыць уклю­ча­ем лям­пы; асвят­лен­не не змя­ні­ла­ся — зна­чыць, яшчэ ра­на. Не за­бы­вай­це рэ­гу­ляр­на пе­ра­ва­роч­ваць кан­тэй­не­ры з ра­са­дай, каб па­раст­кі атрым­лі­ва­лі раў­на­мер­нае асвят­лен­не.

Тэм­пе­ра­ту­ра. Агуль­нае пра­ві­ла для ра­са­ды: пра­рошч­ва­юць на­сен­не пры тэм­пе­ра­ту­ры ка­ля 22-25°С, вы­рошч­ва­юць пры 15—18°С (лю­бяць цяп­ло — 20—24°С — агур­кі, пер­цы і бак­ла­жа­ны). Больш ніз­кія тэм­пе­ра­ту­ры пры вы­рошч­ван­ні ра­са­ды тро­хі за­па­воль­ва­юць пра­цэс рос­ту, але ра­са­да атрым­лі­ва­ец­ца мац­ней­шая, ця­га­ві­тая і пры­ста­са­ва­ная да змен­лі­вых умоў на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

Ад­ра­зу пас­ля ўсхо­даў на ты­дзень тэм­пе­ра­ту­ру па­ні­жа­юць да 8—10°С.

Бац­він­не пры та­кіх умо­вах не рас­це, а вось ка­ра­ні — на­ад­ва­рот. У вы­ні­ку праз ты­дзень, ка­лі па­вы­сім тэм­пе­ра­ту­ру да 16—20°С, ра­са­да бур­на пой­дзе ў рост і менш па­цер­піць ад чор­най нож­кі.

Тэм­пе­ра­ту­ру лёг­ка за­мя­раць па­ка­ё­вым тэр­мо­мет­рам, прос­та па­клаў­шы яго на скры­ню. Рэ­гу­лю­ем тэм­пе­ра­ту­ру звы­чай­най на­столь­най лям­пай. Ка­лі яна за­над­та ніз­кая — уклю­ча­ем лям­пу. Тут трэ­ба асця­рож­на вы­бі­раць вы­шы­ню «аба­грэ­ву», каб не па­па­ліць ліс­це ра­са­ды.

Па­ліў. Гле­ба ў кан­тэй­не­рах з ра­са­дай ні­ко­лі не па­він­на пе­ра­сы­хаць. Яе не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць увесь час у віль­гот­ным ста­не, ад­нак за­стой ва­ды па­ві­нен быць цал­кам вы­клю­ча­ны. Па­раст­кі вар­та апырс­кваць з пуль­ве­ры­за­та­ра, а рас­лі­ны, якія пад­рас­лі, па­лі­ваць ва­дой па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры з па­лі­вач­кі з па­вер­ну­тай уго­ру руч­кай.

Да­рос­лую ра­са­ду мож­на па­лі­ваць з пад­до­на — гэ­та сты­му­люе раз­віц­цё моц­най і больш раз­га­лі­на­ва­най ка­ра­нё­вай сіс­тэ­мы, бо ка­ра­ням да­вя­дзец­ца «цяг­нуц­ца», каб да­стаць жа­да­ную ва­ду. Агуль­нае пра­ві­ла па­лі­ву — час­та і па­тро­ху.

Хва­ро­бы. Шмат ка­му зна­ё­мая сі­ту­а­цыя, ка­лі ў зу­сім ма­лень­кіх па­раст­каў, якія толь­кі што з'я­ві­лі­ся, вы­тан­ча­ец­ца сцяб­ло ля са­май зям­лі, ка­лі­вы па­да­юць і гі­нуць. Чым драб­ней па па­ме­ры на­сен­не і пра­рост­кі, тым больш схіль­ныя яны да гі­бе­лі. Гэ­тая праб­ле­ма вы­клі­ка­на грыб­ко­вым за­ра­жэн­нем гле­бы, і яе мож­на пра­ду­хі­ліць. Вы­ка­рыс­тоў­вай­це стэ­рыль­ныя гле­ба­выя су­ме­сі або дэз­ын­фі­цы­руй­це суб­стра­ты ўлас­на­га пры­га­та­ван­ня пе­рад па­се­вам ра­са­ды. Пра­ду­хі­лен­ню раз­віц­ця грыб­коў у гле­бе так­са­ма спры­я­юць вы­клю­чэн­не за­стою ва­ды і рэ­гу­ляр­ныя вет­ран­ні па­раст­каў.

Пад­корм­кі. Ка­лі ма­ла­дыя рас­лі­ны вы­пус­ка­юць дру­гі кам­плект ліс­ця, на­ды­хо­дзіць час для рэ­гу­ляр­ных пад­кор­мак. Тут важ­нае па­чуц­цё ме­ры — не бя­рэм угна­ен­няў больш за 1 ста­ло­вую лыж­ку на 10 л ва­ды. Пер­шыя 1-2 пад­корм­кі ро­бім ма­ча­ві­най або са­лет­рай, на­ступ­ныя — аза­фос­кай. На пер­шых эта­пах рос­ту мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць «Сілк» ці «На­ва­сіл», для па­вы­шэн­ня ўстой­лі­вас­ці да хва­роб і зняц­ця тэм­пе­ра­тур­ных і свет­ла­вых стрэ­саў.

Ка­лі за­ўва­жа­ны за­ліш­ні рост аль­бо кво­ласць рас­лін, за­мест аза­фос­кі пад­корм­лі­ва­ем су­пер­фас­фа­там, які мож­на да­поў­ніць сер­на­кіс­лым ка­лі­ем па ліс­ці (да па­за­ка­ра­нё­вай пад­корм­кі доб­ра да­даць мік­ра­эле­мен­ты).

Пас­ля пі­кі­роў­кі пад­корм­кі на 8-10 дзён спы­ня­ем, па­куль рас­лі­ны не ўка­рэ­няц­ца. За­мест гэ­та­га 1 раз па­лі­ва­ем ра­са­ду рас­тво­рам «Кар­ня­ві­ну». Пас­ля ўка­ра­нен­ня ў якас­ці пад­корм­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­ем аза­фос­ку. Апош­нюю пад­корм­ку ро­бім су­пер­фас­фа­там. За ты­дзень да вы­сад­кі ў грунт ра­са­ду апырс­ква­юць іму­на­цы­та­фі­там. За­ліш­ні рост ра­са­ды трэ­ба спы­ніць ска­ра­чэн­нем па­лі­ву і фос­фар­на-ка­лій­ны­мі пад­корм­ка­мі. Мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць за­мест мі­не­раль­ных вад­кія ар­га­ніч­ныя ўгна­ен­ні раз на ты­дзень, але ўжы­ваць у ква­тэ­ры іх не­па­жа­да­на.

Па­мя­та­е­це, што ліш­кі ўгна­ен­ня ада­б'юц­ца на якас­ці ра­са­ды: яна атры­ма­ец­ца за­над­та вы­цяг­ну­тай і тонкай.

Пі­кі­роў­ка. Ка­лі па­раст­кі ў скры­ні для ра­са­ды да­ся­га­юць вы­шы­ні 3—5 см, на­ды­хо­дзіць час для іх пра­рэ­джван­ня, або пі­кі­роў­кі. Гэ­ты пра­цэс уклю­чае пе­ра­сад­ку больш моц­ных рас­лін у асоб­ную ёміс­тасць. Пі­кі­роў­ка не­аб­ход­ная для та­го, каб па­се­я­ныя шчыль­на рас­лі­ны не сла­бе­лі з-за не­да­хо­пу пра­сто­ры, сіл­ка­ван­ня і асвят­лен­ня, а ме­лі маг­чы­масць раз­віць моц­ную ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му і над­зем­ную част­ку.

Пі­кі­ру­ю­чы ра­са­ду па­мі­до­раў і ка­пус­ты, якая вы­цяг­ну­ла­ся, мож­на за­глыб­ляць хоць «па са­мыя ву­шы», па­пя­рэд­не аба­рваў­шы ліс­точ­кі. А вось ра­са­ду пер­цу і бак­ла­жа­наў не­па­жа­да­на за­коп­ваць глы­бей за се­мя­доль­ныя ліс­точ­кі.

За­гар­тоў­ка. Ра­са­ду пе­рад вы­сад­кай у гле­бу аба­вяз­ко­ва трэ­ба за­гар­тоў­ваць. Гэ­ты пра­цэс па­чы­на­юць за 2-3 тыд­ні да вы­сад­кі. Спа­чат­ку рас­лі­ны вы­стаў­ля­юць на па­ру га­дзін на све­жае па­вет­ра ў цень, а за ты­дзень да вы­сад­кі яе па­кі­да­юць там па­ста­ян­на ў цёп­лыя дні, але пры ўмо­ве, што ў гэ­ты час ня­ма вет­ру.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.