Вы тут

«Электрычныя» пажары


Не­бяс­пе­ку то­іць на­ват тэ­ле­ві­зар у рэ­жы­ме ча­кан­ня

Тэх­ніч­ны пра­грэс пры­вёў да імк­лі­ва­га рос­ту коль­кас­ці пры­бо­раў, якія спа­жы­ва­юць шмат элект­рыч­нас­ці. Ка­лі 30-40 га­доў та­му іх на­бор час­та аб­мя­жоў­ваў­ся ха­ла­дзіль­ні­кам, тэ­ле­ві­за­рам, лям­пач­ка­мі ды пра­сам, то ця­пер у мно­гіх ква­тэ­рах ды ха­тах ста­яць кам­п'ю­тар (а то і не адзін), праль­ная ма­шы­на-аў­та­мат, элект­ра­чай­нік, су­шыл­ка, не­каль­кі тэ­ле­ві­за­раў, пы­ла­сос, мік­ра­хва­ле­вая печ... Агуль­нае ў іх ад­но: яны спа­жы­ва­юць шмат элект­рыч­нас­ці, асаб­лі­ва ка­лі пра­цу­юць ад­нача­со­ва.

11-43

Спіс гэ­ты мож­на пра­цяг­ваць доў­га. Але ж ка­му­ні­ка­цыі, якія бы­лі пра­кла­дзе­ны яшчэ за са­вец­кім ча­сам, не бы­лі раз­лі­ча­ны на та­кія ма­гут­нас­ці! І пер­шым «зва­ноч­кам» та­го, што за­кла­дзе­на­га дзе­ся­ці­год­дзі та­му рэ­сур­су па­чы­нае не ха­паць, ста­но­віц­ца па­ні­жа­нае свя­чэн­не элект­рыч­ных лям­па­чак на­паль­ван­ня. Як жа трэ­ба па­во­дзіць ся­бе, каб элект­рыч­ны ток з па­моч­ні­ка не пе­ра­тва­рыў­ся ў за­бой­цу? Пра гэ­та ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­рыў са стар­шым ін­жы­не­рам упраў­лен­ня на­гля­ду і пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Яў­ге­нам Гой­шы­кам.

Хро­ні­ка тэх­ні­кі-ка­мі­ка­дзэ

«Уве­ча­ры 7 сту­дзе­ня іў­еў­скія ра­таў­ні­кі атры­ма­лі сіг­нал, што ў вёс­цы Кір­ве­лі га­рыць жы­лы дом. Дах бу­дын­ка, у якім жы­ла сям'я з тры­ма дзець­мі, по­лы­мя аха­пі­ла за лі­ча­ныя хві­лі­ны. У той зла­шчас­ны дзень ма­ці бы­ла на пра­цы, а дзяў­чын­кі і баць­ка мір­на ад­па­чы­ва­лі ў су­сед­нім па­коі і ні аб чым спа­чат­ку не па­да­зра­ва­лі. Ка­лі ж гас­па­дар ха­ты ад­чы­ніў дзве­ры на кух­ню, ад­туль шу­га­ну­лі язы­кі по­лы­мя і пе­ра­кры­лі шлях да вы­ха­ду. Дзяў­чын­кі вы­бра­лі­ся з до­ма, які ледзь не стаў для іх смя­рот­най паст­кай, раз­біў­шы шкло ў па­коі. Не­ўза­ба­ве на да­па­мо­гу па­га­рэль­цам пры­бег ад­на­вяс­ко­вец. Гас­па­дар ха­ты атры­маў апё­кі 1-2 сту­пе­ні на 13% ску­ры. Та­му ме­ды­кі тэр­мі­но­ва шпі­та­лі­за­ва­лі не­ба­ра­ку ў ра­ён­ную баль­ні­цу. Агонь жа цал­кам зні­шчыў дах і іс­тот­на па­шко­дзіў пе­ра­крыц­ці і ма­ё­масць у до­ме. А ві­ноў­ні­кам бя­ды стаў ха­ла­дзіль­нік, у якім ад­бы­ло­ся ка­рот­кае за­мы­кан­не элект­ра­пра­вод­кі.

У го­ра­дзе Гор­кі за­га­рэ­ла­ся па­кі­ну­тая без на­гля­ду ўклю­ча­ная элект­ра­грэл­ка і за­па­лі­ла па­сцель і хат­нюю ма­ё­масць. З су­сед­ніх ква­тэр ра­таў­ні­кі эва­ку­я­ва­лі 10 ча­ла­век. Але гэ­тыя вы­пад­кі, на шчас­це, абы­шлі­ся без смер­цяў. А вось у вёс­цы Ла­ці Док­шыц­ка­га ра­ё­на «элект­рыч­ны» па­жар за­браў два жыц­ці. Ноч­чу ў пры­ват­ным до­ме ад­бы­ло­ся ка­рот­кае за­мы­кан­не і за­га­рэў­ся ха­ла­дзіль­нік. У по­лы­мі за­гі­ну­лі 66-га­до­вая жан­чы­на і яе ўнук, яко­му бы­ло ўся­го 4 га­ды...»

Шмат­па­вяр­хо­вы дом больш бяс­печ­ны,
чым пры­ват­ны

«У вёс­цы вель­мі іс­тот­ны ад­бі­так на спе­цы­фі­ку ўзнік­нен­ня і раз­віц­ця па­жа­раў з пры­чы­ны па­ру­шэн­ня пра­ві­лаў бяс­пе­кі экс­плу­а­та­цыі пра­вод­кі і элект­ра­пры­бо­раў на­клад­вае шэ­раг асаб­лі­вас­цяў жы­лой за­бу­до­вы. Час­та па­жа­ры ў пры­ват­ных да­мах уз­ні­ка­юць та­му, што пра­вод­ку пра­кла­лі з па­ру­шэн­ня­мі на га­ры­шчы. Ды і ка­лі ў шмат­па­вяр­хо­вых да­мах пра­вод­ку час­та пра­клад­ва­юць у сце­нах, пад­ло­зе, фун­да­мен­це, пе­ра­крыц­цях, то ў пры­ват­ным сек­та­ры гэ­та ро­бяць ад­кры­тым спо­са­бам. Але кан­струк­тыў­ныя эле­мен­ты вы­со­так не га­раць, ча­го не ска­жаш аб ма­тэ­ры­я­лах, з якіх па­бу­да­ва­на боль­шасць да­моў у вёс­цы. Да та­го ж вы­га­рае драў­ля­ная ха­та ку­ды ін­тэн­сіў­ней, чым звы­чай­ная га­рад­ская ква­тэ­ра са сце­на­мі з бе­то­ну або цэг­лы. На гэ­та, у сваю чар­гу, на­кла­да­ец­ца ку­ды боль­шая ў сель­скай мяс­цо­вас­ці ад­да­ле­насць дыс­ла­ка­цыі пад­раз­дзя­лен­няў ра­таў­ні­коў ад та­го мес­ца, дзе тэ­а­рэ­тыч­на мо­жа ўзнік­нуць па­жар».

Як рас­па­знаць праб­ле­мы
з элект­рыч­най сет­кай?

«Роз­ныя ня­спраў­нас­ці і не­ахай­ныя ад­но­сі­ны да пра­ві­лаў экс­плу­а­та­цыі элект­рыч­най тэх­ні­кі вы­клі­ка­юць па­жа­ра­не­бяс­печ­ны ава­рый­ны рэ­жым пра­цы. Для яго мож­на вы­лу­чыць тры ха­рак­тэр­ныя пра­цэ­сы: пе­ра­груз­ка, утва­рэн­не вя­лі­кіх пе­ра­ход­ных су­пра­ціў­лен­няў і ка­рот­кае за­мы­кан­не. Ас­но­ва для іх усіх — цеп­ла­вое ўздзе­ян­не элект­ра­то­ку.

Рас­па­знаць пе­ра­груз­ку элект­ра­сет­кі да­во­лі прос­та. Пер­шая яе пры­кме­та — гэ­та за­ўваж­на па­ні­жа­ны на­пал кла­січ­ных лям­па­чак. Ліш­няе цяп­ло, якое ўзні­кае пры пе­ра­груз­цы, мо­жа змя­няць іза­ля­цыю пра­ва­доў. Пад­час пе­ра­грэ­ву про­ва­ду яна ста­но­віц­ца мяк­кай, а пры аха­лодж­ван­ні — цвяр­дзее, пры гэ­тым дэ­фар­му­ец­ца, аб­ві­сае і страч­вае ко­лер. Пе­ра­груз­ку мож­на і ўню­хаць — яна мо­жа су­пра­ва­джац­ца спе­цы­фіч­ным па­хам па­ле­най гу­мы або ла­ку, мас­лаў ды ін­шых ар­га­ніч­ных рэ­чы­ваў, што па­чы­на­юць раз­ла­гац­ца праз вы­со­кую тэм­пе­ра­ту­ру.

Пры ка­рот­кім за­мы­кан­ні ме­тал то­ка­вя­ду­чых жы­лаў пра­ва­доў пла­віць элект­рыч­ная ду­га, тэм­пе­ра­ту­ра якой мо­жа да­ся­гаць дзя­сят­каў ты­сяч гра­ду­саў! З гэ­тай пры­чы­ны ў роз­ныя ба­кі па­чы­нае раз­ля­тац­ца ве­лі­зар­ная коль­касць час­ці­нак рас­плаў­ле­на­га рэ­чы­ва, што па сут­нас­ці з'яў­ля­юц­ца драб­нют­кі­мі за­паль­ва­ю­чы­мі сна­ра­да­мі.

Ідэн­ты­фі­ка­ваць вя­лі­кія пе­ра­ход­ныя су­пра­ціў­лен­ні так­са­ма не­скла­да­на. Мес­цы злу­чэн­няў пра­ва­доў або кан­так­таў па­чы­на­юць іс­тот­на на­гра­вац­ца, ме­тал на­бы­вае сі­няе ад­цен­не, а іза­ля­цыя ста­но­віц­ца крох­кай і трэс­ка­ец­ца. Не­ад'­ем­ным спа­да­рож­ні­кам гэ­та­га ста­но­віц­ца не­пры­ем­ны пах па­ле­най гу­мы і пра­дук­таў рас­па­ду кам­па­не­нтаў іза­ля­цыі, а так­са­ма па­трэск­ван­не».

Ту­шым па­ла­ю­чы
пры­бор пра­віль­на

«Перш за ўсё трэ­ба абяс­то­чыць па­ла­ю­чую пры­ла­ду, вы­цяг­нуў­шы шнур з ра­зет­кі. Най­лепш ад­клю­чыць ад элект­ра­энер­гіі і са­мо па­мяш­кан­не. Каб не на­ню­хац­ца ед­ка­га ды­му, ка­рыс­тай­це­ся мок­рай на­соў­кай. По­лы­мю трэ­ба пе­ра­крыць до­ступ кіс­ла­ро­ду. Для гэ­та­га не­аб­ход­на на­крыць пры­бор цяж­кой і шчыль­най тка­ні­най. Най­больш па­ды­дзе коў­дра. За­чы­ні­це вок­ны, па­кінь­це жыт­ло і вы­кліч­це ра­таў­ні­коў. Да­лей­шую пра­цу зро­бяць яны. Най­гру­бей­шая па­мыл­ка — ту­шыць тэ­ле­ві­зар ці ха­ла­дзіль­нік ва­дой, якая з'яў­ля­ец­ца вы­дат­ным пра­вад­ні­ком».

За­сце­ра­жы ся­бе сам!

«Мы рэ­гіст­ра­ва­лі па­жа­ры, якія ўзнік­лі праз са­ма­стой­на зроб­ле­нае элект­ра­аб­ста­ля­ван­не. Як пра­ві­ла, у гэ­тым вы­пад­ку га­раць пры­бо­ры не­скла­да­най кан­струк­цыі, на­прык­лад, аба­гра­валь­ні­кі або кі­пя­ціль­ні­кі. Па­жа­ра­не­бяс­печ­ны­мі, ад­нак, ста­но­вяц­ца і са­пса­ва­ныя пры­ла­ды за­вод­скай вы­твор­час­ці, ка­лі іх ад­ра­ман­та­ваў не ­ква­лі­фі­ка­ва­ны спе­цы­я­ліст у афі­цый­ным сэр­віс­ным цэнт­ры, а вы са­мі ці май­стар-са­ма­вуч­ка.

Не вар­та ад­на­ча­со­ва ўклю­чаць не­каль­кі ма­гут­ных элект­ра­пры­бо­раў — чай­нік, прас, аба­гра­валь­нік, мік­ра­хва­ле­вую печ... Та­му што та­ды рэз­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца ток на­груз­кі, а вы­ні­кам ста­но­вяц­ца за­ліш­ні на­грэў пра­ва­доў, раз­бу­рэн­не іх іза­ля­цыі і ўзга­ран­не са­мо­га пры­бо­ра.

Ці­ка­ва, хто не па­кі­даў хоць раз пра­цу­ю­чы апа­рат без на­гля­ду, вы­хо­дзя­чы не­на­доў­га ў ін­шы па­кой ці пе­ра­клю­ча­ю­чы на пэў­ны час тэ­ле­ві­зар, му­зыч­ны цэнтр, кам­п'ю­тар ці DVD-прай­гра­валь­нік на дзя­жур­ны рэ­жым? А вось на мі­ну­лае 8 Са­ка­ві­ка та­кая, на пер­шы по­гляд, дро­бязь ледзь не пры­вя­ла да тра­ге­дыі.

Сіг­нал аб па­жа­ры ў пры­ват­ным до­ме пра­гу­чаў у цэнт­раль­ным апе­ра­тыў­ным упраў­лен­ні Ло­еў­ска­га РАНС. Пры­ехаў­шы на мес­ца, ра­таў­ні­кі ўба­чы­лі ўнут­ры до­ма, у якім жы­лі муж і жон­ка ста­ла­га ўзрос­ту, за­дым­лен­не. Жан­чы­ну на ву­лі­цу па­спеў вы­цяг­нуць су­сед. Пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, што ў ад­ным з па­ко­яў га­рэў тэ­ле­ві­зар. Гас­па­ды­ня гля­дзе­ла пе­ра­да­чу і за­сну­ла. Аў­та­ном­на­га па­жар­на­га апа­вя­шчаль­ні­ка ў до­ме не бы­ло...

Бя­ды мо­гуць на­ра­біць і ма­лыя, ка­лі за­су­нуць якісь­ці прад­мет у чор­ныя дзі­рач­кі ра­зет­кі. Та­му за­крый­це іх спе­цы­яль­ны­мі за­глуш­ка­мі, што пра­да­юц­ца ў лю­бой гас­па­дар­чай кра­ме. Каш­ту­юць яны ка­пей­кі, а вось ка­рысць пры­ня­суць не­ацэн­ную. Не па­кі­дай­це без кант­ро­лю ў ра­зет­цы і не цяг­ні­це ад­туль за шнур віл­ку элект­рыч­на­га пры­бо­ра, на­ват ка­лі вы яго вы­клю­чы­лі.

Элект­рыч­ны пры­бор мо­жа за­га­рэц­ца і та­ды, ка­лі вы не­зна­рок за­лі­лі праз вен­ты­ля­цый­ную ад­ту­лі­ну ней­кую вад­касць ці ўпус­ці­лі ту­ды ме­та­ліч­ную дро­бязь кштал­ту шпіль­кі ці скрэп­кі. Та­му пры­бя­ры­це да­лей ва­зы з квет­ка­мі і ні­чо­га не кла­дзі­це на яго па­верх­ню, не да­зва­ляй­це ра­біць гэ­та і дзе­цям. Не стаў­це тэ­ле­ві­зар, ха­ла­дзіль­нік, кам­п'ю­тар ці му­зыч­ны цэнтр ушчыль­ную да сцен­кі. Ка­лі праз вен­ты­ля­цый­ныя ад­ту­лі­ны не бу­дзе па­сту­паць па­вет­ра па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры, то пры­бор мо­жа пе­ра­грэц­ца і ў ней­кі мо­мант па­лых­нуць».

* * *

Ле­тась у кра­і­не ад­бы­ло­ся 1245 «элект­рыч­ных па­жа­раў». І хоць у сум­най ста­тыс­ты­цы лі­дзі­ру­юць уз­га­ран­ні праз не­асця­рож­нае ку­рэн­не, па­жа­ры з пры­чы­ны па­ру­шэн­ня пра­віл ка­ры­стан­ня элект­ра­пры­бо­ра­мі і ка­рот­ка­га за­мы­кан­ня пра­вод­кі скла­да­юць пры­клад­на 18%. Пры­чы­ны іх мож­на па­дзя­ліць на тры гру­пы. Сум­ная паль­ма пер­шын­ства на­ле­жыць па­ру­шэн­ням пра­ві­лаў экс­плу­а­та­цыі элект­рыч­ных се­так і аб­ста­ля­ван­ня — гэ­та пры­вя­ло да 936 па­жа­раў. Ра­дзей уз­га­ран­ні ад­бы­ва­юц­ца праз ня­пра­віль­ны ман­таж і на­ладж­ван­не элект­ра­се­так, а так­са­ма кан­струк­тыў­ныя не­да­хо­пы аб­ста­ля­ван­ня.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.