Вы тут

Экалогія важнейшая за прыбытак


Ляс­ная пра­мыс­ло­васць з'яў­ля­ец­ца ад­ной з са­мых пры­быт­ко­вых га­лін Бе­ла­ру­сі. Пра­дук­цыя з ай­чын­най драў­ні­ны за­па­тра­ба­ва­на на мно­гіх су­свет­ных рын­ках. Наш лес — і сур'­ёз­ная рэ­крэ­а­цый­ная кры­ні­ца. Ра­зам з тым, важ­най за­да­чай для бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў ляс­ной гас­па­дар­кі з'яў­ля­ец­ца больш эфек­тыў­нае атры­ман­не пры­быт­ку з ле­су без шко­ды для эка­ло­гіі.

11-37

Лес — бе­ла­рус­кі, а до­свед — фін­скі

Фін­лян­дыя — ад­на з са­мых ма­гут­ных ляс­ных кра­ін. Невыпадкова кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў за­да­чу раз­ві­ваць на­шу пра­мыс­ло­васць па стан­дар­тах фін­скіх ле­са­во­даў. У Фін­лян­дыі ля­сіс­тасць скла­дае 76%, а ў Бе­ла­ру­сі — 40%. Па пло­шчы ля­сы на­шай кра­і­ны зай­ма­юць 8,6 млн га, у той час як у Фінляндыі  — 20,3 млн га. Бе­ла­рус­кія ля­сы па стан­дар­тах ЕС стра­ты­фі­ка­ва­ныя на 100%, па фін­скім — на 98%, па між­на­род­ных — на 62%. Але што ты­чыц­ца до­лі ля­соў, якія вы­кон­ва­юць азда­раў­лен­чую функ­цыю, то ў Фін­лян­дыі гэ­ты па­каз­чык скла­дае 13%, а ў Бе­ла­ру­сі — 55%.

«Гэ­та свед­чыць аб тым, што на­шы ля­сы ня­суць рэ­крэ­а­цый­ную раз­груз­ку ў ад­роз­нен­не ад Фін­лян­дыі, дзе ў асноў­ным ад­бы­ва­ец­ца экс­плу­а­та­цыя драў­ня­ных па­род. На­шы ля­сы з'яў­ля­юц­ца дзяр­жаў­най улас­нас­цю. У Фін­лян­дыі 60% ля­соў — пры­ват­ныя. У пры­яры­тэ­це вя­дзен­ня ляс­ной гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі зна­хо­дзіц­ца эка­ла­гіч­ны бок. Усе руб­кі, якія пра­хо­дзяць у кра­і­не, з'яў­ля­юц­ца пла­на­вы­мі, з іх не атрым­лі­ва­юць пры­быт­ку. Мы ста­вім мэ­ту атры­маць пра­дук­тыў­ныя ля­сы бу­ду­чы­ні. У Фін­лян­дыі пры­яры­тэт ад­да­ец­ца ка­мер­цый­най руб­цы», — ад­зна­чыў міністр ляс­ной гас­па­дар­кі Мі­ха­іл Амельяновіч.

Так і не ста­не пры­ват­ным?

Як рас­тлу­ма­чыў мі­ністр, пра­ект но­вай рэ­дак­цыі Ляс­но­га ко­дэк­са не пра­ду­гледж­вае маг­чы­мас­ці про­да­жу ляс­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць.

«Ля­сы ў Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­юц­ца ўлас­нас­цю дзяр­жа­вы. І та­ко­га ар­ты­ку­ла, які б пра­ду­гледж­ваў іх пе­ра­да­чу ў пры­ват­ную ўлас­насць, у пра­ек­це но­ва­га Ляс­но­га ко­дэк­са ня­ма», — ад­зна­чыў мі­ністр.

Ад­нак, вяр­та­ю­чы­ся да но­ва­ўвя­дзен­няў, якія пра­ду­гледж­вае пра­ект Ляс­но­га ко­дэк­са, Мі­ха­іл Амель­я­но­віч па­ве­да­міў аб пла­нах па ска­ра­чэн­ні до­лі ахоў­ных ля­соў з 55% да 35%.

«Але гэ­та не зна­чыць, што мы ідзем на вы­сеч­ку ля­соў. Мы жа­да­ем кры­ху раз­ме­жа­ваць пры­зна­чэн­не па ка­тэ­го­ры­ях. Гэ­та дасць маг­чы­масць па­вы­сіць эфек­тыў­насць ад­да­чы ад ляс­ной гас­па­дар­кі ў пла­не па­ве­лі­чэн­ня раз­лі­ко­вай ле­са­се­кі», — ад­зна­чыў мі­ністр ляс­ной гас­па­дар­кі.

Ад экс­пар­ту не ад­мо­вяц­ца?

Мі­ха­іл Амель­я­но­віч па­ве­да­міў, што ёсць не­аб­ход­насць па­пра­сіць Прэ­зі­дэн­та пра тое, каб ад­тэр­мі­на­ваць яго да­ру­чэн­не, што ­ты­чыц­ца ад­мо­вы ад экс­пар­ту не­апра­ца­ва­най драў­ні­ны з 2016 го­да.

Мі­ністр ад­зна­чыў, што ка­лі ўся драў­ні­на, якая вы­раб­ля­ец­ца ў кра­і­не, бу­дзе пе­ра­пра­цоў­вац­ца, як па­ста­віў за­да­чу кі­раў­нік дзяр­жа­вы, то эка­на­міч­ная эфек­тыў­насць вы­ка­ры­стан­ня драў­ня­ных рэ­сур­саў бу­дзе знач­на вы­шэй­шая.

«Але я ба­чу, што прый­дзец­ца звяр­тац­ца да кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, каб ён даў да­звол на на­ступ­ны год пэў­ную част­ку драў­ні­ны ўсё ж та­кі экс­пар­та­ваць», — ска­заў Мі­ха­іл Амель­я­но­віч.

Крэ­дыт­нае пы­тан­не

Пы­тан­не аб пра­да­стаў­лен­ні Су­свет­ным бан­кам па­зы­кі на $40 млн для раз­віц­ця ляс­ной гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі вы­ра­ша­ец­ца.

«З гэ­тых гро­шай 5 млн пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць на за­куп­ку лі­ній вы­се­ву і бу­даў­ніц­тва цяп­ліц, дзе бу­дуць да­га­доў­ваць се­ян­цы і па­са­дач­ны ма­тэ­ры­ял. Част­ка срод­каў спат­рэ­біц­ца для за­куп­кі тэх­ні­кі», — рас­тлу­ма­чыў мі­ністр ляс­ной гас­па­дар­кі.

Па сло­вах Мі­ха­і­ла Амель­я­но­ві­ча, ад­ным з кі­рун­каў, па якіх Бе­ла­русь сён­ня най­больш ад­стае ад Фін­лян­дыі, з'яў­ля­ец­ца ства­рэн­не ляс­ных куль­тур. Так, ка­лі фі­ны пры па­са­дцы ле­су вы­ка­рыс­тоў­ва­юць 98% па­сад­ка­ва­га ма­тэ­ры­я­лу з за­кры­тай ка­ра­нё­вай сіс­тэ­май, то ў Бе­ла­ру­сі — толь­кі 2%. У 2015 го­дзе пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць гэ­ты па­каз­чык у два ра­зы, да 2020 го­да — да 30% ад уся­го аб'­ёму ство­ра­ных ляс­ных куль­тур. Як па­ве­дам­ля­ла­ся, пе­ра­мо­вы па пра­ек­це раз­віц­ця ляс­ной гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі, які пра­ду­гледж­вае вы­мер­ка­ван­не па­зы­кі Су­свет­ным бан­кам, пла­на­ва­ла­ся пра­вес­ці ў кан­цы сту­дзе­ня гэ­та­га го­да. Пра­ект на­кі­ра­ва­ны на ўка­ра­нен­не ме­та­даў больш устой­лі­ва­га вя­дзен­ня ляс­ной гас­па­дар­кі. У пры­ват­нас­ці, пра­ду­гледж­ва­ец­ца за­куп­ка аб­ста­ля­ван­ня і тэх­ні­кі, што бу­дуць аказ­ваць менш не­га­тыў­ных уз­дзе­ян­няў на на­ва­коль­нае ася­род­дзе пры вы­сеч­цы дрэў у за­гу­шча­ных па­сад­ках. У кан­чат­ко­вым вы­ні­ку гэ­та да­зво­ліць атрым­лі­ваць драў­ні­ну больш вы­со­кай якас­ці, якую ў да­лей­шым мож­на бу­дзе пад­вяр­гаць па­глыб­ле­най пе­ра­пра­цоў­цы, вы­ка­рыс­тоў­ваць у мэб­ле­вай вы­твор­час­ці. Акра­мя та­го, пра­ект пра­ду­гледж­вае па­ляп­шэн­не ме­ха­ніз­маў ран­ня­га вы­яў­лен­ня і ту­шэн­ня ляс­ных па­жа­раў.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».