Вы тут

Чый балкон?


Пры­ва­ты­за­цыя: цяж­кас­ці і... ка­зу­сы

Каб пры­ва­ты­за­ваць 

жыл­лё, за­ста­ло­ся не так шмат ча­су: кры­ху больш за год. Та­му не дзіў­на, што лю­дзі спя­ша­юц­ца па­спець «за­ско­чыць у апош­ні ва­гон». У гар­вы­кан­ка­мах і рай­вы­кан­ка­мах кан­ста­ту­юць, што «пры­ва­ты­за­цый­ны ажы­я­таж» змен­шыў­ся, але пра­цы яшчэ шмат. І за­да­ча мяс­цо­вай ула­ды зра­біць так, каб да­сяг­нуць кан­сэн­су­су.

11-11

Не­аб­ход­на, каб у вы­ні­ку ацэн­кі кош­ту жыл­ля гра­ма­дзя­не не вы­каз­ва­лі не­за­да­во­ле­нас­ці тым, што ква­тэ­ру аца­ні­лі до­ра­га. Пры гэ­тым чы­ноў­ні­кі не па­він­ны па­крыў­дзіць і дзяр­жа­ву, каб у вы­ні­ку пры­ва­ты­за­цыі кошт ква­тэ­ры не быў за­ні­жа­ны. Пры ўсім тым нель­га па­ру­шаць ме­сяч­ны тэр­мін, ад­ве­дзе­ны на афарм­лен­не да­ку­мен­таў. Як спраў­ля­юц­ца на мес­цах з вы­ка­нан­нем гэ­тых за­дач? Наш ка­рэс­пан­дэнт па Ві­цеб­скай воб­лас­ці паспрабаваў атры­маць ад­ка­зы на пры­ва­ты­за­цый­ныя пы­тан­ні.

І адзін «у по­лі во­ін»?

За апош­нія два га­ды на Ві­цеб­шчы­не мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі бы­ла да­зво­ле­на пры­ва­ты­за­цыя больш чым 31 ты­ся­чы ква­тэр і па­ко­яў... Най­боль­шы па­ток за­яў гра­ма­дзян аб пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля прый­шоў­ся на 2013 год. Та­ды гар­вы­кан­ка­ма­мі і рай­вы­кан­ка­ма­мі бы­ла да­зво­ле­на пры­ва­ты­за­цыя больш чым 23 ты­сяч жы­лых па­мяш­кан­няў. Зра­зу­ме­ла, што най­боль­шы ажы­я­таж ад­быў­ся ў аб­лас­ным цэнт­ры.

— Са­праўд­ны ажы­я­таж на­зі­раў­ся ў кан­цы 2013—па­чат­ку 2014 го­да. За два ме­ся­цы гра­ма­дзя­не па­да­лі 3999 за­яў на пры­ва­ты­за­цыю... А з улі­кам ска­ра­чэн­ня коль­кас­ці ра­бот­ні­каў гар­вы­кан­ка­ма ў ад­дзе­ле па пры­ва­ты­за­цыі з трох су­пра­цоў­ні­каў за­стаў­ся толь­кі адзін. Вя­до­ма, яму да­па­ма­га­юць ка­ле­гі, — рас­каз­вае на­мес­нік стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый Шэ­ры­каў.

На­ват пад­час ажы­я­та­жу кі­раў­ніц­твам гар­вы­кан­ка­ма бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча не да­пус­каць па­ру­шэн­няў уста­ноў­ле­на­га тэр­мі­ну раз­гля­ду за­яў і ацэн­кі кош­ту жыл­ля. Зра­зу­ме­ла, што пры вя­лі­кай на­груз­цы бы­ва­юць і па­мыл­кі ў пра­цы: ле­тась, на­прык­лад, быў да­дзе­ны да­звол на про­даж са­цы­яль­най ква­тэ­ры ў Ві­цеб­ску больш чым за 193 міль­ё­ны руб­лёў.

— З-за ад­сут­нас­ці на­леж­на­га ўлі­ку жыл­ля са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня і ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты па пры­ва­ты­за­цыі і быў да­зво­ле­ны про­даж ква­тэ­ры, — пра­ка­мен­та­ва­ла вы­ні­кі «пры­ва­ты­за­цый­на­га» ма­ні­то­рын­гу на­чаль­нік ад­дзе­ла пра­ку­ра­ту­ры Ві­цеб­скай воб­лас­ці Іры­на Яну­ко­віч.

Спра­ву прый­шло­ся да­вес­ці да су­да. І пры­ва­ты­за­цыя бы­ла пры­зна­на не­са­праўд­най.

Па­вод­ле слоў Іры­ны Яну­ко­віч, Ві­цеб­скім гар­вы­кан­ка­мам бы­ла ня­пра­віль­на ацэ­не­на і ква­тэ­ра ў до­ме па ву­лі­цы Во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў: ад­на­па­ка­ё­вае жыл­лё бы­ло пры­зна­на ква­тэ­рай з па­асоб­ны­мі па­ко­я­мі.

Вя­лі­кую не­за­да­во­ле­насць у гра­ма­дзян вы­клі­ка­ла за­вы­шэн­не кош­ту ква­тэр, якія яны ха­це­лі пры­ва­ты­за­ваць. Па ін­фар­ма­цыі аб­лас­ной пра­ку­ра­ту­ры, уста­ноў­ле­ны фак­ты пе­ра­вы­шэн­ня на агуль­ную су­му больш чым 1,2 міль­яр­да руб­лёў. Так­са­ма гі­ганц­кая су­ма і ў вы­пад­ках за­ні­жэн­ня ца­ны — ка­ля 800 міль­ё­наў руб­лёў...

— На­са­мрэч, ліч­бы мо­гуць быць і боль­шы­мі, бо кан­крэт­ныя су­мы пад­лі­чы­лі ў вы­ні­ку толь­кі вы­ба­рач­ных пра­ве­рак. Апош­ніх зроб­ле­на, да­рэ­чы, ня­ма­ла: пры­клад­на 1 ты­ся­ча, — да­да­ла Іры­на Яну­ко­віч.

Скар­дзяц­ца? І ма­юць ра­цыю!

Па­ра­лель­на пры­ва­ты­за­цыю ад­соч­ва­юць і ў Ка­мі­тэ­це дзярж­кант­ро­лю.

— Уліч­ва­ю­чы коль­касць па­ру­шэн­няў, мож­на кан­ста­та­ваць, што праб­ле­ма пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля са­праў­ды вост­рая. Та­му два сур'­ёз­ныя кант­ра­лю­ю­чыя ор­га­ны «тры­ма­юць ру­ку на пуль­се». Трэ­ба, каб пад­час пры­ва­ты­за­цыі і гра­ма­дзя­не бы­лі згод­ны з ацэн­кай кош­ту іх жыл­ля, і дзяр­жаў­ны бюд­жэт атры­маў су­му яго рэ­аль­на­га кош­ту. А ўсе праб­ле­мы па­він­ны зды­мац­ца на ўзроў­ні ра­ё­наў, — кан­ста­туе стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці Ва­дзім За­ран­кін.

11-9

 

— У боль­шас­ці ра­ё­наў Ві­цеб­шчы­ны функ­цыі па пры­ёме за­яў, пра­вя­дзен­ні раз­лі­каў і вы­да­чы пры­ня­тых ра­шэн­няў мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды ўскла­дзе­ны на ар­га­ні­за­цыі ЖКГ. А на­леж­ны кант­роль за іх вы­ка­нан­нем ад­сут­ні­чае... У вы­ні­ку па-ра­ней­ша­му да­пус­ка­юц­ца шмат­лі­кія пе­ра­вы­шэн­ні ўста­ноў­ле­на­га (ме­сяч­на­га) тэр­мі­ну афарм­лен­ня да­ку­мен­таў на пры­ва­ты­за­цыю. На­прык­лад, у вы­ні­ку пра­вер­кі По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма ў ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да ўста­ноў­ле­ны па­ру­шэн­ні тэр­мі­наў па амаль 2,5 ты­ся­чы за­яў! Да 9 ме­ся­цаў раз­гля­да­лі­ся за­явы на пры­ва­ты­за­цыю ў Ар­шан­скім, Лёз­нен­скім, По­лац­кім, Глы­боц­кім, Га­ра­доц­кім, ін­шых ра­ё­нах і На­ва­по­лац­ку, — рас­ка­за­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці На­тал­ля Ні­кі­фа­ра­ва.

У вы­ні­ку фар­маль­на­га стаў­лен­ня асоб­ных служ­бо­вых асоб да вы­ка­нан­ня служ­бо­вых аба­вяз­каў ле­тась больш чым у 2 ра­зы ўзрас­ла коль­касць зва­ро­таў гра­ма­дзян аб па­ру­шэн­нях пад­час пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля. І мно­гія скар­гі бы­лі аб­грун­та­ва­ны­мі.

Не толь­кі ка­раць

Праб­ле­мы і па­ру­шэн­ні пад­час пры­ва­ты­за­цыі ня­даў­на аб­мяр­коў­ва­лі­ся на па­ся­джэн­ні су­мес­най ка­ле­гіі пра­ку­ра­ту­ры і Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Ад­бы­ла­ся жорст­кая раз­мо­ва. Пад­час аб­мер­ка­ван­ня пра­ку­рор Ві­цеб­скай воб­лас­ці Ге­надзь Дыс­ко агу­чыў, ба­дай, са­мае важ­нае пы­тан­не: што зра­біць, каб не бы­ло больш па­ру­шэн­няў?

Па­вод­ле яго слоў, мэ­та кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў у пры­ва­ты­за­цыі — не толь­кі ка­раць.

— Трэ­ба па­спры­яць та­му, каб пры­ва­ты­за­цыя пра­во­дзі­ла­ся без па­ру­шэн­няў. А для гэ­та­га тыя, хто ацэнь­ва­е кошт жыл­ля, па­він­ны быць доб­ра пад­рых­та­ва­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі. І ўсе, хто ста­віць под­піс пад да­ку­мен­там, па­він­ны так­са­ма нес­ці пер­са­наль­ную ад­каз­насць, — рэ­зю­ма­ваў пра­ку­рор.

Бур­ную дыс­ку­сію вы­клі­каў факт пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля ў Лёз­нен­скім ра­ё­не. У та­кое ад­ра­зу цяж­ка па­ве­рыць: ра­зам з ква­тэ­рай пры­ва­ты­за­ва­ны... бал­кон у су­сед­няй ква­тэ­ры. У рай­вы­кан­ка­ме гэ­та рас­тлу­ма­чы­лі ар­хі­тэк­тур­най асаб­лі­вас­цю до­ма. І толь­кі пас­ля су­до­ва­га раз­бо­ру па­мыл­ку вы­пра­ві­лі. Пра­ку­рор па­пя­рэ­дзіў, каб пад­час пры­ва­ты­за­цыі ін­шых ква­тэр су­сед­нія кух­ня ці спаль­ня «вы­пад­ко­ва» не бы­лі пры­ва­ты­за­ва­ныя...

— Я ўжо пра­вёў дзве тэ­ле­фон­ныя «пра­мыя лі­ніі» з гра­ма­дзя­на­мі. І пад­час кож­най з іх бы­лі агу­ча­ны праб­лем­ныя пы­тан­ні пры­ва­ты­за­цыі. «Ча­му ў ма­ім пад'­ез­дзе роз­ні­ца па­між кош­там ква­тэр — 100 міль­ё­наў? Ча­му ў су­се­дзяў тан­ней?» — пы­та­юц­ца лю­дзі і ма­юць ра­цыю... У нас ня­ма вы­раз­най і на­ла­джа­най сіс­тэ­мы пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля. Мя­не на­сця­рож­вае, што вы­яў­ле­ны паў­тор­ныя па­ру­шэн­ні. Бу­дзем рых­та­ваць па­ся­джэн­не, каб змя­ніць сіс­тэм­ныя па­ды­хо­ды. Ка­лі спе­цы­я­ліс­ты на мес­цах не спраў­ля­юц­ца з пра­цай па пры­ва­ты­за­цыі, яны не па­трэб­ныя, — вы­ка­заў сваю дум­ку на­мес­нік стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ана­толь Дзі­у­лін.

Ві­цэ-гу­бер­на­тар бу­дзе ха­дай­ні­чаць пе­рад стар­шы­ня­мі шэ­ра­гу рай­вы­кан­ка­маў і Ві­цеб­ска­га гар­вы­кан­ка­ма па пры­цяг­нен­ні да ад­каз­нас­ці ад­па­вед­ных на­мес­ні­каў стар­шы­няў. А не­каль­кі ад­каз­ных асоб мо­гуць быць вы­зва­ле­ны ад зай­ма­е­мых па­сад.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.