Дзверы


Дзве­ры — мес­ца ўва­хо­ду і вы­ха­ду з ха­ты, свое­асаб­лі­вая мя­жа па­між жы­лой пра­сто­рай і пад­вор­кам. З ад­на­го бо­ку, ад­чы­не­ныя дзве­ры за­бяс­печ­ва­лі су­вязь з вон­ка­вым све­там, з дру­го­га — яны вы­сту­па­лі ахоў­ным сім­ва­лам ха­ты і ўсіх тых, хто за імі жы­ве. На дзвя­рах ма­ля­ва­лі ці вы­паль­ва­лі кры­жы ў час свят­ка­ван­ня Ва­дох­ры­шча, на Вя­лік­дзень, у дзве­ры ўты­ка­лі рэ­чы-абя­рэ­гі (ігол­ку, нож, ві­дэ­лец і г.д.), над імі за­ма­цоў­ва­лі пад­ко­ву, упры­гож­ва­лі тра­ец­кі­мі і ку­паль­скі­мі тра­ва­мі, вян­ка­мі. Пры дзвя­рах на ноч у якас­ці абя­рэ­га ста­ві­лі ве­нік, ся­ке­ру, нож і г.д.

• Пас­ля свя­таў, у вы­пад­ку эпі­дэ­міі, а так­са­ма ў пэў­ныя дні го­да не­аб­ход­на бы­ло апыр­скаць дзве­ры свя­той ва­дой, каб «змыць» усе ча­ры і бе­ды.

• Ча­сам пас­ля вя­сел­ля так­са­ма вы­кон­ва­лі па­доб­ны аб­рад. У ха­ту пры­хо­дзі­ла шмат чу­жых лю­дзей, і, каб пе­ра­сце­раг­чы ся­бе і сва­я­коў ад не­бяс­пе­кі, не­аб­ход­на бы­ло па­мыць у ха­це дзве­ры, а так­са­ма люс­тэр­кі.

• Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ва­ла­ся дзвя­рам у час вя­сел­ля. Ка­лі ў сям'і бы­лі яшчэ не­за­муж­нія сёст­ры і не­жа­на­тыя бра­ты, ня­вес­це не да­зва­ля­ла­ся за­чы­няць дзве­ры баць­коў­скай ха­ты. Інакш яны ні­ко­лі не ство­раць сваю ўлас­ную сям'ю і на­заў­сё­ды за­ста­нуц­ца ў баць­коў­скай ха­це.

• Свяк­роў­ка, ка­лі ма­ла­дыя ўва­хо­дзі­лі ў ха­ту, за­чы­ня­ла дзве­ры спі­най, тым са­мым быц­цам за­кры­ва­ла ня­вест­ку ў сва­ёй ха­це на­заў­сё­ды.

• У куль­ту­ры ўсход­ніх сла­вян у паў­ся­дзён­ным жыц­ці пра­віль­ным і нар­маль­ным ста­но­ві­шчам лі­чы­ла­ся, ка­лі дзве­ры бы­лі за­чы­не­ны­мі! Ад­чы­не­ны­мі яны маг­лі быць толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў ха­це ад­бы­ва­лі­ся не­ар­ды­нар­ныя па­дзеі: або на­ра­джаў­ся, або па­мі­раў ча­ла­век. І ў тым, і ў дру­гім вы­пад­ку не­аб­ход­на бы­ло «вы­пус­ціць» ду­шу ча­ла­ве­ка (но­ва­на­ро­джа­на­га або па­мі­ра­юча­га).

• Дзве­ры ча­сам ата­я­сам­лі­ва­лі­ся з дзе­та­род­ны­мі ор­га­на­мі жан­чы­ны або ро­там ча­ла­ве­ка. Так, у час ро­даў не­аб­ход­на бы­ло ад­чы­ніць у ха­це ўсе (!) дзве­ры. За­гад­ка аб но­ва­на­ро­джа­ным гу­чыць ме­на­ві­та так: «які звер з дзвя­рэй вы­хо­дзіць, а ў дзве­ры не ўва­хо­дзіць?».

• У час па­ха­ван­ня дзве­ры тры­ма­лі ад­чы­не­ны­мі да та­го ча­су, па­куль з ха­ты не вы­не­суць тру­ну з ня­бож­чы­кам. Пас­ля гэ­та­га іх за­чы­ня­лі, а ча­сам і за­мы­ка­лі.

• Іс­на­ва­ла стро­гае пра­ві­ла: тыя, хто прый­шоў раз­ві­тац­ца з па­мер­лым, па­він­ны вый­сці з ха­ты праз тыя дзве­ры, праз якія і ўва­хо­дзі­лі.

• Па пра­ві­лах на­род­най куль­ту­ры, у што­дзён­ным жыц­ці смец­це ў ха­це не­аб­ход­на бы­ло мес­ці ад да­лё­кай сця­ны да дзвя­рэй, г.зн. са «сва­ёй» пра­сто­ры ў чу­жую. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку лі­чы­ла­ся, што дач­ка не вый­дзе за­муж. І толь­кі ў час па­ха­ван­ня па­ру­ша­ла­ся гэ­та тра­ды­цыя: смец­це мя­лі ад дзвя­рэй да цэнт­ра ха­ты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».