Вы тут

Геній месца


Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі і Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў су­мес­на зла­дзяць пра­ект «Дра­ма Lіvе». У ме­жах пра­ек­та з кра­са­ві­ка па лі­пень у Мін­ску па-за тэ­ат­раль­най пра­сто­рай пра­чы­та­юць ча­ты­ры п'е­сы су­час­ных бе­ла­рус­кіх дра­ма­тур­гаў. Для асва­ен­ня жан­ру sіtе-sресіfіс (пра­ду­гледж­вае ад­маў­лен­не ад тэ­ат­раль­най сцэ­ны) ар­га­ні­за­та­ры вы­бра­лі: п'е­су Анд­рэя Іва­но­ва «Гэ­та ўсё яна» пра тое, да ча­го мо­жа пры­вес­ці праз­мер­ная ці­ка­васць ма­ці да сек­су­аль­най ары­ен­та­цыі сы­на; офіс­ную гіс­то­рыю Паў­ла Пра­жко пра імі­та­цыю жыц­ця «За­чы­не­ныя дзве­ры»; школь­ную дра­му Аляк­сея Ма­кей­чы­ка «Со­рам»; тэкст Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва «Участ­ко­выя» пра ад­ве­чае су­іс­на­ван­не ча­ла­ве­ка і пэў­най сіс­тэ­мы. Ла­ка­цыі, ку­ды гле­да­чоў за­про­сяць на чы­тан­ні п'ес, па­куль не­вя­до­мыя. І ў ча­кан­ні «Дра­ма Lіvе» я вы­ра­шы­ла пры­га­даць коль­кі па­ста­но­вак, звя­за­ных з вы­ха­дам тэ­ат­ра на тэ­ры­то­рыю рэ­аль­на­га жыц­ця.

Безимени-5

Вы­кра­даль­ні­ца пра­сто­ры

Са­мае за­па­мі­наль­нае для мя­не су­тык­нен­не з тэ­ат­рам у не­тэ­ат­раль­най пра­сто­ры ад­бы­ло­ся не­каль­кі га­доў та­му пад­час VІІІ Між­на­род­на­га фес­ты­ва­ля-шко­лы су­час­на­га мас­тац­тва «Тэ­ры­то­рыя» ў Маск­ве. Спек­такль-квэст «Унут­ры чор­на­га квад­ра­та» (ідэя Анд­рэя Стад­ні­ка­ва) па­каз­ва­лі ў пра­сто­ры экс­па­зі­цыі «Сны для тых, хто не спіць» Мас­коў­ска­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва. Зра­біў­шы крок у апош­нюю ла­ка­цыю, мы апы­ну­лі­ся ў за­ле, пад­ло­га якой бы­ла ўсы­па­ная фо­та­здым­ка­мі. Звы­чай­ны­мі фа­та­гра­фіч­ны­мі карт­ка­мі дзе­сяць на пят­нац­цаць з вы­ява­мі мі­ну­ла­га. Для мя­не гэ­та ста­ла­ся вы­клі­кам пра­сто­ры, які не­маг­чы­ма бы­ло пра­ігна­ра­ваць. Каб прай­сці па за­ле, трэ­ба бы­ло вы­ра­шыць, змо­жаш ты пай­сці па тва­рах на здым­ках ці бу­дзеш абы­хо­дзіць па вуз­кім бе­раж­ку пар­ке­та ля сцен? А ка­лі пры­сес­ці і раз­гле­дзець фо­та, ці не ад­ста­неш ты ад дзе­ян­ня і тэм­па­рыт­му спек­так­ля? І дзе пры­сес­ці? А мож­на за­браць з са­бой фо­та­зды­мак, які спа­да­баў­ся, ці яны так­са­ма на­ле­жаць да му­зей­ных экс­па­на­таў?

Шу­каць ад­ка­зы на пы­тан­ні і сваё мес­ца ў пра­сто­ры да­во­дзі­ла­ся са­ма­стой­на. Кам­форт­нае гля­дац­кае іс­на­ван­не і ад­мі­ніст­ра­тар, га­то­вы па­ка­заць мес­ца, у фес­ты­валь­най ла­ба­ра­то­рыі «Жы­вая пра­сто­ра», дзе і бы­ла ство­ра­на ра­бо­та «Унут­ры чор­на­га квад­ра­та», пра­ду­гле­джа­ны не бы­лі.

Я прай­шла па краю, спы­ніў­шы­ся ў двух мес­цах, каб раз­гле­дзець сю­жэ­ты. Зла­дзе­я­ва­та пры­ха­пі­ла па­ру фо­та з са­бой (мне зда­ец­ца, ства­раль­ні­кі спек­так­ля раз­ліч­ва­лі і на гэ­та) як на­па­мін пра вы­клік пра­сто­ры. Пра су­тык­нен­не гэ­та­га вы­клі­ку са стэ­рэа­ты­па­мі, якія да­ты­чаць на­леж­ных па­во­дзін у му­зеі. Пра дзіў­нае ад­чу­ван­не, ка­лі ты ўва­хо­дзіш не­ку­ды, ра­зу­ме­еш, што сваё мес­ца тут яшчэ трэ­ба ад­шу­каць, — і што­хві­лін­на пры­мя­ра­еш­ся да но­ва­га ка­вал­ку све­ту, спаз­на­ю­чы яго пра­ві­лы, якія зда­ва­лі­ся та­бе даў­но вя­до­мы­мі.

Пра­сто­ра як мас­тац­тва

Вы ве­да­лі пра тое, што знак «Да­рож­ныя ра­бо­ты» мож­на раз­гля­даць і ў якас­ці кар­ці­ны вя­до­ма­га сла­вен­ска­га мас­та­ка «Та­та рас­кры­вае пляж­ны па­ра­сон»? Пра­ект «Стрыт­во­кер», ство­ра­ны Цэнт­рам экс­пе­ры­мен­таль­най рэ­жы­су­ры су­поль­на са сла­вен­скім экс­пе­ры­мен­таль­ным тэ­ат­рам «Kud Ljud», пе­ра­тва­рыў ста­ліч­ны Верх­ні го­рад у га­ле­рэю рэ­дзі-мэйд аб'­ек­таў. Рэ­дзі-мэйд — тэх­ні­ка су­час­на­га мас­тац­тва, пры вы­ка­ры­стан­ні якой аў­тар дэ­ман­струе пуб­лі­цы як твор мас­тац­тва не­мас­тац­кі аб'­ект, ство­ра­ны ін­шым ча­ла­ве­кам.

Сла­вен­цы і бе­ла­ру­сы прай­шлі­ся па Верх­нім го­ра­дзе, вы­браў­шы аб'­ек­ты, якія, на іх дум­ку, маг­лі б за­няць па­чэс­нае мес­ца ў га­ле­рэі. У фо­кус ува­гі тра­пі­лі клум­бы, сце­ны, лес­ві­цы, па­душ­кі на крэс­лах у ка­вяр­ні, зям­ля пад на­га­мі.

«Стрыт­во­кер» па­каз­вае нам тэ­атр, мэ­та яко­га — пры­му­сіць пуб­лі­ку па­гля­дзець на звык­лую пра­сто­ру ў но­вым ра­кур­се. Пад­час эк­скур­сіі, што пра­во­дзіць Аляк­сей Стрэль­ні­каў і яго па­ма­га­тыя, гле­да­чы ідуць па доб­ра зна­ё­мых мес­цах, пры­слу­хоў­ва­ю­чы­ся да сва­іх кро­каў на лес­ві­цы, ма­ца­ю­чы зям­лю пад на­га­мі, раз­гля­да­ю­чы сце­ны бу­дын­каў, і слу­ха­юць іра­ніч­ныя ка­мен­та­рыі эк­скур­са­во­да пра су­час­нае мас­тац­тва. Та­кім чы­нам звык­лая пра­сто­ра, дзя­ку­ю­чы тэ­ат­раль­най оп­ты­цы, паў­стае пе­рад гле­да­чом як збор тво­раў мас­тац­тва, і спек­такль змя­няе на­шае стаў­лен­не да та­го мес­ца, дзе мы жы­вём (да­рэ­чы, прын­цып та­ко­га вы­ка­ры­стан­ня не­тэ­ат­раль­най пра­сто­ры ў па­ста­ноў­ках мо­жа быць зу­сім па­збаў­ле­ны іро­ніі — гэ­та за­ле­жыць ад мэ­ты, якую ста­вяць пе­рад са­бой яго ства­раль­ні­кі).

Рэ­пе­ты­цыя пра­сто­ры

У ква­тэ­ры ад­бы­ва­ец­ца па­топ, а на лес­віч­най пля­цоў­цы — спек­такль... На па­чат­ку 2015-га Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі пра­вёў свое­асаб­лі­вую рэ­пе­ты­цыю пра­ек­та «Дра­ма Lіvе»: рэ­жы­сёр Але­на Сі­лу­ці­на па­спра­ба­ва­ла пра­чы­таць п'е­су Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва «Участ­ко­выя» ў ад­ным з двух­па­вяр­хо­ві­каў Асма­лоў­кі.

Аб­ме­жа­ва­ная пра­сто­рай коль­касць гле­да­чоў (ка­ля 20 ча­ла­век) па­чы­на­ла слу­хаць гіс­то­рыю пра двух участ­ко­вых ін­спек­та­роў мі­лі­цыі на лес­віч­най пля­цоў­цы, по­тым па­сту­по­ва пе­ра­мя­шча­ла­ся за ге­ро­я­мі ў ква­тэ­ру, дзе па сю­жэ­це ад­бы­ло­ся за­бой­ства, і ўжо там да­вед­ва­ла­ся раз­вяз­ку п'е­сы.

На маю дум­ку, тэ­ат­раль­ны экс­пе­ры­мент пры­вёў да ці­ка­вых вы­ні­каў. Па-пер­шае, «Участ­ко­выя» на Асма­лоў­цы да­зво­лі­лі па­на­зі­раць за су­тык­нен­нем тэ­ат­ра і рэ­аль­на­га жыц­ця. Пад­час дзе­ян­ня су­се­дзі вы­ра­ша­лі свае гас­па­дар­чыя праб­ле­мы з ка­му­наль­ны­мі служ­ба­мі, ува­хо­дзі­лі і вы­хо­дзі­лі з ква­тэр, на­ват маўк­лі­ва кан­флік­та­ва­лі па­між са­бой, жэс­та­мі ад­маў­ля­ю­чы­ся за­хо­дзіць у пад'­езд, па­ба­чыў­шы гле­да­чоў. За­ўва­жу, што рэ­аль­нае і тэ­ат­раль­нае дзе­ян­не не ўза­е­ма­дзей­ні­ча­лі ў пра­мым сэн­се (ак­цё­ры не ім­пра­ві­за­ва­лі, не ўсту­па­лі ў дыя­лог з рэ­аль­ны­мі су­се­дзя­мі). Хут­чэй, рэ­аль­нае дзе­ян­не вы­сту­па­ла свое­асаб­лі­вай сцэ­наг­ра­фі­яй тэ­а­раль­на­га.

Па-дру­гое, экс­пе­ры­мен­таль­нае чы­тан­не да­зво­лі­ла больш дак­лад­на аба­зна­чыць кры­тэ­рыі вы­ба­ру пра­сто­ры. Для мя­не «Участ­ко­выя» на Асма­лоў­цы зра­бі­лі за­ў-
важ­ным, што Ге­ній мес­ца (не­вы­каз­ная, але ад­чу­валь­ная ат­мас­фе­ра мес­ца) па­чы­нае на­поў­ні­цу пра­ца­ваць ці пры поў­ным су­па­дзен­ні ла­ка­цыі, апі­са­най у тэкс­це, з ла­ка­цы­яй, дзе яго чы­та­юць, ці пры кар­ды­наль­ным не­су­па­дзен­ні, ка­лі з'яў­ля­ец­ца пэў­ны кант­ра­пункт, аб­сурд­ны кан­тэкст. У вы­пад­ку з «Участ­ко­вы­мі», ка­лі ў п'е­се бы­ла апі­са­на шы­коў­ная ква­тэ­ра біз­нес­ме­на, па якой яго сын ез­дзіць на ін­ва­лід­най ка­ляс­цы з элект­ра­пры­ва­дам, а дзе­ян­не ад­бы­ва­ла­ся ў ква­тэ­ры, жыль­цом якой хут­чэй уяў­ля­ец­ца па­са­жыр тра­лей­бу­са, што едзе пад вок­на­мі до­ма, дэ­та­лё­вае не­су­па­дзен­не (ква­тэ­ра, але не тая) не спра­цоў­вае на ства­рэн­не ат­мас­фе­ры, дзе­ля якой і ад­бы­ва­ец­ца вы­хад у не­тэ­ат­раль­ную пра­сто­ру.

Аб­ста­ві­ны мес­ца дзе­ян­ня

Пра­ект «Дра­ма Lіvе» — гэ­та най­перш экс­пе­ры­мент, што мо­жа пры­вес­ці як да ста­ноў­чых, так і да ад­моў­ных, але па­трэб­ных тэ­ат­раль­на­му пра­цэ­су вы­ні­каў. І гэ­та трэ­ба аба­вяз­ко­ва пры­няць пад ува­гу тым, хто збі­ра­ец­ца на­ве­даць ме­ра­пры­ем­ствы ў яго ме­жах. Звы­чай­ным гле­да­чам се­рыя сцэ­ніч­ных чы­тан­няў да­зво­ліць па-но­ва­му ад­чуць ся­бе ў пра­сто­ры і пра­сто­ру ва­кол ся­бе, вы­свет­ліць улас­ныя ме­жы ва ўспры­ман­ні мас­тац­тва. А пра­фе­сі­я­на­лам — удак­лад­ніць і пра­ве­рыць на прак­ты­цы ўлас­ныя тэ­о­рыі на­конт функ­цы­я­на­ван­ня тэ­ат­раль­на­га дзе­ян­ня і тэкс­ту ў не­тэ­ат­раль­най пра­сто­ры.

Але­на Маль­чэў­ская

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.