Вы тут

Хто возьме «Залатую шайбу»?


У Гор­ках рас­па­ча­лі­ся рэс­пуб­лі­кан­скія спа­бор­ніц­твы ся­род дзя­цей і пад­лет­каў па ха­кеі «За­ла­тая шай­ба» на пры­зы Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у ма­лод­шай уз­рос­та­вай гру­пе.

Удзель­ні­кі спа­бор­ніц­тваў па­дзе­ле­ны на два ды­ві­зі­ё­ны. У ды­ві­зі­ё­не А прад­стаў­ле­ны ка­ман­ды ра­ё­наў і га­ра­доў, у якіх ёсць пля­цоў­кі са штуч­ным лё­дам, у ды­ві­зі­ё­не Б — збор­ныя ра­ё­наў, дзе ня­ма па­доб­ных спар­тыў­ных аб'­ек­таў. У фі­на­ле ды­ві­зі­ё­на А, які ад­бу­дзец­ца 12 са­ка­ві­ка, згу­ля­юць ка­ман­ды аб­лас­цей і Мін­ска. У ды­ві­зі­ё­не Б сфар­мі­ру­юць па ад­ной збор­най ад воб­лас­ці, што вы­явяць пе­ра­мож­цу з 13 па 15 са­ка­ві­ка.

На­га­да­ем: фі­наль­ным спа­бор­ніц­твам па­пя­рэд­ні­ча­лі яшчэ два эта­пы. На пер­шым, у сту­дзе­ні, ад­бы­ва­лі­ся ма­са­выя спа­бор­ніц­твы на ўзроў­ні ра­ё­наў і га­ра­доў. На дру­гім, у лю­тым, — спа­бор­ніц­твы ў аб­лас­цях і Мін­ску.

Акра­мя фі­на­лу ў Гор­ках, пе­ра­мож­цаў «За­ла­той шай­бы» вы­явяць і ў ста­рэй­шай уз­рос­та­вай гру­пе. За­ключ­ны этап гэ­тых спа­бор­ніц­тваў ад­бу­дзец­ца з 16 па 22 са­ка­ві­ка ў Пру­жа­нах.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Прэ­зі­дэнт На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў удзель­ні­каў з па­чат­кам рэс­пуб­лі­кан­скіх фі­наль­ных спа­бор­ніц­тваў ся­род дзя­цей і пад­лет­каў па ха­кеі «За­ла­тая шай­ба».

«За га­ды іс­на­ван­ня тур­ні­ру ты­ся­чы юных спарт­сме­наў пры­ня­лі ўдзел у гэ­тым вы­дат­ным свя­це, якое ста­ла са­праўд­най шко­лай май­стэр­ства. Для мно­гіх «За­ла­тая шай­ба»— пер­шая пры­ступ­ка на шля­ху ў вя­лі­кі спорт, — га­во­рыц­ца ў він­ша­ван­ні. — Гэ­тыя спа­бор­ніц­твы за­слу­жа­на ка­рыс­та­юц­ца па­пу­ляр­нас­цю, аб'­яд­ноў­ва­ю­чы сме­лых, энер­гіч­ных і друж­ных хлоп­чы­каў, улю­бё­ных у ха­кей. За га­ды іх пра­вя­дзен­ня скла­лі­ся слаў­ныя тра­ды­цыі, якія пе­ра­да­юц­ца но­вым удзель­ні­кам».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.