Вы тут

Прыватызуй, але папярэдне дзесяць гадоў адпрацуй!


Мой свё­кар 40 га­доў пра­ца­ваў кі­раў­ні­ком сель­гас­ар­га­ні­за­цый у Ба­ра­на­віц­кім ра­ё­не. Спа­чат­ку стар­шы­нёй кал­га­са «Вя­лі­ка­лук­скі», по­тым — ды­рэк­та­рам пры­га­рад­на­га саў­га­са імя Мі­чу­ры­на. У апош­нім ён па­бу­да­ваў цэ­лую ву­лі­цу дых­тоў­ных да­моў для сва­іх ра­бот­ні­каў. А тут як­раз па­да­спе­ла так зва­ная пе­ра­бу­до­ва.

11-45

Га­лоў­ныя спе­цы­я­ліс­ты, што пра­ца­ва­лі ў гас­па­дар­цы ўся­го ні­чо­га, па­ста­ві­лі пе­рад ім пы­тан­не аб пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля. Мі­ха­іл Іо­сі­фа­віч доў­га су­пра­ціў­ляў­ся, не да­ваў да­зво­лу. Яго до­вад быў та­кі: «Я не су­праць, каб дом вы­ку­пі­лі да­яр­ка ці ме­ха­ні­за­тар, што ад­да­лі гас­па­дар­цы 25 га­доў і якім ня­ма ку­ды ехаць. А вы ж на­заўт­ра збя­жы­це ў го­рад». Су­праць­ста­ян­не з «ма­ла­ды­мі ваў­ка­мі», як ён пас­ля на­зваў сва­іх «вуч­няў», цяг­ну­ла­ся не­каль­кі ме­ся­цаў. Кі­раў­нік, на­рэш­це, здаў­ся і на­огул сы­шоў на пен­сію, маў­ляў, ра­бі­це, што хо­ча­це. Праз коль­кі ча­су на­вас­пе­ча­ныя ўлас­ні­кі пе­ра­еха­лі ў Ба­ра­на­ві­чы, дзе ме­лі ква­тэ­ры. А по­тым і на­огул пра­да­лі вы­куп­ле­ныя за бяс­цэ­нак да­мы.

Пра гэ­тую гіс­то­рыю мне ў чар­го­вы раз на­пом­ніў вы­яз­ны пры­ём гра­ма­дзян, што пра­вёў стар­шы­ня Мі­набл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра ў Ка­пыль­скім ра­ё­не. З прось­бай аб пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля з на­ступ­ным про­да­жам да яго звяр­ну­ла­ся не­каль­кі ча­ла­век. Ся­мён Ша­пі­ра зга­даў, як пад­час ра­бо­ты стар­шы­нёй гас­па­дар­кі ён даў да­звол на пры­ва­ты­за­цыю жыл­ля пад ціс­кам ра­ён­на­га кі­раў­ніц­тва. І да­гэ­туль шка­дуе аб гэ­тым учын­ку: здзейс­ніў­шы яе, усе ра­бот­ні­кі пра­да­лі жыл­лё і па­да­лі­ся ў го­рад.

Яшчэ на пры­ёме гра­ма­дзян у Слуц­ку стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма даў рас­па­ра­джэн­не, што ў Мін­скай воб­лас­ці для афарм­лен­ня да­моў у пры­ват­ную ўлас­насць, па­бу­да­ва­ных за кошт сель­гас­ар­га­ні­за­цый, не­аб­ход­на ад­пра­ца­ваць у гас­па­дар­цы не менш за 10 га­доў. Толь­кі ў гэ­тым вы­пад­ку пы­тан­не мо­жа быць вы­не­се­на кі­раў­ні­ком на раз­гляд агуль­на­га схо­ду. «Жыл­лё­вы фонд нель­га раз­ба­зар­ваць ні ў якім ра­зе. Ня­ма га­ран­тыі, што, вы­ку­піў­шы дом, ра­бот­нік яго не пра­дасць. А дзе жыць ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там, ме­ха­ні­за­та­рам, жы­вё­ла­во­дам, якія пры­едуць у гас­па­дар­ку? Сён­ня, каб па­бу­да­ваць жыл­лё та­кіх спа­жы­вец­кіх якас­цяў, спат­рэ­біц­ца больш як 1 млрд руб­лёў», — па­пя­рэ­дзіў Ся­мён Ша­пі­ра.

Ды­рэк­тар та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Са­лі­та» Алег Ту­мі­ло­віч пра­сіў па­са­дзей­ні­чаць у на­быц­ці бу­дын­ка стан­цыі тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня Ка­пыль­ска­га рай­аг­ра­сэр­ві­су. Яго прад­пры­ем­ства вы­пус­кае пя­чэн­не. Кі­раў­нік мае на­мер ад­крыць вы­твор­часць па вы­ра­бе цу­ке­рак, але не ха­пае пло­шчаў. Ся­мён Ша­пі­ра не ўба­чыў тут вя­лі­кай праб­ле­мы і па­ра­іў удзель­ні­чаць у аў­кцы­ё­не па на­быц­ці пус­ту­ю­ча­га бу­дын­ка. Акра­мя та­го, кі­раў­нік «Са­лі­ты» ха­дай­ні­чаў аб вы­дзя­лен­ні прад­пры­ем­ству яшчэ і двух гек­та­раў зям­лі. Але, як пад­лі­чыў кі­раў­нік ста­ліч­най воб­лас­ці, пад уз­вя­дзен­не цэ­ха хо­піць і паў­гек­та­ра. «Ства­рэн­не но­вых вы­твор­час­цяў і ра­бо­чых мес­цаў — гэ­та доб­ра, але і раз­да­ваць зям­лю на­ле­ва і на­пра­ва — не­да­зволь­ная рас­ко­ша», — за­ўва­жыў ён.

Іры­на Ва­ран­ко­ва і Та­ма­ра Ка­лі­ноў­ская пра­ца­ва­лі на прад­пры­ем­ствах «Бел­Май­стар­Бокс» і «Бе­тон­Бокс». Жан­чы­ны зволь­ні­лі­ся па аса­біс­тым жа­дан­ні, па­коль­кі тут не пла­ці­лі за­ра­бот­ную пла­ту. І да гэ­та­га ча­су не мо­гуць атры­маць раз­лік. Ім ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы за­па­зы­чы­лі ад­па­вед­на 11 і 33 міль­ё­ны руб­лёў з улі­кам су­до­вай пе­ні. На за­во­дах са­праў­ды цяж­кая фі­нан­са­вая сі­ту­а­цыя, але кі­раў­ні­кі да­лі сло­ва раз­лі­чыц­ца з бы­лы­мі ра­бот­ні­ца­мі. Гу­бер­на­тар узяў пы­тан­не на аса­біс­ты кант­роль.

Уся­го ж за 4 га­дзі­ны стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма пры­няў 13 ча­ла­век.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».