Вы тут

Каб не гублялі матывацыю


У раў­біц­кім прэс-цэнт­ры на нядаўнім чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў ра­сій­скі жур­на­ліст Кан­стан­цін БАЙ­ЦОЎ, кі­раў­нік прэс-служ­бы Са­ю­за бія­тла­ніс­таў Ра­сіі, быў на­рас­хват. Ба­дай, толь­кі са­мы ля­ні­вы тэ­ле­ві­зі­ён­шчык не за­пі­саў гіс­то­рыю пра яго эк­стра­ва­гант­ны ка­пя­люш, упры­го­жа­ны знач­ка­мі са спа­бор­ніц­тваў, на якіх да­во­дзі­ла­ся бы­ваць. Бай­цоў ужо на­збі­раў больш за 80 знач­коў і па­мя­няў два ка­пе­лю­шы. Але мы вы­ра­шы­лі па­га­ва­рыць з Кан­стан­ці­нам усё ж та­кі пра ін­шае.

Безимени-4

— Ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, вы ў Раў­бі­чах упер­шы­ню.

— Так. Праў­да, быў яшчэ не­як пра­ез­дам, але іш­ла рэ­кан­струк­цыя комп­лек­су, і склас­ці та­ды ўра­жан­не не атры­ма­ла­ся. Пра­цэс пе­ра­бу­до­вы ста­рых арэн не­аб­ход­ны. Зда­ва­ла­ся, што мож­на пе­ра­бу­доў­ваць у ня­мец­кім Ру­поль­дын­гу? Там мес­ца ня­шмат. Але жыц­цё дык­туе свае ўмо­вы. І на ста­ды­ё­нах рас­туць тры­бу­ны, па­шы­ра­юць мес­цы для жур­на­ліс­таў. Ві­да­воч­на, ка­лі тут бу­дуць пра­во­дзіць этап Куб­ка све­ту, прэс-цэнтр трэ­ба па­вя­лі­чыць. У ін­шым вы­пад­ку бу­дзем ся­дзець адзін у ад­на­го на га­ло­вах. За­тое ад­сюль вель­мі зруч­на да­бі­рац­ца да стрэль­бі­шча і стадыёна. Так­са­ма трэ­ба бу­дзе па­вя­лі­чыць тры­бу­ны (хоць для юні­ёр­скіх спа­бор­ніц­тваў іх ха­пае), зра­біць больш якас­ным гук. Ві­даць, што рэ­кан­струк­цыю вы­ка­на­лі з за­па­сам. Пад­зем­ны пе­ра­ход на трэ­нер­скую бір­жу зра­бі­лі та­кім, што там ма­шы­на пра­ез­дзе! — са­мы шы­ро­кі, які я ка­лі-не­будзь ба­чыў. У тым жа Ру­поль­дын­гу ён больш на­гад­вае мы­шы­ны лаз. Трэ­нер­ская бір­жа прос­та ве­лі­зар­ная. У Абер­хо­фе на бір­жы лю­дзей на­бі­ва­ец­ца як се­ляд­цоў у боч­цы, а тут мес­ца хо­піць усім. З гэ­тым усё доб­ра.

— Як час­та но­выя арэ­ны ўвод­зяць у гра­фік пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­таў і Куб­ка све­ту?

— Рэ­гу­ляр­на. Але пра­біц­ца ў сён­няш­ні бія­тлон­ны ка­лян­дар ня­прос­та. Сту­дзень­скія эта­пы «за­бі­ты», і мя­няць ні­чо­га не бу­дуць. У снеж­ні за­няў сваё мес­ца Хах­філь­цан. Хал­мен­ко­лен так­са­ма не пры­бя­рэш. У Хан­ты-Ман­сій­ска на пэў­ны час эс­та­фе­ту, на­пэў­на, пя­рой­ме Цю­мень, ад­нак дак­лад­на вя­до­ма, што за­вяр­шаць Ку­бак све­ту з-за ўмоў на­двор'я пра­сцей у Ра­сіі. Акра­мя та­го, эта­пы пры­ня­та звяз­ваць ла­гіс­тыч­на. У на­ступ­ным го­дзе ЗША пры­ме два эта­пы. Дзе­ля ад­на­го ля­цець ту­ды ня­ма сэн­су, а та­му вы­ра­ша­на пра­вес­ці дру­гі. Ка­лі Раў­бі­чы ўклі­няц­ца ў гра­фік, ім трэ­ба быць пры­вя­за­ны­мі да пэў­на­га эта­пу. На маю дум­ку, ад­сюль вель­мі зруч­на да­бі­рац­ца да чэш­ска­га Но­ве-Мес­та.

— У Раў­бі­чах вы не толь­кі пра­ца­ва­лі жур­на­ліс­там, але і вя­ду­чым на тры­бу­нах.

— Пад­час ін­ды­ві­ду­аль­ных го­нак звяр­нуў ува­гу на тое, што гле­да­чам не ха­пае ін­фар­ма­цыі з тра­сы. Вось і звяр­нуў­ся да ды­рэк­та­ра. А ра­ней ка­мен­та­ваў бія­тлон для ба­лель­шчы­каў толь­кі ад­ной­чы.

Як мне бе­ла­рус­кія ба­лель­шчы­кі? Да­во­лі ак­тыў­ная пуб­лі­ка. Зра­зу­ме­ла, звыч­кі на­зі­ран­ня кан­крэт­на за бія­тло­нам па­куль ня­ма, але гэ­та спра­ва на­жыў­ная. Хан­ты-Ман­сійск так­са­ма доў­га ву­чыў­ся ары­ен­та­вац­ца ў гэ­тым. Аж да чэм­пі­я­на­ту све­ту 2003 го­да. Ка­лі на­шы пры­бя­га­лі на аг­ня­вы ру­беж, тры­бу­ны так кры­ча­лі, што я вель­мі здзіў­ля­ў­ся та­му, як спарт­сме­ны не звяр­та­лі на гэ­та ўва­гі. Нех­та на­ват свіс­таў пад­час страль­бы. Але па­доб­нае паў­сюль зда­ра­ец­ца. У 2004 го­дзе на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Абер­хо­фе ней­кія «ра­зум­ні­кі», каб вы­вес­ці з раў­на­ва­гі фран­цу­за Ра­фа­э­ля Пу­а­рэ, уклю­ча­лі ма­тор ад бен­за­пі­лы.

— Ці трэ­ба, на ваш погляд, усур'­ёз, з за­яў­кай на бу­ду­чы­ню, ус­пры­маць пе­ра­мо­гі юні­ё­раў — той жа беларускі Дар'і Блашко?

— Цяж­ка ска­заць. Па­доб­ныя спа­бор­ніц­твы на­гад­ва­юць вы­пуск­ныя іс­пы­ты ў шко­ле. Ка­лі ча­ла­век па­кі­дае яе з чыр­во­ным дып­ло­мам, гэ­та свед­чыць аб тым, што ў яго для бу­ду­чы­ні ня­дрэн­ная стар­та­вая пля­цоў­ка. Ад­нак не га­ран­туе яму бліс­ку­чай кар'­е­ры. Важ­на, каб юні­ё­ры і юні­ёр­кі не страч­ва­лі ма­ты­ва­цыю. Ня­даў­нія пры­кла­ды Маг­да­ле­ны Ной­нер, Ан­то­на Шы­пу­лі­на і Да­р'і До­мра­ча­вай па­каз­ва­юць, што ха­пае тых лю­дзей, якія яе не стра­ці­лі. Але ў па­ло­вы з пе­ра­мож­цаў па­доб­ных стар­таў неш­та по­тым не склад­ва­ец­ца. У 2001-м я быў на пер­шым сва­ім юні­ёр­скім чэм­пі­я­на­це све­ту. На пер­шых ро­лях там бы­лі Тац­ця­на Ма­і­се­е­ва, Юлія Ма­ка­ра­ва, Джэ­ні Ад­лер, Ро­мі Бір, а Ту­ра Бер­гер зай­ма­ла толь­кі 20-30-я мес­цы.

— Пе­рад чэм­пі­я­на­там ва­кол бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў ства­ры­лі цу­доў­ную ат­мас­фе­ру. Са збор­най пра­ца­ва­лі сэр­віс­ме­ны на­цы­я­наль­най ка­ман­ды, ды­е­то­лаг-бія­хі­мік, на тры­бу­ны прый­шло шмат гле­да­чоў...

— Гэ­та нар­маль­на. Ду­маю, на лет­нім чэм­пі­я­на­це све­ту ў Цю­ме­ні ра­сій­скай ка­ман­дзе бы­ло не вель­мі пры­ем­на, ка­лі яе абы­хо­дзі­лі чэ­хі, укра­ін­цы і на­ват Мі­ха­эль Рош, які вы­сту­пае за Бель­гію. Ка­лі пуб­лі­ка са­бра­ла­ся, вы­сту­паць трэ­ба год­на.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.