Вы тут

Пуцёўкі зноў за валюту?


Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му пра­па­ноў­вае па­доў­жыць тэр­мін вы­ка­ры­стан­ня за­меж­най ва­лю­ты пры раз­лі­ках за ту­рыс­тыч­ныя па­слу­гі. Гэ­тае пы­тан­не па­ды­ма­лі на на­ра­дзе ў дэ­парт­амен­це па ту­рыз­му, у якой пры­ня­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі Нац­бан­ка, Мі­нэ­ка­но­мі­кі, Мін­ганд­лю, Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за ту­рыс­тыч­ных ар­га­ні­за­цый, Аса­цы­я­цыі ту­рыс­тыч­ных фір­маў пры Біз­нес-са­ю­зе прад­пры­маль­ні­каў і най­маль­ні­каў імя М.С. Ку­няў­ска­га і буй­ных тур­кам­па­ній.

Як вя­до­ма, з 1 са­ка­ві­ка аплач­ваць ту­рыс­тыч­ныя па­слу­гі мож­на толь­кі ў на­цы­я­наль­най ва­лю­це. У вы­пад­ку ска­са­ван­ня да­га­во­раў з ту­ра­генц­тва­мі, за­клю­ча­ных да 1 са­ка­ві­ка, гра­ма­дзя­не мо­гуць атрым­лі­ваць па­кры­ва­нне ў за­меж­най ва­лю­це. Ад­нак спе­цы­я­ліс­ты мяр­ку­юць, што аб­ме­жа­ван­не вы­ка­ры­стан­ня ва­лют­ных срод­каў у ту­рыс­тыч­най сфе­ры мо­жа пры­вес­ці да вель­мі сур'­ёз­ных на­ступ­стваў, па­чы­на­ю­чы ад ад­то­ку ва­лю­ты з кра­і­ны і за­кан­чва­ю­чы па­дзен­нем по­пы­ту на тур­пас­лу­гі, пра­па­на­ва­ныя бе­ла­рус­кі­мі кам­па­ні­я­мі. Але як ад­зна­чы­лі прад­стаў­ні­кі Нац­бан­ка, па­куль па­слаб­лен­няў у гэ­тай сфе­ры не прад­ба­чыц­ца.

«У ця­пе­раш­ні час Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му пра­цяг­вае са­чыць за сі­ту­а­цы­яй у сфе­ры ва­лют­на­га рэ­гу­ля­ван­ня, пры­трым­лі­ва­ю­чы­ся пры гэ­тым па­зі­цыі за­ха­ван­ня ў ту­рыс­тыч­ных кам­па­ні­ях маг­чы­мас­ці пра­вя­дзен­ня ва­лют­ных апе­ра­цый з фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі ў за­меж­най ва­лю­це да за­кан­чэн­ня бя­гу­ча­га ту­рыс­тыч­на­га се­зо­на», — рас­тлу­ма­чы­лі ў мі­ніс­тэр­стве.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.