Вы тут

Дарагія гадаванцы


Жы­ха­ры ЗША ў 2014 го­дзе па­тра­ці­лі на аса­біс­тых га­да­ван­цаў 58 міль­яр­даў до­ла­раў, што на 4,2 % больш, чым го­дам ра­ней. Та­кія звест­кі ТАСС пры­во­дзіць са спа­сыл­кай на Аме­ры­кан­скую аса­цы­я­цыю вы­твор­цаў та­ва­раў для жы­вёл.

Га­лоў­най кры­ні­цай вы­дат­каў з'яў­ля­юц­ца вы­дат­кі на корм: у 2014 го­дзе на яго пай­шло 22 міль­яр­ды до­ла­раў. На дру­гім мес­цы — ве­тэ­ры­нар­нае аб­слу­гоў­ван­не (15 міль­яр­даў). Пры­чым усё час­цей гас­па­да­ры тра­цяц­ца не толь­кі на жыц­цё­ва не­аб­ход­ныя ме­ды­цын­скія пра­цэ­ду­ры, але і на та­кія эк­за­тыч­ныя, як плас­тыч­ныя апе­ра­цыі. Трэ­ці ра­док у пе­ра­лі­ку вы­дат­каў зай­ма­юць роз­ныя та­ва­ры для жы­вёл, у тым лі­ку аб­рож­кі, міс­кі і не­ка­то­рыя ле­кі (14 міль­яр­даў). Яшчэ 4,8 міль­яр­да мар­ну­ец­ца на цы­руль­ні­каў, гас­ці­ні­цы, спе­цы­я­ліс­таў па вы­гу­ле і до­гля­дзе жы­вёл.

Са­мы­мі хут­кі­мі тэм­па­мі рас­це ка­тэ­го­рыя вы­дат­каў, пры­све­ча­ная не­звы­чай­ным па­слу­гам. На­прык­лад, у апош­ні час усё больш гас­па­да­роў вод­зяць га­да­ван­цаў у SPA-са­ло­ны, дзе ім ро­бяць ма­саж і роз­ныя кас­ме­тыч­ныя пра­цэ­ду­ры.

Не­па­срэд­на на на­быц­цё га­да­ван­цаў вы­дат­ка­ва­на 2,15 міль­яр­да до­ла­раў. Па­вод­ле звес­так аса­цы­я­цыі, у ЗША тры­ма­юць 397 млн свой­скіх жы­вёл, з іх 96 міль­ё­наў — кош­кі, 80 міль­ё­наў — са­ба­кі. Са­май па­пу­ляр­най па­ро­дай са­бак у ЗША ўжо 24 га­ды за­пар за­ста­юц­ца лаб­ра­до­ры. У 1994 го­дзе, ка­лі аса­цы­я­цыя пра­вя­ла пер­шае па­доб­нае да­сле­да­ван­не, вы­дат­кі аме­ры­кан­цаў на сва­іх хат­ніх га­да­ван­цаў скла­да­лі 17 міль­яр­даў до­ла­раў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.