Вы тут

Жыллё з дзяржпадтрымкай


Сё­ле­та за­пла­на­ва­на па­бу­да­ваць амаль 10 ты­сяч ква­тэр па дзярж­за­ка­зе

Дня­мі быў вы­зна­ча­ны пе­ра­лік жы­лых да­моў, бу­даў­ніц­тва і фі­нан­са­ван­не якіх сё­ле­та ажыц­цяў­ля­юц­ца з вы­ка­ры­стан­нем дзяр­жаў­най пад­трым­кі (у тым лі­ку аб'­ек­ты ін­жы­нер­най і транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры да іх). Аб гэ­тым га­во­рыц­ца ў па­ста­но­ве Мі­ніс­тэр­ства ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва ад 27 лю­та­га 2015 го­да №6, апуб­лі­ка­ва­най на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

Та­кім чы­нам, уся­го па Бе­ла­ру­сі па дзярж­за­ка­зе за год пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць 9996 ква­тэр агуль­най пло­шчай ка­ля 620 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў. Згод­на з да­ку­мен­там, най­больш жыл­ля па дзярж­за­ка­зе сё­ле­та пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць у Гро­дзен­скай воб­лас­ці — 2 ты­ся­чы 773 ква­тэ­ры агуль­най пло­шчай 174,3 тыс. квад­рат­ных мет­раў. Да­лей ідуць Го­мель­ская воб­ласць — 2 тыс. 347 ква­тэр на 149,2 тыс. кв. м, Брэсц­кая — 2 тыс. 14 ква­тэр на 130 тыс. кв. м, Ма­гі­лёў­ская — 1 тыс. 274 ква­тэ­ры на 77,7 тыс. кв. м, Ві­цеб­ская — 736 ква­тэр на 40,7 тыс. кв. м, Мін­ская — 518 ква­тэр на 30,2 тыс. кв. м. Мі­ні­маль­ная коль­касць ква­тэр па дзярж­за­ка­зе бу­дзе па­бу­да­ва­на ў ста­лі­цы — 334 ква­тэ­ры агуль­най пло­шчай 20 тыс. кв. м.

Па­ста­но­ва акрэс­лі­вае аб'­ёмы ўзвя­дзен­ня да­моў праз сіс­тэ­му спа­жы­вец­кіх ка­а­пе­ра­ты­ваў і па лі­ніі ін­ды­ві­ду­аль­на­га бу­даў­ніц­тва. Так, у Брэсц­кай воб­лас­ці ў шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­мах ЖБСК пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць 844 ква­тэ­ры агуль­най пло­шчай 50,3 тыс. кв. м. У ін­ды­ві­ду­аль­ным жыл­лё­вым бу­даў­ніц­тве з дзярж­пад­трым­кай мяр­ку­ец­ца ўзвес­ці 60,4 тыс. кв. м. Усё жыл­лё ў рэ­гі­ё­не бу­дзе бу­да­вац­ца для гра­ма­дзян, якія ста­яць на ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў і ма­юць пра­ва на дзяр­жаў­ную пад­трым­ку.

А вось са­мы вя­лі­кі аб'­ём жыл­ля ў да­мах ЖБСК і па струк­ту­ры до­ле­ва­га бу­даў­ніц­тва пла­ну­ец­ца атры­маць у Мін­скай воб­лас­ці. Тут за год бу­дзе ўзве­дзе­на 5 ты­сяч 686 ква­тэр агуль­най пло­шчай 335,4 тыс. кв. м, з якіх 4 тыс. 394 ква­тэ­ры (260 тыс. кв. м) — для ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, якія ма­юць пра­ва на дзяр­жаў­ную пад­трым­ку. Ін­ды­ві­ду­аль­нае жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва з дзярж­пад­трым­кай скла­дзе 25 тыс. кв. м. Ста­лі­ца па па­доб­ных да­мах так­са­ма раз­ліч­вае на ўну­шаль­ныя аб'­ёмы. Для мін­скіх чар­га­ві­коў з дзярж­пад­трым­кай сё­ле­та бу­дзе бу­да­вац­ца 3 тыс. 616 ква­тэр агуль­най пло­шчай 217 тыс. кв. м. Уся­го ў шмат­ква­тэр­ных да­мах бу­дзе ўзве­дзе­на 575 тыс. кв. м жыл­ля. Аб'­ём бу­даў­ніц­тва ін­ды­ві­ду­аль­ных жы­лых да­моў для чар­га­ві­коў з дзярж­пад­трым­кай скла­дзе 3,1 тыс. кв. м.

У Ві­цеб­скай воб­лас­ці па сіс­тэ­ме ЖБСК за­пла­на­ва­на па­бу­да­ваць 1 тыс. 130 ква­тэр агуль­най пло­шчай
130 тыс. кв. м, з якіх 776 ква­тэр пло­шчай 62,1 тыс. кв. м. — для чар­га­ві­коў, якія ма­юць пра­ва на дзяр­жаў­ную пад­трым­ку. З дзярж­пад­трым­кай у рэ­гі­ё­не пла­ну­юць па­бу­да­ваць і ін­ды­ві­ду­аль­ныя жы­лыя да­мы пло­шчай 27,2 тыс. кв. м. Усе шмат­ква­тэр­ныя жы­лыя да­мы ЖБСК бу­дуць бу­да­вац­ца для чар­га­ві­коў з дзярж­пад­рым­кай у Го­мель­скай воб­лас­ці — уся­го
160 ква­тэр агуль­най пло­шчай 9 тыс. кв. м. Ін­ды­ві­ду­аль­нае жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва з дзярж­пад­трым­кай скла­дзе амаль
70 тыс. кв. м. Ка­ля 30 тыс. кв. м жыл­ля бу­дзе сё­ле­та ўзве­дзе­на для чар­га­ві­коў у Гро­дзен­скай воб­лас­ці па лі­ніі ін­ды­ві­ду­аль­на­га бу­даў­ніц­тва для гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва на дзярж­пад­трым­ку.

У сіс­тэ­ме ЖБСК і до­ле­ва­га бу­даў­ніц­тва ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці за­пла­на­ва­на ўзвя­дзен­не 992 ква­тэр агуль­най пло­шчай 58,1 тыс. кв. м, з якіх 811 ква­тэр на 48,4 тыс. кв. м — для чар­га­ві­коў, што ма­юць пра­ва на дзяр­жаў­ную пад­трым­ку. Для гэ­тай ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян тут пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць і 200 ін­ды­ві­ду­аль­ных жы­лых да­моў агуль­най пло­шчай больш за 77 тыс. кв. м.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.