Вы тут

Інвалідаў будуць вучыць на маляроў і тынкоўшчыкаў


Гэ­тую ідэю кі­раў­ніц­тва Му­ра­ван­ска­га псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га до­ма-ін­тэр­на­та для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў пад­тры­ма­лі ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным пра­фе­сій­ным лі­цэі бу­даў­ні­коў № 1.

У ін­тэр­на­це ёсць ка­тэ­го­рыя ма­ла­дых па­цы­ен­таў, якім па­трэб­на са­цы­яль­ная адап­та­цыя. І, каб па­вя­лі­чыць свае шан­цы на пра­ца­ўлад­ка­ван­не, яны па­він­ны атры­маць спе­цы­яль­насць. Згод­на з маг­чы­мас­ця­мі і па­жа­дан­ня­мі ўдзель­ні­каў гэ­та­га пра­ек­та, іх бу­дуць ву­чыць на ма­ля­роў і тын­коў­шчы­каў. Тым больш, што ў не­ка­то­рых ма­ла­дых лю­дзей ужо ёсць не­вя­лі­кі во­пыт вы­ка­нан­ня та­кіх ра­бот. Бу­ду­чыя ма­ля­ры і тын­коў­шчы­кі прай­шлі мед­ка­мі­сію і атры­ма­лі да­звол ме­ды­каў. Гру­па з дзе­вя­ці ча­ла­век ужо рас­па­ча­ла на­ву­чан­не на ба­зе лі­цэя. Пла­ну­ец­ца, што на пра­ця­гу двух ме­ся­цаў ім бу­дзе вы­кла­дац­ца тэ­а­рэ­тыч­ная част­ка кур­са плюс атры­ман­не пра­фе­сій­ных на­вы­каў у ву­чэб­най май­стэр­ні. А по­тым — прак­ты­ка на ра­бо­чых мес­цах (ра­монт до­ма-ін­тэр­на­та) пад кі­раў­ніц­твам май­стра лі­цэя. Пас­ля гэ­та­га на­ву­чэн­цы атры­ма­юць па­свед­чан­ні ква­лі­фі­ка­цый­на­га раз­ра­ду ма­ля­ра і тын­коў­шчы­ка.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».