Вы тут

Прыгожа жыць не забароніш


На апош­няй се­сіі Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў у якас­ці пры­кла­ду ўда­ла­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня на­зы­ва­лі ра­бо­ту з на­сель­ніц­твам ра­бо­ты сель­ска­га Са­ве­та і сель­гас­прад­прыем­ства ў Ві­дам­лі. Та­му Ві­дам­лян­скі сель­са­вет і быў вы­бра­ны ад­ра­сам для ка­ман­дзі­роў­кі ка­рэс­пан­дэн­та «МС».

Безимени-2

Гас­па­дар­ка «за­да­ла тон»

Сён­няш­няя пры­га­жосць і да­гле­джа­насць Ві­дам­лі мае сваю гіс­то­рыю. У 1998 го­дзе та­га­час­ны кал­гас «Каст­рыч­нік» уз­на­ча­ліў Міхаіл СТРАП­КО. Аг­ра­ном па аду­ка­цыі, спе­цы­я­ліст, які прай­шоў «шко­лу» двой­чы Ге­роя Са­цы­я­ліс­тыч­най пра­цы Ула­дзі­мі­ра Бя­ду­лі, Мі­ха­іл Мі­ка­ла­е­віч пры­вык усё ра­біць грун­тоў­на і звяр­таць ува­гу не толь­кі на вы­твор­чыя па­каз­чы­кі. А тое, што ўба­чыў но­вы стар­шы­ня ў цэнт­ры вёс­кі, праз якую пра­хо­дзіць рэс­пуб­лі­кан­ская да­ро­га на Бе­ла­веж­скую пу­шчу, яго, вя­до­ма ж, не ўзра­да­ва­ла. По­бач з ад­мі­ніст­ра­цый­ны­мі бу­дын­ка­мі, кра­ма­мі раз­рас­лі­ся ста­рыя дрэ­вы, што трэ­ба бы­ло пры­бі­раць. Ста­так на­сель­ніц­кіх ка­роў пра­хо­дзіў праз цэнтр вёс­кі не­каль­кі ра­зоў у дзень з усі­мі на­ступ­ства­мі для да­ро­гі.

Пер­шае, з ча­го па­чаў но­вы стар­шы­ня, на­вя­дзен­не па­рад­ку на тэ­ры­то­рыі. Пры­бра­лі ка­ля кан­то­ры, зрэ­за­лі ста­рыя дрэ­вы і кус­ты, па­ча­лі вы­са­джваць квет­кі... Пен­сі­я­не­ры з най­блі­жэй­шых да­моў пры­хо­дзі­лі, ці­ка­ві­лі­ся, да­ва­лі па­ра­ды.

Та­ды но­вы кі­раў­нік ра­зам з сель­вы­кан­ка­мам пра­па­на­ва­лі вяс­ко­вым гас­па­да­рам раз­дзя­ліць агуль­ны ста­так на два. Ві­дам­ля — на­се­ле­ны пункт, вы­цяг­ну­ты ўздоўж да­ро­гі. І та­кі ва­ры­янт быў бы вый­сцем для пад­тры­ман­ня па­рад­ку. Ха­ця б цэнт­раль­ная част­ка вёс­кі заў­сё­ды за­ста­ва­ла­ся б чыс­тай. Пра­вя­лі схо­ды, па­га­ва­ры­лі з людзь­мі — асноў­ная част­ка на­сель­ніц­тва ідэю пад­тры­ма­ла. Але знай­шлі­ся і тыя, хто не зга­джаў­ся. Адзін жы­хар пры­хо­дзіў у праў­лен­не, гра­зіў­ся на­пі­саць скар­гу ў са­мыя вы­со­кія ін­стан­цыі. Зноў і зноў да­во­дзі­ла­ся тлу­ма­чыць лю­дзям, што лепш усё ж жыць на пры­го­жай тэ­ры­то­рыі. Тым больш што мно­гія бы­ва­лі ў су­сед­няй Поль­шчы, ба­чы­лі, як там вяс­коў­цы пад­трым­лі­ва­юць па­ра­дак на ву­лі­цах. І жы­ха­ры вёс­кі па­сту­по­ва па­га­дзі­лі­ся, што пры­га­жосць да­ся­га­ец­ца агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі.

З ча­сам у гас­па­дар­цы з'я­ві­ла­ся штат­ная адзін­ка — ра­бот­нік па азе­ля­нен­ні. На гэ­та мес­ца ўзя­лі не пер­ша­га ча­ла­ве­ка, які тра­піў пад ру­ку, а та­го, хто лю­біць і ўмее да­гля­даць рас­лі­ны. Ме­на­ві­та Тац­ця­на Ло­гаш ця­пер ад­каз­вае за пры­га­жосць у Ві­дам­лі. Тац­ця­не Іва­наў­не да­па­ма­гае муж. А вяс­ной ці во­сен­ню ім на да­па­мо­гу вы­хо­дзяць ра­бот­ні­кі ад­мі­ніст­ра­цыі гас­па­дар­кі, спе­цы­я­ліс­ты сель­са­ве­та.

Кож­ны год у Ві­дам­лі па­яў­ля­ец­ца неш­та но­вае: кус­ты яд­лоў­цу, кі­па­ры­са­выя рас­лі­ны. А не­да­ра­гія са­мшы­ты, на­прык­лад, знай­шлі­ся ў Коб­рын­скім ра­ё­не — іх пры­вез­лі цэ­лую ма­шы­ну. Мі­ха­іл Страп­ко га­во­рыць, што гэ­та не прос­та яго хо­бі, гэ­та част­ка вы­твор­чай стра­тэ­гіі:

— Ска­жам, пры­яз­джа­юць на пра­цу ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. Хто з іх за­хо­ча за­стац­ца ў не­да­гле­джа­най, за­кі­ну­тай вёс­цы? Да­лей: кож­ны дзень на пра­цу пры­хо­дзяць ме­ха­ні­за­та­ры, ва­дзі­це­лі, ін­шыя ра­бот­ні­кі. Яны ба­чаць не за­сме­ча­ныя гас­па­дар­чыя і ма­шын­ныя два­ры, а па­ра­дак на тэ­ры­то­рыі, клум­бы з квет­ка­мі, якія ра­ду­юць во­ка. Гэ­та між­во­лі на­строй­вае ча­ла­ве­ка на па­зі­тыў. Ака­за­ла­ся, што ства­рыць пры­го­жы ку­то­чак ка­ля кож­на­га са скла­доў не з'яў­ля­ец­ца праб­ле­май. Заў­сё­ды зной­дзец­ца ча­ла­век, які гэ­та лю­біць. На тэ­ры­то­рыі збож­жа­то­ка жан­чы­ны здо­ле­лі так раз­мяс­ціць ку­точ­кі з квет­ка­мі, што іх аду­сюль ві­даць. Зой­дзеш пад­час убор­кі, то­ны зер­ня кру­гом ля­жаць, а по­бач аба­вяз­ко­ва неш­та цві­це. Са­мі пра­цаў­ні­кі ка­жуць, што гэ­та спры­яе доб­ра­му на­строю.

Не­каль­кі га­доў та­му да гас­па­дар­кі да­лу­чы­лі дзве су­сед­нія. І на ад­да­ле­ных фер­мах та­кое за­хап­лен­не пад­тры­ма­лі.

— Ле­тась па­са­дзі­лі квет­кі на ад­ной з ферм. Ад­ной­чы іх па­біў град. Пры­яз­джаю, а жан­чы­ны ледзь не пла­чуць. Пры­вез­лі ім но­выя рас­лі­ны, па­пра­ві­лі клум­бы. Мя­не ж па­ра­да­ва­ла, што лю­дзі аказ­ва­юц­ца чуй­ны­мі да пры­га­жос­ці, — ка­жа Мі­ха­іл Мі­ка­ла­е­віч.

На­сель­ніц­тва ба­чы­ла, як стар­шы­ня (та­ды кал­га­са) і стар­шы­ня сель­са­ве­та ра­зам са спе­цы­я­ліс­та­мі ра­бі­лі га­зо­ны ля ад­мі­ніст­ра­цый­на­га бу­дын­ка. І так­са­ма ста­лі доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць пад­вор­кі і тэ­ры­то­рыю на­су­праць сва­іх да­моў. По­тым у прак­ты­ку ўвай­шло спа­бор­ніц­тва на най­леп­шую ся­дзі­бу. Па­сту­по­ва гэ­та ста­ла нор­май гра­мад­ска­га жыц­ця, ні­ко­га ўжо не трэ­ба агі­та­ваць аль­бо пры­му­шаць, — пад­су­ма­ваў Мі­ха­іл Страп­ко.

[caption id="attachment_74852" align="alignnone" width="600"]Так вы­гля­да­юць клум­бы на­су­праць шко­лы ле­там. Так вы­гля­да­юць клум­бы на­су­праць шко­лы ле­там.[/caption]

Сель­скі Са­вет не па­слу­хаў скеп­ты­каў

Гу­тар­ку пад­трым­лі­вае стар­шы­ня Ві­дам­лян­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэпутатаў Ма­ры­на КА­РАЛЮК.

— Скеп­ты­кі нам ка­за­лі: столь­кі роз­ных ві­даў кве­так са­дзі­це, іх бу­дуць крас­ці. Мы ад­каз­ва­лі: ня­хай бя­руць, па­са­дзяць жа ў ся­бе.

Ад­ной­чы «тран­зіт­ныя» зла­дзеі скра­лі тры туі пры да­ро­зе. Гэ­та бы­ло крыўд­на. А ка­лі на­шы лю­дзі возь­муць коль­кі кве­так і па­са­дзяць ля свай­го два­ра, то і на зда­роўе. Га­лоў­нае, вяс­коў­цы за­ха­пі­лі­ся ідэ­яй упры­гож­ван­ня свай­го по­бы­ту. Кож­нае ле­та ка­мі­сія сель­са­ве­та абы­хо­дзіць пад­вор­кі, ро­біць фо­та­здым­кі, каб зі­мой пад­час пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў афор­міць стэн­ды і прад­ста­віць да­ку­мен­таль­ныя свед­чан­ні на­ма­ган­няў пе­ра­мож­цаў.

Вы­ні­кі пад­вод­зяць су­мес­на сель­скі Са­вет і ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Ві­дам­лян­скае». На­ват пад­зяч­ныя ліс­ты пад­піс­ва­юць два кі­раў­ні­кі. Пра­во­дзіц­ца ўра­чыс­тае ме­ра­пры­ем­ства, дзе ўша­ноў­ва­юць пе­ра­да­ві­коў мі­ну­ла­га го­да. У за­ле ла­дзіц­ца фо­та­вы­ста­ва, пад­час якой ня­рэд­ка мож­на па­чуць: «Ня­ўжо так пры­го­жа бы­ло ў ма­ім два­ры».

Спа­бор­ніц­тва пра­во­дзіц­ца па­між уста­но­ва­мі і прад­пры­ем­ства­мі, а так­са­ма па­між жы­ха­ра­мі вёс­кі. Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да най­леп­шы­мі ста­лі шко­ла, дзі­ця­чы са­док, ФАП і 19 до­ма­ўла­даль­ні­каў. Па­вод­ле слоў стар­шы­ні сель­ска­га Са­ве­та, гас­па­ды­ні Га­лі­на Са­ча­нюк, Ра­і­са Бяз­руч­ка, Ла­ры­са Та­боль­чык, На­тал­ля Ка­ла­дзей, Тац­ця­на Сла­він­ская, Ка­ця­ры­на Шос­цік ды ін­шыя па­ка­за­лі ўзор­нае афарм­лен­не два­ра і пры­ся­дзіб­на­га ўчаст­ка.

Ка­лі ў Ві­дам­лі та­ко­га ста­ну доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня да­ма­га­лі­ся га­да­мі, то ў ін­шых, асаб­лі­ва ма­лень­кіх, вёс­ках ра­бот­ні­ка па азе­ля­нен­ні ня­ма, тут не раз­бі­ты пры­го­жыя клум­бы, не вы­са­джа­ны дэ­ка­ра­тыў­ныя кус­ты. У не­ка­то­рых на­се­ле­ных пунк­тах за­ста­ло­ся па 13-19 ча­ла­век. Пад­трым­лі­ваць вё­сач­кі ў свое­асаб­лі­вым то­ну­се да­па­ма­гае мяс­цо­вы фес­ты­валь, у яго рам­ках пра­во­дзіц­ца свя­та вёс­кі — па­дзея, якой па­пя­рэд­ні­чае доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не.

— На­вя­дзен­не па­рад­ку — гэ­та ка­лек­тыў­ная пра­ца. І ў нас у гэ­тай спра­ве ство­ра­на пэў­ная сіс­тэ­ма, якую трэ­ба ўвесь час пад­трым­лі­ваць і на­паў­няць но­вым змес­там, — ска­за­ла стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та. — Вель­мі важ­ным звя­ном на­зва­най сіс­тэ­мы з'яў­ля­ец­ца шко­ла.

[caption id="attachment_74874" align="alignnone" width="600"]Ма­ры­на Ка­ра­люк. Ма­ры­на Ка­ра­люк.[/caption]

Шко­ла пад­тры­ма­ла

За­раз шко­ла вы­рошч­вае да 90 пра­цэн­таў ра­са­ды ад­на­га­до­вых рас­лін, якія ўвесь се­зон упры­гож­ва­юць ву­лі­цы і пло­шчы вёс­кі. Ужо сё­ле­та вуч­ні і на­стаў­ні­кі вы­са­дзі­лі больш за ты­ся­чу цюль­па­наў, што праз ме­сяц-дру­гі за­цві­туць роз­ны­мі ко­ле­ра­мі. Шко­ла пад­трым­лі­вае ў па­рад­ку не толь­кі сваю тэ­ры­то­рыю, але і да­во­лі вя­лі­кую пры­да­рож­ную па­ла­су. Тут з'я­ві­лі­ся пры­го­жыя, ары­гі­наль­ныя клум­бы, якія час ад ча­су мя­ня­юць фор­му і ко­ле­ра­вую га­му. Ці­ка­вая гіс­то­рыя з клум­бай у вы­гля­дзе зуб­ра. Яна з'я­ві­ла­ся на ўзбо­чы­не да­ро­гі на Бе­ла­веж­скую пу­шчу. Не­каль­кі се­зо­наў квіт­не­ла роз­ны­мі крас­ка­мі, а по­тым вы­ра­шы­лі па звыч­цы па­мя­няць яе фор­му на ін­шую. Але нех­та з на­стаў­ні­каў за­ўва­жыў, што ме­на­ві­та ля гэ­тай клум­бы больш за ўсё фа­та­гра­фу­ец­ца ту­рыс­таў. І яна тут вель­мі да мес­ца, бо мае брэн­да­вае зна­чэн­не. «Вый­шла, як з той Эй­фе­ле­вай ве­жай, — жар­туе ды­рэк­тар шко­лы Та­ма­ра Страп­ко. — Бу­да­ва­лі на час вы­ста­вы, ха­це­лі по­тым раз­бу­рыць, а ака­за­ла­ся, што ве­жа — ужо сла­ву­тасць. Так і наш зубр: мы яго па­кі­ну­лі, толь­кі кож­ны се­зон на­паў­ня­ем но­вы­мі ад­цен­ня­мі».

[caption id="attachment_74872" align="alignnone" width="600"]Ра­бо­чыя па азе­ля­нен­ні Тац­ця­на і Пётр Ло­га­шы. Ра­бо­чыя па азе­ля­нен­ні Тац­ця­на і Пётр Ло­га­шы.[/caption]

Ві­дам­лян­ская шко­ла ро­біць вель­мі мно­га для доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня вёс­кі. Да­гля­дае лад­ны ка­ва­лак пры­да­рож­най па­ла­сы, тэ­ры­то­рыю царк­вы, пад­трым­лі­вае ва ўзор­ным па­рад­ку ўлас­ны двор. А па вы­ні­ках рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на най­леп­шую кам­па­зі­цыю па азе­ля­нен­ні і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рыі за мі­ну­лы год шко­ла ста­ла най­леп­шай у кра­і­не.

На школь­ныя лі­ней­кі ў Ві­дам­лі аба­вяз­ко­ва пры­хо­дзяць стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та і ды­рэк­тар сель­гас­прад­пры­ем­ства. Яны дзя­ку­юць дзе­цям і на­стаў­ні­кам за пра­цу, звяр­та­ю­чы ўва­гу на тое, якая пры­го­жая і да­гле­джа­ная ў іх шко­ла.

Ка­мя­нец­кі ра­ён.

Фо­та аў­та­ра і Ва­ле­рыя КА­РА­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.