Вы тут

Вынаходлівасць не дапамагла


Лес­ні­ка, які пе­ра­во­зіў мя­са дзі­ка на ма­та­цык­ле, за­тры­ма­лі пад­час рэй­ду ў па­ляў­ні­чых угод­дзях На­раў­лян­скай ра­ён­най струк­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў ра­бот­ні­кі Ма­зыр­скай між­рай­інс­пек­цыі. Па сля­дах транс­парт­на­га срод­ку яны вый­шлі да мес­ца, дзе па­ру­шаль­нік зра­біў свое­асаб­лі­вы... ха­ла­дзіль­нік.

— Са свай­го пад­вор­ка з вёс­кі Крас­ноў­ка муж­чы­на пры­ка­ціў ме­та­ліч­ную боч­ку, ука­паў яе ў зям­лю і склаў мя­са ра­за­бра­на­га дзі­ка. Ту­шу жы­вё­лы, па сло­вах за­тры­ма­на­га, ён знай­шоў у ле­се, пе­ра­во­зіць зда­бы­чу збі­раў­ся па част­ках. Па­ру­шаль­ні­ку па­гра­жае па­ка­ран­не ад буй­но­га штра­фу да трох га­доў па­збаў­лен­ня во­лі, — па­ве­да­мі­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч.

Яшчэ ад­на бра­кань­ер­ская схо­ван­ка бы­ла зной­дзе­на на тэ­ры­то­рыі Да­ра­га­наў­скай па­ляў­ні­чай да­чы ка­ля вёс­кі Сві­ха­на­ва ў Асі­по­віц­кім ра­ё­не. Па­ляў­ні­чыя-не­ле­га­лы, якія не­за­кон­на зда­бы­лі і ра­за­бра­лі ла­ся, сха­ва­лі рэшт­кі ў яме. А каб дра­пеж­ні­кі не ўчу­лі схо­ван­ку і не рас­цяг­ну­лі іх, аб­лі­лі мес­ца ды­зель­ным па­лі­вам і за­мас­кі­ра­ва­лі яло­вы­мі лап­ка­мі. Ад­нак па­кі­ну­лі пас­ля ся­бе мност­ва сля­доў...

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.