Вы тут

Супрацоўніцтва па ўсіх напрамках


Га­то­ва раз­ві­ваць на­ша кра­і­на з Азер­бай­джа­нам

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з пер­шым на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Азер­бай­джа­на Ягу­бам Эю­ба­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

11-41

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што Бе­ла­русь і Азер­бай­джан заў­сё­ды па­спя­хо­ва вы­ра­ша­лі іс­ну­ю­чыя праб­лем­ныя пы­тан­ні. «У нас з Азер­бай­джа­нам, ня­гле­дзя­чы на ўсе цяж­кас­ці, як рэд­ка з якой кра­і­най, па мі­ну­лым го­дзе на­ват та­ва­ра­зва­рот па­вя­лі­чыў­ся. Нам вель­мі вы­гад­ны ган­даль з Азер­бай­джа­нам», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«І ка­лі мы яшчэ раз­ва­жа­ем па асоб­ных дзяр­жа­вах, іс­ці ту­ды, не іс­ці са сва­ёй вы­твор­час­цю, то з Азер­бай­джа­нам гэ­та­га ня­ма — мы га­то­вы ства­раць там свае вы­твор­час­ці, га­то­вы пры­маць ва­шы ін­вес­ты­цыі тут, га­ран­тыі — аб­са­лют­ныя», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. Ён на­га­даў, што ў Азер­бай­джа­не дзей­ні­ча­юць су­мес­ныя вы­твор­час­ці па вы­пус­ку бе­ла­рус­кіх трак­та­роў, гру­за­вых аў­та­ма­бі­ляў, ліф­таў і ін­шыя. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка з за­да­валь­нен­нем за­ўва­жыў, што па не­ка­то­рых на­прам­ках ла­ка­лі­за­цыя вы­твор­час­цяў ужо да­сяг­ну­ла амаль па­ла­ві­ны. Ён пад­крэс­ліў, што на­ступ­ным кро­кам з'яў­ля­ец­ца вы­хад з су­мес­най пра­дук­цы­яй у трэ­ція кра­і­ны, у рэ­гі­ён Каў­ка­за.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма па­дзя­ка­ваў азер­бай­джан­ска­му бо­ку за пад­трым­ку. «Вы заў­сё­ды іш­лі нам на­су­страч, заў­сё­ды нас пад­трым­лі­ва­лі, мы гэ­так жа бу­дзем ста­віц­ца да на­шых бра­тоў-азер­бай­джан­цаў», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

У сваю чар­гу Ягуб Эю­баў пе­ра­даў кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы пры­ві­тан­не ад Прэ­зі­дэн­та Азер­бай­джа­на Іль­ха­ма Алі­е­ва і вы­ка­заў сло­вы ўдзяч­нас­ці за ад­но­сі­ны і пад­трым­ку, што аказ­ва­ец­ца, «не толь­кі эка­на­міч­ную, ганд­лё­вую, але і па­лі­тыч­ную, брац­кую, дру­жа­люб­ную і су­сед­скую».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».