Вы тут

Ёсць куды ісці


Іс­нуе яшчэ шмат на­прам­каў, па якіх на­ша кра­і­на і Кур­ская воб­ласць мо­гуць у ра­зы па­вя­лі­чыць вы­ні­ко­васць су­мес­най ра­бо­ты. Гэ­та ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, су­стра­ка­ю­чы­ся з гу­бер­на­та­рам Кур­скай воб­лас­ці Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Аляк­санд­рам Мі­хай­ла­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Пад­час су­стрэ­чы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што Бе­ла­русь ні­ко­лі не хіт­ра­ва­ла пе­рад Ра­сі­яй, заў­сё­ды ад­кры­та і сум­лен­на іш­ла на су­пра­цоў­ніц­тва. «Мы род­ныя бра­ты, нам Бо­гам на­ка­на­ва­на быць у гэ­тай друж­бе і бу­да­ваць та­кім чы­нам на­шы ін­тэ­гра­цый­ныя ад­но­сі­ны, — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. — Мы ні­ко­лі не хіт­ра­ва­лі пе­рад ра­сі­я­на­мі. Ка­лі ўжо іш­лі на са­юз, ва­ен­на-па­лі­тыч­ны, эка­на­міч­ны, то ра­бі­лі гэ­та ад­кры­та, сум­лен­на».

На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, у свой час між­рэ­гі­я­наль­нае су­пра­цоў­ніц­тва вы­ра­та­ва­ла ад­но­сі­ны па­між Ра­сі­яй і Бе­ла­рус­сю.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што пры ня­прос­тай эка­на­міч­най аб­ста­ноў­цы ў мі­ну­лым го­дзе ўза­ем­ны та­ва­ра­зва­рот на­шай кра­і­ны з Кур­скай воб­лас­цю вы­рас больш як на 10 пра­цэн­таў у па­раў­на­нні з 2013 го­дам і да­сяг­нуў $250 млн.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, у ім пры­сут­ні­чае ўвесь спектр пра­дук­цыі, якой ка­рыс­та­ец­ца на­сель­ніц­тва і жы­ве вы­твор­часць. Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі і Кур­скай воб­лас­ці іс­нуе яшчэ вель­мі шмат на­прам­каў, дзе ба­кі мо­гуць за­дзей­ні­чаць сі­лы, каб у ра­зы па­вя­лі­чыць вы­ні­ко­васць су­мес­най ра­бо­ты. «Наш дыя­лог з кі­раў­ніц­твам Кур­скай воб­лас­ці — адзін з най­больш ак­тыў­ных і плён­ных», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

У сваю чар­гу Аляк­сандр Мі­хай­лаў так­са­ма вы­ка­заў упэў­не­насць, што ды­на­мі­ка двух­ба­ко­ва­га ганд­лю па­він­на атры­маць раз­віц­цё. Учо­ра гу­бер­на­тар Кур­скай воб­лас­ці і прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Анд­рэй Ка­бя­коў пад­пі­са­лі План ме­ра­пры­ем­стваў на 2015-2016 га­ды да па­гад­нен­ня па­між ура­дам Бе­ла­ру­сі і Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Кур­скай воб­лас­ці аб ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным і куль­тур­ным су­пра­цоў­ніц­тве ад 25 сту­дзе­ня 2002 го­да.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.