Вы тут

Альма, Альмачка!


А ну, тар­маз­ні! — за­га­даў лей­тэ­нант сяр­жан­ту, піль­на ўгля­да­ю­чы­ся ку­дысь­ці ў бок пар­ка.

Сяр­жант, які і ся­дзеў за ру­лём, пры­няў убок і спрыт­на пры­пар­ка­ваў «уазік» ля са­ма­га тра­ту­а­ра, а лей­тэ­нант, вы­ска­чыў­шы з ма­шы­ны яшчэ да поў­на­га яе спы­нен­ня, ужо бег ту­ды, дзе ся­род вы­со­кіх дрэў ста­ро­га пар­ка мі­ту­сі­лі­ся лю­дзі і чуў­ся чый­сці спа­ло­ха­ны крык.

Сі­ту­а­цыя бы­ла і праў­да амаль кры­тыч­най, бо вя­ліз­ны са­ба­ка бай­цо­вай па­ро­ды (піт­буль, зда­ец­ца), уха­піў­шы­ся за ру­каў ску­ра­ной курт­кі, з лю­тым ры­кан­нем ця­гаў па зям­лі ней­ка­га муж­чы­ну... а той ужо і не кры­чаў на­ват, а толь­кі то­нень­ка віс­чэў ад жа­ху...

12-28

— Аль­ма, Аль­мач­ка! — бе­га­ю­чы ва­кол, кры­ча­ла са сля­за­мі ў го­ла­се ма­лень­кая дзяў­чын­ка і бі­ла са­ба­ку па спі­не то­нень­кім ску­ра­ным ра­мень­чы­кам. — Фу, Аль­ма! Фу!

Ра­зу­ме­ю­чы, што спра­ва зай­шла за­над­та да­лё­ка і жыц­цю муж­чы­ны па­гра­жае рэ­аль­ная не­бяс­пе­ка, лей­тэ­нант вы­ха­піў з ка­бу­ры піс­та­лет, на­вёў яго на са­ба­ку.

— Не трэ­ба, дзя­дзеч­ка! — за­ўва­жыў­шы гэ­та, ад­чай­на за­ля­ман­та­ва­ла дзяў­чын­ка, але лей­тэ­нант ужо на­ціс­каў на ку­рок.

Стрэл, яшчэ адзін стрэл... і піт­буль, ад­ско­чыў­шы ўбок, ад­ра­зу ж асеў у гус­тую вы­со­кую тра­ву. І ўсё гэ­та моўч­кі, хоць звы­чай­на смя­рот­на па­ра­не­ныя са­ба­кі жа­лас­лі­ва ска­вы­чуць пе­рад тым, як кан­чат­ко­ва ады­сці ў ня­быт... усе, на­ват са­мыя злос­ныя і кус­лі­выя з іх...

— Не стра­ляй­це, дзя­дзеч­ка! — кры­ху за­поз­не­на вы­крык­ну­ла дзяў­чын­ка і, зра­зу­меў­шы на­рэш­це, што ад­бы­ло­ся, з ці­хім га­ла­шэн­нем кі­ну­ла­ся да не­ру­хо­ма­га це­ла піт­бу­ля, лі­та­раль­на па­ва­лі­ла­ся на яго. — Аль­ма! Аль­мач­ка!

Але лей­тэ­нант ужо не гля­дзеў у той бок. Уся ўва­га яго­ная бы­ла пры­ка­ва­ная да муж­чы­ны, які моўч­кі па­ды­маў­ся з зям­лі, цяж­ка, з пры­свіс­там пры гэ­тым ды­ха­ю­чы.

— У, за­ра­за! — пра­шы­пеў ён праз сця­тыя зу­бы і на­ват за­мах­нуў­ся ці то на са­ба­ку, ці то на дзяў­чын­ку на­гой, але лей­тэ­нант, сха­піў­шы муж­чы­ну за пля­чо, з сі­лай ад­штурх­нуў.

— Астынь!

— Усё зра­зу­меў, на­чаль­нік! — па­да­зро­на па­кор­лі­ва ада­зваў­ся муж­чы­на і, цык­нуў­шы са­бе пад но­гі слі­най, злос­на да­даў: — Раз­вя­лі тут ваў­ка­да­ваў!

У муж­чы­ны быў ней­кі азыз­лы і амаль чор­ны ад па­ста­ян­на­га п'ян­ства твар і сі­нія ад на­ко­лак ру­кі.

— Аль­ма, Аль­мач­ка! — зноў па­чуў­ся за спі­ной лей­тэ­нан­та за­пла­ка­ны дзі­ця­чы га­ла­сок. — Ну, рас­плю­шчы воч­кі!

Ва­кол са­бра­ла­ся ўжо да­во­лі шмат лю­дзей, у асноў­ным жан­чы­ны, і ўсе яны гля­дзе­лі за­раз на лей­тэ­нан­та, дак­лад­ней, на піс­та­лет, які той усё яшчэ тры­маў у пра­вай ру­цэ.

— Усё за­кон­на! — звяр­та­ю­чы­ся ад­ра­зу да ўсіх, па­тлу­ма­чыў лей­тэ­нант, та­роп­ка ха­ва­ю­чы піс­та­лет у ка­бу­ру. — Гэ­ты са­ба­ка на­паў на ча­ла­ве­ка, мог да смер­ці за­грыз­ці...

— Шка­да, што не за­грыз! — з не­пры­ха­ва­най злос­цю вы­гук­ну­ла ней­кая па­жы­лая жан­чы­на. — Ал­ка­ша та­ко­га!

— Ён тут па пар­ку з са­май ра­ні­цы швэн­даў­ся! — да­да­ла яе су­сед­ка, та­ко­га ж уз­рос­ту. — Да лю­дзей чап­ляў­ся, ма­цю­каў­ся па-ўся­ля­ка­му...

— Гро­шы вы­ма­гаў! — ус­ту­пі­ла ў раз­мо­ву трэ­цяя жан­чы­на, кры­ху ма­ла­дзей­шая за пер­шых дзвюх. — А по­тым нож вы­ха­піў і...

— Нож? — на­сця­ро­жыў­ся лей­тэ­нант, азі­ра­ю­чы­ся па ба­ках. — Які нож?

Тут ён на са­мой спра­ве за­ўва­жыў не­па­да­лё­ку ў тра­ве нож.

— Твой? — па­каз­ва­ю­чы на нож, спы­таў­ся лей­тэ­нант у муж­чы­ны з на­кол­ка­мі, але той ад­ра­зу ж ад­моў­на за­кру­ціў га­ла­вой.

— Які нож, на­чаль­нік? Пер­шы раз ба­чу!

— Не ма­ні! — ра­зам за­га­ма­ні­лі жан­чы­ны. — Твой нож... вунь і дзяў­чы­на па­цвер­дзіць!

І яны, так­са­ма ўсе ра­зам, па­вяр­ну­лі­ся да дзяў­чы­ны, якая ўвесь гэ­ты час тры­ма­ла­ся кры­ху ў ба­ку ад на­тоў­пу. Лей­тэ­нант уваж­лі­ва па­гля­дзеў на яе: во­чы ў дзяў­чы­ны бы­лі за­пла­ка­ныя, на то­нень­кай блуз­цы спе­ра­ду від­не­ла­ся вя­ліз­ная дзір­ка, дак­лад­ней па­рэз...

— Ён да яе з на­жом кі­нуў­ся, па­ва­ліў, у кус­ты па­чаў цяг­нуць... — па­тлу­ма­чы­ла пер­шая жан­чы­на. — І каб не са­ба­ка гэ­ты...

— Не бы­ло та­ко­га, на­чаль­нік! — не­як нер­во­ва вы­гук­нуў муж­чы­на з на­кол­ка­мі. — Брэ­ша яна ўсё!

У гэ­ты час хтось­ці кра­нуў лей­тэ­нан­та за пля­чо, і, азір­нуў­шы­ся, ён уба­чыў по­бач з са­бой сяр­жан­та.

— Пра­та­кол скла­даць бу­дзем? — амаль шэп­там пра­га­ва­рыў той, па­каз­ва­ю­чы ў бок дзяў­чын­кі, якая па-ра­ней­ша­му ся­дзе­ла по­бач з за­бі­тым са­ба­кам і, аб­ха­піў­шы яго за шыю, ці­хень­ка пла­ка­ла. — На гас­па­да­роў са­ба­кі, я маю на ўва­зе...

— Ды па­ча­кай ты са сва­ім пра­та­ко­лам! — ад­мах­нуў­ся лей­тэ­нант. — Тут па­сур'­ёз­ней спра­ва! Мы з та­бой, зда­ец­ца, се­рый­на­га мань­я­ка за­тры­ма­лі... Ну, та­го, што на жан­чын з на­жом у апош­ні час на­па­даў... А ну, ста­яць! — крык­нуў ён, па­ва­роч­ва­ю­чы­ся ў бок муж­чы­ны з на­кол­ка­мі і, ні­бы­та не­зна­рок, кла­ду­чы пры гэ­тым ру­ку на ка­бу­ру.

— Стаю, на­чаль­нік! — жа­лас­лі­ва і не­як ліс­лі­ва пра­буб­неў той. — Але ж я, даль­бог, ні­чо­га та­ко­га не ра­біў! Ішоў са­бе ці­хень­ка... а тут гэ­ты ваў­ка­даў...

— Не ма­ні! — пе­ра­біў яго хтось­ці з жа­но­ча­га на­тоў­пу. — Бач ты, ішоў ён ці­хень­ка!

— І нож не твой? — пе­ра­пы­таў лей­тэ­нант, асця­рож­на пад­няў нож і па­клаў яго ў по­лі­эты­ле­на­вы па­кет. — Ад­вя­зеш у ад­дзел, хай зды­муць ад­біт­кі, — да­даў ён, звяр­та­ю­чы­ся да сяр­жан­та і пе­ра­да­ючы яму па­кет.

— Мой нож! — штось­ці сця­міў­шы, за­га­ла­сіў муж­чы­на. — Але ж я яго для та­го толь­кі і вы­ха­піў, каб ад звя­ру­гі гэ­тай аба­ра­ніц­ца.

— Яго так­са­ма ў ад­дзел ад­вя­зеш! — не слу­ха­ю­чы муж­чы­ну, за­га­даў лей­тэ­нант сяр­жан­ту. — Да вы­свят­лен­ня ўсіх аб­ста­ві­наў...

— Слу­хаю! — ска­заў сяр­жант і, сха­ваў­шы па­кет з на­жом у кі­шэ­ню, спрыт­на за­шчоўк­нуў на­руч­ні­кі на за­пяс­цях муж­чы­ны. — А ну, пай­шлі!

— За што, на­чаль­нік?! — яшчэ гуч­ней за­га­ла­сіў той. — Я — па­цяр­пе­лы, а мя­не яшчэ і ў мен­тоў­ку!

— Ідзі, ідзі! — вы­крык­ну­ла ад­на з жан­чын. — Там ця­бе ад­ву­чаць з на­жом на лю­дзей кі­дац­ца!

— Пай­шлі, ка­му ска­заў! — да­даў сяр­жант, пад­штур­хоў­ва­ю­чы за­тры­ма­на­га ў спі­ну. Яны ру­шы­лі ў бок ма­шы­ны, муж­чы­на ў на­руч­ні­ках на­пе­ра­дзе, сяр­жант — сле­дам за ім.

Ка­лі ма­шы­на, на­рэш­це, ад'­еха­ла, лей­тэ­нант па­ды­шоў да дзяў­чы­ны ў па­рэ­за­най блуз­цы.

— За­яву пі­саць бу­дзе­це?

— А як жа! — за­мест дзяў­чы­ны ад­ка­за­ла яе па­жы­лая су­сед­ка. — І я пер­шай у свед­кі пай­ду!

— Ну, вось і доб­ра! За­раз ма­шы­на вер­нец­ца, і мы з ва­мі...

Тут лей­тэ­нант змоўк, за­ўва­жыў­шы на шыі ў дзяў­чы­ны доў­гую кры­ва­вую дра­пі­ну.

— Гэ­та ён вас так?!

Не ад­каз­ва­ю­чы, дзяў­чы­на толь­кі моўч­кі кіў­ну­ла, во­чы яе па­ча­лі зноў­ку на­паў­няц­ца слязь­мі.

— Та­ды спа­чат­ку ў баль­ні­цу за­ско­чым, — вы­ра­шыў лей­тэ­нант. — Ка­лі вы не су­праць...

— Ды не су­праць яна! — зноў­ку ад­ка­за­ла за дзяў­чы­ну па­жы­лая су­сед­ка.

По­гляд лей­тэ­нан­та рап­там за­тры­маў­ся на дзяў­чын­цы, якая па-ра­ней­ша­му га­рот­на ся­дзе­ла ка­ля за­бі­та­га са­ба­кі. Але яна ўжо не пла­ка­ла і, ка­лі лей­тэ­нант па­ды­шоў блі­жэй, уз­ня­ла на яго вя­лі­кія, ва­лош­ка­ва­га ко­ле­ру во­чы.

— Вы мя­не так­са­ма за­арыш­ту­е­це? — спы­та­ла­ся яна ці­хім і на дзі­ва спа­кой­ным го­ла­сам. — За тое, што Аль­мач­ка... што мы з ёй...

Го­лас дзяў­чын­кі не­як ра­зам змя­ніў­ся, за­дры­жэў, і яна, не да­га­ва­рыў­шы, змоў­кла.

— Ну, што ты! — па­спя­шаў­ся за­спа­ко­іць дзяў­чын­ку лей­тэ­нант. — Я та­бе на­ват штраф вы­піс­ваць не бу­ду... не та­бе, зра­зу­ме­ла ж, баць­кам тва­ім. Сло­ва даю!

— Як жа я ма­ме аб усім гэ­тым рас­ка­жу?! — ду­ма­ю­чы пра неш­та сваё, пра­шап­та­ла дзяў­чын­ка. — Ёй нель­га хва­ля­вац­ца... яна мне бра­ці­ка хут­ка на­ра­дзіць па­він­на, а тут...

Дзяў­чын­ка зноў змоў­кла, не да­га­ва­рыў­шы... і лей­тэ­нант так­са­ма моўч­кі на яе гля­дзеў. А лю­дзі ва­кол не­як вель­мі хут­ка па­ча­лі ра­зы­хо­дзіц­ца, кож­ны па сва­іх спра­вах. На мес­цы за­ста­ла­ся толь­кі па­цяр­пе­лая дзяў­чы­на з кры­ва­вай дра­пі­най на шыі і па­жы­лая жан­чы­на-свед­ка.

— А та­та твой дзе? — спы­таў­ся лей­тэ­нант, ка­лі зра­зу­меў, што са­ма дзяў­чын­ка, зда­ец­ца, не мае на­ме­ру пра­цяг­ваць гэ­тую раз­мо­ву.

— Ня­ма ў яе баць­кі! — за­мест дзяў­чын­кі ад­ка­за­ла па­жы­лая жан­чы­на. — Кі­нуў ён іх... ужо га­ды са тры та­му, як кі­нуў...

«А бра­цік та­ды ад­куль?» — ледзь­ве не за­пы­таў­ся лей­тэ­нант, але свое­ча­со­ва стры­маў­ся. За­мест гэ­та­га пе­ра­вёў по­гляд на за­бі­та­га піт­бу­ля.

— Коль­кі га­доў?

— Дзе­вяць, — гле­дзя­чы ку­дысь­ці ўбок, пра­га­ва­ры­ла дзяў­чын­ка. — А што?

— Я спы­таў­ся, коль­кі Аль­ме тва­ёй га­доў... — удак­лад­ніў лей­тэ­нант, по­тым па­маў­чаў кры­ху і да­даў: — Бы­ло коль­кі?

— Так­са­ма дзе­вяць, — без уся­ля­ка­га вы­ра­зу і на­ват не па­ва­ру­шыў­шы­ся, ад­ка­за­ла дзяў­чын­ка. — Мы з ёй у адзін дзень на­ра­дзі­лі­ся, і ма­ма жар­там заў­сё­ды на­зы­ва­ла нас сяст­рыч­ка­мі-бліз­нят­ка­мі.

І тут дзяў­чын­ка зноў­ку рас­пла­ка­ла­ся, гор­ка і ня­ўцеш­на. Яна пла­ка­ла, а лей­тэ­нант толь­кі моўч­кі ста­яў по­бач.

— Ка­лі б на тва­ёй Аль­ме быў на­морд­нік, — пра­га­ва­рыў ён пас­ля да­во­лі пра­цяг­ла­га і ня­ём­ка­га маў­чан­ня, — дык ні­чо­га б та­ко­га...

«Ка­лі б на ёй быў на­морд­нік, — між­во­лі па­ду­ма­ла­ся лей­тэ­нан­ту, — то піт­буль гэ­ты не змог бы спы­ніць мяр­зот­ні­ка, што на­кі­нуў­ся на дзяў­чы­ну! Больш за тое, ахму­рэ­лы ад ал­ка­го­лю, той мог уда­рыць на­жом і са­ба­ку... ды і дзяў­чы­не так­са­ма не толь­кі шыю па­дра­паць...»

— Ве­да­еш, у ад­на­го май­го зна­ё­ма­га так­са­ма піт­буль, — ска­заў ён пер­шае, што прый­шло ў га­ла­ву. — Дак­лад­ней, як і ў ця­бе, піт­бу­лі­ха... і ў яе ня­даў­на шча­нят­кі з'я­ві­лі­ся. Ка­лі хо­чаш, я ад­на­го з іх для ця­бе па­пра­шу...

«Дак­лад­ней, куп­лю, — да­даў ён у дум­ках. — Бо ў Міт­ра­фа­на­ва сне­гу зі­мой не вы­пра­сіш, не тое, каб эліт­на­га шча­ню­ка...»

— Па­пра­сіць? — спы­таў­ся ён ужо ўслых.

— У Аль­мы б так­са­ма бы­лі шча­нят­кі! — вы­крык­ну­ла рап­там дзяў­чын­ка. — І ўжо хут­ка... а вы яе... іх...

Дзяў­чын­ка ўско­чы­ла на но­гі і ў по­зір­ку яе, скі­ра­ва­ным на лей­тэ­нан­та, бы­ло столь­кі крыў­ды і ад­чаю, што та­му між­во­лі ста­ла не­як не па са­бе. Вуз­кія дзі­ця­чыя да­лонь­кі бы­лі пе­ра­пэц­ка­ны са­ба­чай кры­вёю, на свет­лай су­кен­цы дзяў­чын­кі так­са­ма ме­лі­ся шмат­лі­кія кры­ва­выя пля­мы.

— Не­на­ві­джу!

Су­тар­га­ва ўсхліп­нуў­шы, дзяў­чын­ка па­бег­ла прэч. Яна бег­ла, за­крыў­шы тва­рык да­лонь­ка­мі, а лей­тэ­нант толь­кі раз­губ­ле­на гля­дзеў ёй услед. І дзве жан­чы­ны, па­жы­лая і ма­ла­дая, так­са­ма гля­дзе­лі, але не на дзяў­чын­ку, а на са­мо­га лей­тэ­нан­та. І штось­ці пры гэ­тым ду­ма­лі... але тое, аб чым яны за­раз ду­ма­лі, ве­да­лі толь­кі яны са­мі...

«Усё, пра што я на­пі­саў, бы­ло на са­май спра­ве», — ча­сам га­во­раць аў­та­ры, ча­мусь­ці пе­ра­ка­на­ныя: праў­да — адзін з са­мых важ­кіх ар­гу­мен­таў на ка­рысць та­го, каб твор быў на­дру­ка­ва­ны.

Мне зда­ец­ца, сваё апа­вя­дан­не «Аль­ма, Аль­мач­ка!» Ге­надзь Аў­ла­сен­ка пры­ду­маў ад па­чат­ку да кан­ца. Лей­тэ­нант, што стра­ляе не­каль­кі ра­зоў з піс­та­ле­та па са­ба­ку, по­бач з якім, на лі­ніі агню, зна­хо­дзіц­ца дзе­вя­ці­га­до­вае дзі­ця; мань­як з на­жом, што паў­дня хо­дзіць па га­рад­скім пар­ку і вы­ма­гае ў пра­хо­жых гро­шы; дзяў­чы­на — ах­вя­ра ў па­рэ­за­най (ім жа, мань­я­кам) блуз­цы; жы­ха­ры су­сед­ніх да­моў, асмя­ле­лыя толь­кі пас­ля та­го, як пра­гу­ча­лі стрэ­лы... Усе ра­зам яны апы­ну­лі­ся ў па­трэб­ны мо­мант у па­трэб­ным мес­цы, каб як ма­га больш дра­ма­ты­за­ваць сю­жэт.

«Маг­ло і та­кое быць у жыц­ці», — маг­чы­ма, не па­го­дзіц­ца са мной нех­та з чы­та­чоў і на­ват пры­га­дае гіс­то­рыю двух­га­до­вай даў­ні­ны, ка­лі ў Мін­ску муж­чы­на, які стра­ляў па са­ба­ку, рап­там па­чаў па­ліць па мі­лі­цы­я­не­рах, вы­клі­ка­ных су­се­дзя­мі. Што ад­ка­заць та­ко­му чы­та­чу? Хі­ба толь­кі ад­но: па вя­лі­кім ра­хун­ку, зу­сім не важ­на — пры­ду­маў аў­тар гіс­то­рыю ці па-мас­тац­ка­му пе­ра­ка­заў рэ­аль­ны вы­па­дак. Га­лоў­нае, каб твор за­ча­піў, пры­му­сіў за­ду­мац­ца... Мне, на­прык­лад, пас­ля пра­чы­тан­ня «Аль­мы, Аль­мач­кі!» ус­пом­ні­ла­ся і доў­га не ад­пус­ка­ла зна­ка­мі­тая фра­за Эк­зю­пе­ры з апо­вес­ці «Ма­лень­кі прынц»: «Мы ў ад­ка­зе за тых, ка­го пры­ру­чы­лі». Не, я ўспом­ніў яе, ка­лі ду­маў не пра ня­шчас­на­га са­ба­ку, а пра лю­дзей — ге­ро­яў апа­вя­дан­ня...

Алесь Ба­дак.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».