Жалеза


Жaле­за ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва з'я­ві­ла­ся знач­на паз­ней за ін­шыя ме­та­лы. У на­род­ным ася­род­ку гэ­та­му ме­та­лу на­да­ваў­ся сак­раль­ны ста­тус. Ра­зам з тым з-за яго маг­чы­мас­ці ржа­вець стаў­лен­не да яго ў на­род­най куль­ту­ры бы­ло тро­хі на­сця­ро­жа­ным. Ір­жу па­раў­ноў­ва­лі з кры­вёй, якая вы­сту­пае на це­ле ча­ла­ве­ка. Ад­нак гэ­та не пе­ра­шка­джа­ла да­во­лі па­спя­хо­ва вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­ты ме­тал як цу­да­дзей­ны сро­дак у на­род­най ме­ды­цы­не і як абя­рэг.

* Лі­чы­ла­ся, што аму­ле­ты і ўпры­го­жан­ні з жа­ле­за ахоў­ва­юць ча­ла­ве­ка ад ня­чыс­тай сі­лы. Гэ­та тлу­ма­чы­ла­ся тым, што жа­лез­ныя прад­ме­ты бы­лі вель­мі даў­га­веч­ны­мі, цвёр­ды­мі, пра­хо­дзі­лі за­гар­тоў­ку, г. зн. бы­лі ў са­мым цес­ным кан­так­це з аг­нём.

* Да­во­лі час­та мож­на чуць, як зда­роўю ча­ла­ве­ка або ней­кай спра­ве хо­чуць пе­ра­даць моц ме­на­ві­та жа­ле­за: «жа­лез­нае» зда­роўе. Ста­ноў­чае вы­ра­шэн­не праб­ле­мы па­цвяр­джа­ец­ца сло­вам «Жа­лез­на!».

* Шмат­лі­кія ма­гіч­ныя дзе­ян­ні трэ­ба бы­ло вы­кон­ваць у пры­сут­нас­ці толь­кі гэ­та­га ме­та­лу. Так, на Па­лес­сі ве­ры­лі: ка­лі, па­чуў­шы пер­шы гром, па­клас­ці на га­ла­ву што-не­будзь жа­лез­нае, то на пра­ця­гу го­да яна не бу­дзе ба­лець. Пас­ля та­го, як з ха­ты вы­нес­лі ня­бож­чы­ка, праз па­рог кі­да­лі што-не­будзь жа­лез­нае, каб ас­тат­нія да­ма­чад­цы бы­лі зда­ро­вы­мі і не «пе­ра­ха­пі­лі» на ся­бе смерць. У пер­шую шлюб­ную ноч, каб у ма­ла­дых пер­шым на­ра­дзіў­ся хлоп­чык, пад ло­жак кла­лі што-не­будзь з жа­ле­за, на­прык­лад, ся­ке­ру.

* Ка­лі ў дзі­ця­ці вы­па­даў ма­лоч­ны зуб, яго не­аб­ход­на бы­ло кі­нуць за печ і па­пра­сіць у мыш­кі жа­лез­ны: «Мыш­ка, мыш­ка, вазь­мі мой зуб кас­ця­ны, а мне дай жа­лез­ны».

* Га­ю­чай лі­чы­лі ва­ду, у якую апус­ка­лі га­ра­чы ка­ва­лак жа­ле­за, каб асту­дзіць. Гэ­тую ва­ду вы­ка­рыс­тоў­ва­лі пры за­хвор­ван­нях ску­ры.

* Ве­ры­лі: ка­лі ка­рэн­ні ад­коп­ваць пры да­па­мо­зе жа­лез­на­га ка­па­ча, іх цу­да­дзей­ная ле­ка­вая сі­ла толь­кі па­вя­лі­чыц­ца.

* У за­мо­вах за­сце­ра­галь­на­га ха­рак­та­ру жа­ле­за бы­ло га­лоў­ным «эле­мен­там»: «На мо­ры, на ма­ла­ка­мо­ры ста­іць ку­па­рэз-дрэ­ва. На ку­па­рэ­зе ся­дзіць жар-птуш­ка з жа­лез­най дзюб­кай, з жа­лез­ным крыл­лем, з жа­лез­ны­мі как­ця­мі. Кок­ця­мі раз­гра­бае, крыл­ля­мі раз­мя­тае, па­га­ную воб'­едзь ад ра­бой ка­ро­вы жа­лез­най дзюб­кай вы­бі­рае».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.