Вы тут

Шлях да Перамогі


Зала № 1. «Мір і вайна»

Бе­ла­русь ста­ла пер­шай кра­і­най у све­це, якая ства­ры­ла му­зей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пры­чым экс­па­зі­цыю па­ча­лі збі­раць у адзін з са­мых цяж­кіх яе пе­ры­я­даў — ка­лі Бе­ла­русь зна­хо­дзі­ла­ся пад аку­па­цы­яй. Яшчэ бы­ло не­вя­до­ма, хто ў ёй бу­дзе пе­ра­мож­цам. Тым не менш лю­дзі ве­ры­лі, што ка­лісь­ці гэ­та ўсё спат­рэ­біц­ца. Амаль кож­ны пры­но­сіў свае рэ­чы, ба­я­выя тра­феі — му­зей, па сут­нас­ці, ства­раў­ся ўсім бе­ла­рус­кім на­ро­дам...

Вель­мі сім­ва­ліч­на, што падчас свят­ка­ван­ня 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў му­зей на­быў но­вы дом. Ва ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця, якая ад­бы­ла­ся 2 лі­пе­ня 2014 го­да, пры­ня­лі ўдзел прэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. І тут так­са­ма не без сім­во­лі­кі: ме­на­ві­та ра­зам з брац­кім рус­кім на­ро­дам мы зда­бы­лі та­кую цяж­кую, але вель­мі па­трэб­ную Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу.

12-29

Но­вы му­зей ужо ахрыс­ці­лі хра­мам па­мя­ці. Дзя­ку­ю­чы вя­лі­кай пра­цы і пра­фе­сі­я­на­ліз­му шы­ро­ка­га ко­ла лю­дзей у ім ство­ра­на са­мая леп­шая экс­па­зі­цыя, якая аб'­ек­тыў­на рас­каз­вае пра ге­ра­іч­ныя і тра­гіч­ныя па­дзеі ў лё­се не толь­кі Бе­ла­ру­сі, а і ўся­го све­ту. Тра­піць сю­ды імк­нуц­ца ты­ся­чы. Спя­ша­юц­ца на­ве­даць но­вы бу­ды­нак му­зея не толь­кі школь­ні­кі і на­ву­чэн­ская мо­ладзь, а і ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, афі­цый­ныя дэ­ле­га­цыі, цэ­лыя ка­лек­ты­вы, сем'і — бе­ла­ру­сы і гос­ці на­шай кра­і­ны. Тым не менш ся­род нас шмат і тых, хто па аб'­ек­тыў­ных пры­чы­нах тут так і не па­бы­ваў.

Але з сён­няш­ня­га дня ў іх ёсць та­кая маг­чы­масць,  праў­да, эк­скур­сія бу­дзе вір­ту­аль­най. Рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да» і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны прэ­зен­туюць су­мес­ны пра­ект «Шлях да Пе­ра­мо­гі!». Рэ­гу­ляр­на на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты мы бу­дзем зна­ё­міць вас з най­больш ці­ка­вы­мі экс­па­на­та­мі кож­най за­лы му­зея (іх 11!). За­пра­ша­ем вас у вір­ту­аль­нае па­да­рож­жа па хра­ме па­мя­ці, якое ўжо па­чы­на­ец­ца. Спа­дзя­ём­ся, пас­ля на­шых пуб­лі­ка­цый у вас з'я­віц­ца жа­дан­не ўба­чыць усё на свае во­чы. А гэ­та вар­та зра­біць кож­на­му!

Перш чым рас­па­вес­ці пра гэ­тую за­лу, нель­га не ўзга­даць ад­ну дэ­таль. Не­маг­чы­ма яе аб­мі­нуць і та­ды, ка­лі ўва­хо­дзіш у му­зей. Як лю­бы го­рад па­чы­на­ец­ца з транс­парт­на­га ко­ла з ло­зун­гам-пры­ві­тан­нем, так і му­зей. Праў­да, за­мест ко­ла — куб з кап­су­лай «Па­слан­не на­шчад­кам», а за­мест ло­зун­га — так зва­ная звыш­ідэя ўсёй экс­па­зі­цыі му­зея: «Тут за­хоў­ва­ец­ца па­мяць аб тых, ка­му мы аба­вя­за­ны жыц­цём».

[caption id="attachment_75066" align="alignnone" width="400"]Ін­тэр­ак­тыў­ная пла­не­та Зям­ля — да­мі­нан­та гэ­тай за­лы. Ін­тэр­ак­тыў­ная пла­не­та Зям­ля — да­мі­нан­та гэ­тай за­лы.[/caption]

Куб з кап­су­лай з'я­ві­лі­ся тут 24 кра­са­ві­ка 2010 го­да, пад­час за­клад­кі но­ва­га бу­дын­ка му­зея. Вель­мі сім­ва­ліч­на, што ў ёй бра­лі ўдзел тры па­ка­лен­ні, у тым лі­ку Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Як гэ­та бы­ло, на­вед­валь­ні­кі му­зея мо­гуць уба­чыць на вя­лі­кім эк­ра­не, зме­шча­ным по­бач. Да­рэ­чы, ад­ным з пунк­таў па­слан­ня бы­ло тое, што му­зей па­ві­нен быць не чар­го­вым ар­хі­тэк­тур­ным упры­го­жан­нем Мін­ска, а стаць сім­ва­лам доб­лес­ці і сла­вы бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў ба­раць­бе з фа­шыз­мам, мес­цам, якое вы­хоў­вае ў бе­ла­ру­саў па­тры­я­тызм і га­тоў­насць аба­ра­няць Ра­дзі­му.

І вось яна, пер­шая за­ла. Ка­ля ўва­хо­ду — шыль­да «Мір і вай­на». За­ла на­ра­джа­ла­ся вель­мі цяж­ка: кан­цэп­цыя ўвесь час мя­ня­ла­ся. Па­мяш­кан­не не­звы­чай­най кан­фі­гу­ра­цыі, ня­пра­віль­най фор­мы. Гэ­та са­мая ма­лая экс­па­зі­цый­ная за­ла му­зея. А больш і не трэ­ба, каб зра­зу­мець, што вай­на — вя­лі­кая тра­ге­дыя, якая пры­но­сіць смерць, раз­ру­ху, па­ку­ты, го­ра... І ўсвя­до­міць, на­коль­кі важ­на сён­ня за­хоў­ваць мір на пла­не­це Зям­ля.

Ме­на­ві­та яна, Зям­ля, — да­мі­нан­та гэ­тай за­лы. Вя­до­ма, вір­ту­аль­ная. Ін­тэр­ак­тыў­ны гло­бус дыя­мет­рам у два мет­ры кру­ціц­ца ва­кол во­сі. На ім ад­люст­ра­ва­ны кра­і­ны, кан­ты­нен­ты. І гле­дзя­чы на яго, ду­ма­ец­ца, што ўсе мы — жы­ха­ры ад­ной пла­не­ты, і ме­на­ві­та ад нас за­ле­жыць, каб яна бы­ла мір­най.

Ад­нак вай­на ўвесь час «па­да­рож­ні­чае» па пла­не­це. У верх­няй част­цы цэнт­раль­най сця­ны, дзе пра­ецы­ру­ец­ца геа­па­лі­тыч­ная кар­та све­ту, па­ка­за­на, як імк­лі­ва на­цызм рас­паў­сюдж­ваў­ся ў кра­і­нах Еў­ро­пы. І ў вы­ні­ку дай­шоў да нас. Пра той страш­ны дзень на­гад­вае да­та 22 чэр­ве­ня 1941 го­да, якая вы­свеч­ва­ец­ца на сця­не.

[caption id="attachment_75067" align="alignnone" width="600"] Куб з кап­су­лай «Па­слан­не на­шчад­кам» пер­шым су­стра­кае на­вед­валь­ні­каў му­зея.  Ка­ля ўва­хо­да ў му­зей — скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «Раз­ві­тан­не  Куб з кап­су­лай «Па­слан­не на­шчад­кам» пер­шым су­стра­кае на­вед­валь­ні­каў му­зея.
 Ка­ля ўва­хо­да ў му­зей — скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «Раз­ві­тан­не[/caption]

За­тым ад­на за ад­ной з'яў­ля­юц­ца цы­та­ты вы­дат­ных фі­ло­са­фаў, дзея­чаў на­ву­кі і куль­ту­ры. Яны ко­рат­ка, але вель­мі ёміс­та ха­рак­та­ры­зу­юць сут­насць вой­наў, не­аб­ход­насць аба­ро­ны Ай­чы­ны і важ­насць за­ха­ван­ня мі­ру на Зям­лі: «Мож­на на­ву­чыц­ца ва­я­ваць, але пры­вык­нуць да вай­ны не­маг­чы­ма» (К. Сі­ма­наў), «Мір — даб­ра­чын­насць цы­ві­лі­за­цыі, вай­на — яе зла­чын­ства» (В. Гю­го), «Вай­на — жорст­кая рэч, яна цяг­не за са­бой не­спра­вяд­лі­васць і зла­чын­ствы» (Плу­тарх), «По­ра­хам ча­ла­ве­ка не вы­ха­ва­еш» (К. Чор­ны)...

Гу­чыць вя­до­мая пес­ня «Жу­раў­лі» ў вы­ка­нан­ні Мар­ка Бер­не­са. Да­ку­мен­таль­ная хро­ні­ка вяр­тае на­вед­валь­ні­каў му­зея ў пер­шыя дні Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Яны ра­зам з жы­ха­ра­мі Бе­ла­ру­сі, ад­люст­ра­ва­ны­мі на ін­тэр­ак­тыў­най сця­не, слу­ха­юць па­ве­дам­лен­не аб на­па­дзен­ні Гер­ма­ніі на Са­вец­кі Са­юз, ба­чаць фраг­мен­ты ма­бі­лі­за­цый­ных ме­ра­пры­ем­стваў па пры­зы­ве на­сель­ніц­тва ў Чыр­во­ную Ар­мію, тое, як доб­ра­ах­вот­ні­кі за­піс­ва­лі­ся на фронт.

Ужо па-за пра­ек­цы­яй пе­рад гле­да­ча­мі прад­ста­юць Холм­скія ва­ро­ты Брэсц­кай крэ­пас­ці, якая сім­ва­лі­зуе вя­лі­кі подз­віг тых, хто пер­шым пры­няў бой і пер­шым сы­шоў у бяс­смер­це... Над­пі­сы аба­рон­цаў крэ­пас­ці, якія ўжо ста­лі хрэс­та­ма­тый­ны­мі, ад­люст­ра­ва­ны на ім­пра­ві­за­ва­ных сце­нах ге­ра­іч­най цы­та­дэ­лі: «Умрём, но из крепости не уй­дём», «Умираю, но не сда­юсь. Прощай, Родина! 20.VІІ.41 г.»

Ме­на­ві­та з аба­ро­ны Брэсц­кай крэ­пас­ці па­ча­ла­ся для нас вай­на. І вель­мі сім­ва­ліч­на, што, каб тра­піць у ін­шую за­лу му­зея, трэ­ба прай­сці праз ін­ста­ля­цыю Холм­скіх ва­рот. Мы прай­шлі. Але пра тое, што ўба­чы­лі, — у на­ступ­ны раз.

12-34

А па­куль пер­шая вы­сно­ва: за­ла «Мір і вай­на» хут­чэй фі­ла­соф­ская. Яе ства­раль­ні­кі імк­ну­лі­ся, каб кож­ны, хто тра­піць сю­ды, усвя­до­міў вай­ну не толь­кі як на­цы­я­наль­ную тра­ге­дыю, а і тое, што су­праць вай­ны трэ­ба зма­гац­ца та­ды, ка­лі яна яшчэ на­ват не па­ча­ла­ся...

(Пра­цяг бу­дзе.)

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА,
На­тал­ля ФІ­ЛІ­ПО­ВІЧ, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея

Чытаць далей тут

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.