Вы тут

Фотасесія для «сонечных дзяцей»


Пра­ект «Со­неч­ная пра­фе­сія» стар­туе ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це.

Яго ўдзель­ні­ка­мі ста­нуць 17 дзя­цей з сін­дро­мам Даў­на. Гэ­та хлоп­цы ва ўзрос­це ад 5 да 18 га­доў, якія бу­дуць за­про­ша­ны для зды­мак у фо­та­сту­дыю «Whіtе Stаr Studіо». Тут пра­фе­сій­ныя фа­то­гра­фы ўва­со­бяць ма­ры сва­іх ма­дэ­ляў аб бу­ду­чай пра­фе­сіі. Кож­ны ўдзель­нік ад­ка­заў на пы­тан­не, кім хо­ча стаць, ка­лі вы­рас­це. Хлоп­цы па­ўста­нуць у воб­ра­зах фут­ба­ліс­та, пча­ля­ра, паш­таль­ё­на, са­доў­ні­ка, мас­та­ка, фа­то­гра­фа і ін­шых.

Прэ­зен­та­цыя здым­каў «со­неч­ных дзя­цей» ад­бу­дзец­ца ў Між­на­род­ны дзень ча­ла­ве­ка з сін­дро­мам Даў­на, які ад­зна­ча­ец­ца па іні­цы­я­ты­ве Су­свет­най аса­цы­я­цыі сін­дро­ма Даў­на 21 са­ка­ві­ка. З фо­та­здым­ка­мі мож­на бу­дзе па­зна­ё­міц­ца на са­цы­яль­ных ста­рон­ках Сту­дэнц­ка­га са­ю­за БДУ. Акра­мя та­го, пла­ну­ец­ца вы­дан­не дру­ка­ва­най пра­дук­цыі з фо­та­здым­ка­мі ўдзель­ні­каў пра­ек­та.

Аў­та­рам ідэі фо­та­пра­ек­та «Со­неч­ная пра­фе­сія» вы­сту­пі­ла пя­ці­курс­ні­ца фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін БДУ Ксе­нія Воўк, а ар­га­ні­за­та­рам — ад­дзел ма­ла­дзёж­ных пра­грам і пра­ек­таў упраў­лен­ня вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты з мо­лад­дзю БДУ. Ак­цыя прой­дзе ў рам­ках ва­лан­цёр­скай пра­гра­мы Сту­дэнц­ка­га са­ю­за БДУ «Мая шко­ла», яна на­кі­ра­ва­на на пад­трым­ку «со­неч­ных» дзя­цей і іх са­цы­яль­ную адап­та­цыю ў гра­мад­стве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».