Вы тут

«Хутка, якасна» і... небяспечна


У Грод­не за­тры­ма­лі лжэ­га­заў­шчы­коў

Ра­бот­ні­кі вы­твор­ча­га ўпраў­лен­ня «Грод­на­між­рай­газ» су­мес­на з мі­лі­цы­яй і па-
д­атко­вай ін­спек­цы­яй вы­яві­лі двух «спе­цы­я­ліс­таў» па зва­рач­ных ра­бо­тах, якія ару­да­ва­лі ў аб­лас­ным цэнт­ры.

У ад­ной з но­ва­бу­доў­ляў су­пра­цоў­ні­кам «Грод­на­між­рай­га­за» тра­пі­ла на во­чы аб'­ява. Не­вя­до­мы пра­па­ноў­ваў жыль­цам шмат­па­вяр­хоў­кі свае па­слу­гі па звар­цы, га­ран­ту­ю­чы, што ўсё зро­біць хут­ка, якас­на ды ня­до­ра­га. Адзін з га­заў­шчы­коў па­тэ­ле­фа­на­ваў па ўка­за­ным ну­ма­ры як па­тэн­цы­яль­ны клі­ент і да­ве­даў­ся пра ўмо­вы маг­чы­май здзел­кі. Аказ­ва­ец­ца, для ней­ка­га пе­ра­ман­та­жу ў ква­тэ­ры ўзгад­нен­ні з ад­па­вед­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі струк­ту­ра­мі зу­сім не па­трэб­ны — толь­кі жа­дан­не за­каз­чы­ка! Мож­на абы­сці­ся на­ват без вы­клі­ку га­за­вай служ­бы, каб ад­клю­чы­лі «бла­кіт­нае па­лі­ва» на час вы­ка­нан­ня зва­рач­ных ра­бот.

Гэ­тая ін­фар­ма­цыя, зра­зу­ме­ла, не маг­ла не за­ці­ка­віць спе­цы­я­ліс­таў «Грод­на­між­рай­га­за». Та­му не­ўза­ба­ве па тым жы ну­ма­ры зноў па­тэ­ле­фа­на­ва­лі — з за­пра­шэн­нем па­пра­ца­ваць у ад­ной з ква­тэр. Пас­ля ча­го да гэ­тай «за­яў­кі» пад­клю­чы­лі­ся пра­ва­ахоў­ні­кі і пад­атко­выя ін­спек­та­ры, спы­ніў­шы не­за­кон­нае прад­пры­маль­ніц­тва. Вы­свет­лі­ла­ся, што ў гэ­тых дзял­коў не бы­ло ні­я­ка­га ўяў­лен­ня аб эле­мен­тар­ных па­тра­ба­ван­нях бяс­пе­кі пры вы­ка­нан­ні ра­бот, за якія бра­лі­ся. Што і не дзіў­на, бо яны ні­ко­лі не пра­ца­ва­лі ў га­за­за­бяс­печ­валь­ных ар­га­ні­за­цы­ях. І та­кія «спя­цы» прый­шлі ў шмат­па­вяр­хо­вы дом...

Упраў­лен­не «Грод­на­між­рай­газ» па­пя­рэдж­вае аб не­да­пу­шчаль­нас­ці не­афі­цый­ных ра­бот па пе­ра­ман­та­жы ў ква­тэ­рах, бо ме­та­ды іх пра­вя­дзен­ня па­гра­жа­юць бя­дой не толь­кі за­каз­чы­ку, але і ін­шым жыль­цам до­ма. Ці вар­та ра­зам з не­ле­галь­ным звар­шчы­кам ста­на­віц­ца са­ўдзель­ні­кам та­ко­га зла­чын­ства? Да та­го ж ра­на ці поз­на, але не­за­кон­ныя зме­ны аба­вяз­ко­ва вы­явяць, што ад­гук­нец­ца для гас­па­да­ра ква­тэ­ры ад­клю­чэн­нем га­за­за­бес­пя­чэн­ня, штра­фам у па­ме­ры да 20 ба­за­вых ве­лі­чынь і, вя­до­ма, пе­ра­ман­та­жом згод­на з дзей­ны­мі нор­ма­мі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».