Вы тут

Грошы — гэта сур'ёзна


Ты­дзень фі­нан­са­вай асве­ты падлеткаў і мо­ла­дзі пра­хо­дзіць у Бе­ла­ру­сі.

13 са­ка­ві­ка Нац­банк і БРСМ ар­га­ні­зу­юць для пад­лет­каў ан­лайн-раз­мо­ву на фі­нан­са­выя тэ­мы з ад­на­год­ка­мі з роз­ных кра­ін све­ту. У іх бу­дзе маг­чы­масць па­дзя­ліц­ца во­пы­там кі­ра­ван­ня аса­біс­ты­мі збе­ра­жэн­ня­мі. У Бе­ла­ру­сі ме­ра­пры­ем­ства бу­дзе пра­хо­дзіць на тэ­ры­то­рыі на­ву­чаль­ных уста­ноў Мін­ска. А ў Між­на­род­ны дзень фі­нан­саў дзя­цей і мо­ла­дзі, які ад­зна­ча­ец­ца 16 са­ка­ві­ка, на ба­зе На­цы­я­наль­на­га бан­ка пла­ну­ец­ца пра­вес­ці тур­нір па эка­на­міч­ных гуль­нях ся­род сту­дэн­таў.

Між­на­род­ны дзень фі­нан­саў дзя­цей і мо­ла­дзі ўпер­шы­ню ад­зна­чаў­ся ў 2012 го­дзе па іні­цы­я­ты­ве не­ка­мер­цый­най між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі фі­нан­са­вай асве­ты дзя­цей і мо­ла­дзі СYFІ (Сhіldrеn Yоuth Fіnаnсе Іntеrnаtіоnаl). Та­ды яго свят­ка­ва­лі 26 кра­ін, у 2013 го­дзе — 80, а ў 2014-м — больш як 100. Ча­ка­ец­ца, што ў са­ка­ві­ку 2015-га да свят­ка­ван­ня да­лу­чыц­ца яшчэ боль­шая коль­касць дзяр­жаў. Для Бе­ла­ру­сі сё­лет­ні Між­на­род­ны дзень фі­нан­саў дзя­цей і мо­ла­дзі і Ты­дзень фі­нан­са­вай асве­ты — трэ­ці па лі­ку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».