Вы тут

Атрымаць галоўны дакумент


Та­ле­на­ві­тыя 14-га­до­выя юна­кі і дзяў­ча­ты атры­ма­лі ў сце­нах Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі паш­пар­ты з рук Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча, стар­шы­ні верх­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та. Ак­ты­віс­ты Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі, дзя­ку­ю­чы ак­цыі «Мы — гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі!», пры­еха­лі ў Мінск з роз­ных кут­коў кра­і­ны.

Ура­чыс­тае ўру­чэн­не паш­пар­тоў ужо ста­ла тра­ды­цы­яй, якая рас­па­ча­ла­ся ў 2004 го­дзе па іні­цы­я­ты­ве БРСМ. Яна пры­мер­ка­ва­на да Дня Кан­сты­ту­цыі краіны, які што­год ад­зна­ча­ец­ца 15 са­ка­ві­ка.

У гэ­тым го­дзе на свя­та тра­пі­лі пе­ра­мож­цы алім­пі­яд, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, удзель­ні­кі кон­кур­саў БРСМ і на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цый. Кож­ны з іх атры­маў з рук Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча свой паш­парт — свое­асаб­лі­вы кві­ток у да­рос­лае жыц­цё, а так­са­ма кні­гу «Я — гра­ма­дзя­нін Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» і чыр­во­ную ру­жу. А пе­рад гэ­тым для юных ак­ты­віс­таў пра­вя­лі эк­скур­сію па бу­дын­ку Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, звяр­та­ю­чы­ся да хлоп­цаў і дзяў­чат, ад­зна­чыў, што пас­ля атры­ман­ня паш­пар­та яны ста­но­вяц­ца паў­на­вар­тас­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі Бе­ла­ру­сі. Пар­ла­мен­та­рый да­даў: у на­шай кра­і­не вы­бу­да­ва­на цэ­лая сіс­тэ­ма для рэа­лі­за­цыі маладзёжнай па­лі­ты­кі. «Аб'­ёмы пад­трым­кі, без­умоў­на, бу­дуць на­рас­таць, але хо­чац­ца, каб ма­ла­дыя лю­дзі са­праў­ды ка­рыс­та­лі­ся маг­чы­мас­ця­мі, якія ім пра­па­ноў­ва­юц­ца, для гар­ма­ніч­на­га раз­віц­ця асо­бы з улі­кам гра­ма­дзян­скай па­зі­цыі і сва­ёй ро­лі ў гра­мад­стве», — вы­ка­заў ён сваё па­жа­дан­не.

Тое, што, ня­гле­дзя­чы на юны ўзрост, пад­лет­кі ўжо шмат ча­го да­сяг­ну­лі ў жыц­ці, ад­зна­чыў пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ Анд­рэй Бе­ля­коў. «Для нас вель­мі важ­на, каб вы свае на­вы­кі, ве­ды пры­мна­жа­лі і ўно­сі­лі ў агуль­ную скар­бон­ку пе­ра­мог. Та­му што ка­му, як не мо­ла­дзі, сва­ёй пра­цай, сва­і­мі пос­пе­ха­мі пры­но­сіць ка­рысць кра­і­не?» — за­даў ры­та­рыч­нае пы­тан­не кі­раў­нік са­май вя­лі­кай ма­ла­дзёж­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­ру­сі.

«Боль­шас­ці лю­дзей у на­шай кра­і­не ўру­ча­юць паш­парт у паш­парт­ным ста­ле. А мне — тут, у Мін­ску. Гэ­та вель­мі га­на­ро­ва», — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі Аляк­сандр Ма­ту­се­віч, жы­хар Грод­на, удзель­нік спа­бор­ніц­тваў па ва­лей­бо­ле і бас­кет­бо­ле, член Ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та. А на пы­тан­не, што зме­ніц­ца ў яго жыц­ці пас­ля атры­ман­ня са­ма­га важ­на­га да­ку­мен­та, ад­каз­вае так: «Я ўжо бу­ду ад­чу­ваць ад­каз­насць за тое, што па­ві­нен штось­ці ра­біць для сва­ёй кра­і­ны».

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».