Вы тут

Чытанне для душы


Дзень пра­ва­слаў­най кні­гі ў пя­ты раз ад­зна­чаць ва ўсіх епар­хі­яй Бе­ла­рус­ка­га Эк­зар­ха­та. Свят­ка­ван­не ад­бу­дзец­ца на пра­ця­гу ўся­го са­ка­ві­ка. А са­мыя маш­таб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ча­ка­юць ама­та­раў ду­хоў­на­га чы­тан­ня ўжо заўт­ра, пра што рас­ка­за­лі ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та.

13 са­ка­ві­ка ў На­цы­я­наль­ную біб­лі­я­тэ­ку для ўра­чыс­та­га ме­ра­пры­ем­ства за­ві­та­юць кі­раў­ні­кі Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, прад­стаў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў куль­ту­ры, ін­фар­ма­цыі, аду­ка­цыі, пісь­мен­ні­кі, па­слы, кі­раў­ні­кі ВНУ. Акра­мя вы­ступ­лен­няў вы­со­ка­па­стаў­ле­ных асоб, на­вед­валь­ні­каў ча­кае кніж­ная вы­ста­ва вы­да­вец­тваў Бе­ла­рус­ка­га Эк­зар­ха­та, Свя­та-Елі­са­ве­цін­ска­га ма­нас­ты­ра, Бра­тэр­ства ў го­нар Свя­то­га Ар­хі­стра­ці­га Мі­ха­і­ла ды ін­шых. Спе­цы­яль­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі Міт­ра­па­лі­та Мінск­ага і За­слаў­ска­га Паў­ла бу­дуць ад­зна­ча­ны леп­шыя ства­раль­ні­кі ду­хоў­най лі­та­ра­ту­ры.

Акра­мя та­го, ста­нуць вя­до­мы вы­ні­кі даб­ра­чын­най ак­цыі «Па­да­ры пра­ва­слаў­ную кні­гу». З 22 лю­та­га кож­ны ах­вот­ны мог пры­нес­ці та­кія вы­дан­ні ў ма­нас­тыр, а ар­га­ні­за­та­ры аку­рат заўт­ра пе­рад­адуць іх шмат­дзет­ным сем'­ям, што бу­дуць пры­сут­ні­чаць у за­ле.

Да­рэ­чы, праз усе ме­ра­пры­ем­ствы чыр­во­най стуж­кай пра­хо­дзіць тэ­ма 1000-год­дзя спа­чы­ну свя­то­га роў­на­апост­аль­на­га вя­лі­ка­га кня­зя Ула­дзі­мі­ра, яко­га пра­ва­слаў­ныя вер­ні­кі ша­ну­юць як Хрыс­ці­це­ля Ру­сі. А са­мо свя­та пра­ва­слаў­най кні­гі на­кі­роў­вае нас да дня вы­дан­ня «Апост­ала» Іва­нам Фё­да­ра­вым і Пят­ром Мсці­слаў­цам — 14 са­ка­ві­ка 1564 го­да. І ме­на­ві­та та­му ад­зна­ча­ец­ца яно ў пер­шы вя­сен­ні ме­сяц.

Ай­цец Алег (Кун­цэ­віч), член Вы­да­вец­ка­га Са­ве­та БПЦ, ад­зна­чыў, што асноў­най мэ­тай пра­вя­дзен­ня Дня пра­ва­слаў­най кні­гі з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць «звяр­нуць ува­гу лю­дзей на ка­рысць, што пры­но­сіць пра­ва­слаў­ная кні­га, да­лу­чыць іх да са­праўд­ных хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цей, якія да­па­ма­га­юць раз­ві­вац­ца ду­хоў­на». А Тац­ця­на Ці­ха­на­ва, кі­раў­нік пра­ек­та, да­да­ла, што, «ка­жу­чы пра пра­ва­слаў­ную кні­гу, ма­еш на ўва­зе не толь­кі вы­дан­ні на рэ­лі­гій­ную тэ­ма­ты­ку, але і лі­та­ра­тур­ныя тво­ры, з якіх чы­тач мо­жа ўзяць вы­со­кія ма­раль­ныя каш­тоў­нас­ці». Ме­на­ві­та та­му свя­та не абы­дзец­ца без удзе­лу Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі.

Каб не быць га­ла­слоў­ны­мі, мы за­зір­ну­лі ў цар­коў­ную лаў­ку Свя­та-Елі­са­ве­цін­ска­га ма­нас­ты­ра, у якой мож­на на­быць тыя са­мыя пра­ва­слаў­ныя кні­гі. Акі­нуў­шы во­кам па­лі­цы, ад­ра­зу зра­зу­ме­лі: без па­ку­пак тут не абы­сці­ся. Бо са­праў­ды ёсць з ча­го вы­бі­раць.

Ігар Па­ле­ві­коў, вя­ду­чы рэ­дак­тар вы­да­вец­тва ма­нас­ты­ра, па­каз­вае мне са­мыя ўлю­бё­ныя ім і чы­та­ча­мі вы­дан­ні. Гэ­та не толь­кі ма­літ­вас­ло­вы ды па­мі­нан­ні­кі, але і чытанне для вер­ні­каў лю­бой сту­пе­ні ве­дан­ня жыц­ця Царк­вы. Най­больш ураж­ва­юць дзі­ця­чыя ду­хоў­ныя вы­дан­ні, цал­кам ілюст­ра­ва­ныя і да­поў­не­ныя лёг­кі­мі для ра­зу­мен­ня тэкс­та­мі. А ў кні­гах для да­рос­лых, якіх тут не адзін дзя­ся­так, мож­на ад­шу­каць ад­каз на лю­бое сваё пы­тан­не пра ка­хан­не, ве­ру, сям'ю. Ды і кош­ты бо­лей чым пры­ем­ныя: у ся­рэд­нім ад 7,5 да 110 ты­сяч рублёў. А гэ­та зна­чыць, што ўжо заўт­ра ўдзель­ні­кам Дня пра­ва­слаў­най кні­гі бу­дзе чым па­ці­ка­віц­ца. Бо не толь­кі Бог на Бе­ла­ру­сі жы­ве, але і ду­хоў­ная лі­та­ра­ту­ра.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.