Вы тут

У школу — праз інтэрнэт


Ма­гі­лёў­скія вуч­ні рас­пра­ца­ва­лі вір­ту­аль­ны тур па сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­ве. Пер­ша­пра­ход­ца­мі ў пра­мым сэн­се гэ­та­га сло­ва ста­лі на­ву­чэн­цы 34-й шко­лы Дзміт­рый Ва­рэн­ні­каў з 8 кла­са і Ілья Ту­паль­скі з 5-га. Кі­ра­ва­ла пра­цэ­сам ства­рэн­ня 3D-эк­скур­сіі на­стаў­ні­ца Ма­ры­на Ту­паль­ская.
Дзі­ма і Ілья за пра­цай.

Дзі­ма і Ілья за пра­цай.

 Дзі­ма і Ілья за пра­цай.[/caption]

 

Па­коль­кі ў ас­тат­ніх аду­ка­цый­ных уста­но­вах воб­лас­ці та­кая прак­ты­ка ад­сут­ні­чае, прый­шло­ся пра­вес­ці да­след­чую ра­бо­ту. Школь­ні­кам для гэ­та­га спат­рэ­бі­ла­ся пяць ме­ся­цаў. За гэ­ты час яны на­ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць з пра­гра­ма­мі па ства­рэн­ні вір­ту­аль­ных па­на­рам, па­да­бра­лі і сфа­та­гра­фа­ва­лі най­больш ці­ка­вы ма­тэ­ры­ял пра сваю шко­лу, яе вуч­няў і на­стаў­ні­каў. Да­рэ­чы, толь­кі на ад­ну па­на­ра­му, а іх зроб­ле­на тры, спат­рэ­бі­ла­ся не менш за 36 здым­каў.

Каб па­гля­дзець, што атры­ма­ла­ся, да­стат­ко­ва зай­сці на сайт шко­лы і клік­нуць па пад­раз­дзе­ле «эк­скур­сія». Эфект пры­сут­нас­ці ства­ра­ец­ца з да­па­мо­гай сфе­рыч­ных па­на­рам, звя­за­ных па­між са­бой ін­тэр­ак­тыў­ны­мі спа­сыл­ка­мі. Са­мае цяж­кае для пер­ша­пра­ход­цаў бы­ло звес­ці здым­кі спа­чат­ку ў па­на­ра­му, а по­тым у тур цал­кам. Аб гэ­тым шмат га­во­рыц­ца ў іх да­след­чай пра­цы. Дзі­ма і Ілья атры­ма­лі каш­тоў­ны во­пыт, па­куль рых­та­ва­лі яе. Ка­жуць, што ця­пер яны змо­гуць здзіў­ляць сва­іх бліз­кіх і зна­ё­мых не звы­чай­ны­мі фо­та­здым­ка­мі са сва­іх па­да­рож­жаў, а па­на­рам­ны­мі.

Да­сле­да­ван­не ма­гі­лёў­скіх школь­ні­каў ужо пры­цяг­ну­ла да ся­бе ўва­гу. «Ства­рэн­не вір­ту­аль­на­га све­ту» бы­ло прад­стаў­ле­на на кан­фе­рэн­цы­ях да­след­чых ра­бот на­ву­чэн­цаў у Баб­руй­ску і Каст­рыч­ніц­кім ра­ё­не Ма­гі­лё­ва. На апош­нім ме­ра­пры­ем­стве яно за­ня­ло пер­шае мес­ца. Цяпер Дзміт­рый і Ілья рых­ту­юц­ца да аб­лас­но­га эта­пу, які ад­бу­дзец­ца ў кра­са­ві­ку.

Па­кро­ка­вая ін­струк­цыя, што рас­пра­ца­ва­лі юныя да­след­чы­кі, дае маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе ў ці­ка­вай спра­ве лю­бо­му. Для гэ­та­га зу­сім не­аба­вяз­ко­ва быць пра­фе­сій­ным фа­то­гра­фам ці ін­жы­не­рам-пра­гра­міс­там. Да­стат­ко­ва мець доб­ры фо­та­апа­рат і кам­п'ю­тар. Але па­куль у ін­тэр­нэ­це мож­на па­гля­дзець толь­кі на сам вы­нік гэ­та­га да­сле­да­ван­ня. Змя­шчаць ін­струк­цыю па пры­мя­нен­ні ў най­блі­жэй­шы час рас­пра­цоў­шчы­кі не пла­ну­юць. «Вось за­ва­ю­ем рэс­пуб­лі­ку, та­ды ін­шая спра­ва», — смя­юц­ца яны.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та з ар­хі­ва
Ма­ры­ны Ту­паль­скай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».