Вы тут

З пошты ЧЫРВОНКІ


Дзя­куй за пад­трым­ку юных!

Вік­то­рыя Пры­гоц­кая, сту­дэнт­ка І кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ:

— У 2014 го­дзе, ка­лі пра­во­дзіў­ся твор­чы кон­курс «Мы — та­кія!..», я ўпер­шы­ню на­пі­са­ла ў «Чыр­во­ную зме­ну». У вы­ні­ку ста­ла лаў­рэ­ат­кай — мая пра­ца бы­ла пры­зна­на ад­ной з леп­шых. Я бы­ла шчы­ра ра­да, па­коль­кі гэ­тая ма­лень­кая пе­ра­мо­га паў­плы­ва­ла на маё па­ступ­лен­не, як мне зда­ец­ца. Я ста­ла сту­дэнт­кай Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ, па­сту­пі­ла на спе­цы­яль­насць «Дру­ка­ва­ныя СМІ» на бюд­жэт­най асно­ве. І та­му я ха­чу перш за ўсё па­дзя­ка­ваць вам за тое, што, пра­вод­зя­чы та­кія твор­чыя кон­кур­сы, вы да­яце маг­чы­масць нам, юным жур­на­ліс­там, пра­явіць ся­бе, «на­біць ру­ку» і на­брац­ца во­пы­ту. Дзя­куй вам вя­лі­кі!

Дзед Іван — вы­зва­лі­цель Еў­ро­пы

На­стас­ся ХАЙ­КО, ву­ча­ні­ца 9 кла­са ДУА «Гнеў­чыц­кі ВПК дзі­ця­чы сад — ба­за­вая шко­ла» Іва­наў­ска­га ра­ё­на:

— Ся­род ве­тэ­ра­наў ня­ма ўжо май­го су­се­да — дзе­да Іва­на, які ўся­го год не да­жыў да сё­лет­ня­га юбі­лею Пе­ра­мо­гі. З яго ўспа­мі­наў асаб­лі­ва за­пом­ніў­ся пра ўзяц­це на­шы­мі вой­ска­мі Пра­гі:

«У 1945 го­дзе вяс­на бы­ла не­звы­чай­на ран­няя. Усё ва­кол зе­ля­не­ла, па­та­на­ла ў кве­це­ні. Наш полк ста­яў па­блі­зу Пра­гі ка­ля ме­ся­ца. Рых­та­ва­лі­ся да на­ступ­лен­ня. У час ад­па­чын­ку я лю­ба­ваў­ся дзі­во­са­мі, пры­го­жы­мі края­ві­да­мі, якія мя­не акру­жа­лі. Там, гэ­так як і на ма­ёй Ра­дзі­ме, чу­лі­ся пту­шы­ныя га­ла­сы. Уна­чы раз­дзі­раў цем­ру го­лас соў, на до­світ­ку свіс­та­лі са­лаўі. Але для мя­не найлеп­шыя па спе­вах са­лаўі — на Па­лес­сі. Зя­зю­ля лі­чы­ла бяс­кон­цыя га­ды ўсім, хто прый­шоў сю­ды з да­бром. Лу­га­ві­ны з квет­ка­вым раз­на­траў­ем і со­неч­ны пад­ле­сак на­гад­ва­лі пра да­лё­кую Баць­каў­шчы­ну...

На­сту­па­лі на го­рад не­каль­кі ра­зоў. Стра­ты бы­лі вя­лі­кія. На­ша ро­та па­паў­ня­ла­ся сал­да­та­мі са шпі­та­ля. Муж­насць і стой­касць на­шых бай­цоў пе­ра­маг­лі. Пра­га бы­ла ўзя­тая. Ба­лю­ча бы­ло гля­дзець, як адзін з са­мых пры­го­жых і ста­ра­жыт­ных га­ра­доў Еў­ро­пы, яко­му больш за 600 га­доў, ля­жыць у ру­і­нах. Да­вя­ло­ся прай­сці цераз Кар­лаў мост, вя­до­мы да­лё­ка за ме­жа­мі Чэ­хіі, а за­ад­но ад мяс­цо­вых жы­ха­роў да­ве­дац­ца ці­ка­вую гіс­то­рыю яго бу­даў­ніц­тва. Яны рас­ка­за­лі, што сак­рэт тры­ва­лас­ці мос­та ў тым, што ў рас­твор, які за­ма­цоў­ваў ка­мя­ні, да­баў­ля­лі яеч­ны бя­лок».

...Мы не па­він­ны за­бы­ваць пра жа­хі вай­ны, смерць і па­ку­ты міль­ё­наў лю­дзей. Пом­ніць аб вай­не, ге­ра­із­ме і муж­нас­ці тых, хто зма­гаў­ся і вы­ра­та­ваў Ра­дзі­му, — гэ­та зна­чыць зма­гац­ца за мір.

Ліс­ты чы­таў
Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».