Вы тут

Ад чыстага вытоку


Ле­там мі­ну­ла­га го­да, ка­лі вуч­ні ма­ёй шко­лы ха­дзі­лі ў лет­нік, на­ша клас­ная кі­раў­ні­ца па­ве­да­мі­ла пра эка­ла­гіч­ны ла­гер, які толь­кі па­чы­наў сваю дзей­насць. Мае ад­на­клас­ні­кі і я са­ма вель­мі за­ці­ка­ві­лі­ся і вы­ра­шы­лі пры­няць удзел у вы­ра­та­ван­ні ку­точ­ка род­най пры­ро­ды. Ад на­шай шко­лы ўдзел
у эка­ла­гіч­ным ла­ге­ры пры­ня­лі пяць вуч­няў: Аляк­санд­ра Ла­кі­са­ва, Ула­дзі­слаў Міх­не­віч, Іры­на Ваш­та­ё­нак, Дзміт­рый Ці­вун­чык і я, аў­та­рка гэ­тых рад­коў.

А ця­пер усё па па­рад­ку. У лі­пе­ні мі­ну­ла­га го­да стар­та­ваў пра­ект пад наз­вай «Ма­лыя рэ­кі — вя­лі­кія праб­ле­мы», які фі­нан­су­ец­ца Еў­ра­са­ю­зам. У вёс­цы Гер­ма­на­ві­чы Шар­каў­шчын­ска­га ра­ё­на быў ар­га­ні­за­ва­ны школь­ны эка­ла­гіч­ны ла­гер, удзель­ні­кі яко­га пра­во­дзі­лі ма­ні­то­рынг ста­ну ма­лых рэк ба­сей­на Дзіс­ны. Ла­гер аб'­яд­наў прад­стаў­ні­коў трох ра­ё­наў: Шар­каў­шчын­ска­га, Па­стаў­ска­га і Глы­боц­ка­га. Агу­лам удзел у ім пры­ма­лі больш за 80 ча­ла­век.

Ра­бо­та ла­ге­ра бы­ла спла­на­ва­на вель­мі ці­ка­ва і на­сы­ча­на. Ка­лі ўсе даб­ра­лі­ся да Гер­ма­на­віч, прай­шло ўра­чыс­тае ад­крыц­цё. По­тым усе мы па­ча­лі ак­тыў­на зна­ё­міц­ца, ра­зам ста­ві­лі па­лат­кі і та­кім чы­нам «па­бу­да­ва­лі» цэ­лы га­ра­док. Ар­га­ні­за­та­ры ме­ра­пры­ем­ства ад­ра­зу па­ве­да­мі­лі нам пра­ві­лы жыц­ця ла­ге­ра, яго мэ­ты і за­да­чы.

Дру­гі дзень па­чаў­ся з ёгі — усе ах­вот­ныя ра­зам з трэ­не­рам на­кі­ра­ва­лі­ся спа­сці­гаць азы са­ма­па­знан­ня. А да­лей на пра­ця­гу ўся­го дня пра­во­дзі­лі­ся най­ці­ка­вей­шыя май­стар-кла­сы, аб­мяр­коў­ва­лі­ся роз­ныя тэ­мы. Га­ва­ры­лі пра ве­ла­сі­пед як пра са­мы эка­ла­гіч­на чыс­ты від транс­пар­ту. Май­стар-клас пад наз­вай «Зя­лё­ная кар­та» пад­ра­бяз­на азна­ё­міў з пра­віль­най уты­лі­за­цы­яй смец­ця. Асаб­лі­ва нас ус­хва­ля­ва­ла праб­ле­ма коль­кас­ці чыс­тай піт­ной ва­ды на Зям­лі. Вя­до­ма, што ў не­ка­то­рых кра­і­нах іс­нуе яе вост­ры дэ­фі­цыт. Ця­пер мы бу­дзем больш уваж­лі­ва і ашчад­на ста­віц­ца да вы­ка­ры­стан­ня піт­ной ва­ды і за­клі­каць да гэ­та­га ас­тат­ніх. По­тым у нас бы­ла га­дзі­на, пры­све­ча­ная птуш­кам, ка­лі мы з да­па­мо­гай бі­нок­ляў і ін­шых пры­лад з за­хап­лен­нем на­зі­ра­лі за ма­лень­кі­мі кры­ла­ты­мі сяб­ра­мі. Па­шан­ца­ва­ла ўба­чыць больш за 20 ві­даў роз­ных пту­шак, якія жы­лі на бе­ра­зе ма­ляў­ні­чай рэч­кі Дзіс­на і ў гас­цін­най вёс­цы Гер­ма­на­ві­чы. Да­рэ­чы, ву­чы­лі не толь­кі нас, дзя­цей, але і на­стаў­ні­каў. Для пе­да­го­гаў быў спла­на­ва­ны спіс ін­шых май­стар-кла­саў, якія да­па­маг­лі пад­ра­бяз­на пра­во­дзіць пра­віль­ны эка­ла­гіч­ны ма­ні­то­рынг ма­лых рэк, хут­ка рэ­гіст­ра­ваць атры­ма­ныя ана­лі­зы ў се­ці­ве.

На на­ступ­ны дзень ра­ні­цай мы ад­пра­ві­лі­ся на бе­раг Дзіс­ны, дзе на­стаў­ні­кі на­ву­чы­лі нас, школь­ні­каў, эка­ла­гіч­на­му ма­ні­то­рын­гу рэк. Пад­час яшчэ ад­на­го май­стар-кла­са мы пад кі­раў­ніц­твам прад­стаў­ні­ка гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны» Дзя­ні­са Кі­це­ля на­ву­чы­лі­ся май­стра­ваць до­мік для го­га­ля. Уве­ча­ры прай­шла эк­скур­сія па гіс­та­рыч­ным пар­ку з на­вед­ван­нем кас­цё­ла і ін­шых ці­ка­вых мес­цаў Гер­ма­на­віч. На­доў­га за­пом­ніц­ца нам і бар­бе­кю-ве­ча­ры­на. Ве­се­ла бы­ло ўсім ра­зам сма­жыць са­сіс­кі на аг­ні, на­ні­заў­шы іх на доў­гія дуб­чы­кі. А на­зі­раць за іск­рын­ка­мі, якія ўзды­ма­лі­ся ў не­ба так ра­ман­тыч­на!

Але як бы ні бы­ло пры­ем­на зна­хо­дзіц­ца ў лет­ні­ку, на­блі­жаў­ся час раз­ві­тан­ня. У апош­ні дзень мы ра­зам рас­пла­на­ва­лі дзей­насць эка­ла­гіч­ных па­стоў школь­ных эка­ла­гіч­ных клу­баў. На­стаў мо­мант ура­чыс­та­га пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў. Кож­ны з нас атры­маў га­на­ро­вую гра­ма­ту за ак­тыў­ную дзей­насць у пра­цы эка­ла­гіч­на­га ла­ге­ра. Пас­ля за­кан­чэн­ня ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця кож­ны пры­ма­ца­ваў адзін ад­на­му ар­куш па­пе­ры на спі­ну... каб на­пі­саць па­жа­дан­ні. Ця­пер у кож­на­га з нас ёсць част­ка цёп­лай ат­мас­фе­ры ла­ге­ра, на­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што жы­вём мы ў роз­ных га­ра­дах. Рас­та­ван­не бы­ло вель­мі цяж­кім, бо за та­кі не­вя­лі­кі пра­ме­жак ча­су ўсе раз­зна­ё­мі­лі­ся і па­сяб­ра­ва­лі. Але мы не стра­ці­лі ні­тач­кі су­вя­зі. Час­та гу­та­рым з да­па­мо­гай ін­тэр­нэ­ту ў на­шай гру­пе «УКан­так­це» «Ма­лыя рэ­кі — вя­лі­кія праб­ле­мы».

...Пас­ля за­кан­чэн­ня лет­ні­ка прай­шоў час. Нам вель­мі ха­це­ла­ся су­стрэц­ца з на­стаў­ні­ка­мі, ар­га­ні­за­та­ра­мі і сяб­ра­мі, з які­мі пра­вя­лі ча­ты­ры не­за­быў­ныя дні. І вось ад­ной­чы ў се­ці­ве з'я­ві­ла­ся на­ві­на. Ства­раль­нік пра­ек­та Іры­на Іва­но­ва на­пі­са­ла пра тое, што ў каст­рыч­ні­ку ў Па­стаў­скім, Глы­боц­кім і Шар­каў­шчын­скім ра­ё­нах прой­дуць чар­го­выя ак­цыі па ачыст­цы ма­лых рэк.

На гэ­ты раз мы, юныя эко­ла­гі, «зма­га­лі­ся» з бы­та­вы­мі за­брудж­ван­ня­мі ра­чул­кі Ян­ка, якая ўпа­дае ў паў­на­вод­ную За­ход­нюю Дзві­ну. Су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі на­вя­лі па­ра­дак на пры­бя­рэж­най тэ­ры­то­рыі. Бы­та­во­га смец­ця на бе­ра­зе ма­лень­кай рэ­чач­кі бы­ло вель­мі шмат. На­двор'е нас не пад­вя­ло, і пра­ца­ваць пад яр­кім во­сень­скім сон­цам ра­зам з ад­на­клас­ні­ка­мі, сяб­ра­мі і пе­да­го­га­мі бы­ло толь­кі ў ра­дасць. Пас­ля гэ­та­га ад­пра­ві­лі­ся ра­біць бар­бе­кю. Та­ды нас аб'­яд­ноў­ва­ла не толь­кі агуль­ная спра­ва, але і сяб­роў­скія раз­мо­вы ля вог­ні­шча.

Пад­час ак­цыі быў вы­зна­ча­ны ўзро­вень за­брудж­ван­ня і хі­міч­ны са­стаў ва­ды ў ра­цэ Ян­ка. Для гэ­та­га мы ска­рыс­та­лі­ся кам­пакт­ны­мі хі­міч­ны­мі ла­ба­ра­то­ры­я­мі і план­шэ­та­мі.

Вель­мі пры­ем­на, што, дзя­ку­ю­чы ла­ге­ру, мы на­ву­чы­лі­ся не толь­кі бе­раг­чы на­ва­коль­ны свет, але і на­бы­лі шмат сяб­роў. Гэ­та не толь­кі на­шы ра­вес­ні­кі, але і лю­дзі ста­рэй­ша­га ўзрос­ту.

У нас за­ста­ло­ся шмат пры­ем­ных, цёп­лых ус­па­мі­наў. А зу­сім ня­даў­на нам па­ве­да­мі­лі пра тое, што цу­доў­ны пра­ект бу­дзе іс­на­ваць яшчэ пяць га­доў.

На­дзея БУЛ­КІ­НА,
ву­ча­ні­ца 10 кла­са СШ №1
г.п. Шар­каў­шчы­на.

Пра аў­та­ра

На­дзея не толь­кі зай­ма­ец­ца ў шко­ле на «вы­дат­на», але і па­спя­вае вес­ці ак­тыў­ную гра­мад­скую дзей­насць. Так, з гэ­та­га на­ву­чаль­на­га го­да дзяў­чы­на з'яў­ля­ец­ца стар­шы­нёй школь­най «пяр­віч­кі» БРСМ.

— Скон­чы­ла дзі­ця­чую му­зыч­ную шко­лу па кла­се акар­ды­ё­на. Люб­лю спя­ваць і тан­ца­ваць. На­вед­ваю школь­ны ва­каль­на-ін­стру­мен­таль­ны ан­самбль «Шторм». Не­каль­кі га­доў зай­ма­ла­ся ва ўзор­ным ка­лек­ты­ве «Ма­лень­кая фея» шар­каў­шчын­ска­га До­ма куль­ту­ры, — га­во­рыць пра ся­бе 16-га­до­вая аў­та­рка.

Яшчэ дзяў­чы­на спра­буе пі­саць на­тат­кі ў ра­ён­ную га­зе­ту, бо пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы ма­рыць ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це — у Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.